Абагульняючы факультатыўны курс па гісторыі беларусі



Дата канвертавання21.05.2016
Памер385.19 Kb.
Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
Нацыянальны інстытут адукацыі

АБАГУЛЬНЯЮЧЫ ФАКУЛЬТАТЫЎНЫ КУРС

ПА ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Вучэбная праграма факультатыўнях заняткаў

для IX-XI (X-XI) классаў

устаноў агульнай сярэдняй адукацыі

з беларускай і рускай мовамі навучання



Рэкамендавана Навукова-метадычнай установай

«Нацыянальны інстытут адукацыі»

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь



Мінск 2012

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Праграма факультатыўных заняткаў “Абагульняючы факультатыўны курс па гісторыі Беларусі” распрацавана на падставе праграмы ўступных іспытаў па гісторыі Беларусі ў поўнай адпаведнасці з вучэбнай праграмай “Гісторыя Беларусі”, зацверджанай Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Мэта дадзенага курса факультатыўных заняткаў – паўтарэнне, абагульненне, сістэматызацыя атрыманых у школьным курсе вывучэння вучэбнага прадмета ведаў, падрыхтоўка навучэнцаў да выніковай атэстацыі за перыяд навучання і выхавання на ІІ і ІІІ ступенях агульнай сярэдняй адукацыі, а таксама да ўступных іспытаў ва шстановы сярэдняй спецыяльнай ці вышэйшай адукацыі, якія праводзяцца ў выглядзе цэнтралізаванага тэсціравання.

Факультатыўныя заняткі разлічаны на работу з навучэнцамі IX-XI класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі і могуць быць арганізаваны настаўнікам па наступных варыянтах:



на працягу трох гадоў па 1 гадзіне ў тыдзень (105 г): IX клас – паўтарэнне вывучанага ў V-VIII класах, Х клас – паўтарэнне вывучанага ў IX классе, XI клас – паўтарэнне вывучанага ў Х–XI класе;

на працягу двух гадоў па 2 гадзены ў тыдзень (140 г): X клас – паўтарэнне вывучанага ў V-VIII класах; XI клас – паўтарэнне вывучанага ў Х–XI класе.

У выпадку неабднасці настаўнік можа пераразмеркаваць дадзеныя гадзіны па сваім меркаванні ў залежнасці ад узроўня падрыхтаванасці навучэнцаў.


ВАРЫЯНТ 1. ІХ – ХІ класы

115 гадзін (35/35/35)



IX клас

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ

ДА ПАЧАТКУ ХХ СТ.

35 гадзін
1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ

ДА СЯРЭДЗІНЫ ХІІІ СТ. (8 г)

Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага вякоў. Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі. Заняткі і промыслы старажытных жыхароў. Спа­жы­вецкая гаспадарка. Супольнасці людзей каменнага веку. Пранікненне на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейскіх плямён. Узнікненне жывёла­гадоўлі і зямляробства. Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Роля металаў у жыцці старажытных людзей. Узрастанне ролі мужчынскай працы. Узнікненне маёмаснай няроўнасці. Уяўленні старажытных людзей аб навакольным асяроддзі. Развіццё старажытнага мастацтва.

Насельніцтва беларускіх зямель у V — канцы ІХ ст. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Славянізацыя балцкага насельніцтва. Аб’яднанні ўсходніх славян на беларускіх землях: крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы. Усходнеславянская (старажытнаруская) суполь­насць. Грамадскі лад усходніх славян. Утварэнне суседскай (сельскай) абшчыны. Язычніцкія вераванні і абрады.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст. Гаспадарчыя заняткі ўсходніх славян. Расслаенне грамадства. Даніна і палюддзе. Складванне феадальных адносін. Узнікненне і рост гарадоў. Рамесная вытворчасць і гандаль. Роля гарадоў у грамадскім жыцці.

Дзяржаўнасць усходніх славян. Княствы на тэрыторыі Беларусі. Старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян (Кіеўская Русь). Полацкае княства ў ІХ—ХІ стст. Узаемаадносіны Полацка з Ноўгарадам і Кіевам. Полацкая княжацкая дынастыя. Князь Усяслаў Брачыславіч. Раздроб­ленасць Полацкай зямлі ў ХІІ — сярэдзіне ХІІІ ст., прычыны і вынікі. Кня­жацка-вечавы лад. Улада князя і яго абавязкі. Роля веча ў грамадскім жыцці. Тураўскае княства. Берасцейская зямля і Пасожжа.

Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст. Прычыны прыняцця хрысціянства. Язычніцтва і хрысціянства. Значэнне прыняцця хрысціянства для ўсходніх славян. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураў­скі. Пісьменнасць. Рукапісныя кнігі. Царкоўнае і абарончае дойлід­ства. Фрэскі. Помнікі прыкладнога мастацтва.
2. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ

Ў СЯРЭДЗІНЕ ХІІІ — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХVІ СТ. (11 г)

Палітычная сітуацыя на беларускіх землях сярэдзіны ХІІІ ст. Утва­рэнне Вялікага Княства Літоўскага. Пагроза з боку нямецкіх феадалаў-кры­жакоў і ардынцаў. Барацьба са знешняй небяспекай. Знешнепалітыч­ныя ўмовы ўзнікнення Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканаміч­ныя прычыны ўтварэння ВКЛ. Узвышэнне Наваградскага княства. Кара­нацыя Міндоўга ў Наваградку. Усходнеславянскі этнічны фундамент ВКЛ.

Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка ВКЛ у канцы ХІІІ — 70-я гг. ХІV ст. Умацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Кня­жэнне Гедыміна. Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ пры Альгердзе. Адносіны з Тэўтонскім Ордэнам, Залатой Ардой, Маскоўскім княствам. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ.

Вялікае Княства Літоўскае ў канцы ХІV—ХV ст.: унутраная і знеш­няя палітыка. Альгерд і Кейстут. Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне. Узрастанне знешняй небяспекі. Крэўская унія. Грунвальдская бітва: вынікі і гістарычнае значэнне. Унутрыпалітычныя супярэчнасці паміж Свідры­гайлам і Жыгімонтам. Абранне Казіміра Ягайлавіча вялікім князем і яго палітыка.

Палітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст. Праўленне Аляксандра і Жыгімонта І Старога. Пашырэнне правоў паноў-рады. Стра­та ВКЛ першынства ў збіранні “рускіх” зямель. Адносіны з Вялікім Княствам Маскоўскім. Абарона ад набегаў крымскіх татар. Выступленне М. Глінскага. Супярэчнасці паміж магнатамі і шляхтай.

Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання ў ВКЛ. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Вышэйшыя органы ўлады і дзяржаўнага кіраван­ня. Вялікі князь. Рада і сойм. Абмежаванне ўлады вялікага князя і павы­шэнне ролі магнатаў у кіраванні дзяржавай. Сістэма мясцовых органаў кіравання. Войска. Заканадаўства ВКЛ. Статуты ВКЛ.

Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны ў ВКЛ у ХІV — першай палове ХVІ ст. Стан сельскай гаспадаркі. Землеўладанне і землекарыстанне. Павіннасці сялян. Этапы запрыгоньвання сялянства. Судзебнік Казіміра. Гарады і мястэчкі. Магдэбургскае права. Рамяство і гандаль. Саслоўная структура грамадства ў ВКЛ.

Культура Беларусі ў ХІV — першай палове ХVІ ст. Абарончае дой­лідства. Культавыя пабудовы. Жывапіс і скульптура. Выяўленчае і дэка­ратыўна-прыкладное мастацтва. Пачатак беларуска-літоўскага летапісан­ня. Рэнесансавая культура ў Беларусі. З’яўленне новалацінскай паэзіі. М. Гусоўскі. Францыск Скарына — усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік. Погляды Ф. Скарыны і яго друкарская дзейнасць.

Фарміраванне беларускай народнасці. Шматэтнічны характар ВКЛ. Асаблівасці фарміравання беларускага этнасу. Рэлігійная талерантнасць. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі. Паходжанне назвы “Белая Русь”.
3. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІ — XVIIІ СТ.

(11 г)

Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай. Унутры- і знешнепалітычныя прычыны аб’яднання ВКЛ з Польшчай. Пачатак Лівонскай вайны. Люблінскі сойм. Умовы аб’яд­нання ВКЛ з Каралеўствам Польскім. Далучэнне да Польшчы часткі зямель ВКЛ. Распрацоўка і прыняцце Статута 1588 г. Захаванне агульна­дзяржаўных соймаў ВКЛ. Утварэнне Галоўнага трыбунала. Паланізацыя шляхты ВКЛ.

Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове ХVІ — XVII ст. Уплыў гаспадарчых працэсаў у краінах Заходняй Еўропы на эканоміку ВКЛ. Аграрная рэформа 1557 г. Ста­наўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Феадальнае землеўладанне. Феадальныя павіннасці сялян. Запрыгоньванне сялянства. Сацыяльныя супярэчнасці ў вёсцы. Стан гарадоў і іх гандлёвыя сувязі. Юрыдыкі. Мястэчкі. Цэхі.

Царква і рэлігія на беларускіх землях у XVI — першай палове XVII ст. Канфесійнае становішча ў ВКЛ. Рэлігійная верацярпімасць. Традыцыйнае хрысціянства: праваслаўе і каталіцызм. Крызіс праваслаў­най царквы. Перадумовы рэфармацыйнага руху. Асаблівасці Рэфармацыі на беларускіх землях. Дзеячы Рэфармацыі: Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі. Контррэфармацыя. П. Скарга. Дзейнасць Ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі. Берасцейскі царкоўны сабор 1596 г. Уніяцкая царква.

Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай ў канцы XVI — першай палове XVII ст. Завяршэнне Лівонскай вайны. Заключэнне і ўмовы Ям-Заполь­скага міру (1582 г.). Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржа­ву. Дэўлінскае перамір’е (1618 г.). Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст. Нарастанне турэцкай пагрозы.

Беларусь у час войнаў сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст. Казацка-сялян­ская вайна 1648—1651 гг.: прычыны і характар вайны. Казацкія загоны ў Беларусі. Вынікі антыфеадальнай барацьбы. Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. Прычыны вайны. Палітыка самадзяржаўя на беларускіх землях. Адносіны насельніцтва да варагуючых бакоў. Вынікі вайны для беларускіх зямель. Паўночная вайна 1700—1721 гг. і яе вынікі для Беларусі. Бітва каля в. Лясная.

Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў XVIII ст. Становішча ў весцы. Павіннасці сялян і іх юрыдычнае становішча. Сялянскія паўстанні. Становішча гарадоў. Самакіраванне. Рамесная і мануфактурная вытворчасць. Гандлёвыя сувязі.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Уключэнне бела­рускіх зямель ў склад Расійскай імперыі. Барацьба магнацкіх груповак. Паслабленне цэнтральнай улады і шляхецкая анархія. Умяшальніцтва суседніх дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі: прычыны, характар, вынікі. Я. Ясінскі, М. Клеафас Агінскі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Уваходжанне бела­рускіх зямель ў склад Расійскай імперыі.

Культура Беларусі ў другой палове ХVІ — першай палове ХVІІ ст. Кнігадрукаванне. Літаратура. Сістэма адукацыі. Езуіцкая школа. Права­слаўныя брацтвы. Палацава-замкавае будаўніцтва. Стыль барока ў архі­тэктуры. Партрэтны жывапіс. Іканапіс. Батлейка.

Культура Беларусі ў другой палове XVIIXVIII ст. Уплыў Асвет­ніцтва. Стан асветы. Адукацыйныя ўстановы. А. Нарушэвіч. М. Пачобут-Адляніцкі. Кнігадрукаванне. Літаратура. Палацава-замкавае будаўніцтва. Прыгонны тэатр. Дзейнасць беларускіх майстроў-рамеснікаў. Дэкаратыў­на-прыкладное мастацтва. Вырабы мануфактур.
Х клас

БЕЛАРУСЬ У ХІХ — ПАЧАТКУ ХХ СТ.

35 гадзін
Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. (4 г)

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель. Са­цыяльная і канфесійная палітыка расійскага ўрада: абмежавальныя законы ў адносінах да яўрэяў, абмежаванне ўплыву каталіцкага духа­венства і лік­відацыя уніяцкай царквы. Беларусь у час вайны 1812 г. Спробы аднаў­лення Вялікага Княства Літоўскага. Вынікі вайны для Беларусі. Стварэнне і дзейнасць тайных арганізацый у Беларусі. Польскія і расійскія дваран­скія рэвалюцыянеры ў Беларусі. Уплыў паўстання 1830—1831 гг. на грамадска-палітычны рух у Беларусі. Змяненні ў палітыцы самадзяржаўя пасля паўстання.



Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове ХІХ ст. (3 г)

Землеўладанне і памешчыцкая гаспадарка. Становішча сялян і іх павіннасці. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання. Рэфор­ма П. Дз. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы. Інвентарная рэформа. Раз­віццё прамысловасці. Развіццё шляхоў зносін і гандлю. Роля кірмашоў.



Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. (4 г)

Змены ў сістэме адукацыі. Тыпы школ. Вышэйшыя навучальныя ўстановы. Станаўленне навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ. Літаратура. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Тэатр. Музыка. Жывапіс. Архітэктура. Дзеячы культуры: Я. Чачот, К. і Я. Тышкевічы, Я. Баршчэўскі, У. Сыра­комля, В. Дунін-Марцінкевіч, П. Багрым, І. Хруцкі, В. Ваньковіч, С. Ма­нюшка.



Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў дру­гой паловы ХІХ ст. у Беларусі. (4 г)

Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861 г., асаблівасці іх прымянення ў Беларусі. Рэакцыя сялянства. Уплыў паўстан­ня 1863—1864 гг. на ўмовы вызвалення сялян. Вынікі і значэнне рэформы 1861 г. Асаблівасці судовай і гарадской рэформаў. Рост буржуазнага землеўладання і асаблівасці гэтага працэсу ў Беларусі. Пераход да прад­прымальніцкай гаспадаркі. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Захаванне адпрацовачнай сістэмы гаспадаркі.



Грамадска-палітычны рух у другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. у Беларусі. (4 г)

Паўстанне 1863–1864 гг. “Белая” і “чырвоная” плыні ў паўстан­ні. Праграма К. Каліноўскага. Вынікі паўстання для Беларусі. Рэвалю­цыйныя народнікі. Група “Гоман”. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. І З’езд РСДРП. Утварэнне БСГ.



Развіцце капіталізму ў прамысловасці Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. (4 г)

Станаўленне фабрычнай вытворчасці. Спецыялі­зацыя прамысловасці і яе асноўныя галіны. Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі. Змены ў складзе гарадскога насельніцтва. Асаб­лівасці ў фарміраванні пралетарыяту і буржуазіі ў Беларусі. Развіццё гандлю. Будаўніцтва чыгунак. Станаўленне банкаў. Сталыпінскія рэфор­мы: прычыны і мэты правядзення. Разбурэнне сялянскай абшчыны. Арга­нізацыя перасялення сялян у азіяцкую частку Расіі. Становішча сялян, іх сацыяльная дыферэнцыяцыя. Асаблівасці правядзення земскай рэформы. Вынікі рэформаў для Беларусі.



Беларусь у перыяд буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый 1905—1907 гг. і Лютаўскай 1917 г. (4 г)

Прычыны рэвалюцый. Выступленні рабочых і сялян. Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. і яго наступствы для Беларусі. Лагеры ў грамадска-палітычнай барацьбе: асноўныя палітычныя партыі і арганізацыі, іх праграмныя патрабаванні па нацыянальным, аграрным пытаннях, па пытанні аб уладзе. Дэпутаты ад заходніх губерняў у Дзяржаўнай думе. Праграмныя патрабаванні Беларускай сацыялістычнай грамады. Беларускі нацыянальны рух. Звяржэнне самадзяржаўя. Фармі­раванне Саветаў і буржуазных органаў улады. Двоеўладдзе. Дэмакраты­зацыя арміі. Значэнне рэвалюцыйных падзей для буржуазна-дэмакратыч­нага развіцця беларускага грамадства.



Становішча Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны. (4 г)

Увядзенне ваеннага становішча. Акупацыя заходняй часткі Беларусі германскімі войскамі. Палітыка нямецкіх улад. Наступствы ваенных дзеянняў. Бежанства. Заняпад сельскай гаспадаркі. Рост антываенных і антыўрадавых настрояў. Беларускі нацыянальны рух.



Культура Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. Фар­міраванне беларускай нацыі. (4 г)

Асаблівасці саслоўнага і канфесійнага складу насельніцтва Беларусі. Нацыянальная самасвядомасць. Роля газеты “Наша ніва” ў развіцці культуры Беларусі. Змены ў сістэме адукацыі. Навуковыя даследаванні аб мове, этнаграфіі беларусаў, гісторыі Беларусі. І. Насовіч. Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі. Заходнерусізм. М. Каяловіч. Развіццё беларускай літаратурнай мовы і літаратуры. Кірункі творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. І. Буйніцкі. Жывапіс: К. Альхімовіч, Н. Орда, Н. Сілівановіч, В. Бялыніцкі-Біруля. Развіццё архітэктуры.



ХІ клас

БЕЛАРУСЬ У 1917—2011 ГГ.

35 гадзін


1. БЕЛАРУСЬ У 1917—1945 ГГ. (16 г)

Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне Савецкай улады ў Бела­русі. Нарастанне супярэчнасцей у грамадстве. Рашэнні ІІ Усерасійскага з’езда Саветаў і іх роля ва ўсталяванні новай рэвалюцыйнай улады. Пераход улады ў рукі Саветаў на Заходнім фронце і ў Беларусі. Утварэнне Абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронту. Першыя пераўтварэнні.

Абвяшчэнне і ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917—1920 гг. Пазіцыя бальшавікоў па нацыянальным пытанні. Скліканне Усебела­рускага з’езда, яго рашэнні і роспуск. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзейнасць Рады БНР. Абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні. Абвяшчэнне ЛітБел. Другое абвяшчэнне ССРБ.

БССР у гады замежнай ваеннай інтэрвенцыі. Наступленне войск кайзераўскай Германіі. Брэсцкі мір і яго вынікі для Беларусі. Устанаў­ленне германскага акупацыйнага рэжыму. Барацьба супраць германскіх акупантаў. Польска-савецкая вайна. Устанаўленне польскага акупацый­нага рэжыму і арганізацыя барацьбы з ім. Вызваленне войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі ад польскіх інтэрвентаў. Рыжскі мірны дагавор і яго вынікі для Беларусі.

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі пасля Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Палітыка “ваеннага камунізму”. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі. Уплыў нэпа на пад’ём сельскай гаспадаркі, развіццё прамысловасці, гандлю. Устанаўленне аднапартыйнай сістэмы. Удзел БССР ва ўтварэнні Саюза ССР. Узбуйненні тэрыторыі БССР. Канстытуцыя БССР 1927 г.

БССР у канцы 1920-х — 1930-я гг. Пераход да планавай дзяржаўнай эканомікі. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі ў БССР і яе вынікі. Погляды на шляхі пераўтварэнняў у сельскай гаспадарцы, формы кааперавання сялянскіх гаспадарак. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР: тэмпы, метады і вынікі калгаснага будаўніцтва. Грамадска-палітычнае жыццё. Канстытуцыя БССР 1937 г. Роля Камуністычнай партыі і Саветаў. Палітычныя рэпрэсіі.

Палітыка беларусізацыі. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў БССР у 1920—1930-я гг. Асноўныя напрамкі і мерапрыемствы беларусізацыі, яе вынікі і значэнне. Меры па ліквідацыі непісьменнасці. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў БССР. Інстытут беларускай культуры. Утварэнне Беларускай Акадэміі навук. Асноўныя напрамкі і тэмы ў творчасці беларускіх пісьменнікаў. Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, П. Броўка, М. Лынькоў. Станаўленне бе­ларускага савецкага тэатра: Я. Міровіч, У. Галубок. Тэатральнае і музыч­нае мастацтва: К. Крапіва, Г. Глебаў, А. Багатыроў. Станаўленне беларус­кага кіно. Ю. Тарыч, У. Корш-Саблін. Вядучыя тэмы выяўленчага мас­тацтва: І. Ахрэмчык, І. Давыдовіч. Архітэктура і скульптура. І. Лангбард, Г. Лаўроў, З. Азгур.

Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы жыцця заходнебеларускага насельніцтва. Насаджэнне асадніцтва. Нацыянальна-культурны ўціск. Нацыянальна-вызваленчы рух. Дзейнасць Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Дзейнасць Таварыства беларус­кай школы. Стан культуры ў Заходняй Беларусі. Адукацыя. Літаратура: П. Пестрак, М. Танк. Жывапіс: Я. Драздовіч, П. Сергіевіч. Музычнае мастацтва. Р. Шырма.

Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Прычыны і характар вайны. Нападзенне Германіі на Польшчу. Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Устанаўленне савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Рашэнні Народнага сходу. Прыняцце Заход­няй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанне з БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Нападзенне Германіі на СССР. Абарончыя баі ў Беларусі і іх вынікі. Гераізм і патрыятызм савецкіх лю­дзей. Прычыны адступлення войск Чырвонай Арміі на першым этапе вай­ны. Устанаўленне нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму на тэрыто­рыі Беларусі. Акупацыйная палітыка. Палітыка генацыду.

Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупан­таў. Роля КП(б)Б у арганізацыі барацьбы з нямецка-фашысцкімі акупан­тамі. Стварэнне партызанскіх атрадаў. Баявая дзейнасць партызанскіх фарміраванняў. Асаблівасці разгортвання партызанскага руху ў заходніх раёнах Беларусі. Партызанскія зоны. “Рэйкавая вайна”. Партыйнае і маладзёжна-камсамольскае падполле. Масавае супраціўленне мірнага насельніцтва акупацыйнаму рэжыму. Калабарацыянізм.

Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачатак вызвалення БССР. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”. Дапамога партызан і насельніцтва Чырвонай Арміі. Вызваленне Мінска. Подзвігі савецкіх воінаў. Значэнне разгрому гітлераўцаў у Беларусі. Воіны-беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Уклад беларускага народа ў перамогу над фашысцкай Германіяй. Вытокі патрыятызму беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
2. БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1940-Х — 1980-Я ГГ. (10 г)

БССР у 1945—1953 гг. Удзел БССР у заснаванні ААН. Страты, якія прычыніла вайна і фашысцкая акупацыя Беларусі. Пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі. Працоўны подзвіг беларускага народа. Паскарэнне тэмпаў індустрыялізацыі БССР. Апераджальны рост цяжкай прамысловасці. Становішча ў сельскай гаспадарцы і меры па яе аднаў­ленні. Ажыццяўленне масавай калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі. Асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця ў БССР пасля закан­чэння вайны. Аднаўленне працы адукацыйных устаноў. Ажыццяўленне ўсеагульнага сямігадовага навучання. Тэма вайны ў беларускай літа­ратуры. І. Шамякін, М. Лынькоў, І. Мележ. Творчасць Я. Коласа, Я. Бры­ля, П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова. Беларускі тэатр. Музычнае і выяў­ленчае мастацтва. Выхад БССР на міжнародную арэну. Уключэнне БССР ў склад краін — заснавальніц ААН.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 1950-х — першай палове 1980-х гг. Развіццё машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці. Фарміраванне прамысловага комплексу БССР. Пераўтварэнне БССР у індустрыяльна развітую краіну. Асноўныя прынцыпы эканамічнай рэформы 1965 г. Экстэнсіўны характар гаспадаркі. Асаблівасці выкарыстання дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў БССР. Урбанізацыя і яе вынікі. Развіццё сельскай гаспадаркі: меліярацыя і хімізацыя, будаўніцтва буйных жывёлагадоўчых комплексаў. Курс на стварэнне аграпрамысловых комплексаў. Змяненне ўмоў жыцця насельніцтва. Замаруджванне тэмпаў росту народнай гаспадаркі ў першай палове 1980-х гг. Наспяванне крызісных з’яў у эканоміцы.

Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у другой палове 1950-х — першай палове 1980-х гг. Асуджэнне культу асобы Сталіна. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў гады “адлігі”. Частковая рэабілітацыя. Павышэнне ролі працоўных у жыцці грамадства. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў другой палове 1960-х — першай палове 1980-х гг. Канстытуцыйнае замацаванне кіруючай ролі камуністычнай партыі. Роля Саветаў у грамадска-палітычным жыцці краіны.

БССР у другой палове 1980-х гг. Палітыка “перабудовы” і асаблі­васці яе правядзення ў БССР. Увядзенне ў краіне галоснасці. Рэфармаван­не савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы на альтэрнатыўнай аснове. Страта КПБ манаполіі на ўладу. Пачатак фарміравання шматпартыйнасці. Паглыбленне крызісных з’яў у эканоміцы. Спробы паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Перавод прадпрыемстваў на самафінан­саванне і гаспадарчы разлік. Уплыў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на эканамічнае становішча БССР. Пагаршэнне становішча ў сельскай гаспа­дарцы.

Развіццё адукацыі і навукі, літаратуры і мастацтва ў БССР у другой палове 1950-х — 1980-я гг. Рэформа школы і пераход да абавязковага 8-гадовага навучання. Увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Пашы­рэнне сістэмы прафесійна-тэхнічнага навучання. Развіццё вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дасягненні ў развіцці навукі. Інтэгра­ванасць беларускай навукі ў агульнасаюзную. Уплыў грамадска-палітыч­нага жыцця на беларускую літаратуру. Адлюстраванне гістарычных падзей у творчасці У. Караткевіча. Распрацоўка тэмы вайны ў творах І. Шамякіна, В. Быкава, І. Навуменкі, А. Адамовіча. Жыццёвыя лёсы бела­русаў у творчасці І. Мележа. Беларуская паэзія. Новыя з’явы ў беларускай літаратуры ў гады перабудовы. Творчыя дасягненні дзеячаў тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва Беларусі.
3. РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ У 1991—2011 ГГ. (9 г)

Абвяшчэнне і станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Рух за нацыянальнае адраджэнне ў Беларусі. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. Усесаюзны рэферэндум па пытанні аб захаванні абноўленага СССР. Закон Вярхоўнага Савета БССР ад 25 жніўня 1991 г. “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. Прыняцце 19 верасня 1991 г. назвы Рэспубліка Беларусь. Белавежскае пагадненне 8 снежня 1991 г. Стварэнне Садруж­насці Незалежных Дзяржаў. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 1994 г. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Першы Прэзі­дэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. Рэспубліканскі рэферэндум 1995 г. і яго вынікі. Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь.

Грамадска-палітычнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 1990-х гг. — пачатку ХХІ ст. Рэспубліканскі рэферэндум 24 лістапада 1996 г. і яго вынікі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі). Канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы. Умацаванне палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2006, 2010). Рэспубліканскі рэферэндум 2004 г. Утварэнне шматпартыйнасці. Дзейнасць грамадскіх арганізацый. Канфесіянальная палітыка дзяржавы.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Эканамічнае становішча Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990-х гг. Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1996—2000 гг., 2001—2005 гг., 2006—2010 гг. і на 2011-2015 гг.: іх зацвярджэнне на Першым, Другім, Трэцім, Чацвёртым Усебеларускіх народных сходах і рэалізацыя. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця краіны. Галоўныя мэты і асноўныя элементы беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, сродкі яе рэалізацыі і дасягненні. Дзяржаўная маладзёжная палітыка.

Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне знешнепалітычнага курсу Рэспублікі Беларусь. Прыхіль­насць Беларусі прынцыпам Статута ААН. Умацаванне сувязей з краінамі СНД. Саюз Беларусі і Расіі. Узаемаадносіны з краінамі Еўрапейскага Саюза і НАТА.

Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Дасягненні беларускай навукі і яе роля ў фарміраванні інфармацыйнага грамадства. Развіццё сістэмы адукацыі. Літаратура. Адлюстраванне ў мастацтве гістарычнага мінулага беларускага народа. Творчыя дасягненні дзеячаў тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва Беларусі.
ВАРЫЯНТ 2. Х–ХІ класы

140 гадзін (70/70)



БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ ДА 2011 Г.

Х клас (70 г)

1. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ СА СТАРАЖЫТНЫХ ЧАСОЎ

ДА СЯРЭДЗІНЫ ХІІІ СТ. (11 г)

Першабытнае грамадства на тэрыторыі Беларусі ў эпоху каменнага, бронзавага і ранняга жалезнага вякоў. Засяленне тэрыторыі Беларусі першабытнымі людзьмі. Заняткі і промыслы старажытных жыхароў. Спа­жы­вецкая гаспадарка. Супольнасці людзей каменнага веку. Пранікненне на тэрыторыю Беларусі індаеўрапейскіх плямён. Узнікненне жывёла­гадоўлі і зямляробства. Пераход ад спажывецкай да вытворчай гаспадаркі. Роля металаў у жыцці старажытных людзей. Узрастанне ролі мужчынскай працы. Узнікненне маёмаснай няроўнасці. Уяўленні старажытных людзей аб навакольным асяроддзі. Развіццё старажытнага мастацтва.

Насельніцтва беларускіх зямель у V — канцы ІХ ст. Засяленне славянамі тэрыторыі Беларусі. Славянізацыя балцкага насельніцтва. Аб’яднанні ўсходніх славян на беларускіх землях: крывічы-палачане, дрыгавічы, радзімічы. Усходнеславянская (старажытнаруская) суполь­насць. Грамадскі лад усходніх славян. Утварэнне суседскай (сельскай) абшчыны. Язычніцкія вераванні і абрады.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст. Гаспадарчыя заняткі ўсходніх славян. Расслаенне грамадства. Даніна і палюддзе. Складванне феадальных адносін. Узнікненне і рост гарадоў. Рамесная вытворчасць і гандаль. Роля гарадоў у грамадскім жыцці.

Дзяржаўнасць усходніх славян. Княствы на тэрыторыі Беларусі. Старажытнаруская дзяржава ўсходніх славян (Кіеўская Русь). Полацкае княства ў ІХ—ХІ стст. Узаемаадносіны Полацка з Ноўгарадам і Кіевам. Полацкая княжацкая дынастыя. Князь Усяслаў Брачыславіч. Раздроб­ленасць Полацкай зямлі ў ХІІ — сярэдзіне ХІІІ ст., прычыны і вынікі. Кня­жацка-вечавы лад. Улада князя і яго абавязкі. Роля веча ў грамадскім жыцці. Тураўскае княства. Берасцейская зямля і Пасожжа.

Прыняцце і распаўсюджанне хрысціянства. Культура беларускіх зямель у ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст. Прычыны прыняцця хрысціянства. Язычніцтва і хрысціянства. Значэнне прыняцця хрысціянства для ўсходніх славян. Рэлігійна-асветніцкія дзеячы: Ефрасіння Полацкая, Кірыла Тураў­скі. Пісьменнасць. Рукапісныя кнігі. Царкоўнае і абарончае дойлід­ства. Фрэскі. Помнікі прыкладнога мастацтва.
2. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ

Ў СЯРЭДЗІНЕ ХІІІ — ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ ХVІ СТ. (19 г)

Палітычная сітуацыя на беларускіх землях сярэдзіны ХІІІ ст. Утва­рэнне Вялікага Княства Літоўскага. Пагроза з боку нямецкіх феадалаў-кры­жакоў і ардынцаў. Барацьба са знешняй небяспекай. Знешнепалітыч­ныя ўмовы ўзнікнення Вялікага Княства Літоўскага. Сацыяльна-эканаміч­ныя прычыны ўтварэння ВКЛ. Узвышэнне Наваградскага княства. Кара­нацыя Міндоўга ў Наваградку. Усходнеславянскі этнічны фундамент ВКЛ.

Унутрыпалітычнае становішча і знешняя палітыка ВКЛ у канцы ХІІІ — 70-я гг. ХІV ст. Умацаванне ўлады вялікіх князёў літоўскіх. Кня­жэнне Гедыміна. Пашырэнне тэрыторыі ВКЛ пры Альгердзе. Адносіны з Тэўтонскім Ордэнам, Залатой Ардой, Маскоўскім княствам. Шляхі ўключэння беларускіх зямель у склад ВКЛ.

Вялікае Княства Літоўскае ў канцы ХІV—ХV ст.: унутраная і знеш­няя палітыка. Альгерд і Кейстут. Барацьба Ягайлы за вялікае княжанне. Узрастанне знешняй небяспекі. Крэўская унія. Грунвальдская бітва: вынікі і гістарычнае значэнне. Унутрыпалітычныя супярэчнасці паміж Свідры­гайлам і Жыгімонтам. Абранне Казіміра Ягайлавіча вялікім князем і яго палітыка.

Палітычнае становішча ВКЛ у першай палове ХVІ ст. Праўленне Аляксандра і Жыгімонта І Старога. Пашырэнне правоў паноў-рады. Стра­та ВКЛ першынства ў збіранні “рускіх” зямель. Адносіны з Вялікім Княствам Маскоўскім. Абарона ад набегаў крымскіх татар. Выступленне М. Глінскага. Супярэчнасці паміж магнатамі і шляхтай.

Дзяржаўны лад, органы ўлады і кіравання ў ВКЛ. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел. Вышэйшыя органы ўлады і дзяржаўнага кіраван­ня. Вялікі князь. Рада і сойм. Абмежаванне ўлады вялікага князя і павы­шэнне ролі магнатаў у кіраванні дзяржавай. Сістэма мясцовых органаў кіравання. Войска. Заканадаўства ВКЛ. Статуты ВКЛ.

Эканамічнае развіццё і сацыяльныя адносіны ў ВКЛ у ХІV — першай палове ХVІ ст. Стан сельскай гаспадаркі. Землеўладанне і землекарыстанне. Павіннасці сялян. Этапы запрыгоньвання сялянства. Судзебнік Казіміра. Гарады і мястэчкі. Магдэбургскае права. Рамяство і гандаль. Саслоўная структура грамадства ў ВКЛ.

Культура Беларусі ў ХІV — першай палове ХVІ ст. Абарончае дой­лідства. Культавыя пабудовы. Жывапіс і скульптура. Выяўленчае і дэка­ратыўна-прыкладное мастацтва. Пачатак беларуска-літоўскага летапісан­ня. Рэнесансавая культура ў Беларусі. З’яўленне новалацінскай паэзіі. М. Гусоўскі. Францыск Скарына — усходнеславянскі і беларускі гуманіст і асветнік. Погляды Ф. Скарыны і яго друкарская дзейнасць.

Фарміраванне беларускай народнасці. Шматэтнічны характар ВКЛ. Асаблівасці фарміравання беларускага этнасу. Рэлігійная талерантнасць. Фарміраванне этнічнай тэрыторыі. Паходжанне назвы “Белая Русь”.
3. БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ ХVІ — XVIIІ СТ.

(20 г)

Утварэнне Рэчы Паспалітай. Становішча ВКЛ у палітычнай сістэме Рэчы Паспалітай. Унутры- і знешнепалітычныя прычыны аб’яднання ВКЛ з Польшчай. Пачатак Лівонскай вайны. Люблінскі сойм. Умовы аб’яд­нання ВКЛ з Каралеўствам Польскім. Далучэнне да Польшчы часткі зямель ВКЛ. Распрацоўка і прыняцце Статута 1588 г. Захаванне агульна­дзяржаўных соймаў ВКЛ. Утварэнне Галоўнага трыбунала. Паланізацыя шляхты ВКЛ.

Сельская гаспадарка і гарадское жыццё ў Вялікім Княстве Літоўскім у другой палове ХVІ — XVII ст. Уплыў гаспадарчых працэсаў у краінах Заходняй Еўропы на эканоміку ВКЛ. Аграрная рэформа 1557 г. Ста­наўленне фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання. Феадальнае землеўладанне. Феадальныя павіннасці сялян. Запрыгоньванне сялянства. Сацыяльныя супярэчнасці ў вёсцы. Стан гарадоў і іх гандлёвыя сувязі. Юрыдыкі. Мястэчкі. Цэхі.

Царква і рэлігія на беларускіх землях у XVI — першай палове XVII ст. Канфесійнае становішча ў ВКЛ. Рэлігійная верацярпімасць. Традыцыйнае хрысціянства: праваслаўе і каталіцызм. Крызіс праваслаў­най царквы. Перадумовы рэфармацыйнага руху. Асаблівасці Рэфармацыі на беларускіх землях. Дзеячы Рэфармацыі: Мікалай Радзівіл Чорны, Сымон Будны, Васіль Цяпінскі. Контррэфармацыя. П. Скарга. Дзейнасць Ордэна езуітаў на тэрыторыі Беларусі. Берасцейскі царкоўны сабор 1596 г. Уніяцкая царква.

Знешняя палітыка Рэчы Паспалітай ў канцы XVI — першай палове XVII ст. Завяршэнне Лівонскай вайны. Заключэнне і ўмовы Ям-Заполь­скага міру (1582 г.). Інтэрвенцыя Рэчы Паспалітай у Маскоўскую дзяржа­ву. Дэўлінскае перамір’е (1618 г.). Барацьба за Смаленск у 30-я гг. XVII ст. Нарастанне турэцкай пагрозы.

Беларусь у час войнаў сярэдзіны XVII — пачатку XVIII ст. Казацка-сялян­ская вайна 1648—1651 гг.: прычыны і характар вайны. Казацкія загоны ў Беларусі. Вынікі антыфеадальнай барацьбы. Вайна Расіі і Рэчы Паспалітай 1654—1667 гг. Прычыны вайны. Палітыка самадзяржаўя на беларускіх землях. Адносіны насельніцтва да варагуючых бакоў. Вынікі вайны для беларускіх зямель. Паўночная вайна 1700—1721 гг. і яе вынікі для Беларусі. Бітва каля в. Лясная.

Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі ў XVIII ст. Становішча ў весцы. Павіннасці сялян і іх юрыдычнае становішча. Сялянскія паўстанні. Становішча гарадоў. Самакіраванне. Рамесная і мануфактурная вытворчасць. Гандлёвыя сувязі.

Палітычны крызіс Рэчы Паспалітай і яе падзелы. Уключэнне бела­рускіх зямель ў склад Расійскай імперыі. Барацьба магнацкіх груповак. Паслабленне цэнтральнай улады і шляхецкая анархія. Умяшальніцтва суседніх дзяржаў ва ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Падзелы Рэчы Паспалітай. Спробы рэформаў. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. Паўстанне пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі: прычыны, характар, вынікі. Я. Ясінскі, М. Клеафас Агінскі. Трэці падзел Рэчы Паспалітай. Уваходжанне бела­рускіх зямель ў склад Расійскай імперыі.

Культура Беларусі ў другой палове ХVІ — першай палове ХVІІ ст. Кнігадрукаванне. Літаратура. Сістэма адукацыі. Езуіцкая школа. Права­слаўныя брацтвы. Палацава-замкавае будаўніцтва. Стыль барока ў архі­тэктуры. Партрэтны жывапіс. Іканапіс. Батлейка.

Культура Беларусі ў другой палове XVIIXVIII ст. Уплыў Асвет­ніцтва. Стан асветы. Адукацыйныя ўстановы. А. Нарушэвіч. М. Пачобут-Адляніцкі. Кнігадрукаванне. Літаратура. Палацава-замкавае будаўніцтва. Прыгонны тэатр. Дзейнасць беларускіх майстроў-рамеснікаў. Дэкаратыў­на-прыкладное мастацтва. Вырабы мануфактур.
4. БЕЛАРУСЬ У ХІХ — ПАЧАТКУ ХХ СТ. (20 г.)

Грамадска-палітычнае становішча ў Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел беларускіх зямель. Са­цыяльная і канфесійная палітыка расійскага ўрада: абмежавальныя законы ў адносінах да яўрэяў, абмежаванне ўплыву каталіцкага духа­венства і лік­відацыя уніяцкай царквы. Беларусь у час вайны 1812 г. Спробы аднаў­лення Вялікага Княства Літоўскага. Вынікі вайны для Беларусі. Стварэнне і дзейнасць тайных арганізацый у Беларусі. Польскія і расійскія дваран­скія рэвалюцыянеры ў Беларусі. Уплыў паўстання 1830—1831 гг. на грамадска-палітычны рух у Беларусі. Змяненні ў палітыцы самадзяржаўя пасля паўстання.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё беларускіх зямель у першай палове ХІХ ст. Землеўладанне і памешчыцкая гаспадарка. Становішча сялян і іх павіннасці. Крызіс феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання. Рэфор­ма П. Дз. Кісялёва ў дзяржаўнай вёсцы. Інвентарная рэформа. Раз­віццё прамысловасці. Развіццё шляхоў зносін і гандлю. Роля кірмашоў.

Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Змены ў сістэме адукацыі. Тыпы школ. Вышэйшыя навучальныя ўстановы. Станаўленне навуковых ведаў пра Беларусь і беларускі народ. Літаратура. Станаўленне беларускай літаратурнай мовы. Тэатр. Музыка. Жывапіс. Архітэктура. Дзеячы культуры: Я. Чачот, К. і Я. Тышкевічы, Я. Баршчэўскі, У. Сыра­комля, В. Дунін-Марцінкевіч, П. Багрым, І. Хруцкі, В. Ваньковіч, С. Ма­нюшка.

Адмена прыгоннага права. Асаблівасці буржуазных рэформаў дру­гой паловы ХІХ ст. у Беларусі. Маніфест і Палажэнні 19 лютага 1861 г., асаблівасці іх прымянення ў Беларусі. Рэакцыя сялянства. Уплыў паўстан­ня 1863—1864 гг. на ўмовы вызвалення сялян. Вынікі і значэнне рэформы 1861 г. Асаблівасці судовай і гарадской рэформаў. Рост буржуазнага землеўладання і асаблівасці гэтага працэсу ў Беларусі. Пераход да прад­прымальніцкай гаспадаркі. Спецыялізацыя сельскай гаспадаркі. Захаванне адпрацовачнай сістэмы гаспадаркі.

Грамадска-палітычны рух у другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. у Беларусі. Паўстанне 1863–1864 гг. “Белая” і “чырвоная” плыні ў паўстан­ні. Праграма К. Каліноўскага. Вынікі паўстання для Беларусі. Рэвалю­цыйныя народнікі. Група “Гоман”. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі. І З’езд РСДРП. Утварэнне БСГ.

Развіцце капіталізму ў прамысловасці Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. Станаўленне фабрычнай вытворчасці. Спецыялі­зацыя прамысловасці і яе асноўныя галіны. Асаблівасці прамысловай рэвалюцыі ў Беларусі. Змены ў складзе гарадскога насельніцтва. Асаб­лівасці ў фарміраванні пралетарыяту і буржуазіі ў Беларусі. Развіццё гандлю. Будаўніцтва чыгунак. Станаўленне банкаў. Сталыпінскія рэфор­мы: прычыны і мэты правядзення. Разбурэнне сялянскай абшчыны. Арга­нізацыя перасялення сялян у азіяцкую частку Расіі. Становішча сялян, іх сацыяльная дыферэнцыяцыя. Асаблівасці правядзення земскай рэформы. Вынікі рэформаў для Беларусі.

Беларусь у перыяд буржуазна-дэмакратычных рэвалюцый 1905—1907 гг. і Лютаўскай 1917 г. Прычыны рэвалюцый. Выступленні рабочых і сялян. Маніфест 17 кастрычніка 1905 г. і яго наступствы для Беларусі. Лагеры ў грамадска-палітычнай барацьбе: асноўныя палітычныя партыі і арганізацыі, іх праграмныя патрабаванні па нацыянальным, аграрным пытаннях, па пытанні аб уладзе. Дэпутаты ад заходніх губерняў у Дзяржаўнай думе. Праграмныя патрабаванні Беларускай сацыялістычнай грамады. Беларускі нацыянальны рух. Звяржэнне самадзяржаўя. Фармі­раванне Саветаў і буржуазных органаў улады. Двоеўладдзе. Дэмакраты­зацыя арміі. Значэнне рэвалюцыйных падзей для буржуазна-дэмакратыч­нага развіцця беларускага грамадства.

Становішча Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны. Увядзенне ваеннага становішча. Акупацыя заходняй часткі Беларусі германскімі войскамі. Палітыка нямецкіх улад. Наступствы ваенных дзеянняў. Бежанства. Заняпад сельскай гаспадаркі. Рост антываенных і антыўрадавых настрояў. Беларускі нацыянальны рух.

Культура Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст. Фар­міраванне беларускай нацыі. Асаблівасці саслоўнага і канфесійнага складу насельніцтва Беларусі. Нацыянальная самасвядомасць. Роля газеты “Наша ніва” ў развіцці культуры Беларусі. Змены ў сістэме адукацыі. Навуковыя даследаванні аб мове, этнаграфіі беларусаў, гісторыі Беларусі. І. Насовіч. Я. Карскі, М. Доўнар-Запольскі, В. Ластоўскі. Заходнерусізм. М. Каяловіч. Развіццё беларускай літаратурнай мовы і літаратуры. Кірункі творчасці Ф. Багушэвіча, Я. Лучыны, Цёткі, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча. Станаўленне беларускага прафесійнага тэатра. І. Буйніцкі. Жывапіс: К. Альхімовіч, Н. Орда, Н. Сілівановіч, В. Бялыніцкі-Біруля. Развіццё архітэктуры.
ХІ клас (70 г)
1. БЕЛАРУСЬ У 1917—1945 ГГ. (37 г)

Кастрычніцкая рэвалюцыя і ўстанаўленне Савецкай улады ў Бела­русі. Нарастанне супярэчнасцей у грамадстве. Рашэнні ІІ Усерасійскага з’езда Саветаў і іх роля ва ўсталяванні новай рэвалюцыйнай улады. Пераход улады ў рукі Саветаў на Заходнім фронце і ў Беларусі. Утварэнне Абласнога выканаўчага камітэта Заходняй вобласці і фронту. Першыя пераўтварэнні.

Абвяшчэнне і ўтварэнне беларускай дзяржаўнасці ў 1917—1920 гг. Пазіцыя бальшавікоў па нацыянальным пытанні. Скліканне Усебела­рускага з’езда, яго рашэнні і роспуск. Абвяшчэнне Беларускай Народнай Рэспублікі. Дзейнасць Рады БНР. Абвяшчэнне Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі Беларусі. Першы Усебеларускі з’езд Саветаў і яго рашэнні. Абвяшчэнне ЛітБел. Другое абвяшчэнне ССРБ.

БССР у гады замежнай ваеннай інтэрвенцыі. Наступленне войск кайзераўскай Германіі. Брэсцкі мір і яго вынікі для Беларусі. Устанаў­ленне германскага акупацыйнага рэжыму. Барацьба супраць германскіх акупантаў. Польска-савецкая вайна. Устанаўленне польскага акупацый­нага рэжыму і арганізацыя барацьбы з ім. Вызваленне войскамі Чырвонай Арміі тэрыторыі Беларусі ад польскіх інтэрвентаў. Рыжскі мірны дагавор і яго вынікі для Беларусі.

БССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Сацыяльна-эканамічнае становішча Беларусі пасля Першай сусветнай і грамадзянскай войнаў. Палітыка “ваеннага камунізму”. Увядзенне новай эканамічнай палітыкі. Уплыў нэпа на пад’ём сельскай гаспадаркі, развіццё прамысловасці, гандлю. Устанаўленне аднапартыйнай сістэмы. Удзел БССР ва ўтварэнні Саюза ССР. Узбуйненні тэрыторыі БССР. Канстытуцыя БССР 1927 г.

БССР у канцы 1920-х — 1930-я гг. Пераход да планавай дзяржаўнай эканомікі. Асаблівасці правядзення індустрыялізацыі ў БССР і яе вынікі. Погляды на шляхі пераўтварэнняў у сельскай гаспадарцы, формы кааперавання сялянскіх гаспадарак. Калектывізацыя сельскай гаспадаркі ў БССР: тэмпы, метады і вынікі калгаснага будаўніцтва. Грамадска-палітычнае жыццё. Канстытуцыя БССР 1937 г. Роля Камуністычнай партыі і Саветаў. Палітычныя рэпрэсіі.

Палітыка беларусізацыі. Развіццё адукацыі, навукі і культуры ў БССР у 1920—1930-я гг. Асноўныя напрамкі і мерапрыемствы беларусізацыі, яе вынікі і значэнне. Меры па ліквідацыі непісьменнасці. Станаўленне і развіццё сістэмы адукацыі ў БССР. Інстытут беларускай культуры. Утварэнне Беларускай Акадэміі навук. Асноўныя напрамкі і тэмы ў творчасці беларускіх пісьменнікаў. Я. Купала, Я. Колас, М. Гарэцкі, П. Броўка, М. Лынькоў. Станаўленне бе­ларускага савецкага тэатра: Я. Міровіч, У. Галубок. Тэатральнае і музыч­нае мастацтва: К. Крапіва, Г. Глебаў, А. Багатыроў. Станаўленне беларус­кага кіно. Ю. Тарыч, У. Корш-Саблін. Вядучыя тэмы выяўленчага мас­тацтва: І. Ахрэмчык, І. Давыдовіч. Архітэктура і скульптура. І. Лангбард, Г. Лаўроў, З. Азгур.

Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы. Палітычныя і сацыяльна-эканамічныя ўмовы жыцця заходнебеларускага насельніцтва. Насаджэнне асадніцтва. Нацыянальна-культурны ўціск. Нацыянальна-вызваленчы рух. Дзейнасць Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі. Беларуская сялянска-работніцкая грамада. Дзейнасць Таварыства беларус­кай школы. Стан культуры ў Заходняй Беларусі. Адукацыя. Літаратура: П. Пестрак, М. Танк. Жывапіс: Я. Драздовіч, П. Сергіевіч. Музычнае мастацтва. Р. Шырма.

Пачатак Другой сусветнай вайны. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР. Прычыны і характар вайны. Нападзенне Германіі на Польшчу. Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь. Устанаўленне савецкай улады ў Заходняй Беларусі. Рашэнні Народнага сходу. Прыняцце Заход­няй Беларусі ў склад СССР і ўз’яднанне з БССР.

Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Нападзенне Германіі на СССР. Абарончыя баі ў Беларусі і іх вынікі. Гераізм і патрыятызм савецкіх лю­дзей. Прычыны адступлення войск Чырвонай Арміі на першым этапе вай­ны. Устанаўленне нямецка-фашысцкага акупацыйнага рэжыму на тэрыто­рыі Беларусі. Акупацыйная палітыка. Палітыка генацыду.

Барацьба беларускага народа супраць нямецка-фашысцкіх акупан­таў. Роля КП(б)Б у арганізацыі барацьбы з нямецка-фашысцкімі акупан­тамі. Стварэнне партызанскіх атрадаў. Баявая дзейнасць партызанскіх фарміраванняў. Асаблівасці разгортвання партызанскага руху ў заходніх раёнах Беларусі. Партызанскія зоны. “Рэйкавая вайна”. Партыйнае і маладзёжна-камсамольскае падполле. Масавае супраціўленне мірнага насельніцтва акупацыйнаму рэжыму. Калабарацыянізм.

Вызваленне БССР ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пачатак вызвалення БССР. Беларуская наступальная аперацыя “Баграціён”. Дапамога партызан і насельніцтва Чырвонай Арміі. Вызваленне Мінска. Подзвігі савецкіх воінаў. Значэнне разгрому гітлераўцаў у Беларусі. Воіны-беларусы на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Уклад беларускага народа ў перамогу над фашысцкай Германіяй. Вытокі патрыятызму беларускага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.
2. БССР У ДРУГОЙ ПАЛОВЕ 1940-Х — 1980-Я ГГ. (17 г)

БССР у 1945—1953 гг. Удзел БССР у заснаванні ААН. Страты, якія прычыніла вайна і фашысцкая акупацыя Беларусі. Пасляваеннае аднаўленне народнай гаспадаркі. Працоўны подзвіг беларускага народа. Паскарэнне тэмпаў індустрыялізацыі БССР. Апераджальны рост цяжкай прамысловасці. Становішча ў сельскай гаспадарцы і меры па яе аднаў­ленні. Ажыццяўленне масавай калектывізацыі ў заходніх абласцях Беларусі. Асаблівасці грамадска-палітычнага жыцця ў БССР пасля закан­чэння вайны. Аднаўленне працы адукацыйных устаноў. Ажыццяўленне ўсеагульнага сямігадовага навучання. Тэма вайны ў беларускай літа­ратуры. І. Шамякін, М. Лынькоў, І. Мележ. Творчасць Я. Коласа, Я. Бры­ля, П. Броўкі, М. Танка, А. Куляшова. Беларускі тэатр. Музычнае і выяў­ленчае мастацтва. Выхад БССР на міжнародную арэну. Уключэнне БССР ў склад краін — заснавальніц ААН.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё БССР у другой палове 1950-х — першай палове 1980-х гг. Развіццё машынабудавання і металаапрацоўкі, хімічнай і нафтахімічнай прамысловасці. Фарміраванне прамысловага комплексу БССР. Пераўтварэнне БССР у індустрыяльна развітую краіну. Асноўныя прынцыпы эканамічнай рэформы 1965 г. Экстэнсіўны характар гаспадаркі. Асаблівасці выкарыстання дасягненняў навукова-тэхнічнай рэвалюцыі ў БССР. Урбанізацыя і яе вынікі. Развіццё сельскай гаспадаркі: меліярацыя і хімізацыя, будаўніцтва буйных жывёлагадоўчых комплексаў. Курс на стварэнне аграпрамысловых комплексаў. Змяненне ўмоў жыцця насельніцтва. Замаруджванне тэмпаў росту народнай гаспадаркі ў першай палове 1980-х гг. Наспяванне крызісных з’яў у эканоміцы.

Грамадска-палітычнае жыццё ў БССР у другой палове 1950-х — першай палове 1980-х гг. Асуджэнне культу асобы Сталіна. Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця ў гады “адлігі”. Частковая рэабілітацыя. Павышэнне ролі працоўных у жыцці грамадства. Савецкая грамадска-палітычная сістэма ў другой палове 1960-х — першай палове 1980-х гг. Канстытуцыйнае замацаванне кіруючай ролі камуністычнай партыі. Роля Саветаў у грамадска-палітычным жыцці краіны.

БССР у другой палове 1980-х гг. Палітыка “перабудовы” і асаблі­васці яе правядзення ў БССР. Увядзенне ў краіне галоснасці. Рэфармаван­не савецкай грамадска-палітычнай сістэмы. Выбары народных дэпутатаў у Вярхоўны Савет БССР і мясцовыя Саветы на альтэрнатыўнай аснове. Страта КПБ манаполіі на ўладу. Пачатак фарміравання шматпартыйнасці. Паглыбленне крызісных з’яў у эканоміцы. Спробы паскарэння сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Перавод прадпрыемстваў на самафінан­саванне і гаспадарчы разлік. Уплыў аварыі на Чарнобыльскай АЭС на эканамічнае становішча БССР. Пагаршэнне становішча ў сельскай гаспа­дарцы.

Развіццё адукацыі і навукі, літаратуры і мастацтва ў БССР у другой палове 1950-х — 1980-я гг. Рэформа школы і пераход да абавязковага 8-гадовага навучання. Увядзенне ўсеагульнай сярэдняй адукацыі. Пашы­рэнне сістэмы прафесійна-тэхнічнага навучання. Развіццё вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі. Дасягненні ў развіцці навукі. Інтэгра­ванасць беларускай навукі ў агульнасаюзную. Уплыў грамадска-палітыч­нага жыцця на беларускую літаратуру. Адлюстраванне гістарычных падзей у творчасці У. Караткевіча. Распрацоўка тэмы вайны ў творах І. Шамякіна, В. Быкава, І. Навуменкі, А. Адамовіча. Жыццёвыя лёсы бела­русаў у творчасці І. Мележа. Беларуская паэзія. Новыя з’явы ў беларускай літаратуры ў гады перабудовы. Творчыя дасягненні дзеячаў тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва Беларусі.

3. РЭСПУБЛІКА БЕЛАРУСЬ У 1991—2011 ГГ. (16 г)

Абвяшчэнне і станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь. Рух за нацыянальнае адраджэнне ў Беларусі. Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР 27 ліпеня 1990 г. Усесаюзны рэферэндум па пытанні аб захаванні абноўленага СССР. Закон Вярхоўнага Савета БССР ад 25 жніўня 1991 г. “Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР”. Прыняцце 19 верасня 1991 г. назвы Рэспубліка Беларусь. Белавежскае пагадненне 8 снежня 1991 г. Стварэнне Садруж­насці Незалежных Дзяржаў. Прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 15 сакавіка 1994 г. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Першы Прэзі­дэнт Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнка. Рэспубліканскі рэферэндум 1995 г. і яго вынікі. Дзяржаўная сімволіка Рэспублікі Беларусь.

Грамадска-палітычнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 1990-х гг. — пачатку ХХІ ст. Рэспубліканскі рэферэндум 24 лістапада 1996 г. і яго вынікі. Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь 1994 г. (са змяненнямі і дапаўненнямі). Канстытуцыйны лад Рэспублікі Беларусь. Асновы ідэалогіі беларускай дзяржавы. Умацаванне палітычнай сістэмы ў Рэспубліцы Беларусь. Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2001, 2006, 2010). Рэспубліканскі рэферэндум 2004 г. Утварэнне шматпартыйнасці. Дзейнасць грамадскіх арганізацый. Канфесіянальная палітыка дзяржавы.

Сацыяльна-эканамічнае развіццё Рэспублікі Беларусь. Эканамічнае становішча Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990-х гг. Асноўныя напрамкі сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь у 1996—2000 гг., 2001—2005 гг., 2006—2010 гг. і на 2011-2015 гг.: іх зацвярджэнне на Першым, Другім, Трэцім, Чацвёртым Усебеларускіх народных сходах і рэалізацыя. Распрацоўка нацыянальнай стратэгіі ўстойлівага развіцця краіны. Галоўныя мэты і асноўныя элементы беларускай мадэлі сацыяльна арыентаванай рыначнай эканомікі, сродкі яе рэалізацыі і дасягненні. Дзяржаўная маладзёжная палітыка.

Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь. Фарміраванне знешнепалітычнага курсу Рэспублікі Беларусь. Прыхіль­насць Беларусі прынцыпам Статута ААН. Умацаванне сувязей з краінамі СНД. Саюз Беларусі і Расіі. Узаемаадносіны з краінамі Еўрапейскага Саюза і НАТА.

Развіццё культуры ў Рэспубліцы Беларусь. Дасягненні беларускай навукі і яе роля ў фарміраванні інфармацыйнага грамадства. Развіццё сістэмы адукацыі. Літаратура. Адлюстраванне ў мастацтве гістарычнага мінулага беларускага народа. Творчыя дасягненні дзеячаў тэатральнага, музычнага і выяўленчага мастацтва Беларусі.

ЧАКАЕМЫЯ ВЫНІКІ

У выніку вывучэння курса на выбар вучні:

суадносіць гістарычныя з’явы і працэсы гісторыі Беларусі з адпа­веднымі з’явамі і працэсамі агульнаеўрапейскай гісторыі;

характарызаваць палітычнае становішча Беларусі на розных этапах гістарычнага развіцця;

характарызаваць і ацэньваць вынікі дзейнасці гістарычных асоб і творчасці дзеячаў культуры;

тлумачыць прычынна-выніковыя сувязі паміж гістарычнымі фактамі;

сістэматызаваць і абагульняць гістарычныя факты, рабіць на гэтай падставе аргументаваныя высновы;

выкарыстоўваць змест гістарычнай карты;

параўноўваць гістарычныя факты па самастойна вызначаных крытэрыях;

канкрэтызаваць тэарэтычныя высновы і змест гістарычных паняццяў.


ЛІТАРАТУРА

  1. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны ХIII ст. Вучэбны дапаможнік. 6 клас. / Г.В.Штыхаў, С.М.Цемушаў, В.У.Ракуць / пад рэд. Г.В.Штыхава, Ю.М.Бохана. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2009.

  2. История Беларуси с древнейших времен до середины ХIII в. Учебное пособие. 6 класс./ Г.В.Штыхов, С.Н.Темушев, В.В.Ракуть / под ред. Г.В.Штыхова, Ю.Н.Бохана. — Минск: Изд. центр БГУ, 2009.

  3. Аўдзееў І.А. і інш. Атлас.Гісторыя Беларусі старажытных часоў, 5 клас. – Мінск: Белкартаграфія, 2003.

  4. Аўдзееў І.А. і інш.Атлас. Гісторыя Беларусі ў сярэднія вякі, 6 клас. –— Мінск: Белкартаграфія, 2006.

  5. Аўдзееў І.А. і інш. Атлас. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны ХІІІ ст. 6 клас. — Мінск: Белкартаграфія, 2012.

  6. Цемушаў С.М. Гісторыя Беларусі са старажытных часоў да сярэдзіны ХІІІ ст. 6 клас. Хрэстаматыя. – Мінск: Народная асвета, 2012.*

  7. Гісторыя Беларусі, другая палова ХІІІ — першая палова ХVІ ст. Вучэбны дапаможнік. 7 клас. / Г.В.Штыхаў, Ю.М.Бохан, М.А.Краснова / пад рэд. Ю.М.Бохана. — Мінск: Народная асвета, 2009.

  8. История Беларуси: вторая половина XІІІ — первая половина XVI в. Учебное пособие. 7 класс. / Г.В.Штыхов, Ю.Н.Бохан, М.А.Краснова / под ред. Ю.Н.Бохана. — Минск: Народная асвета, 2009.

  9. Аўдзееў І.А. і інш. Атлас. Гісторыя Беларусі другая палова ХІІІ — першая палова ХVІ ст. 7 клас. — Мінск: Белкартаграфія, 2012.*

  10. Аўдзееў І.А. і інш. Контурныя карты. Гісторыя Беларусі другая палова ХІІІ — першая палова ХVІ ст. 7 клас. — Мінск: Белкартаграфія, 2012.*

  11. Гісторыя Беларусі, другая палова ХVІ — XVIII ст. Вучэбны дапаможнік. 8 клас. / І.П.Крэнь, В.А.Белазаровіч, Н.М.Ганушчанка. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2010.

  12. История Беларуси, вторая половина ХVІ—XVIII в. Учебное пособие. 8 класс. / И.П.Крень, В.А.Белозорович, Н.Н.Ганущенко. — Минск: Изд. центр БГУ, 2010.

  13. Белазаровіч В.А. Гісторыя Беларусі ў 8 класе. Вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў. – Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2012.

  14. Аўдзееў І.А., Перзашкевіч О.В. Атлас. Гісторыя Беларусі, другая палова XVI—XVIII ст. 8 клас. — Мінск: Белкартаграфія, 2009.

  15. Авдеев И.А., Перзашкевич О.И. Атлас. История Беларуси, вторая половина XVI—XVIII в. — Минск: Белкартография, 2009.

  16. Аўдзееў І.А., Перзашкевіч О.В. Гісторыя Беларусі, другая палова XVI-XVIII ст. 8 клас. Контурныя карты. — Мінск: Белкартаграфія, 2011.

  17. Гісторыя Беларусі XVI—XVIII стст. Хрэстаматыя. 7 клас. Дапаможнік для настаўніка. / Аўт.-склад. А.Л.Абецэдарская, Ю.М.Бохан, У.П.Емельянчык і інш. / пад рэд. П.А.Лойкі. — Мінск: Нар. асвета, 2002.

  18. Гісторыя Беларусі, канец XVIII—пачатак XX ст. Вучэбны дапаможнік. 9 клас / пад рэдакцыяй В.А.Сосны. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2011.

  19. История Беларуси, конец XVIII — начало XX в. Учебное пособие. 9 класс. / под редакцией В.А.Сосно. — Минск: Изд. центр БГУ, 2011.

  20. Каханоўскі А.Г., Лукашэвіч А.М. Атлас. Гісторыя Беларусі, ХІХ ст. — 1917 г. 8 клас. — Мінск: Белкартаграфія, 2007.

  21. Кохановский А.Г., Темушев В.Н. Атлас. История Беларуси, ХІХ в. — 1917 г. 8 класс. — Минск: Белкартография, 2008.

  22. История Беларуси, 1917—1945 гг. Учебное пособие для 10 класса / Е.К. Новик, методическое обеспечение В.В. Гинчук. — Минск: Народная асвета, 2012.*

  23. Гісторыя Беларусі, 1917 – 1945 гг. Вучэбны дапаможнік для 10 класа / Я.К. Новік, метадычнае забеспячэне В.В. Гінчук. – Мінск: Народная асвета, 2012.*

  24. Тугай У.В,., Фамін В.М. Гісторыя Беларусі, 1917–1945 гг. Атлас. – Мінск: Белкартаграфія, 2009.

  25. Тугай В.В., ФоминВ.М. Атлас. История Беларуси, 1917 – 1945 гг. – Минск: Белкартография, 2009.

  26. Гісторыя Беларусі, ХІХ — пачатак ХХІ ст. Вучэбны дапаможнік. 11 клас / пад рэд. Я.К.Новіка. — Мінск: Выд. цэнтр БДУ, 2009.

  27. История Беларуси, ХІХ — начало ХХІ в. Учебное пособие. 11 класс / под ред. Е.К.Новика. — Минск: Изд. центр БГУ, 2009.

  28. Вялікая Айчынная вайна савецкага народа (у кантэксце Другой сусветнай вайны) /пад рэд. А.А. Кавалені, М.С. Сташкевіча. – Мінск: Выдавецкі цэнтр БДУ, 2009.

: wp-content -> uploads -> 2014 -> umodos -> istorija
istorija -> Беларускія землі ў складзе вялікага княства літоўскага вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
istorija -> Беларускія землі ў складзе рэчы паспалітай вучэбная праграма факультатыўных заняткаў
istorija -> Нацыянальны інстытут адукацыі палітыка беларусізацыі ў 1920-ыя гг
istorija -> Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ХІ класа агульнаадукацыйных устаноў
istorija -> Міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь нацыянальны інстытут адукацыі асновы вучнёўскай даследчай працы
istorija -> Вучэбная праграма факультатыўных заняткаў па гісторыі Беларусі для вучняў ІХ класа
istorija -> Гісторыя беларусі ў іменах І падзеях
istorija -> Беларускія землі ад старажытнасці да сярэдзіны ХІІІ ст
istorija -> Навукова-метадычная ўстанова “нацыянальны інстытут адукацыі” міністэрства адукацыі рэспублікі беларусь




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка