Абаронцы беларускіх балотаў падвядуць вынікі грамадскай кампаніі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер15.74 Kb.
Прэс-канферэнцыя

Абаронцы беларускіх балотаў падвядуць вынікі грамадскай кампаніі

Час: 1 лютага (пятніца), з 11 да 12 гадзін


Месца: галерэя “Ў” (пр-т Незалежнасці, 37a)

На прэс-канферэнцыі з нагоды сусветнага Дня абароны водна-балотных надзелаў прадстаўнікі грамадскай кампаніі “За захаванне балотаў” (*) распавядуць пра папярэднія вынікі збору подпісаў супраць знішчэння балотаў. Нагадаем, такую пагрозу нясе рэалізацыя пастановы Савета Міністраў № 794 аб торфаздабычы ў заказніках.

Перад журналістамі выступяць сябры аргкамітэта кампаніі “За захаванне балотаў”:


  • Віктар Фянчук, дырэктар “Аховы птушак Бацькаўшчыны” — арганізацыя, якая спрычынілася да выратавання балота Ельня (Шаркаўшчынскі і Мёрскі раёны Віцебскай вобласці).

  • Вольга Каскевіч, каардынатар кампаніі “За захаванне балотаў”.

“Заказнікі, на якіх плануецца здабываць торф, з’яўляюцца асновай экалагічнага каркаса нашай краіны. У іх стварэннe і ахову ўкладзена шмат дзяржаўных і міжнародных сродкаў, — кажа Віктар Фянчук. — Таму іх знішчэнне дзеля здабычы торфу з’яўляецца не толькі не паслядоўным, але і небяспеным для устойлівага развіцця Рэспублікі Беларусь”.

У якасці спецыяльна запрошанага госця да прэс-канферэнцыі далучыцца Ігар Бышнёў, эколаг, кандыдат біялагічных навук, рэжысёр-дакументаліст, стваральнік фільма “Кавалеры рэк, балот і лясоў” — пераможцы XVI Міжнароднага экалагічнага кінафэсту ў Ханты-Мансійску (Расія). Ігар распавядзе пра асабісты досвед пры правядзенні здымак і даследаванняў на балотах.

Асноўным інструментам кампаніі быў збор подпісаў грамадзян і далучэнне новых некамерцыйных арганізацый. Збор подпісаў працягваецца па сённяшні дзень па адрасе: www.chn.ge/T4IOZ0

Больш блізка з кампаніяй “За захаванне балотаў” можна пазнаёміцца на сайце: www.bezbolot.net. Відэаролік, створаны ў межах кампаніі, распавядзе пра ўнікальнсць і сусветнае значэнне беларускіх балотаў: http://bit.ly/14qejiy



Запрашаем узяць удзел у прэс-канферэнцыі і дапамагчы выратаваць беларускія балоты.

Вольга Каскевіч, каардынатар кампаніі па захаванню балотаў, Таварыства “Зялёная сетка”. Тэл.: +375 29 695-15-48
* Грамадскую кампанію “За захаванне балотаў” ладзяць таварыства “Зялёная сетка”, ГА “Ахова птушак Бацькаўшчыны”, установа “Цэнтр экалагічных рашэнняў” і ГА “Экадом”.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка