Ад грамадскага аб’яднання



Дата канвертавання15.05.2016
Памер143.14 Kb.




Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны

ад грамадскага аб’яднання

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

сайт http://3sektar.by/


Выпуск 33 (501)

(22 верасня 2011 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстанні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:



Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродне 2

Фотавыставу Belarus Press Foto паказалі ў Беластоку 3

Гродзенскія прадпрымальнікі далучаюцца да экалагічнай акцыі 3

У Гродне з’явілася грамадскае аб’яднанне дыябетыкаў 4

"Візавыя Гісторыі" пакажуць у Гродне 4

Праваабаронцы з Смаргонскай гімназіі – найлепшыя ў Еўропе 5

Рэспубліканскі сацыяльны форум 5

Сустрэча з удзельнікамі нац. платформы “Усходняе Партнёрства” 6

Гранты на праекты па гісторыі і сацыялогіі 7

Гранты ў галіне гуманітарных навук 7

Кансультацыі для арганізацый Трэцяга сектара 8

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД 8

Дабрачынная праграма грантаў Google Grants 8

9


Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы 9

«Амерыканская культура: якая яна?» 9






Падзеі:

 уверх


Тыдзень нефармальнай адукацыі ў Гродне


Адукацыйныя імпрэзы ў межах “Тыдня” гродзенцам сёлета прапануюць грамадскія аб’яднанні “ВІТ” і ”Цэнтр “Трэці сектар”.

Гродзенскае абласное грамадскае аб’яднанне маладых навукоўцаў “ВІТ”  правядзе цыкл тэматычных экскурсій “Страчаная Гародня”, на якія запрашаюцца ўсе ахвотныя 24 і 25 верасня, 1 і 2 кастрычніка.

Час правядзення ўсіх экскурсій – з 11 да 14 гадзін.

 Ігар Лапеха, адзін з арганізатараў:

- Усе экскурсіі аб'яднаны адной тэматычнай лініяй – спробай рэканструяваць у нашай памяці аблічча Гародні, якую мы ўжо не пабачым...

Мы таксама спадзяемся пачуць ад удзельнікаў экскурсій магчымыя шляхі захавання гісторыка-культурнай спадчыны нашага горада.

Тэмы экскурсій:

24 верасня - “Гародня ў часе і прасторы”, месца збору – помнік Вітаўту каля брамы Новага замку (вул. Замкавая, 22).

25 верасня - “Страчаныя сады і паркі”, месца збору – каля ўваходу ў Дом Сувязі (вул. К.Маркса, 29).

1 кастрычніка - “Прамысловыя аб’екты Гродна к. XIX – пач. XX стст.”, месца збору – каля ўваходу ў рэстаран “Вена” (вул. Маставая, 37) паміж Прыёрбанкам і будынкам піўзавода.

2 кастрычніка - “Страчаныя фальваркі”.

 Апошняя экскурсія будзе арганізавана на транспарце, таму для ўдзелу ў ёй трэба папярэдне зарэгістравацца, даслаўшы сваё імя і кантактны тэлефон на адрас vit_hrodna@yahoo.com не пазней за 28.09.2011.

Дакладнае месца збору будзе паведамлена зарэгістраваным удзельнікам да 1 кастрычніка.

Калі колькасць жадаючых перавысіць колькасць пасадачных месцаў, то прыярытэт будзе аддадзены тым, хто заявіцца раней.

Фінальнае мерапрыемства ў межах Тыдня нефарм альнай адуцкацыі ў Гродне - прэзентацыю адукацыйных праграм на 2011/2012 навучальны год - 2 кастрычніка правядуць Гродзенскае гарадское грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініціятыў “Трэці сектар” і “ВІТ”.

Вітаўт Руднік, старшыня рады ГА “Цэнтр “Трэці сектар”:

- У межах прэзентацыі будуць прадстаўленыя такія адукацыйныя праекты , як "Школа маладога журналіста-15", "Універсітэт Залатога Веку" для сталых людзей, адукацыйная Экастудыя для эколагаў і людзей, якія цікавяцца экалагічнай адукацыяй, а таксама цыкл адукацыйных гутркоў для жыхароў горада - "Дом і сям'я", "Здаровы лад жыцця", "Гісторыя і культура Гродна", "Магчымасці самаўдасканалення для маладых і дарослых" і інш.

Пад час прэзентацыі ва ўдзельнікаў будзе магчымасць запісацца на ўдзел у пазначаных адукацыйных праграмах, што будуць праводзіцца грамадскімі аб’яднаннямі ў Гродне на працягу 2011/12 навучальнага года.

Прэзентацыя адбудзецца па адрасе: Гродна, вул. Будзёнага, 48а, пакой 38 (3 паверх). Пачатак а 15-ай гадзіне.

VI Тыдзень нефармальнай адукацыі - 2011 "Нефармальная адукацыя і рэгіянальнае развіццё"  пройдзе з 24 верасня па 2 кастрычніка ў розных гарадах Беларусі.

 Падрабязней пра Тыдзень можна даведацца на старонцы http://adukatar.net/?p=14796.



Паводле http://t-styl.info
уверх

Фотавыставу Belarus Press Foto паказалі ў Беластоку


Урачыстае адкрыццё адбылося ў межах фестываля “А ты, стары, куды?”, які ладзіцца ў Беластоку ўжо трэці раз. На выставе можна было ўбачыць лепшыя здымкі, якія перамаглі ў конкурсе за апошнія два гады.

Адкрыццё выставы Belarus Press Foto ладзілася ў фае беластоцкага кінатэатра Forum. Сярод запрошаных з Беларусі гасцей быў фотакарэспандэнт “Белгазеты” Вадзім Заміроўскі, які падзякаваў арганізатарам за ўнёсак у папулярызацыю беларускай культуры.

 Адкрыццё паказала, што культурная дзейнасць усходніх суседзяў прыцягвае ўвагу жыхароў Беластока:

 - Сучасная беларуская культура мяне вельмі цікавіць, - кажа Ханна. – Але, нажаль, у Польшчы вельмі мала ўвагі надаецца культуры Беларусі, асабліва ў грамадскіх СМІ.

 Наведнікі ўважліва прыглядаліся да здымкаў: выстава была адным з рэдкіх выпадкаў убачыць неапублікаваныя ў мас-медыя замалёўкі беларускай рэчаіснасці.

 - Фоткі класныя, але занадта скудна апісаныя: толькі аўтар і ў якой катэгорыі перамаглі, – шкадуе Павел. – Хацелася б яшчэ ведаць, дзе і калі яны зробленыя.

 Выставу арганізавалі таварыства Amicus і Беластоцкі цэнтр культуры пры падтрымцы польскага Міністэрства замежных спраў.

Паводле http://t-styl.info

уверх

Гродзенскія прадпрымальнікі далучаюцца да экалагічнай акцыі


Акцыя “Рухай планету!” пройдзе па ўсёй Беларусі  24 верасня.

Гродзенскія прыватныя прадпрымальнікі, якія займаюцца пракатам ровараў, у гэты дзень абяцаюць зніжкі.

24 верасня ўсе, хто лічыць, што дзяржава павінна больш адказна ставіцца да праблемы змены клімату і скарачаць выкіды ў атмасферу парніковых газаў, у гэты дзень будуць імкнуцца перамяшчацца з мінімальнымі стратамі для навакольнага асяроддзя: пешшу, бягом, на роварах і г.д.

20% зніжкі на пракат ровараў чакаюць гродзенцаў у ПП М.Харашайлава (пр. Кляцкова, д.11, +375 (33) 657 60 85 (МТС)) і ў ПП Красько (“Еўрапракат”, вул.Акадэмічная, д.14, +375 (29) 286 94 74 (МТС)).

 М.Харашайлаў:

-Звычайна ў мяне кошт пракату ровара на суткі – 25000 рублёў.



У Дзень без аўтамабіля і падчас акцыі “Рухай планету!”  будзе 20000.

Раблю гэта, каб падтрымаць экалагічныя акцыі, прыцягнуць увагу да ровара, як экалагічнага віду транспарта.

 Гродзенская ініцыятыва “Чысты лес” у гэты дзень плануе ўжо традыцыйную прыборку смецця ў лесе.

Гэтым разам экалагічныя актывісты звернуць на лес вакол бальніцы №4.

 Эмблема акцыі “Рухай планету!” у Беларусі – коні, бо перасоўванне на іх не толькі экалагічна бяспечна, але і вельмі прыемна і карысна.

Таму сімвалічна, што 24 верасня “Гарадзенскі маёнтак “Каробчыцы” правядзе “Свята каня”.

У праграме – парад запрэжаных коней, канкур (пераадольванне бар’ераў), майстар-клас па сядланні коней.

Для наведвальнікаў запланаваныя конкурсы на лепшы малюнак каня, і на мянушку для ішака.

Свята пачнецца ў 12 гадзін.



Паводле http://t-styl.info

уверх

У Гродне з’явілася грамадскае аб’яднанне дыябетыкаў


Гарадское грамадскае аб’яднанне “ДыяЖыццё” аб’ядноўвае інвалідаў дыябетыкаў і людзей з парушэннямі эндакрыннай сістэмы.

Мэта дзейнасці новага грамадскага аб’яднання – задавальненне грамадскіх патрэбаў хворых людзей, садзеянне ў сацыяльнай, працоўнай адаптацыі, прапаганда здаровага ладу жыцця, паляпшэнне маральна-псіхалагічнага стану грамадзян.

Сярод задач дзейнасці:

-удзел у рэалізацыі праграм і праектаў



-аказанне маральнай і матэрыяльнай падтрымкі асобам, якія пакутуюць на цукровы дыябет і хваробу эндакрыннай сістэмы

-правядзенне семінараў, лекторыяў для гэтых людзей.

Юрыдычны адрас Таварыства “ДыяЖыццё” – Гродна, вул. Шчорса, 9.


уверх

"Візавыя Гісторыі" пакажуць у Гродне


Антывізавая кампанія, арганізаваная шэрагам еўрапейскіх грамадскіх арганізацый, дабралася і да Гродна. 23 верасня ў клубе "Мавва" адбудзецца паказ фільмаў з цыкла Visa Stories. Таксама кожны прысутны зможа далучыцца да фотаакцыі "БЕЗ ВІЗЫ!".

Паводле улётак, распаўсюджаных арганізатарамі, фільмы Visa Stories распавядаюць пра тое, як "існуючы паміж Беларуссю і Еўрасаюзам візавы рэжым знішчае мары, разрывае сямейныя сувязі, перашкаджае развіццю культуры і чалавечых адносінаў".

 Запланаваны паказ дзвюх дакументальных стужак. "Падзеленая сям'я" гэта фільм пра тое, як дзеці, што жывуць у Літве, страчваюць сувязь з бацькамі, якія жывуць у Беларусі - паміж імі мяжа, якой ніколі раней тут не было. Другі фільм, "Прастора Яны" гэта гісторыя дызайнеркі з Полацка, якой неабходныя падарожжы для прафесійнага росту.

Паказ пачнецца ў 19.00 у клубе "Мавва" на вуліцы Сацыялістычнай 32. Удзельнікі мерапрыемства змогуць таксама далучыцца да фотаакцыі "БЕЗ ВІЗЫ!" - зрабіць здымак са стылёвым "памежным штампам".

Пасля паказа запланавана абмеркаванне.

Паводле http://t-styl.info
уверх

Праваабаронцы з Смаргонскай гімназіі – найлепшыя ў Еўропе


Смаргонская гімназія абыйшла каля 500 еўрапейскіх навучальных устаноў, для ўдзелу ў міжнародным праекце па вывучэнні правоў чалавека ў школе.

Делегаты гімназіі і навучэнцы былі запрошаныя ў Берлін для прэзентацыі і абароны праекта перад экспертамі Еўропы. Там жа яны сустрэліся і са школай-пабрацімам з Франкфурта на Майне, куды і накіруюцца ў кастрычніку.

Затым школьнікі з Франкфурта прыедуць у Смаргонь для ўдзелу ў міжнароднай канферэнцыі, дзе  падзеляцца сваімі даследаваннямі, відэафільмамі, наведаюць ўрокі.

Выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій дапамагло смаргонцам рэалізаваць цікавыя праекты са сваімі аднагодкамі з Еўропы. Інфармацыйны цэнтр гімназіі па навучанні правам дзіцяці напісаў некалькі дапаможнікаў для педагогаў і навучэнцаў па імплементацыі Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці ў школе і соцыуме (адно з якіх заняло 1 месца ў рэспубліцы, падчас правядзення міністэрствам адукацыі конкурсу метадычных матэрыялаў сярод устаноў адукацыі рэспублікі).



Уладзімір Калінін, кіраўнік праекта

Паводле http://nastaunik.info

А
бвесткі
:

уверх

Рэспубліканскі сацыяльны форум


Рэспубліканскі сацыяльны форум «Улада-бізнес-грамадства: разам паляпшаем якасць жыцця» пройдзе ў Гомелі 24-25 кастрычніка.

Форум ладзіцца на падставе Пратакола Намераў падпісанага паміж Гомельскім абласным выканаўчым камітэтам і Міжнародным адукацыйным цэнтрам імя Й.Раў, і дадатковых дамоўленасцей з Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны РБ, МАГА «АКТ», ГА «Духоўнасць», ГАГА «Сацыяльныя праекты» і іншымі арганізацыямі.

Мэта Сацыяльнага Форума – дэманстрацыя, развіццё і прасоўванне механізмаў і практык сацыяльнага партнёрства дзяржаўных органаў улады, грамадскіх аб'яднанняў, бізнеса для ўстойлівага развіцця сацыяльнай сферы.

Задачы:


-Абагульненне практыкі і методык, накіраваных на забеспячэнне сістэмнай працы ў сацыяльнай сферы

-Прэзентацыя/аналіз іністытуцыянальных форм узаемадзеяння

-Прасоўванне інавацый у сацыяльнай працы

-Падтрымка камунікацый і інфармацыйнай прасторы ў рэгіянальнай сацыяльнай палітыцы/сферы

-Стварэнне ўмоваў для абмену вопытам і развіцця прафесійных кантактаў паміж спецыялістамі.

Будуць працаваць секцыі па наступных накірунках:

1.Механізмы сацыяльнага партнёрства: ад тэорыі да практыкі

2.Сацыяльная адказнасць як шлях да павышэння якасці жыцця

3.Сацыяльныя аспекты тэрытарыяльнага развіцця рэгіёнаў

4.Перспектывы развіцця сацыяльнай сферы

5.Працаўладкаванне інвалідаў і асоб з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця – стан, праблемы, перспектывы.

Да ўдзелу запрашаюцца дзяржаўныя ўстановы, грамадскія аб'яднанні, рэлігійныя і камерцыйныя арганізацыі, якія аказваюць сацыяльныя паслугі розным групам насельніцтва; ВНУ, спецыялісты па сацыяльнай працы і зацікаўленыя асобы (валанцёры, атрымальнікі паслуг і інш.); камерцыйныя структуры, якія працуюць у межах канцэпцыі сацыяльна адказнага бізнеса і ўдзельнічаюць у фінансаванні сацыяльных праектаў; дабрачынныя фонды, міжнародныя і замежныя арганізацыі, якія падтрымліваюць сацыяльныя праекты ў Беларусі.

Палітычныя партыі і рухі не могуць удзельнічаць у Форуме.

У межах Форума адбудуцца: пленарнае пасяджэнне, дыскусіі, майстар-класы па актуальнай сацыяльнай праблематыцы, стэндавая прэзентацыя дзейнасці арганізацый у сацыяльнай сферы Беларусі, прэзентацыя выданняў для спецыялістаў, прэс-канферэнцыя.

Матэрыялы пленарных дакладаў, выступаў экспертаў і прэзентацый арганізацый будуць апублікаваныя ў зборніку матэрыялаў.

Для ўдзелу неабходна даслаць анкету-заяўку (у дадатку) па адрасе: social.forum2011@gmail.com

Апошні тэрмін – 5 кастрычніка.

Праграма – у дадатку.



уверх

Сустрэча з удзельнікамі нац. платформы “Усходняе Партнёрства”


Дэлегацыя Еўрасаюза ў Мінску запрашае прадстаўнікоў арганізацый-удзельніц Нацыянальнай платформы Форума грамадзянскай супольнасці “Ўсходняе партнёрства” на сустрэчу.

Мэтай сустрэчы з’яўляецца інфармаванне сябраў Нацыянальнай платформы пра надыходзячы саміт Праграмы “Ўсходняе партнёрства” ў Варшаве і канферэнцыі “Насустрач Еўрайпейскай супольнасці дэмакратыі, росквіту і больш моцнай грамадзянскай супольнасці”.

Сустрэча адбудзецца 26 верасня ў гатэлі “Еўропа” (вул.Інтэрнацыянальная, 28, 7 паверх, канферэнц-зала).

Каб узяць удзел у сустрэчы, неабходна даслаць заяўку на электронны адрас: Natallia.Stasevich@eeas.europa.eu  альбо паведаміць па тэлефоне: +375 17 328 66 13



Паводле рассылкі belngo.info
уверх

Гранты на праекты па гісторыі і сацыялогіі


Білефельдзкая вышэйшая школа па гісторыі і сацыялогіі (BGHS) прапаноўвае кароткатэрміновыя гранты-стажыроўкі на тры-чатыры месяцы для замежных даследчыкаў.

Грант утрымлівае штомесячную стыпэндыю ў памеры 800 еўра. У выпадку неабходнасці грантам могуць быць пакрытыя транспартныя выдаткі.

Каб атрымаць грант, неабходна даслаць матывацыйны ліст (не больш за 800 словаў), CV, апісанне праекта даследавання (не больш за 2000 словаў), расклад правядзення даследавання на ўвесь перыяд паездкі, дзьве рэкамэндацыі, дыпломы аб вышэйшай адукацыі з дадаткамі аб адзнаках на электронны адрас: bghs@uni-bielefeld.de.

Апошні тэрмін падачы заявак - 15 студзеня 2012 году.

Падрабязнасьці пра гранты-стажыроўкі можна атрымаць на сайце: http://www.uni-bielefeld.de/%28en%29/bghs/bewerbung/kurzzeit.html

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Гранты ў галіне гуманітарных навук


Міжнародная асацыяцыя гуманітарыяў (МАГ) абвяшчае конкурс на атрыманне кароткатэрміновых грантаў у галіне гуманітарных навук у Беларусі, Расіі і Украіне ў 2011-2012 навучальным годзе.

Гранты вылучаюцца незалежнай камісіяй экспертаў на падставе папярэдняга ананімнага рэцэнзавання пісьмовых заявак («peer-review»).

Доўгатэрміновая задача праграмы – падтрымка развіцця навуковых даследванняў у розных галінах гуманітарных ведаў у Беларусі, Расіі і Украіне.

Удзельнікі конкурса павінны:

-мець кандыдацкую ступень альбо раўназначны вопыт,

-пражываць на тэрыторыі Беларусі, Украіны або Расіі і быць грамадзянінам адной з гэтых краін,

-выкарыстоўваць атрыманы грант толькі для навуковых мэтаў, прадугледжаных у заяўцы на Праект. 

Галіны даследванняў:

Любыя гуманітарныя дысцыпліны, уключна з гісторыяй, літаратурай, лінгвістыкай, філасофіяй, культуралогіяй, рэлігіязнаўствам, мастацтвазнаўствам, гендэрнымі даследваннямі і г.д.

Заяўкі ў галіне сацыяльных навук, такіх як паліталогія, сацыялогія, эканоміка, міжнародныя дачыненні і псіхалогія на конкурс не прымаюцца, акрамя выпадкаў, калі даследванні арыентаваныя на вывучэнне гісторыі адпаведных дысцыплін і не прадугледжваюць выкарыстання колькасных метадаў.

 Падтрымліваюцца:

-навуковыя, архіўныя альбо палявыя даследванні з наступным напісаннем манаграфіі, зборніка крыніцазнаўчых матэрыялаў



-праца з архіўнымі альбо музейнымі калекцыямі, вынікі якой у далейшым могуць быць выкарыстаны ў канкрэтных даследніцкіх праектах

-вітаюцца сумесныя праекты.

 Бланкі заявак 2011–2012

Апошні тэрмін – 18 лістапада.

Інфармацыя пра конкурс на сайте МАГ http://www.rsci.ru/grants/grant_news/258/230611.php

Паводле http://ngo.by

уверх



Не спазьніся!


уверх

Кансультацыі для арганізацый Трэцяга сектара


Група беларускіх экспертаў прапануе кансультацыйную дапамогу арганізацыям трэцяга сектара Беларусі.

Каб атрымаць кансультацыйную дапамогу, неабходна запоўніць заяўку (у дадатку) і даслаць яе на электронны адрас: info.experty@gmail.com

Апошні тэрмін падачы заявак - 30 верасня.

Паводле рассылкі belngo.info

уверх

Міжнародны конкурс для журналістаў з краін СНД


Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, супрацоўнікі СМІ дзяржаваў-удзельніц СНД, якія асвятляюць тэматыку захавання гісторыка-культурнай спадчыны.

Апошні тэрмін – да 15 лістапада.

Працоўная мова конкурса – руская.

Матэрыялы дасылайце на эл.адрас АзерТАдж:azertac@azdata.net

Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца ў канцы 2011 года ў Баку.

Кантактныя асобы Зіядхан Гасанаў (+994552007796,  zgasan@yandex.ru), Архан Мурадаў (+994506133973, obarsa@yandex.ru)



Паводле рассылкі ГА “БАЖ”

уверх

Дабрачынная праграма грантаў Google Grants


Некамерцыйныя арганізацыі запрашаюцца да ўдзелу ў дабрачыннай праграме GoogleGrants. Прыём заявак адкрыты ўвесь час.

Падрабязная інфармацыя – на сайце http://www.google.ru/grants/new/index.html

Форма для падачы заяўкі на грант – па спасылцы: http://services.google.com/googlegrants/application?hl=ru

Паводле рассылкі БАСР


уверх

Даследніцкія гранты па праграме ЮНЭСКА/Кейзо Абучы


Праграма фінансуецца Японскім траставым фондам на ўспамін былога прэм'ер-міністра Японіі, Кейзо Абучы.

Апошні тэрмін падачы заявак – 13 студзеня.

Падрабязная інфармацыя – на сайте UNESCO .

Паводле рассылкі Беларускай асацыяцыі сацыяльных работнікаў

уверх

«Амерыканская культура: якая яна?»


Цэнтр міжкультурнага дыялогу пры падтрымцы Амбасады ЗША ў Рэспубліцы Беларусь сумесна з Міжнародным фондам “Залатая спадчына Віцебска” і Інстытутам сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук абвяшчаюць адкрыты конкурс.

 Матэрыялы прымаюцца на электронны  BelarusAmer@gmail.com і паштовы адрасы:  220072, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, вул. Сурганава,1/2, п. 1015  з адзнакай «Конкурс».

Апошні тэрмін - да 31 снежня.

 Для даведак:



е-mail. BelarusAmer@gmail.com, тэл.: +375 29 6732621; +375 29 5694495

Паводле http://afisza.org


: wp-content -> uploads -> 2011
2011 -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Агляд стаў больш суровым
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Конкурс для журналістаў 6 Вулічныя мастакі збяруцца разам 7 Пачаўся прыём заявак на "Бардаўскую восень-2011" 7
2011 -> Конкурс для журналістаў з краін снд 11 Конкурс для студэнтаў да міжнароднага дня талерантнасці 11
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
2011 -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка