Ад грамадзкага аб’яднаньня



Дата канвертавання15.05.2016
Памер135.25 Kb.

Кроніка грамадзкага жыцьця Гарадзеншчыны

ад грамадзкага аб’яднаньня

Цэнтр “Трэці сектар”

а/с 54, Гародня, 230009,

тэл./факс (0-152) 75-71-72,

e-mail: trecisektar@yahoo.com

Выпуск 44 (406)

( 2 сьнежня 2010 г.)

Рэдактар выпуску: Кася Крот

Пры выкарыстаньні матэрыялаў “Кронікі” спасылка на крыніцу абавязковая






Сёньня ў выпуску:




У барацьбе за адмену рабства 5

Стажыроўка на «Белсаце» для маладых журналістаў 6

Спабор для маладых журналістаў 2020 Enterprise 7

Праграма па правах чалавека для школьнікаў 7

Стыпендыі Інстытута гуманітарных дасьледваньняў 8

Навучаньне ў Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі 8





žПадзеі:

 5уверх

Міністэрства культуры адказала абаронцам Каложы



Каложу будуць аднаўляць паводзе малюнкаў 19 стагоддзя з цэглы Краснасельскага завода, а за вынік рэканструкцыі будзе несьці адказнасьць замоўца.

Зварот арганізатараў і экспертаў адкрытых грамадзкіх слуханьняў па праблеме рэканструкцыі Каложскай царквы да Паўла Латушкі міністэрства культуры разглядала сумесна з Гродзенскім аблвыканкамам, прадстаўнікамі “Гроднаграмадзянпраекта”, мітрапалітам Філарэтам і епіскапам Гродзенскім і Ваўкавыскім Арцеміем.

 Азнаёміўшыся з праектам рэканструкцыі Барысаглебскай (Каложскай) царквы, прадстаўленым архітэктарам Г.Лаўрэцкім, эксперты і ўдзельнікі грамадзкіх слуханьняў выказалі сур’ёзныя сумненьні ў мэтазгоднасьці яго рэалізацыі.

Яны зьвярнуліся да міністра культуры з просьбай яшчэ раз разгледзіць праект рэканструкцыі Каложскай царквы на паседжаньні Рэспубліканскай навукова-метадычнай рады па пытаньнях гісторыка-культурнай спадчыны пры Міністэрстве культуры.

Міністэрства культуры заклапочанасьці грамадзкасьці не падзяляе.

У адказе аўтарам звароту паведамляецца пра тое, што навукова-метадычная рада разглядала пытаньні аб правядзеньні работ на Каложскай царкве неаднаразова пачынаючы з 1994 года.

Праектная прапанова Г.Лаўрэцкага была ўхваленая яшчэ 24 сьнежня 2008 года (пратакол №149).

Падставай для аднаўленьня страчаных муроў зьяўляюцца акварэлі 19 стагоддзя, якія захоўваюцца ў Расійскім дзяржаўным гістрарычным архіве С.-Пецярбургу.

На пытаньне аб недапушчальнасьці выкарыстаньня сучасных будматэрыялаў, у лісьце з міністэрства культуры паведамляецца, што міжнародная практыка такі падыход не выключае.

Вопытныя ўзоры цэглы, якая па сваіх памерах адпавядае плінфе, але адрозніваецца ад яе па колеры і характары паверхні, ужо выраблены краснасельскім заводам будматэрыялаў.

Гіпсакартон на Каложы выкарыстоўвацца ня будзе, а іншыя матэрыялы будуць прымененыя з мэтай памяньшэньня нагрузкі на схіл Каложскага плато.

Аўтараў звароту непакоіла адсутнасьць дасьледаваньняў тэхнічнага стану сьцяны і двух слупоў ХІІ ст.: пасьля рэалізацыі праекту рэканструкцыі нагрузка на сьцяну ў разы павялічыцца, слупы ж стануць нясучым элементам даху, што можа выклікаць іх разбурэньне.

Па дадзеных міністэрства культуры ўсе неабходныя дасьледваньні праведзеныя “Гроднаграмадзянпраектам”, і ўстойлівасьць канструкцыі адпавядае будаўнічым нормам.

 Апошнім аргументам абаронцаў Каложы была адсутнасьць у Беларусі падрадчыка, які здолеў бы выканаць працы па рэканструкцыі на адпаведным высокім узроўні (прыводзіліся прыклады рэканструкцыі Нясвіжскага і Лідзкага замкаў, падчас якіх помнікам архітэктуры і культуры была нанесена непапраўная шкода).

На гэта супрацоўнікі мінкульта адказваюць, што падцьвярджэньнем кваліфікацыі выканаўцаў работ з’яўляецца Ліцэнзія, якая выдаецца ў парадку, вызначаным Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва.

А за адпаведнасьць дзеючым нарматыўным патрабаваньням у выкананьні работ нясе адказнасьць заказчык.

 Аўтары звароту адказам міністэрства культуры засталіся незадаволеныя.

Гісторык Андрэй Вашкевіч: "Канешне, ліст у большай ступені нагадвае адпіску. Грунтоўнага разгляду нашых перасцярогаў не адбылося, і ніякага памкненьня да дыялогу мы не ўбачылі".



Паводле http://t-styl.info

5уверх

Тэлефонная лінія для дапамогі гродзенскім сіротам



Міжнароднае дабрачыннае аб’яднанне “Здароўе ў XXI стагоддзе” працягвае акцыю дапамогі гродзенскаму Дому дзіцяці.

Гродзенскі дом дзіцяці – адзіная ўстанова ў вобласьці, дзе дзеці-сіроты выхоўваюцца з 2 тыдняў да 4-гадовага ўзросту.

Ён разьлічаны толькі на 85 месцаў, таму астатнія дзеткі-сіроты, якіх нямала, вымушаныя жыць у дзіцячых бальніцах.

Праект новага Дома дзіцяці даўно гатовы, і нават закладзены падмурак будынка.

Аднак, каб будоўлю скончыць, неабходна больш за 6 мільярдаў рублёў.

Без дапамогі грамадзкасьці дзяржава гэтыя сродкі знайсьці ня можа.

Акрамя таго, дзецям патрэбныя прадметы першай неабходнасьці: паўзункі і падгузьнікі. А яшчэ спатрыўная пляцоўка, тэатральныя лялькі , разьвіваючыя гульні…

 Для дапамогі выхаванцам Гродзенскага Дома дзіцяці трэба толькі патэлефанаваць з гарадзкога тэлефона на нумар 8-902-101-3333, і гэтым ахвяраваць 4700 рублёў.

Сума будзе далучана да рахунку аплаты за карыстаньне тэлефонам.

Першыя 10 секунд тэлефанаваньня бясплатныя, каб грошы былі пералічаныя, неабходна дачакацца словаў удзячнасьці.

Тэлефонная лінія працуе з 11 лістапада да 11 студзеня.

 Ахвяраваньне можна зрабіць таксама з дапамогай WebMoney B182790731123, альбо ў любым аддзяленьні банка і пошты (р/р 3015702530014, у аддзяленьні № 527 ААТ «Белінвестбанк», код 739 г. Мінск, вул. Леніна, 16. УНН 600978346).

 Справаздачу і падрабязнасьці пра выкарыстаньне сродкаў арганізатары акцыі абяцаюць разьмяшчаць на вэб-пляцоўцы  «Здароўе ў XXI стагоддзе».

 Паводле http://t-styl.info


5уверх

Новая кніга “Гарадзенскай бібліятэкі”



У выдавецкай сэрыі “Гарадзенская бібліятэка” выйшаў збор творчай спадчыны Апанаса Цыхуна: успаміны, ліставаньне, артыкулы, замалёўкі, вершы, прысьвячэньні гарадзенскага краязнаўцы і паэта.

Выданьне прымеркаванае да 100-годдзя Апанаса Цыхуна. Пакуль выйшаў толькі першы з двух тамоў пад назвай "...Улюбёны я ў сваю зямлю".

Укладальнік кнігі, Іван Буднік, піша ў прадмове:

“Гэта творчая спадчына, найбольш значныя яго творы. Яны ў свой час друкаваліся ў розных газетах і часопісах, некаторыя выходзілі асобнымі кніжкамі, невялікімі накладамі ў дрэнным афармленьні і амаль зьніклі, хаця і захоўваюць сваю навуковую і мастацкую вартасьць.

…Гэта ня толькі спадчына Апанаса Цыхуна, але і спадчына многіх пакаленьняў гарадзенцаў, якую рупліва, з любоўю да нашага краю, нашай мовы, да мінуўшчыны на працягу свайго жыцьця нястомна зьбіраў, вывучаў Апанас Пятровіч.

Зьбіраў па вёсках у час сваёй працы інспектарам райана, працуючы ў архівах, вывучаючы старажытныя фаліянты і навуковую літаратуру, і перадаў наступным пакаленьням як бясцэнны народны здабытак”.

Прэзэнтацыя збору твораў Апанаса Цыхуна "...Улюбёны я ў сваю зямлю" плануецца ў бліжэйшы час.

Выдавецкая сэрыя “Гарадзенская бібліятэка” заснаваная гарадзенскім Рухам за Свабоду ў 2007 годзе.

Тэмай гэтай сэрыі стала Гародня, яе гістарычная спадчына, культура, літаратурныя дасягненьні. 

Выданьні, якія выйшлі  ў межах “Гарадзенскай бібліятэкі”, можна знайсьці на вэб-пляцоўцы http://kamunikat.org.



Паводле http://t-styl.info

5уверх

Зьнішчэньне Румлёўскага парку спыніла грамадзкасьць



У Румлёўскі парк завітаў намесьнік міністра прыродных рэсурсаў Беларусі Анатоль Ліс. Пільную ўвагу на помнік прыроды зьвярнулі і гарадзенскія чыноўнікі. Незаконныя працы па вырубцы спынілі.

Увагу на зьнішчэнне каштоўнага парку ў Гродне высокія чыноўнікі зьвярнулі пасьля настойлівых зваротаў і званкоў сябраў грамадзкага аб’яднаньня “Экадом” у мінпрыроды і публікацыяў у СМІ.

 На сустрэчы прысутнічалі першы намесьнік старшыні гарвыканкама Аляксандр Цыбульнікаў, начальнік гарадзкой інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяроддзя Андрэй Лубін, намесьніца начальніка абласнога камітэта аховы прыродных рэсурсаў і навакольнага асяродку Сьвятлана Дзьмітрыева, начальнік упраўленьня архітэктуры і горадабудаўніцтва Уладзімір Халопаў, а таксама абаронцы парку - дасьледчык гісторыі Румлёўскага парку Віталь Гуменны, гродзенскі краязнаўца і біёлаг Тацьцяна Солтан, гродзенскі краязнаўца Віталь Карнелюк.

 - Парушэньні, канешне, ёсць, больш дэталёва ў іх будзе разьбірацца спецыяльна створаная камісія з нашага міністэрства, - пракаментаваў вынікі сустрэчы намесьнік міністра аховы прыроды і навакольнага асяроддзя Анатоль Ліс. - Я сказаў гарадзкім уладам, што мусіць быць створана праектна-сметавая дакументацыя, якую ацэняць экаэксперты, навукоўцы. Праект па добраўпарадкаваньні Румлёўскага парку і ўсе працы мусяць выконвацца выключна ў межах беларускага заканадаўства, якое тут было відавочна парушана. І глядзець трэба будзе ў цэлым, там вельмі шмат праблем, ня толькі пытаньне па тых 8 гектарах.

 Па словах начальніка гарадзкой інспекцыі прыродных рэсурсаў і навакольнага асяродку Андрэя Лубіна, праект, які будзе рыхтаваць упраўленьне архітэктуры і горадабудаўніцтва, прадставяць увесну для абмеркаваньня навукоўцамі-эколагамі і грамадзкасьцю.

Аўтарка кнігі пра лесапарк “Румлёва” Тацьцяна Солтан зьвярнула ўвагу чыноўнікаў на самыя балючыя кропкі пашкоджанага парку:

 - Пасьля вырубкі высакароднага падростку ў парку засталіся адзіночныя таполі, якія найбольш схільныя да паваленьня ад парываў ветру. Зараз існуе такая пагроза, што яны паваляцца ад вятроў. Сп Цыбульнікаў сказаў Андрэю Лубіну насадзіць новыя маладыя дрэвы.

Яшчэ адна сур’ёзная праблема – пракладзеная асфальтавая дарога. Асфальт пакладзены практычна па краі схіла, дзе пачынаецца абрыў. У гэтым месцы растуць старыя дубы і акацыі – дарога прайшла проста па іх карнявых сістэмах. І калі зьверху пракаціць катком, дрэвы могуць гэтага не вытрымаць. Аляксандр Цыбульнікаў паабяцаў, што каток на гэтую частку дарогі не прывязуць – асфальт здымаць ужо не будуць, але закатаюць яго невялікім катком.

 Таксама намесьнік старшыні гарвыканкама паабяцаў, што каля Румлёўскага парку кавярня і стаянка для аўтамабіляў будавацца ня будуць. Усе наступныя насаджэньні ці ўмяшаньні будуць зробленыя згодна з рэкамендацыямі прафэсара біялогіі, дасьледчыка Румлёўскага парку Анатоля Федарука, якога абяцалі запрасіць у Гродна. Прафэсар у папярэдняй размове з прадстаўнікамі “Экадому” прыехаць пагадзіўся, але толькі па запрашэньні гарадзкіх улад – у іншым выпадку, мяркуе Анатоль Федарук, ягоныя рэкамендацыі ўлічаныя ня будуць.



Паводле http://t-styl.info
5уверх

Шостая бясплатная экскурсія па Гродне



У бліжэйшую суботу аўтары праекта “Савецкі Гродна: у пошуках штодзённасьці” запрашаюць усіх, хто цікавіцца архітэктурай і гісторыяй нашага горада на экскурсію пад назвай “Самая звычайная вуліца. Мінулае сучаснага Гродна на прыкладзе вуліцы Горкага”.

Савецкі Гродна – гэта час прынцыповых зьменаў ня толькі ва ўнутраным абліччы горада.

Гэта час вялізарных прамысловых абшараў, пабудовы першых спальных раёнаў, час, калі горад фантастычна хуткімі тэмпамі павялічваўся ў памерах.

У 1950-х – 1980-х гг. у горадзе паўсталі ня толькі новыя будынкі тэатраў, кінатэатраў і ўладных установаў, якія павінны былі засьведчыць перамогу новага ладу, але і мноства звычайных шэрых шматпавярховікаў, якія далі прытулак усім тым, хто перабіраўся з вёскі ў горад, да больш заможнага і свабоднага жыцьця.

 Гісторык Андрэй Вашкевіч:

- Мы хочам паказаць эвалюцыю Гародні ў яе шэраговых раёнах.

Рабіць экскурсіі, прысьвечаныя савецкай архітэктуры па цэнтры горада ня мае сэнсу, бо пяпярэднія экскурсіі цыклу так ці інакш гэтых цэнтральных будынкаў тычыліся.

Мы хацелі спыніцца на нейкім спальным раёне, але ніводны з іх не адлюстроўвае ўсю палітру савецкай архітэктуры:  адны раёны пачалі фармавацца ў 60-ыя гады, іншыя – у 80-ыя… Таму вырашылі выбраць адну вуліцу.

Вуліца Горкага адлюстроўвае ўсе этапы разьвіцьця Гародні з 18 стагоддзя і ўсю гісторыю горада ў савецкія часы.

Тут ёсць і прамысловыя, і шэраговыя  будынкі, шмат помнікаў.

Мы ўбачым, дзе праходзіла мяжа горада ў розныя часы: раддом – сярэдзіна 60-ых гадоў, скрыжаваньне з вуліцай Астроўскага – пач.20 стагоддзя, плошча Тызенгаўза – канец 18 стагоддзя.

Экскурсія пачнецца 4 сьнежня а 12-й гадзіне.

Сустрэча ўдзельнікаў насупраць рынка “Карона” каля Консульства Літоўскай рэспублікі.

5уверх

У барацьбе за адмену рабства


Як не стаць ахвяраю гандлю людзьмі і як бясьпечна выехаць за мяжу? – гэтым пытаньням будзе прысьвечана інфармацыйна-асьветніцкая акцыя для моладзі «Спынім гандаль людзьмі», якая пройдзе ў буйных гарадах Беларусі з 2 па 8 снежня.

У рамках акцыі ў кінатэатрах краіны адбудуцца тэматычныя мерапрыемствы для навучэнцаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных установаў, якія могуць быць патэнцыйнымі ахвярамі злачынцаў.

 У праграме — інтэрактыўныя дыскусыі па праблеме гандлю людзьмі, віктарыны на веданьне правілаў бясьпечнага выезду за мяжу.

Кульмінацыяй мерапрыемства стане паказ дакументальнага фільма «Нялюдзкі трафік».

 Фільм распавядае аб трагічных гісторыях дзяўчат, што трапілі ў сэксуальнае нявольніцтва ў розных краінах Эўропы.

У Гродне акцыя пройдзе 3 сьнежня ў кінатэатры "Кастрычнік".

 Мерапрыемства прымеркавана да Міжнароднага дня барацьбы за адмену рабства, які адзначаецца па ініцыятыве ААН штогод 2 сьнежня.

Паводле http://t-styl.info



А
бвесткі
:

5уверх

Стажыроўка на «Белсаце» для маладых журналістаў


Асацыяцыя Польскіх журналістаў запрашае маладых беларускіх журналістаў прыняць удзел у курсах і прайсьці стажыроўку на працягу месяца ў рэдагаваньні парталу "Белсат" у Варшаве.

Мы шукаем маладых журналістаў, студэнтаў і выпускнікоў да 25 гадоў, зацікаўленых  працай у журналістыцы, якія вельмі добра валодаюць вуснай і пісьмовай беларускай мовай, а таксама размоўнай ангельскай.

У стажыроўку ўваходзяць:
-Тыдзень навучаньня ў Варшаве
-Стажыроўка на партале
belsat.eu на працягу месяца.

Тыднёвае навучаньне для ўсіх удзельнікаў распачнецца 26 студзеня 2011 года.

Стажыроўкі ў рэдакцыі belsat.eu ладзяцца па наступным раскладзе: тры чалавекі ў лютым, два - у сакавіку, два - у красавіку.

Зацікаўленым ва ўдзеле неабходна накіроўваць CV на эл.скрыню news@belsa​t.eu

Апошні тэрмін падачы заявак – 24 сьнежня.

Арганізатары гарантуюць вяртаньне грошай за транспарт, жыльлё, грошы на прадукты харчаваньня і кішэнныя грошы.




Спабор для маладых журналістаў 2020 Enterprise


CSR Europe запрашае маладых журналістаў Эўропы (газета, радыё, відэа) да ўдзелу ў спаборы “Як будзе выглядаць сьвет у 2020 годзе?”.

Патрабаваньні да ўдзельнікаў:

-Узрост ад 16 да 30 гадоў

-Усе тэмы мусяць быць зьвязаныя з грамадзкай адказнасьцю і тэмамі, якімі займаецца ініцыятыва 2020 Enterprise.

Апошні тэрмін падачы аплікацый – да 31 сьнежня.

Работы мусяць быць напісаныя на адной з моваў Эўразьвязу альбо на харвацкай, нарвэжскай, рускай, турэцкай, сербскай мовах.

Аб’ём – да 1500 словаў.

Да работы мусіць прыкладацца рэзюмэ на ангельскай мове, памер – да 300 словаў.

CSR Europe пакідае за сабой права выкарыстаньня артыкула пераможцы для прэзентацыйных мэтаў.

Навуковыя працы не разглядаюцца.

Прымаюцца радыёматэрыялы (інтэрвію, дакументальныя фільмы і г.д.) і відэа да 5 хвілін.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:



http://www.csreurope.org/pages/en/youngjournalists.html

Падрыхтавала Ася Славіньска

5уверх

Праграма па правах чалавека для школьнікаў


Праграма «Эўрапейцы за мір» рэалізуе праект “Правы чалавека – учора і сёньня”, умежах якога фінансуецца супраца паміж школамі ці пазашкольнымі ўстановамі з Нямеччыны і Усходняй, Паўднёва-Ўсходняй, Цэнтральнай Эўропы, якія маюць намер зладзіць сумесны праект.

Праект можа ўключаць у сябе гістарычны альбо сучасны асьпект альбо аб’ядноўваць гэтыя асьпекты ў кантэксьце правоў чалавека.

Да ўдзелу запрашаюцца школьнікі ва ўзросьце ад 14 гадоў.

Студэнты ВНУ да ўдзелу не дапускаюцца.

Працяг праекта ліпеь 2011 – ліпень 2012 года.

Апошні тэрмін пдачы заявак – да 15 студзеня 2011 года.

У траўні для кіраўнікоў адабраных праектаў будзе праведзены чатырохдзённы сэмінар.

Выдаткі на праезд і сутачныя будуць выплочвацца з праекта.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы http://www.europeans-for-peace.de/index.php/en.

Падрыхтавала Ася Тарноўска

 

5уверх






™

Не спазьніся!

5уверх

Канфэрэнцыя «Сеціўная літаратура для кожнага»



2 - 3 сьнежня ў Брусэлі ў будынку Эўрапарламента адбудзецца канфэрэнцыя, прысьвечаная СМІ ў розных галінах жыцьця.

Больш падрабязная інфармацыя – на вэб-пляцоўцы па адрасе:



http://www.csem-eu-conference.be/en/homepage.htm

Падрыхтавала Ася Славіньска

5уверх

Стыпендыі Інстытута гуманітарных дасьледваньняў


Інстытут гуманітарных дасьледваньняў Унівэрсытэту Джорджа Мэйсана (Institute for Humane Studies at George Mason University) прымае заяўкі на ўдзел у стыпендыяльнай праграме ў галіне вывучэньня разьвіцьця асобы, у прыватнасьці: уплыву гістарычных падзей на сучаснае заканадаўства, рэагаваньня асобаў на абмежаваньні, якія ўводзіць дзяржава, патэнцыйна новыя ўстановы і падыходы, якія абумоўліваюць свабоду дзеяньняў. 

Апошні тэрмін падачы заяўкі ў рэжыме онлайн - да 31 сьнежня.

Для атрыманьня больш падрабязнай інфармацыі і для падачы заяўкі глядзі вэб-пляцоўку www.TheIHS.org/hsf.

Паводле http://ngo.by

5уверх

Навучаньне ў Чэхіі, Венгрыі, Польшчы і Славакіі


У 2009 годзе Міжнародны Вышэградзкі Фонд рэалізуе спецыяльную праграму для Беларусі.

Дадатковая інфармацыя на schol­ar­ships, а таксама тут.



Апошні тэрмін падачы заявак - 31 студзеня.

Паводле http://visegradfund.org/scholarships/belarus-info/


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка