Аддзел абслугоўвання і інфармацыі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер136.81 Kb.


Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка

Аддзел абслугоўвання і інфармацыі





знамянальных і памятных дат

Бялыніцкага раёна

на 2013 год




Бялынічы 2012

Каляндар знамянальных і памятных дат Бялыніцкага раёна на 2013 год. – Бялынічы : 2012. – 15 с. : іл.




«Каляндар…» - бібліяграфічнае выданне, якое дапаможа чытачам лепш пазнаць свой край, а бібліятэкарам – прапагандаваць краязнаўчую літаратуру.

Уключаныя ў яго знамянальныя і памятныя даты адлюстроўваюць важныя падзеі гісторыі, палітычнага, гаспадарчага і культурнага жыцця нашага раёна, дзейнасць знакамітых людзей, звязаных з нашым краем.

Да кожнай даты даецца кароткая даведка, указваецца літаратура, у якой часам сустракаюцца і ілюстрацыі.

Матэрыялы «Календара…» можна выкарыстаць пры рэкамендацыі літаратуры, правядзенні тэматычных вечароў, папаўнення краязнаўчых картатэк.


ЗМЕСТ:

Памятныя даты Бялыніцкага раёна………………………4


Шарахоўскі Іван (Янка) Захаравіч………………………4
Шклярэўскі Ігар Іванавіч…………………………………6
Альшэўскі Віктар Уладзіміравіч…………………………9
Свідзінскі Іосіф Вікенцьевіч……………………………..11
Лорчанка Леанід Дзмітрыевіч……………………………13
Рагаўцоў Уладзімір Мітрафанавіч………………………14
Да ўвагі бібліятэкараў!.......………………………………15

Памятныя даты Бялыніцкага раёна
1628 г., 12 чэрвеня – Аршанскім судом засведчана рашэнне Льва Сапегі аб падараванні ім бялыніцкім кармелітам 4 пляцаў з дварамі і агародамі ў Бялынічах і вёсак Царковішча, Вугольшчына і Цяхцін.

1938 г., 27 верасня – Бялынічы атрымалі статус пасёлка гарадскога тыпу.

1968 г., ліпень – Калегія Міністэрства культуры Беларусі надае ганаровае званне “народны” Бялыніцкаму тэатру юнага гледача.

1993 г., 14 чэрвеня – першыя раённыя краязнаўчыя чытанні, канферэнцыя краязнаўцаў Бялыніччыны.

2008 г., 12 верасня – пачынае дзейнічаць фізкультурна-аздараўляльны комплекс “Друць”.

Сакавік 1908

105 гадоў з дня нараджэння І.З. Шарахоўскага
Шарахоўскі Іван (Янка)Захаравіч

(04.03.1908 – 06.04.1973)
Беларускі савецкі пісьменнік і літаратуразнаўца. Нарадзіўся 4 сакавіка 1908 г. ў г.п. Бялынічы ў сялянскай сям’і. Вучыўся ў Магілёўскім педтэхнікуме, у 1931 годзе скончыў Ленінградскі гісторыка-лінгвістычны інстытут.

Працаваў у часопісах “Чырвоная Беларусь”, “Полымя рэвалюцыі”, газеце “Літаратура і мастацтва”. У 1938-1941 гг. вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце імя М.Горкага. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1948 г. галоўны рэдактар Дзяржаўнага выдавецтва БССР, з 1959 г. галоўны рэдактар газеты “Літаратура і мастацтва”. У 1961-1968 гг. дырэктар літаратурнага музея Янкі Купалы.

Літаратурна-крытычную дзейнасць пачаў у 1931 г. Даследваў жыццёвы і творчы шлях В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф.Багушэвіча, Я. Купалы, В. Таўлая, П. Пестрака і інш. Аўтар зборнікаў апавяданняў “Сплочаны доўг”, “Срэбраная раніца”, “Сердалікавая бухта”. На беларускую мову пераклаў раманы І. Тургенева “Рудзін” і “Напярэдадні”, “Казкі” М. Салтыкова-Шчадрына, аповесць У. Караленкі “Сляпы музыка”, Ф. Гладкова “Аповесць пра дзяцінства” і інш. Памёр 6 красавіка 1973 года.
Бібліяграфія:
Вятроў, А. З кагорты першых : [Аб пісьмовай дзейнасці Янкі Шарахоўскага] // Зара камунізму. – 1988. – 2 сакав. – С. 4.
Клімуць Я. Янка Шарахоўскі // Магілёўская праўда.- 1992.- 14 сакав.
Клімуць Я. Янка Шарахоўскі: нашы славутыя землякі // Зара над Друццю. - 1992. – 25 лістап.
Шарахоўскі Іван (Янка) Захаравіч // Бялыніччына : краяз. энцыкл. даведнік. - 2011. – С. 135.
Шарахоўскі Я. // Пісьменнікі Магілёўшчыны. - 1993. - С. 232-233.
Шарахоўскі Янка (Іван Захаравіч) // Беларуская энцыклапедыя. – У 18 т. - Т.17. – С.378 .
Шарахоўскі Янка (Іван Захаравіч) // Беларускія пісьменнікі : бібліягр. слоўнік. - Т.6. –С. 339.
Шарахоўскі Янка (Іван Захаравіч) // Энцыкл. літ. і мастацтва Беларусі. - 1984. - Т.5. – С.554.
Творы:
Пясняр народных дум: (нарыс жыцця і дзейнасці Я. Купалы. Дарэв. перыяд). - Мн. : Навука і тэхніка, 1976. – 156 с.
“Слухаю сэрца і зямлю” : [Старонка вершаў І. Шарахоўскага] // Зара над Друццю. - 2011. – 26 студз. – С. 6.
Сплочаны доўг: апавяданні. - Мн. : Маст. літ., 1978. – 173 с.
Сердалікавая бухта: апавяданні. - Мн. : Дзяржвыд. БССР, 1955. – 58 с.
Срэбраная раніца: апавяданні. - Мн. : Дзяржвыд БССР, 1951. – 143 с.
Чэрвень 1938

75гадоў з дня нараджэння І.І. Шклярэўскага




Шклярэўскі Ігар Іванавіч

(25.06.1938)
Паэт, празаік, перакладчык. Піша на рускай і беларускай мовах. Член СП Беларусі з 1964, з 1968 у Маскоўскай пісьменніцкай арганізацыі. Лаўрэат Дзяржаўнай прэмii СССР (1987, за кнігу вершаў і паэм «Слухаю неба і зямлю»).

Нарадзіўся 25 чэрвеня 1938 г. у Бялынічах ў сям’і настаўніка. У 1955 скончыў Бялынiцкую сярэднюю школу. Працаваў фармоўшчыкам, токарам на заводах Магiлёва, служыў матросам гандлёвага флота на Далёкiм Усходзе, працаваў у рэдакцыi Анучынскай раённай газеты («Прыморскi край»), затым «Зорьки» (Мiнск). У 1960-1965 гг. вучыўся ў Лiтаратурным iнстытуце iмя М. Горкага, пасля пераезду ў Маскву стаў членам рэдкалегii часопicа «Юность», Грамадскага Савета «Литературной газеты». Узнагароджаны ордэнам Дружбы народаў, Залатым знакам паэтычнага тэатра (Балгарыя). На грошы ад Дзяржаўнай прэмii СССР iм было пасаджана 18 гектараў лесу ў чарнобыльскай зоне – на ўкраiнскiм i беларускiм Палессi.



Першы артыкул I. Шклярэўскага датуецца 1955 г., першы друкаваны верш – 1956. Аўтар зборнiкаў паэзii «Я iду!», «Лодка», «Фартуна», «Воля», «Рэўнасць», «Пахаладанне», «Дазорная галiнка», «Неназваная сiла», «Госць», «Тайнiк» (большасць iх выдадзена ў Маскве), кнiгi прозы «Цень птушкi» (у яе ўвайшлi тры аповесцi – «Уся надзея на Лёньку», «Грыбная восень» i «Цень птушкi»), нататак пра лiтаратуру «Паэзiя – львiца з грывай». Увагу паэта прыцягваюць дарагi сэрцу куток Магiлёўскай зямлi, запаветныя сцяжынкi над дняпроўскiмi кручамi, пасляваеннае дзяцiнства. Сустрэчы i развiтаннi, маладосць i каханне – асноўныя матывы яго паэтычных твораў, якiя ўвабралi ў сябе жывое шматгалоссе прыроды, шматфарбныя пералiвы колераў, плёскат рачных хваляў i шум дажджу.
Бібліяграфія:
Вергейчик, М. Как слово поэта лесом обраслось : [Пра паэта-земляка Ігара Шклярэўскага] // Зара над Друццю. - 2006. - 29 мая. - С. 8.
Дзялю з зямлёй цяплынь i сцюжу : [Iгару Шклярэўскаму - 60] // Зара над Друццю. - 1998. - 20 чэрв.
Дудин М. Игорю Шкляревскому – 50 лет // Лит. газ. - 1988. - 29 июня. - С.10.
Карпечанка М. Лiтаратура Прыдруцкага краю : [I. Шклярэўскi] / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю. - 1992. - 11 лют. - С.2.
Толстик, Н. Золотая тропа вдоль реки : [Поэт Игорь Шкляревский рассказывает…] / Н. Толстик // Народная газета. - 2001. - 11 нояб. - С. 4.
Шклярэўскi Iгар Iванавiч // Бялыніччына : краяз. энцыкл. даведнік. - 2011. – 135 с.
Шклярэўскi Iгар Iванавiч // Пiсьменнiкi Магiлёўшчыны. - 1993. - С. 240-241.
Шклярэўскi I.I. // Энцыкл. лiт. i мастацтва Беларусi. - 1987.- Т.5. - С. 571.
Шкляревский И. Я буду Вас мучить росой : [О своём творчестве] / Игорь Шкляревский // Лит. газ. - 1987. - 9 дек. - С. 5.

Творы:
Шкляревский И.И. Избранное : стихотворения и поэмы. - М. : Худож. лит., 1984. - 382 с.
Шкляревский И.И. Стихотворения; Поэмы; Заметки о поэзии и природе; Тень птицы; (Повесть). - М. : Худож. лит., 1990. - 510 с.
Шкляревский И. Брат: новая книга. - М. : Мол. гвардия, 1982. -110 с.
Шкляревский И. Воля : новая книга стихов. - М. : Сов. писатель, 1972. - 144 с.
Шкляревский И.И. Глава воды : стихотворения и поэмы. - М. : Современник, 1989. - 350 с.
Шкляревский И.И. Гость : стихи о детстве, юности и могилёвской земле. - Мн. : Маст. лiт., 1980. - 126 с.
Шкляревский И.И. Грибная осень, или повесть о любви инспектора лесов и вод Фёдора Колхуто // Нёман. - 1971. - №3. - С. 52-90.
Шкляревский И.И. Дозорная ветка : стихи, переводы. - Мн. : Маст. лiт., 1975. - 142с.
Шкляревский И.И. Красная книга : Стихотворения и поэмы. - М. : Маст. лiт., 1975. - 205с.
Шкляревский И.И. Мне понятнее облака : стихи, поэмы. – М : Сов. писатель, 1990. - 400 с.
Шкляревский И.И. Неназванная сила : новые стихи и поэмы. - М. : Сов. писатель, 1978. - 110 с.
Шкляревский И.И. Похолодание : Книга стихотворений. - М. : Мол. гвардия, 1975. - 178 с.
Шкляревский И.И. Ревность : новая книга стихов. - М. : Современник, 1974. - 135 с.

Шкляревский И.И. Слово о мире : новая книга. - М. : Мол. гвардия, 1987. - 79 с.


Шкляревский И.И. Тайник : стихи. - М. : Сов. писатель, 1981. – 86 с.
Шкляревский И.И. Тень птицы : Три повести. - М. : Сов. писатель, 1976. - 206 с.
Шкляревский И.И. Я иду! : стихи. - Мн. : Госиздат БССР, 1962. - 97 с.
Верасень 1953

60 гадоў з дня нараджэння В.У. Альшэўскага




Альшэўскі Віктар Уладзіміравіч

(21.09.1953)
Нарадзіўся 21 верасня 1953 года ў вёсцы Вугольшчына Бялынiцкага раёна. У 1965 – 1972 гг. вучыўся ў Рэспубліканскай школе-інтэрнаце па музыцы і выяўленчаму мастацтву імя I. Ахрэмчыка. Скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1980 г. пачынае ўдзельнічаць ў выставах. Працаваў у творчай майстэрні жывапісу Акадэмii мастацтваў СССР у Мінску. 1984 г. – сябра Саюза мастакоў Беларусі. 1995 г. – акадэмік жывапісу Беларускай акадэмii выяўленчага мастацтва. Галоўны вучоны сакратар БелАВМ.

Актыўна ўдзельнічае ў шматлікіх нацыянальных і міжнародных выставах.

Творы захоўваюцца ў зборах Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, Рэспубліканскай галерэі Беларусі, Траццякоўскай галерыі, галерэях «Spectrum» (Германія), «Bi – Z» (Нарвегія), дырэкцыі выстаў Саюза мастакоў Расii, Бялыніцкім раённым мастацкім музеі імя В.К. Бялыніцкага-Бірулі, прыватных зборах Беларусі, Расii, Нарвегii, Германii, Швецыі, ЗША, Польшчы, Iталii. Жыве і працуе ў Мінску.

Бібліяграфія:
Альшэўскі В. Уражанне раўнавагі, альбо Лесвіца ўверх : дыярыуш мастака / Віктар Альшэўскі. Мн. : Маст. літ., 2005. – 383 с.: іл. – (Мастакі Беларусі).
Альшэўскі Віктар Уладзіміравіч // Бялыніччына : краяз. энцыкл. даведнік. - 2011. – С. 12 .
Гаранская, А. Рыцар са згубленым тварам : [Творчасць В. Альшэўскага] / Таццяна Гаранская // Мастацтва. - 2010. – № 6. - С. 32-35.

Віктар Альшэўскі = Victor Alshevsky - Мн. : Новік, 2003. – 396 с.


Віктар Альшэўскі. Жывапіс : фрагменты Вавілонскай вежы = Виктор Альшевский. Живопись : фрагменты Вавилонской башни = Victor Alshevsky. Painting : fragments of the Cover of Babel - Мн., 2010. – 111 с.
Дубінка, В. Чароўныя сны В. Альшэўскага : [Пра мастака В. Альшэўскага] / Н. Шаранговіч // ЛіМ. - 2003. – 7 чэрв. - С. 8.
Карпечанка, М. Вобраз чыстае красы! : [Пра мастака В. Альшэўскага] / Міхась Карпечанка // ЛіМ. - 2009. – 15 мая. - С. 10.
Карпечанка, М. “Радзіма - вобраз чыстае красы” : [Пра выставу мастака В. Альшэўскага] / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю. - 2009. – 30 красав. - С. 2.
«Мастацтва заўсёды было і будзе мерай чысціні свабоды духа» : [На пытанні карэспандэнта адказвае мастак В. Алъшэўскі] // Зара над Друццю. - 1999. - 13 кастр.
Молочко Е. Незагрунтованная жизнь : [Интервью с художником В. Альшевским] / Е. Молочко // СБ. - 2006. – 26 авг. - С. 16-17.
Палоннік Н. Майстру пэндзля – 50 : [Віктару Альшэўскаму – 50 гадоў] / Надзея Палоннік // Зара над Друццю. - 2003. - 20 верас. - С. 1.
Рудковский, Н. Ключи от истины : [О работах художника Виктора Альшевского] / Николай Рудковский // Могилёвские ведомости. - 2012. – 10 апр. - С. 8.
Творчасць буйным планам: [Выстава твораў В.Альшэўскага, мастака] // Зара над Друццю. - 2003. - 11 кастр. - С. 1.
Художник, рыцарь и путешественник : [Альшевский Виктор Владимирович] // Туризм и отдых. - 2003. – 9 окт. - С. 29.
Чайкоўская, В. Мастацтва ведаць : [Мастак Віктар Альшэўскі атрымаў званне прафесара] / Вольга Чайкоўская // Звязда. - 2012. – 8 лют. - С. 3.
Шаранговіч, Н. Спасцігнуць сутнасць рэчы : [Пра мастака В. Альшэўскага] / Н. Шаранговіч // Мастацтва. - 2003. - № 10-11. - С. 29-32.
Шаранговіч, Н. Кодавыя знакі Віктара Альшэўскага : [З нагоды 50-годдзя мастака В. Альшэўскага] / Н. Шаранговіч // ЛіМ. - 2003. – 19 верас. - С. 12.
Шаранговіч Н. Латнік з адкрытым забралам : [Пра мастака В. Альшэўскага] / Н. Шаранговіч // ЛіМ. - 2002. - 14 чэрв. - С. 11.
1918

95 гадоў з дня нараджэння І.В. Свідзінскага




Свідзінскі Іосіф Вікенцьевіч

(14.01.1918-15.11.1996)
Герой Савецкага Саюза. Нарадзіўся ў Бялынічах. У Чырвонай Арміі з 1939 года. Удзельнічаў у вызваленчым паходзе ў Заходнюю Украіну, савецка-фінскай вайне. З 1941 г. на фронце Вялікай Айчыннай вайны. Разведчык Іосіф Свідзінскі асабліва вызначыўся (верасень 1943) у час падрыхтоўкі да фарсіравання войскамі Чырвонай Арміі Дняпра каля Кіева.

Узнагароджаны ордэнам Леніна, Айчыннай вайны I і II ступеняў, Чырвонай Зоркі, шматлікімі медалямі. Пасля вайны жыў і працаваў у горадзе Белазёрску Брэсцкай вобласці.

Яго прозвішчам названа адна з вуліц Бялынічаў. Устаноўлены (2010) бюст на Алеі Герояў у Ліпавым гаі Бялынічаў.
Бібліяграфія:
Гардзееў, Б. Загад: у што б тое ні было! : [Аб ветэране Вялікай Айчыннай вайны І.В. Свідзінскім] / Б. Гардзееў // Зара камунізму. – 1988. – 14 студз. – С. 2.
Гардзееў, В. Разведчыкі ходзяць на заданне : [Пра ўдзельніка Вялікай Айчыннай вайны І.В. Свідзінскага] / В. Гардзееў // Магілёўская праўда. – 1988. – 22 студз.
Гузаў, В. Ішоў салдат у разведку : [Пра Героя Савецкага Саюза І.В. Свідзінскага] / В. Гардзееў // Зара камунізму. – 1987. – 9 мая.
Загад быў выкананы : [Пра І.В. Свідзінскага, Героя Савецкага Саюза] // Зара над Друццю. – 2004. – 2 ліп. – С. 2.
Некрашэвіч, А. Будзе вуліца І.В. Свідзінскага / А. Некрашэвіч // Зара над Друццю. – 2004. – 3 красав. – С. 1.
Свідзінскі Іосіф Вікенцьевіч // Бялыніччына : краяз. энцыкл. даведнік. - 2011. – 114 с.
Сухараў, В. Подзвіг нашага земляка : [60 гадоў з дня прысваення звання Героя Савецкага Саюза І.В. Свідзінскаму] / Віктар Сухараў // Зара над Друццю. – 2003. – 29 кастр. – С. 4.

1923

90 гадоў з дня нараджэння Л.Д. Лорчанкі




Лорчанка Леанід Дзмітрыевіч

(24.07.1923-18.07.1943)
Герой Савецкга Саюза. Удзельнік Магілёўскага падполля і партызанскага руху на Магілёўшчыне. З красавіка 1943 г. знаходзіўся ў 600-м партызанскім атрадзе. Загінуў у няроўным баі з фашыстамі каля вёскі Антонава Буда Бялыніцкага раёна, падарваўшы сябе і ворагаў апошняй гранатай.

На могілках вёскі Антонава Буда на яго магіле ўстаноўлены памятны знак, а таксама бюст на Алеі Героў у Бялынічах. Яго прозвішчам названы вуліцы ў Бялынічах і Магілёве.

У Бялынічах праводзіцца (з 1981) абласны фестываль патрыятычнай песні імя Героя Савецкага Саюза Леаніда Лорчанкі.
Бібліяграфія:
Аляксееў, В. У семнаццаць юнацкіх гадоў : [Пра подзвіг Л. Лорчанкі] / В. Аляксееў // Зара камунізму. – 1970. – 23 верас.
Лорчанка Леанід Дзмітрыевіч // Бялыніччына : краяз. энцыкл. даведнік. - 2011. – С.81.
Пліндоў, А. Крок у бессмяротнасць : [Успаміны пра Л. Лорчанка] / А. Пліндоў // Зара камунізму. – 1985. – 21 лют.
Последней гранатой : [Аб Героі Савецкага Саюза Л. Лорчанка] // Зара над Друццю. – 2005. – 7 мая. – С. 5.
Сухараў, В. Пракаціўся гром помсты па-над Вабіччу-ракой : [Да 60-годдзя подзвігу Л. Лорчанка] // Зара над Друццю. – 2003. – 23 ліп. - С. 2.


1943

70 гадоў з дня нараджэння У.М. Рагаўцова




Рагаўцоў Уладзімір Мітрафанавіч

(03.04.1943)
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь. Нарадзіўся ў 1943 годзе у в. Гута Лебядзянкаўскага сельсавета Бялыніцкага раёна.

У 1960 годзе скончыў з сярэбраным медалём сярэднюю школу № 2 і паступіў на акцёрскае аддзяленне Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута. З 1964 г. у акцёрскай трупе Дзяржаўнага Акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы. Сыграў больш за 50 роляў у тэатры, здымаўся ў кіно.


Бібліяграфія:
Заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Уладзімір Рагаўцоў : [У. Рагаўцоў аб сваёй дзейнасці] // Зара над Друццю. – 2009. – 14 студз. – С. 4.

Карпечанка, М. Срэбны голас Бацькаўшчыны : [Аб творчай дзейнасці У. Рагаўцова] / Міхась Карпечанка // Зара над Друццю. – 2011. – 10 жн. – С. 3.

Пепеляев, В. Прощальная гастроль : [В. Роговцов о гастролях] / Валентин Пепеляев // СБ. – 2011. – 23 июня. – С. 11.

Рагаўцоў Уладзімір Мітрафанавіч // Беларуская энцыклапедыя : У 18т. Т. 13. - Мн. : БелЭН, 2001. - С.195.

Рагаўцоў Уладзімір Мітрафанавіч // Бялыніччына : краяз. энцыкл. даведнік. - 2011. – С.108.

Рагаўцоў Уладзімір Мітрафанавіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : У 5 т. Т.4. - Мн. : БелСЭ, 1986.- 742 с. : іл., 40 л. : іл.



Да ўвагі бібліятэкараў!
Паважаныя калегі, прапаноўваем вашай увазе некаторыя формы бібліятэчнай работы па знаёмству з важнымі падзеямі гісторыі, гаспадарчага, культурнага жыцця Бялыніччыны, з жыццёвым шляхам, прафесійнай, творчай дзейнасцю знакамітых землякоў, людзей, звязаных з нашым краем, па папулярызацыі літаратуры аб іх як традыцыйных, так і электронных носьбітах.

Аформіць у бібліятэках:

Выставы-календары, выставы-галерэі, выставы-вернісажы, выставы-віншаванні, выставы-дэманстрацыі, выставы-памяць, кніжныя выставы, электронныя выставы, календары гісторыі, інфармацыйныя стэнды, тэматычныя папкі, папкі-дасье і г.д.

Землякі-юбіляры”;

Падарожжа па старонках кніг землякоў-юбіляраў”;

Мудрэц з душою хлапчука” (Я. Шарахоўскі);

Летапісец мясцовых пакут” (І. Шклярэўскі);

Па месцах баявой славы” (Л. Лорчанка, І. Свідзінскі);

Крок у бессмяротнасць” (Л. Лорчанка, І. Свідзінскі);



Правесці:

Урокі памяці, гадзіны мужнасці, гадзіны мастацтва, гісторыка-краязнаўчыя падарожжы, гадзіны гісторыі, літаратурныя вечарыны, гадзіны паэзіі, літаратурна-музычныя кампазіцыі, літаратурныя, творчыя гасцёўні, відэапрэзентацыі, відэагалерэі, віртуальныя падарожжы і г.д.

Адзначаем юбілей”;

Гонар зямлі бялыніцкай”;

Янка Шарахоўскі – пісьменнік, літаратуразнавец, зямляк”;

Празаік, крытык, літаратуразнавец з Бялыніч” (Я. Шарахоўскі);

Дзялю з зямлёй цяплынь і сцюжу” (І. Шклярэўскі);

Тэма молой радзімы ў лірыцы Ігара Шклярэўскага”;

Я люблю землю” (І. Шклярэўскі);

Ён стаў для нас героем” (Л. Лорчанка);

Героем стаў на Бялыніцкай зямлі” (І. Свідзінскі);

Подзвігу - пакланіся” (Л. Лорчанка, І. Свідзінскі);

Гады вайны – стагодзі памяці” (Л. Лорчанка, І. Свідзінскі) і інш.

Для падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў можна выкарытоўваць інфармацыйныя матэрыялы, якія змешчаны ў тэматычных папках цэнтральнай бібліятэкі:

Я з тых жытоў, я з той зямлі…”, “Патрыятычнае выхаванне”, “Галасы роднага краю”.
Спадзяемся, што “Каляндар” дапаможа Вам у рабоце і натхніць на творчыя пошукі новых формаў работы.

Каляндар знамянальных і памятных дат

Бялыніцкага раёна

на 2013 год


Складальнік: Лянькова І.А.
Рэдактар: Гапеева Р.Г.
Адказны за выпуск: Коннава І.А.

Бялыніцкая цэнтральная раённая бібліятэка



213051 г. Бялынічы, вул. Савецкая, 11




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка