Аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама Раённы вучэбна-метадычны кабінет Установа адукацыі



Дата канвертавання30.06.2016
Памер69.17 Kb.
Аддзел адукацыі Дзятлаўскага райвыканкама

Раённы вучэбна-метадычны кабінет

Установа адукацыі

НАВУЧАЛЬНА-ПЕДАГАГІЧНЫ КОМПЛЕКС

РАГОТНАЎСКІ ДЗ/САД-СЯРЭДНЯЯ ШКОЛА”



Рак Вылянціна Аляксандраўна

Настаўніца пачатковых класаў


Раготна

2009г.

Развіццё асобы малодшых школьнікаў сродкамі тэатральнага мастацтва
Нашы дзеці прыходзяць у школу з вялікім жаданнем вучыцца, пазнаць нешта новае, даведацца пра ўсё на свеце. Яны ўпэўнены, што ўсё будзе так, як яны мараць, а не інакш. І менавіта настаўнік пачатковых класаў павінен ім у гэтым дапамагчы.

Але ці магчыма надоўга зберагчы ў душы дзіцяці пачуццё радасці і ўласнай значнасці? Ці магчыма, каб час вучобы ў школе застаўся ў памяці кожнага вучня самай цудоўнай парой? Безумоўна, магчыма! З самых першых дзён вучобы ў школе трэба актыўна ўключаць дзяцей у творчую дзейнасць, развіваць у іх творчую актыўнасць – тады не будзе межаў здольнасцям вучняў. У Дэкларацыі правоў дзіцяці запісана: Найлепшае забеспячэнне інтарэсаў дзіцяці павінна быць кіруючым прынцыпам для тых, на кім ляжыць адказнасць за яго адукацыю і навучанне … Дзіцяці павінна быць забяспечана поўная магчымасць гульняў і забаў, якія былі б накіраваны на мэты, што ставіць сабе адукацыя …

Існуе мноства вырыянтаў арганізацыі вучэбна-выхаваўчага працэсу, які стымуляваў бы, развіваў творчую асобу вучня. Здольнасць да творчасці неабходна і настаўніку, і вучню. Навізна і пераўтварэнне – дзве найбольш значныя характарыстыкі творчасці.

Адзін з перспектыўных напрамкаў пазакласнай работы – тэатральная дзейнасць.

Тэатр – гэта мастацтва, якое аб’ядноўвае ў сабе мастацкае слова, выяўленчае мастацтва, музыку, канструяванне, літаратуру. Дзякуючы гэтай разнастайнасці тэатр адкрывае вялікія магчымасці для шматбаковага развіцця творчых здольнасцей дзяцей.

Імкненне да пераўвасаблення не проста дзіцячая забава. Яно, з аднаго боку, спрыяе выяўленню і развіццю творчых здольнасцей школьнікаў, а з другога – дае ім магчымасць фантазіраваць, актыўна ўваходзіць у свет мастацтва, гуляць у тэатр. Школьны тэатр дапамагае нашым дзецям, што жывуць ў сельскай мясцовасці, творча развівацца.



З чаго ўсё пачынаецца?

Пачыналі мы сваю дзейнасць з кароценькіх сцэнак, у якіх часцей за ўсё дзейнічаюць два персанажы, і невялікіх вершаў, якія былі проста прачытаны на сцэне або нават інсцэніраваны, - і прыйшлі да казак з многімі дзеючымі асобамі.

Менавіта казка садзейнічае развіццю ўяўлення, абуджае фантазію дзяцей, радуе іх, засцерагае ад зла, умацоўвае веру ў добрае, фарміруе матыў навучання.

Пры выбары рэпертуару трэба аналізаваць магчымасці свайго калектыву, улічваць колькасць і падрыхтаванасць, творчы вопыт дзяцей, а таксама аўдыторыю, на якую разлічаны будучы спектакль: на вучняў пачатковых класаў, старэйшых вучняў ці бацькоў і настаўнікаў. Калі вучні ў 1-2 класе лепш браць для пастаноўкі самыя простыя беларускія народныя казкі. Пазней, калі юныя тэатралы захопяцца новай справай, адчуюць задавальненне ад сваёй сціплай дзейнасці, можна пераходзіць і да твораў больш складаных – да такіх інсцэніровак, дзе і персанажаў, і тэксту, і змест месца дзеяння больш і дзе больш займальныя і вострыя сюжэты ды каларытныя вобразы. Спрабавалі сябе паказаць у каляндарна – абрадавых святах, такія як Каляды, Вялікдзень і інш.



Каб пераўтварыць звычайную казку ў інсцэніроўку, а потым ў спектакль, трэба выканаць некалькі паэтапных аперацый, прайсці праз усе адпаведныя гэтаму працэсу стадыі. Да іх мы адносім:

  1. знаёмства з творам і яго аўтарам (дзецям цікава ведаць і пра аўтара п’есы);

  2. чытанне тэксту настаўнікам (перад чытаннем даюцца заданні: запомніць герояў казкі, месца дзеянне і падзеі, апісаныя ў ёй);

  3. абмеркаванне тэмы, сюжэта, падзей, герояў, іх узаемаадносін і ўчынкаў (важна асэнсаваць асноўную падзею твора, яго задачу (ідэю, мараль), словам – тое, за што ці супраць чаго выступае аўтар);

  4. прагляд “заявак” на ролю, абмеркаванне і размеркаванне роляў (самі выбіраюць дзеючых асоб, улічваюцца здольнасці і схільнасці выканаўцаў, а яшчэ характар, тэмперамент дзіцяці, яго рост, камплекцыя, манера гаварыць);

  5. работа над тэкстам за сталом: а) фантазіраванне па твору; б) падзел казкі на сцэны – падзеі; в) чытанне па ролях; г) засваенне тэксту;

  6. пошукі мастацкай выразнасці (выяўленчай, музычнай, пластычнай) спектакля ў цэлым, а таксама кожнай сцэны, кожнага героя;

  7. вызначэнне мізансцэн і пластыкі герояў (замацаванне тэксту чаргуецца з пошукам мізансцэн (размяшчэнне акцёраў адносна гледачоў, дэкарацый і адзін аднаго), пры гэтым дзеці вучацца выконваць шэраг правілаў: правільна рухацца па ўсёй пляцоўцы і не закрываць адзін аднаго, у час дыялогаў акцёры паварочваюцца тварам да гледачоў, вучацца глядзець у вочы партнерам, а не на падлогу ці на сцяну. Важна навучыцца злучаць на сцэне слова і пластыку);

  8. мізансцэніраванне і рэпетыцыя асобных сцэн – падзей;

  9. размеркаванне абавязкаў па афармленню спектакля;

  10. выраб дэкарацый, касцюмаў (усе дэкарацыі і касцюмы выраблялі сваімі рукамі, са свайго матэрыялу, іншы раз дапамагалі бацькі);

  11. рэпетыцыі з выкарыстаннем афармлення;

  12. размеркаванне абавязкаў па правядзенню будучага спектакля (важнае значэнне мае непасрэдная арганізацыя паказу, падрыхтоўка афіш, праграмак, прызначэнне адказных за дэкарацыі, касцюмы, музычнае суправаджэнне);

  13. генеральная рэпетыцыя;

  14. прэм’ера (неабходны завяршальны этап работы, дзе важна выхоўваць у дзяцей адносіны да публічнага выступлення як да падзеі святочнай і вельмі адказнай);

  15. паўторныя рэпетыцыі і паказы;

  16. абмеркаванне спектакля (высвятляем: спадабаўся спектакль ці не, што добра ўдалося, а над чым трэба папрацаваць; трэба адзначаць спачатку станоўчыя бакі, творчыя поспехі дзяцей і толькі потым – недахопы);

  17. ацэнка спектакля ўдзельнікамі, гледачамі,кіраўніком (карысна прыцягваць усіх дзяцей, нават гледачоў – гэта дапамагае выховаць інтарэс да работы сваіх таварышаў, фарміраваць уменне ацэньваць сваё і чужое выкананне, радавацца чужой удачы);

  18. рэфлексія (трэба праводзіць у форме гульні, каб дзеці маглі больш адкрыта выказацца і прапанаваць свае ідэі).

Каб заняткі тэатральным мастацтвам праходзілі арганізавана, выкарыстоўвала пэўную структуру работы з дзецьмі. Заняткі складаліся з трох частак:

  • размінка;

  • вучэбная частка;

  • творчая частка.

Размінка. Першыя 5-10 хвілін мы праводзілі розныя рухавыя гульні, якія здымалі напружанасць дзяцей за вучэбны дзень, дазвалялі пераключаць увагу школьнікаў на працэс творчых заняткаў.

Вучэбная частка. Ідзе работа над казкай, над практычна–творчай дзейнасцю: тэхнікай акцёра, мовай выканаўцаў, сцэнічным рухам, мізансцэнамі. Гэта заняткі па рытміцы, гімнастыцы, пантаміме, паўтарэнне гульнявых эпізодаў, дыялогаў, маналогаў, скорагаворак, чыстагаворак, роўных рухаў пад музыку. Усё гэта ўвасабляецца ў спектаклі. Тут важны і акцэнт на агульнае развіццё асобы. Можна знаёміць дзяцей з народнымі вытокамі тэатральнага мастацтва, з гісторыяй сусветнага тэатра, асновамі этнаграфіі, гісторыяй касцюмаў, прычосак, інтэр’ера, паводзінамі ў тэатры і нават з пабудовай і інтэр’ерам самога тэатра.

Творчая частка. Выконваюцца спецыяльныя творчыя заданні, якія развіваюць фантазію і творчасць дзяцей: маляванне і лепка герояў, выраб касцюмаў і дэкарацый да казак, рэпетыцыя будучых спектакляў. Сюды можна аднесці і абмеркаванне прагледжанага, і рэфлексію.

Былі ў нас і цяжкасці. Першыя спектаклі, якія мы ставілі, былі без дэкарацый, без касцюмаў, але мы знайшлі выйсце: дзеці самі рабілі усе дэкарацыі і касцюмы да спектакля з радасцю, іншы раз дапамагалі бацькі.

Поспеху спекталя спрыяюць не толькі правільна размеркаваныя і добра выкананыя ролі, але яшчэ цэлы шэраг разнастайных фактараў: удала знойдзеныя мізансцэны, дэкарацыі, касцюмы, рэквізіты, музыка.

Кожная праца мае свій вынік. Вынік творчай дзейнасці дзяцей – 3-4 спектаклі, якія мы паказвалі штогод вучням, настаўнікам, бацькам і гасцям нашай школы. І заўжды яны мелі поспех! Такія выступленні перад гледачамі дораць дзецям упэўненасць у сваіх сілах, здольнасцях і прыносяць многа радасці і задавальнення.

Важна адлюстраваць работу ў школьнай газеце, а таксама весці дзённік або аформіць альбом з фотаздымкамі спектакляў. Дзецям вельмі падабаецца ўспамінаць моманты сваіх выступленняў. Амаль усе удзельнікі робяць сабе такія альбомы, які застаюцца на памяць. А калі ёсць магчымасць, можна зрабіць відэазапіс – гэта вельмі цудоўна, тады добра абмяркоўваць спектакль пасля прагляду відэазапісу. А галоўнае – застанецца памяць на ўсё жыццё.

Тэатральная дзейнасць – адзін з перспектыўных напрамкаў пазакласнай работы ў школе. У школьным тэатры выхоўваюцца не толькі будучыя рэжысёры і акцёры, колькі адукаваныя, культурныя, эстэтычна развітыя грамадзяне нашай краіны.

Займаючыся тэатральнай дзейнасцю, малодшыя школьнікі развіваюцца ўсебакова. Напрыклад, пры аналізе твора ў дзяцей абуджаецца фантазія (амаль кожная казка змяняецца – героі, загалоўкі, дзе адбываюцца падзеі – творчы вынік усёй дзейнасці калектыву). Развіваецца маналагічная і дыялагічная мова, якая павінна быць у выканаўцаў выразная неаднастайная, інтанацыйна багатая.

У працэсе вырабу дэкарацый, касцюмаў атрымоўваюць навыкі апрацоўкі паперы, кардону, работы з тканінай, развіваюцца канструктарскія здольнасці. Развіваецца эстэтычны густ і пачуццё колеру, формы, разуменне мастацка-вобразнага адлюстравання

У працэсе творчых заняткаў тэатральным мастацтвам дзеці ўдасканальваюць свае здольнасці, набываюць шэраг неабходных чалавеку навыкаў і ўменняў. Пры гэтым вельмі важна, каб кожны вучань атрымліваў сапраўднае задавальненне ад сваёй дзейнасці. І няхай не ўсе яны потым стануць рэжысёрамі і артыстамі, але заняткі дапамагаюць дзецям развіваць артыстычнасць, музыкальныя здольнасці, фантазію, творчую актыўнасць і пачуццё гумару.
Літаратура

Бакум, М. Ф. Го-го-го, каза! Абсталяванне для народных гульняў / М. Ф. Бакум // Пачатковая школа. – 1995. - №10.

Жуковіч, В. Ад казкі – да спектакля: дапаможнік для пелагогаў дзіцяч. дашк. устаноў і настаўнікаў пачатк. кл./ В. Жуковіч. – Мінск, 1998.

Жураўлёва, Т.І. Спектакль па казцы “Хітры Вол” / Т.І. Жураўлёва // Пачатковая школа. – 1996. - №2.

Старажынская, Н. С. Сябруем і гуляем разам / Н. С. Старажынская. – Мінск : Народная асвета, 1994.

Шурхай, А. М. Мы гуляем у тэатр. Роля тэатра ў развіцці творчасці дзяцей / А.М. Шурхай // Пачатковая школа. – 2007. - №11.



Шурхай, А. М. Мы гуляем у тэатр. Роля тэатра ў развіцці творчасці дзяцей / А.М. Шурхай // Пачатковая школа. – 2007. - №12.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка