Адкрыццё Тыдня беларускага пісьменства і друку



Дата канвертавання15.05.2016
Памер58.48 Kb.

                                                                                                                                           



Адкрыццё Тыдня беларускага пісьменства і друку

На экране фрагмент з відэафільма “Францыск Скарына”

Вядучы. Старыя беларускія кнігі. Дзе яны? Ці засталіся? А ці былі? Былі. Засталіся. Толькі падчас нягодаў і ліхалецця разыйшліся па архівах, музеях і бібліятэках усяго свету.

  На пергаміне і на паперы, багата аздобленыя і сціплыя, рукапісныя і друкаваныя, старыя кнігі захоўваюць традыцыі і звычаі, нашу мову, нашу культуру.

  Сёння мы распачынаем Тыдзень беларускага пісьменства і друку ў бібліятэцы.

Гучаць цымбалы. Мелодыя “Ад прадзедаў, спакон вякоў…”

Вядучы. Бацькаўшчына… Радзіма… Айчына… Родны край… Старонка родная…

  Усім нам трэба ведаць гісторыю нашай роднай старонкі, арыентавацца ў стагоддзях і постацях, каб шанаваць імёны і подзвігі продкаў і несці подых вякоў у будучыню.



Чытальнік. Не пагарждаць святым сваім мінулым,

  А заслужыць яшчэ і вартым быць яго.



Вядучы. Звесткі пра сівую даўніну, пра падзеі даўно мінуўшых гадоў мы, безумоўна, можам знайсці ў летапісах.

 Летапіс- гэта кніга, у якую адукаваныя людзі запісвалі падзеі: калі пачалася вайна, калі здарыўся вялікі пажар, калі быў добры ўраджай, а калі голад… Гэтых людзей звалі летапісцамі.



Чытальнік.

 Душой стаміўшыся ў жыццевых цяжкіх бурах,

Свой век канчае ён у манастырскіх мурах…

Ён пільна летапіс чацверты піша год.

І бачанаму ім – ён годны веры сведак.

Што тут чыніліся ў даўнія гады,

Што думалі, аб чым спрачаліся тады,

За што змагаліся, як баранілі веру,-

Узнаюць усё гэта патомкі праз паперу!

                                 “Летапісец”. М.Багдановіч



Вядучы. Першыя звесткі пра падзеі на сучаснай тэрыторыі Беларусі можна знайсці ў “Аповесці мінулых гадоў”. Яе склаў у пачатку XII ст. манах Кіева-Пячэрскага манастыра Нестар.

Чытальнік.  

Пад нашэпты пушчаў-бораў,

Пад напевы завірухаў

Летапісец творыць творы,

А ты слухай, шчыра слухай.

Як жылі, як вечавалі,

Як пасля былі ў прыгоне,

Адаб’е, як у крышталі,

Летапісец наш сягоння.

                  “Наш летапісец”. Я. Купала



Вядучы. Шлях да пісьменнасці быў доўгім і складанным. Прынята лічыць, што пачатак яму быў пакладзены каля 6-ці тысяч гадоў таму, прыкладна, у чацвертым тысячагоддзі да нашай эры.

  Кніга ж на Беларусі з’явілася ў X стагоддзі, разам з хрысціянствам. Яна прыйшла ўрачыста, на самае пачэснае месца. Якія б высокія, мураваныя ці драўляныя ні былі дамы ў горадзе і вёсцы – над кожным паселішчам велічна ўзвышаўся храм. А ў цэнтры храма, на спецыяльным прастоле, было месца кнігі – Евангелля – яго ўрачыста выносілі, яго цалавалі, як ікону, яму кадзілі, на Евангеллі прысягалі сведкі на судах.



Гучаць цымбалы.

Еўфрасіння Полацкая… Без гэтага імя не толькі не магчыма ўявіць духоўнае жыццё на Беларусі ў XII ст., але і ўсю шматвяковую гісторыю нашай радзімы.



Чытальнік.

Вякі,


Нібы туман наддзвінскі сіні,

Сплылі за перакаты на спакой…

Ўскрыліла над зямлёю Еўфрасіння

Асветніцай,

Пакутніцай,

Святой.


                                                 В.Лукша

Адкрывала школы і вучыла,

Кнігі перапісывала штодня!

Славу здвбыло па ўсёй Айчыне

Еўфрасінні Полацкай імя.

                                                В.Іпатава



Вядучы. Ахвярная праца святой Еўфрасінні, як і яе славутых сучаснікаў Клімента Смаляціча, Кірылы Тураўскага, дазволіла падняць культуру нашых продкаў на вельмі высокі ўзровень.

  Праславілася беларуская зямля сваімі сынамі і дочкамі на ўвесь свет.

  Яшчэ адно імя, якое вядома ўсяму свету. Менавіта ён – Францыск Скарына – “прынёс свае кнігі дадому”.

Чытальнік.

Шмат я па свеце прайшоў, шукаючы ўдачу,

Многа пабачыў.

….Радзімы ж сваёй не мяняў, як нацельны крыжык,

Ад мовы сваёй не адрокся ні ў шчасці, ні ў горы.

Мэту маю і надзею, пакуту маю і трывогу-

З літар, як з кропелек поту, збіраў я свае першадрукі

Не для цароў венцаносных, абраннікаў бога,

А для цябе, светласэрцы мой люд чарнарукі.

Як я хацеў,

Каб ты вольнасці здолеў напіцца,

Каб пасяліў назаўсёды ў хацінах асвету,

Вокладкі кніг распахнуў- як адчыніў аканіцы-

І падзівіўся бязмежжу і мудрасці свету.



Вядучы. А першы крок да святла, да пазнання свету – гэта кніга, пісьменнасць.

Чытальнік.

Я множыў слова- адліваў у шрыфце,

Па полі белым сыпаў, як з сяўні.

Патрэбна ж людзям столькі дабрыні,

Святла, прачыстай праўды з глыбіні-

Без гэтага ўсяго, хто мы, скажыце?



Вядучы. Многія беларускія пісьменнікі прысвячалі Скарыну ўзнёслыя словы.

Чытальнік.

Асветнік, вучоны

І першадрукар,

Наш гонар-

Францішак Скарына.

Запомні ўсім сэрцам

Як велічны дар

Радзімы


Славутага сына.

                   Праклаў ён дарогу

                   Да, Слова Святла,

                   За матчыну Мову

                   Паклікаў змагацца,

                   Каб вольнай заўсёды

                   Між вольных магла

                   Дзяржаваю

                   Белая Русь

                   Называцца.

                                          М.Пазнякоў

Гучаць цымбалы.

Вядучы. А цяпер, нашы паважаныя чытачы, правядзём з вамі гістарычна-пазнаальную віктарыну “ Невядомы Скарына”. Мы вам прапануем адказы, а вы выбірайце правільныя.

1. На чым высякалі першыя літары?

а) на сцяне

б) на бервяне

в) на вадзе

г) на камні

2. Хто быў першым кнігадрукаром усходніх славян?

а) Пушкін


б) Фёдараў

в) Скарына

г) Колас

3. Як звалі Скарыну?

а)Ясь

б) Міхась



в) Францішак

г) Бенедыкт

4. Колькі год з дня нараджэння Ф.Скарыны адзначыла Беларусь у 2005 годзе?

а) 6


б) 60

в) 215


г) 120

5. У якім горадзе нарадзіўся першадрукар?

а) у Нясвіжы

б) у Парыжы

в) у Полацку

г) у Мінску

6. А у якой сям’і?

а) князя


б) купца

в) бізмесмена

г) настаўніка

7. Дзе вучыўся Скарына?

а) у Азіі

б) у Еўропе

в) у Афрыцы

г) у Амерыцы

8. Якую прафессію ён атрымаў?

а) плотніка

б) доктара

в) спевака

г) гандляра

9. Як называлася першая кніга, надрукаваная Скарынам?

а) “Міколка-паравоз”

б) Псалтыр

в) “Прыгоды бібігона”

г) Буквар

10. У якім горадзе яна была надрукавана?

а) Мінску

б) Маскве

в) Лондане

г) Празе

11. На якой мове?

а) лацінскай

б) кітайскай

в) рускай

г) беларускай

12. Якія кнігі выдаваў Скарына?

а) гумарыстычныя

б) біблейскія

в) дэтэктывы

г) п’есы

13. Якая дата лічыцца пачаткам усходнеславянскага кнігадрукавання?

а) 7 лістапада 1917 г.

б) 12 красавіка 1961 г.

в) 6 жніўня 1517 г.

г) 9 мая 1945 г.

14. Што ў Мінску названа іменем Скарыны?

а) тэатр


б) праспект

в) плошча



г) школа

Подводзяцца вынікі гульні, пераможцам уручаюцца прызы. Усіх прысутных вітаюць з пачаткам Тыдня беларускага пісьменства і друку. Вядучы знаёміць з планам правядзення мерапрыемстваў аю беларускай кнізе і беларускім кнігавыданні на ўвесь тыдзень.
: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка