“Адкрытая школа мясцовай супольнасці-3”



Дата канвертавання19.07.2016
Памер19.78 Kb.
Для актыўных і неабыякавых!
Запрашаем да ўдзелу ў праекце

“Адкрытая школа мясцовай супольнасці-3”



Шаноўныя сябры!

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар” (Гродна, Беларусь) запрашае Вас узяць удзел у праекце “Адкрытая школа мясцовай супольнасці-3”.

У межах праекта “Адкрытая школа мясцовай супольнасці” , які рэалізуецца з 2004 г., былі арганізаваныя трэнінгі, кансультацыі, сустрэчы, навучальныя візіты ў Літву і Польшчу, выдадзены дапаможнік для актывістаў мясцовых супольнасцей “Сацыяльны аніматар” (2007).



Мэтай праекту з’яўляецца павышэнне ўдзелу насельніцтва ў вырашэнні мясцовых праблем праз укараненне ў практыку дзейнасці беларускіх грамадскіх арганізацый, дамоў культуры, тэрытарыяльных цэнтраў сацыяльнай дапамогі насельніцтву, бібліятэк і школ інавацыйных метадаў дзейнасці на карысць развіцця мясцовай супольнасці.

Прыкладамі такіх метадаў з’яўляюцца стварэнне групаў самадапамогі для сацыяльна-малаабароненых групаў насельніцтва, сацыяльна-тэрапеўтычных цэнтраў для дзяцей і падлеткаў, клубаў па інтарэсах, навучальных гурткоў, валанцёрскіх цэнтраў і г.д.


У межах праекта плануюцца:
Арганізацыя працоўных сустрэчаў з актывістамі мясцовай супольнасці, зацікаўленымі ва ўдзеле ў праекце (верасень-кастрычнік 2007)

Трэнінг «Школа сацыяльных аніматараў» (кастрычнік 2007)


Правядзенне ўдзельнікамі праекта працоўных сустрэч ў сваіх супольнасцях (стварэнне мапы праблемаў і рэсурсаў сваёй супольнасці, распрацоўка праектаў, прысвечаных паляпшэнню якасці жыцця ў сваёй супольнасці (лістапад 2007 г.)
Арганізатары праекта шукаюць магчымасць арганізацыі навучальнага візіту ў Польшчу ці Літву для знаёмства з лепшымі прыкладамі працы на карысць мясцовай супольнасці (першая палова 2008 г.).
Удзельнікі праекта будуць мець магчымасць атрымання кансультацый па распрацоўцы ўласных праектаў і пошуку партнёраў для іх рэалізацыі.
Асобным элементам праекта стане дапамога ў стварэнні інфармацыйных цэнтраў мясцовай супольнасці ў гарадах і мястэчках, якія прадстаўляюць удзельнікі (2008 г.).
Для ўдзелу ў праекце прапануем запоўніць анкету-заяўку, прыкладзеную да гэтай абвесткі і даслаць яе да 17.09.2007 на адрас lana.rudnik@gmail.com альбо факс 8-0152-75-71-72.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па пазначаным вышэй электронным адрасе, а таксама па тэл. (0-29) 284-77-99 (Лана Руднік).



Са спадзевам на эфектыўнае супрацоўніцтва,

сябры грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”


: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка