Адкрыты ўрок на тэму: «Насiце на руках бацькоў…» паводле лiтаратурнай казкi



Дата канвертавання14.06.2016
Памер27.61 Kb.
Адкрыты ўрок на тэму:

«Насiце на руках бацькоў»

( паводле лiтаратурнай казкi

У.Караткевiча «Нямоглы бацька»)

Мэты ўрока:

-вучыць цэласна ўспрымаць сюжэт;

-выяўляць ключавыя эпiзоды , важныя для характарыстыкi герояў;

-спрыяць спасцiжэнню вучнямi iдэi казкi.


Эпiграф: Шануйце дабрыню, хай i слабую,

Шануйце мудрасць, хай сабе нямоглую”

У.Караткевiч

Ход урока

  1. Арганізацыйны момант.

  2. Работа з матэрыялам урока.

( дзецi эпiграф запiсваюць у сшыткi )

На дошцы – дзiцячыя малюнкi з выявамi персанажаў лiтаратурных i

народных казак.


  1. Уступнае слова настаўнiка:

Сёння,дзецi, наш урок прысвячаецца творчасцi i 82-ой гадавiне з дня

нараджэння любiмага многiмi паэта, пiсьменнiка, казачнiка У.Караткевiча.

На пачатку навучальнага года мы чыталi верш «Бацькаўшчына». Раней мы

абмеркавалi казкi , складзеныя нашым народам , а таксама лiтаратурную

казку Я.Коласа «Крынiца».

-Iтак, сёння на уроку мы разам з вамi будзем спасцiгаць сутнасць добрых

I дрэнных учынкаў , прыроду iх узнiкнення.


(На дошцы запiсаны так званыя светлыя I цёмныя пачуццi):

1 захапленне,

2 замiлаванасць,

3 страх,

4 расчараванне,

5 душэўны пад ём.

Пятро Гнат

1 ,2, 5 3, 4

( дзецi разам з настаўнiкам размяркоўваюць нумары)

-Iтак, светлыя пачуццi ўвасоблены ў вобразе Пятра, цёмныя - звязаны з вобразам Гната.



  • У чым была сутнасць Закону i як ён называецца? (зачытаць с.89)

  • У якi час адбываюцца дзеяннi ў казцы? (зачытаць с.89)

Т.ч. стала зразумела, што менавiта на пачутку ўзнiкнення жыцця на Зямлi i мог узнiкнуць такi Закон. ( характарызуем Закон)

( на дошцы: Закон карысцi:

1 дзiкi (як самi людзi)

2 бесчалавечны( у адносiнах да чалавека)

3 жорсткi

4 цёмны( як i сама свядомасць).



  • Дзецi , а хто ў казцы асаблiва трымаўся гэтага Закону i чаму? (зачытаць)

  • Чаму iменна Гнат, а не хто iншы?

  • Зачытайце эпiзод сустрэчы жыхароў вёскi вакол супольнага

дуба(прасачыўшы за мовай Гната).

  • Як яго мова характарызуе яго чалавечыя i маральныя якасцi?

-Хiтры , злы Гнат , з якiм трэба змагацца ягонымi метадамi. Пятро вырашае

не iсцi напралом, а абяззброiць Гната, аказаўшыся больш разумным, больш

кемлiвым.

  • Пракаменцiраваць эпiзод , як Пятро збiрае бацьку ў пушчу.Як у дзеяннях i словах праяўляецца яго любоў да бацькi.

  • Мы прасачылi за мовай i паводзiнамi Пятра. Цi мог такi чалавек, як Пятро, падтрымаць гэты Закон i паступiць так, як паступалi ўсе?

  • I што прадпрымае Пятро?

-Пятро парушыў Закон ,усталяваўшы свой асабiсты Закон Дабрынi,Закон

Чалавечнасцi,Закон павагi да старэйшых.

Вывад: Пятро:добры, смелы, рашучы, кемлiвы, здольны да высокiх пачуццяў,

самаахвярны. (дзецi запiсваюць у сшыткi)



  • Чаму вучыць нас гэты твор? У якiх радках заключаны галоўны сэнс казкi? (зачытаць).

  • У чым сiла бацькi?

  • Цi заўсёды дзецi шануюць сваiх бацькоў?

  • Вашы ўражаннi ад урока?




  1. Дамашняе заданне :

Вуснае выказванне “Чаму трэба шанаваць бацькоў”
: files -> bel
bel -> Инструктивно-методическое письмо Министерства образования Республики Беларусь
bel -> Беларускі дудар” Да 205 – годдзя В. Д. Марцінкевіча. Умеў ён прынадна настроіць
bel -> Тры галоўныя выклікі новаму Рэктару егу 7 красавіка 2015
bel -> Урок беларускай мовы ў 6 класе Распрацавала Ленская ІрынаАляксандраўна, настаўнік беларускай мовы і
bel -> • Назва праекту: Фолькава-Чэрвеньска-Tрохнародна
bel -> Раённая алімпіяда па беларускай мове 8 клас
bel -> Раённая алімпіяда па беларускай мове 10 клас
bel -> Крыніцы метадычных распрацовак па вывучэнні складаных тэм па беларускай мове і літаратуры
bel -> Дыягнастычны тэст па беларускай мове па тэме: «Напiсаннi, заснаваныя на фанетычным прынцыпе», 10 клас




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка