Адкрщцё аршанскага езу1цкага калегуiма І. У. Хмяльніцкая І. А. Цішкін



Дата канвертавання15.05.2016
Памер39.76 Kb.
АДКРЩЦЁ АРШАНСКАГА ЕЗУ1ЦКАГА КАЛЕГУIМА

І.У.Хмяльніцкая» І.А.ЦІшкін

ЦІкавы помнік беларускага дойлідства ХУП-ХУІП стст. - Ар-шанскі езуіцкі калегіюм - доўгі час быў па-за увагаю навукоўцаў, паколькі яшчэ з часоў МІкалая 1 і да канца 1980-х гадоу у ім зна-ходзілася турма. Калегіюм не трапіу у "Збор помнікау гісторыі і культуры Беларусі",амаль ніякіх звестак няма пра яго ні У водным даследванні па гісторыі архітэктуры. Таму комплексныя навуковыя даследванні, якІя былі праведзены МДП "Віцебскпраектрэстаурацыя", сталіся оапраудным адкрыццём езуІцкага калегіюма у Воршы. На пад-отаве апісанняу комплексу, якія змешчаны у актах візітацый, чар-цяжоу першай паловы XIX ст., арыгіналы якіх захоуваюцца у гіста-рычным архіве у Пецярбургу, а таксама археалагічных даследванняУ архітэктарам Аляксандрам Вашкевічам быу распрацаваны праект рэ-канструкцыі комплексу езуіцкага калегіюма на пачатак XIX ст.

Комплекс пабудоу. Аршанскага калегіюма размяшчауся У самым цэнтры горада на беразе ракі Аршыцы у месцы зліцця яе з Дняпром. Уся тэрыторыя калегіюма была абнесена мураванай сцяной і у пла­не мела форму замкнутага няправільнага пяцікутніка. Аднак ніз-кая агароджа амаль не засланяла будынкау, якія добра прагляда-ліся з розных кропак горада. Касцёл,школа з бурсай, калегіюм, аптэка і розныя гаспадарчыя будынкі вольна размяшчаліся на пля-цоуцы, абнесенай мурам, 1 не утваралі замкнутага унутранага два-ра. Тэндэнцыя раскрыцця пабудоу да горада, увасобленая аршанскі-мі езуітамі УЖО у канцы ХУІІ ст., на працягу наступнага стагод-дзя стала дамінуючай для УСЯГО кляштарнага будауніцтва на Бела­руси.

Мураваны калегіюм быу узведзены У 1690 г. з фундацыі караля Яна Сабескага. Захаваліся таксама звесткі аб тым, што актыУныя будаунічыя працы у калегіюме праводзіліся у 1704-1705 I I708-1709 гг. пад кірауніцтвам архітэктара-езуіта Уладзіслава Дзягі-левіча, аутара драулянага касцёла у Мсціславе. На жаль, заста-ецца невядомым, што канкрэтна было пабудавана у тэты час. Кан-чаткова фарміраванне ансамбля калегіюма было скончана у ХУІІІст.

Мураваны касцёл аршанскія езуіты пачалі УЗВОДЗІЦЬ у 1741 г. Лраз чатыры гады закладзвныя падмуркі касцёла праверыу архітэк-тар Фантана. Імя аутара праекта касцёла застаецца невядомым. У езуіцкіх архівах захаваліся толькі звесткі аб тым, што архітэк-тар быу чалавекам свецкім. КІраваУ будаунічымі працамі пры УЗ-

вядзенні касцёла Ураджэнец Баварыі езуіт Бенедыкт Мезмер. Тэта быу высокваліфікаваны муршчык, які узводзіу езуіцкі касцёл у До-лацку. ЛраУда, хутка пасля пачатку будауніцтва Аршанскага касцё­ла было перапынена з-за недахопу сродкау і скончана толькі ў 1760 г. Яшчэ праз восем гадоу касцёл быу асвечаны у імя Арханё-ла Міхаіла. Скульптурныя працы для касцёла был! выкананы яшчэ да заканчэння яго будауніцтва езуітам Янам Германам, скульптарам па прафес!!. У канцы 1730-х гадоу касцёл прыйшлося УЖО аднаУляць.Дра-цы был! праведзены пад кірауніцтвам архітэктара Войцеха Абранпаль-скага. Тады ж драуляныя алтары был! заменены мураванымі, інтэр'е-ры пачал! упрыгожваць стукам і распісваць. Да нашага часу не за-хавалася ніякага іканаграфічнага матэрыялу па касцёлу (апроч чар-цяжа галоунага фасада І плана). Касцёл быу знішчаны яшчэ у сярэ-дзіне XIX ст.

Фарміраванне архітэктурнага ансамбля езуіцкага калегіюма у Воршы храналагічна супадае з прынцыпова новым этапам у развіцці горада. У ХУІІ-ХУТП стст. у Воршы был! пабудаваны 9 каталіцкіх і УНІЯЦКІХ кляштарау, у выніку чаго у горадзе сфарміравауся раз-віты комплекс архітэктурных дамінант, аб'яднаных складанай с!с-тэмай візуальных сувязей. ІізуІцкі калегіюм, размешчаны У самым цэнтры Воршы, з'яуляуся адначасова цэнтрам перасячэння некаль-к!х панарамна-прасторавых комплексау горада.

Да нашага часу ад усяго комплекса захавауся будынак калегІю-ма са значнымі пераробкамі экстэр'ера І прыбудовам! XIX І ХХстст.; гаспадарчая пабудова на беразе рак! Аршыцы І перабудаваны аднапа-вярховы корпус бурсы.

У чэрвен! 1991 г. на тэрыторы! калегіюма был! праведзены ар-хеалагічныя даследванні, у выніку якіх был! Удакладнены некато-рыя дэтал! забудовы комплексу. Так, напрыклад, был! часткова ус-крыты падмурк! трапезнай, якая выступала за асноуны аб'ём будын-ка з усходняга боку. Ад яе таксама захавауся фрагмент тарцовага Усходняга фасада, да кутоу якога у XIX ст. была прыбудавана му-раваная агароджа. У выніку гэтага трапезная стала замінаць скраз- , ному праходу па Унутраным двары турмы, і яе разабралі. ІІамяшкан-не трапезнай было перакрыта цыліндрычным скляпеннем, аб чым свед-чаць сляды арак на будынку калегіюма і насупраць гэтага месца на фрагменце тарцовай сцяны з унутранага боку, на плоскасц! якой таксама пры больш дэталёвым аглядзе был! выяулены рэштк! рознака- . ляровага фрэскавага роспісу. Таксама фрагменты фрэсак был!

лены на кавалках вапнавай тынкоўкі У шурфе $3. Тэта дае падставы , сцвярджаць, што інтэр'ер трапезнай быу упрыгожаны фрэскавым рос-пісам. У шурфе М часткова была ^скрыта падлога памяшкання, вы-кладзеная з квадратных цагляных плітак.

ІІаколькі на момант археалагічных даследванняу не было вядома месца, дзе знаходзіуся касцёл, то паралельна шурфамі вяліся по-шукі яго падмуркау. У шурфе $12 быу ускрыты фрагмент падмурка касцёла, які знаходзіуся з усходняга боку калегіюма.

Даследванні паказалі таксама, што мураваная агароджа, якая існуе і зараз, была пабудавана у сярэдзіне XIX ст., кал! у ка-легіюме размясцілася турма. Выключэнне тут складае невялікі ау-тэнтычны участак агароджы у паУднёва-заходняй частцы комплексу.

Цікавая знаходка была зроблена у шурфе $6, дзе быу ускрыты Фрагмент канструкцыі дрэнажнага жолаба, выкладзенага з камянёу пад ухілам у бок ракі Аршыцы з трасіроукай поунач-поудзень. Жо-лаб, відаць, Існавау да пабудовы мураванага корпуса калегіюма 1 можа быць прадатаваны першай паловай ХУП ст.



Лад час даследванняу было выяулена шмат знаходак. Тэта у ас-ноуным тэракотавая і зялёнапаліваная арнаментаваная кафля, фраг­менты керамічнага і шклянога посуду ХУІІ-ХУІІІ стст., жалезныя дзвярныя завесы, пауцыркульная тзракотавая I пляскатая зялёна-паліваная дахоука, якая выкарыстоувалася для пакрыцця даху.

Аднауленне комплексу будынкау езуіцкага калегіюма у Воршы адыграе значную ролю У фарміраванні сілуэта гістарычнага цэн-тра горада 1 паспрыяе таксама утварэнню пэУнага гісторыка-культурнага асяроддзя.
: history -> POLOTSK
POLOTSK -> Няў, якія доўга жылі ў народнай памяці і ўвека-вечаны ў аналах славянскай гісторыі стара-жытных летапісах
POLOTSK -> Народная адукацыя у бсср: 1919-1924 гг.: Навуковая праца студэнта /пду, каф гiсторыi I сацыялогii; I. В. Альковiч. –Наваполацк: пду, 2002
history -> Адам Станкевiч Беларуская мова ў школах Беларусi XVI-XVII стагоддзаў
POLOTSK -> Нататкі мастацтвазнаучай скарыніяны
POLOTSK -> Духоўнасць як імператыў свабоды I творчасці асобы: гiсторыкасацыялагiчны аспект у межах праведзенага ў 20012002 гг навуковага даследавання «Муніцыпальная сістэма кіравання: сацыяльнамадэльны аспект на прыкладзе Рэспублікі Беларусь»
POLOTSK -> Полацкае вьішэйшае піярскае вучылішча
POLOTSK -> Вольга Цяцёркіна
POLOTSK -> Матэматыка ў полацкай езуіцкай акадэміі арына Вячорка (Менск)
POLOTSK -> Полацк з яго багатай спадчынай матэрыяльнай
POLOTSK -> Святой Еўфрасінні Полацкай давялося па ўласным прыкладзе закладваць падмурак новых уяўленняў аб этнічным ідэале, аб сэнсе чалавечага жыцця, ламаць стэрэатыпныя ўяўленні пра манаства, цноту, аскезу, каб ачысціць




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка