Аднак жабрак на гэта не абражаўся



Дата канвертавання19.07.2016
Памер14.69 Kb.
ЯБЛЫК
Кожную раніцу багаты кароль Бянгодзіі прымаў пакланенне сваіх падданых. У сваім жыцці ён ужо здабыў усё, што можна было здабыць, і пачаў троху сумаваць.

Сярод розных падданых, што з’яўляліся штодзень на двары, кожны дзень пунктуальна з’яўляўся таксама адзін ціхі жабрак. Прыносіў ён каралю яблык, а потым аддаляўся так сама ж ціха, як і ўваходзіў.

Кароль, які быў прызвычаены да атрымання цудоўных дароў, прыймаў дар з доляй іроніі і паблажкі, а як толькі жабрак адварочваўся, кпіў сабе з яго, а разам з ім і цэлы двор.

Аднак жабрак на гэта не абражаўся.

Вяртаўся кожны дзень, каб перадаць каралеўскім далоням чарговы дар.

Кароль прымаў яго рутынна і адразу ж адкладаў яблык у прыгатаваны на гэты выпадак кошык, які знаходзіўся каля трона.

Былі ў ім ўсе яблыкі, цярпліва і пакорна перададзеныя жабраком. Кошык ужо быў амаль цалкам поўны.

У адзін з дзён любімая каралеўская малпа ўзяла адзін яблык і ўкусіла яго, пасля чаго, плюючы ім, кінула пад ногі караля. Манарх анямеў ад здзіўлення, калі заўважыў ўнутры яблыка жамчужыну, якая мігацела.

Ён адразу ж загадаў адкрыць усю садавіну з кошыка. У кожным з яблыкаў знаходзілася такая ж самая жамчужына.

Здзіўлены кароль загадаў зараз жа прызваць да сябе жабрака і пачаў яго выпытваць.



“Я прыносіў табе гэтыя дары, - адказаў чалавек, - каб ты мог зразумець, што жыццё адарае цябе кожны дзень надзвычайным падарункам, які ты нават не заўважаеш і выкідваеш у кошык. Усё гэта таму, што ты акружаны празмернай колькасцю багаццяў. Самым прыгожым са ўсіх дароў з’яўляецца кожны пачатак дня.”
Заўтра буду сумны, заўтра.

Аднак сёння буду шчаслівы:

Нашто патрэбны сум, навошта?

Таму, што вее непрыхільны вецер?

Нашто я сёння павінен думаць пра заўтра?

Можа, заўтра будзе ўсё ясна.

Можа, заўтра ўжо ўзыдзе сонца.

І не будзе ніводнага поваду для суму.

Заўтра буду сумны, заўтра.

Але сёння, сёння буду шчаслівы

і скажу кожнаму сумнаму дню:

заўтра буду сумны.

Сёння не.
(Верш напісаны адным яўрэйскім хлопчыкам у гетта ў 1941 годзе)




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка