Аднойчы я вырашала для сябе, што жадаю стаць філолагам



Дата канвертавання05.07.2016
Памер34.78 Kb.
Аднойчы я вырашала для сябе, што жадаю стаць філолагам. Вырашала таму, што веды, якія я зараз набываю, былі для мяне цікавымі заўсёды, таму, што літаратура, мова, гісторыя нашай радзімы і раней, у маленькім узросце выклікалі ў мяне хваляванне. На мой погляд, філолаг гэта не прафесія, гэта стан душы, асобая плыня думак, філолаг – ен і ёсць мастак слова. Калі за год, ці два да паступлення я прыходзіла на філалагічны факультэт, я нават праз сцены чула гэтае ні з чым не параўнальнае паветра ведаў, бачыла студэнтаў, якія так горача спрачаліся аб нейкіх пытаннях наконт гісторый беларускай літаратуры. Я па-добраму ім зайздросціла і марыла, што аднойчы я і сама, як і яны буду горда называцца студэнткай філалагічнага факультэта БДУ. Я старана рыхтавалася да уступных іспытаў, шла да сваёй мэты і крок за крокам набліжалася да студэнчаства. І чым больш праходзіла часу, тым больш я адчувала сябе філолагам. І пытанняў наконт куды аднесці дакументы ў мяне не было.

Паступаючы ў БДУ, я дакладна ўяўляла сябе, што наша ВНУ з’яўляецца “флагманам адукаціі і навукі”. Спецыялісты якія скончылі БДУ атрымліваюць дыплом, які мае вялікую каштоўнасць ва ўсім свеце. Веды, атрымленыя ў сценах альмаматэр, неаднойчы давалі напрамак у развіцці сусветнай навукі. Навуковыя працы, сучасныя лабараторныя іспыты, распрацоўка новых тэхналогій, мовазнаўчыя і літаратурныя секцыі, вялікая колькасць удзельнікаў сусветных і ўнутранных кафірэнцый: БДУ не аднойчы станавілася родным домам для айчыннай і сусветнай навукі, таму я дакладна ведала якую чысціню, якасць, бездакорнасць ведаў выкладаюць тут.

Выкладчыкі любога факультэта маюць шматгадовы вопыт працы. Такой вялікай колькасці таленавітых, зорачных людзей, такіх шчырых і закаханых у сваю працу выкладчыкаў няма ні ў адной навучальнай установе Беларусі. БДУ славуты тым, што на яго кафедрах працуюць толькі кандыдаты, прафесара, дактара навук, найлепшыя таленты нашай навукі. А чаго стояць імёны вядомыя ўсему свету, спіс гэтых імёнаў можна працягваць вельмі доўга, і кожны будзе паважаным чалавекам у сусветнай навукі.

Старонка гісторыі.

Засанваны 30 кастрычніка 1921 года БДУ стаў першай ВНУ нашай краіны. Падрыхтоўка да адкрыцця ішла пад пільным даглядам кіраўніцтва рэспублікі і з удзелам маскоўскіх навукоўцаў і выкладчыкаў. Гэта падзея стала вельмі значнай ў культурным жыцці. Першы рэктар БДУ стаў доктар навук, гісторык і славіст, прафесар Уладзімір Іванавіч Пічэта. Першапачаткова ў склад БДУ уваходзілі тры факультэта: рабочы, медыцынскі і факультэт грамадскіх навук.

20-я годы, гэта адзін з самых дынамічных перыядаў гісторыі развіцця універсітэта. Адкрыццё аспірантуры, будаўніцтва універсітэцкага гарадка, вызначэнне навуковых сувязей з Польшай, Літвой і іншымі краінамі.

Ужо да пачатку вайны БДУ з’яўляется моцнай ВНУ, але ж святкаванне 20-ці гадовага юбілею не адбылося, пачалася вайна, якая для БДУ самым жорсткім іспытам за весь час існавання. Вайна нанесла БДУ вялікі ўрон, амаль што поўнасцю быў разбураны студэнскі гарадок, разграбаваныя бібліятэчныя фонды, знішчаны лабараторыі. Працаваць БДУ пачынае толькі у 1943 годзе, але ж не на тэрыторыі нашай краіны, а пад Масквой, на прыпынку Сходня. Вяртанне БДУ дадому, на радзіму, адбылося ў 1944-45 гадах. Поўнасцю адрадзіцца і набыць той стан, які быў у БДУ да вайны, універсітэт змог только к 1950 году. Будуюцца новыя корпусы і факультэты, студэнты са ўсяго савецкага прастору едуць да нас за адукацыяй. Каб захавать памяць аб тых вялікіх героях вайны, змяніўшых утульныя аўдыторыі на партызанскі рух, у 1975 годзе ў студэнцкім дворыку быў устаноўлены бетоны абяліск замест драўлянага.

Акрамя гэтага абяліска на тэрыторыі дворыка БДУ, як традыцыйна прынята ва ўсіх вядучых сусветных ВНУ устаноўлены помнікі вялікім мысліцелям і філосафам беларусі: Еўрасіні Полацкай, Кірылу Тураўскаму, Францыску Скарыне, Мікалаю Гусоўскаму, Сымону Буднаму, Васілю Цяпінскаму.

У цяперашні час БДУ – буйнейшы ў Рэспублікі Беларусь центр вышэйшай адукацыі, навукі і культуры. У сладзе універсітэта 17 факультэтаў, 172 кафедры і больш за 20-ць накуковых цэнтраў. Колькасць студэнтаў і супрацоўнікаў БДУ можа скласці маленькі горад з насельніцтвам 25 000 чалавек.

Неабходна заўважыць тое, што БДУ мае сваю асабістую сімволіку: герб (быў зацвержаны 25 мая 2000 года і уяўляе сабою адлюстраванне галінкі папаратніка на фоне ззяння яго таямнічай кветкі), флаг (з той жа сімволікай), свой закон – устаў і кіраўнічы апарат. Рэктарам БДУ з 2003 года з’яўляеца Васіль Іванавіч Стражаў.

Я не ведаю кім я буду пасля заканчэння БДУ, але ж я ўпэўнена, што мой паважаны універсітэт дасць мне ўсе неабходныя веды і “пуцёўку” ў свет, магчымасць працаваць у любой вобласці навукі.

Беларускі Дзяржаўны Універсітэт

Кафедра беларускай літаратуры

і культуры

Тэма эсэ:

" Беларускі Дзяржаўны Універсітэт"

Выканала студэнтка Iга курса

II групы, беларускага аддзялення



Мураўёва Дар’я Андрэеўна

Мінск, 2007




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка