Адукацыйная праграма



Дата канвертавання28.06.2016
Памер310.68 Kb.
Упраўленне Адукацыі Гродзенскага Аблвыканкама
Установа адукацыі “Гродзенскі дзяржаўны абласны

Палац творчасці дзяцей і моладзі”


ЗАЦВЯРДЖАЮ

загад дырэктара УА “ГДзАПТДзМ”

ад “___” _______________2011 г.

пратакол № _______________

______________Л.А.Валентюкевіч
АДУКАЦЫЙНАЯ ПРАГРАМА

гуртка “Этнаграфічная гасцёўня”


Аўтар-складальнік: Ліберава Яўгенія Сяргееўна,

педагог
Узрост навудэнцаў: 14 – 22 гадоў

Срок рэалізацыі праграмы: 1 год


РЭКАМЕНДОВАНА

для апрабаціі

на паседжанні метадычнага савета

ад “____” __________ 2011 г.

пратакол № _____________


Гродна 2011


Тлумачальная запіска

Фальклор займаў і займае важнае месца ў духоўным жыцці народа. Цяжка пераацаніць яго грамадска-палітычнае, эстэтычнае і выхаваўчае значэнне на ўсіх этапах развіцця грамадства. Народная вусная паэтычная творчасць вучыць палымяна любіць сваю Радзіму, садзейнічае выхаванню лепшых якасцей чалавека: імкнення да свабоды, павагі да людзей, працавітасці, справядлівасці, сумленнасці, выхоўвае пачуццё прыгожага на лепшых узорах створанага народам мастацтва. Народная творчасць - адна з жыватворных крыніц развіцця нацыянальнага прагрэсіўнага мастацтва, якая ахоплівае розныя праявы народнай культуры, у тым ліку вакальную, вакальна-інструментальную, харэаграфічную, драматычную. Таму далучэнне дзяцей да народнай творчасці набывае ў цяперашні час асаблівую актуальнасць.

Фальклору адводзіцца значная роля ў справе духоўнага і эстэтычнага выхавання дзяцей. Фальклорнае навучанне заўсёды адбываецца ў межах традыцыі, апіраецца на папярэдні вопыт і выкарыстоўвае назапашаныя мастацкія каштоўнасці, якія належаць усяму народу. Сацыяльныя функцыі дзіцячага фальклору - пазнавальная, выхаваўчая, эстэтычная, камунікатыўная - не толькі аб'ядноўваюць у адзіную сістэму ўсе яго жанры, але з'яўляюцца тым фактарам, які яднае дзіцячы фальклор з усімі відамі народнай творчасці, створанай дарослымі для дзяцей, і творчасць саміх дзяцей.

Дадзеная праграма дазваляе ажыццявіць больш глыбокае вывучэнне беларускай музычнай этнаграфіі, разабрацца ў заканамернасцях фарміравання і развіцця народных песень і танцаў, якія характэрны для пэўнай мясцовасці.

Усім вядома, што заняткі музыкай і спевамі спрыяльна дзейнічаюць на ўсе сферы дзейнасці чалавека. Яны развіваюць ініцыятыву, садзейнічаюць усебаковаму развіццю асобы.

Вывучаючы народныя песні і танцы, дзеці значна пашыраюць свой кругагляд, слоўнікавы запас, развіваюць і ўдасканальваюць у сабе музычныя і творчыя здольнасці, выхоўваюць эстэтычны густ.

Так як дзеці малодшага і сярэдняга ўзростаў найбольш успрымальныя да актыўнай творчай работы, то работа па вывучэнню фальклору павінна быць цікавай, захапляючай і насычанай музычна-тэарэтычнымі звесткамі, метадычнымі рэкамендацыямі.

Фальклорна-этнаграфічны гурт ставіць перад сабой канкрэтную мэту. Яна ўключае ў сябе далучэнне дзяцей да гісторыі і культуры свайго народа, стымуляванне росту іх духоўнасці праз уключэнне ў традыцыйную народную вакальную і харэаграфічную дзейнасць.

3 а д а ч ы :


  • развіццё вакальных, слыхавых і вакальна-ансамблевых навыкаў; развіццё творчай інітыятывы, умення перадаваць музычны вобраз праз рух, пластыку;

  • вывучэнне і выкананне высокамастацкага рэпертуару, рознабаковага па зместу і жанрах;

  • набыццё практычных навыкаў канцэртна-выканальніцкай дзейнасці;

  • выхаванне музычна-эстэтычнай культуры сродкамі вакальнага і харэаграфічнага мастацтва;

  • выхаванне творчай актыўнасці вучняў.

Асаблівасці будовы праграмы звязаны з працэсам засваення вучнямі спецыфікі народна-песеннай мовы, яе інтанацыйна-ладавых і метрарытмічных асаблівасцяў.

Характар вучэбна-выхаваўчага працэсу абумоўлены фальклорным рэпертуарам, формамі і тэхнікамі яго канцэртна-сцэнічнага ўвасаблення. Рэпертуар выконвае функцыі духоўна-эстэтычнага выхавання, улічваючы неабходнасць захавання тэматычнай, стылістычнай і жанравай разнастайнасці. Пры гэтым павінны выконвацца прынцыпы ад простага да складанага, паступовасці і паслядоўнасці ў авалодванні тэхнічнымі навыкамі выканання і развіцця творчых здольнасцей дзяцей. Акрамя народных песень і танцаў у рэпертуар фальклорна-этнаграфічнага гурта уключаюцца апрацоўкі беларускіх народных песень і танцаў і аўтарскія творы, якія стылістычна блізкія народнай музыцы.

Пры навучанні выкарыстоўваюцца групавыя практычныя заняткі. Пры гэтым акцэнт робіцца на індывідуальны падыход. Тлумачальна-ілюстрацыйны і рэпрадуктыўны метады - аснова практычнага засваення матэрыялу.

На працягу навучальнага перыяду плануецца рад творчых выступаў: адкрытыя ўрокі, справаздачныя канцэрты, выступленні ў зборных канцэртах і мерапрыемствах.

Вынікам работы на кожным узроўні навучання з'яўляецца вывучэнне 6-8 твораў лепшых узораў народных песень з невялікім дыяпазонам гучання (абавязкова як у павольным, так і ў хуткім тэмпе), 6-8 танцаў. У канцы года праводзяцца справаздачныя канцэрты.

Пры падборы рэпертуару неабходна ўлічваць тэмбраваю афарбоўку голасу вучняў, дыяпазон і здольнасці, каб падабраныя творы былі не вельмі складанымі для дзяцей.


На занятках бачыцца мэтазгодным выкарыстанне наступных метадаў:

*тлумачальна-ілюстраваны – тлумачэнне з дапамогай слова і паказу, якія накіраваны на ўсвядомленае ўспрыняцце, асэнсаванне і запамінанне атрымліваемай інфармацыі;

* рэпрадуктыўны – узнаўленне і паўтарэнне вучнямі пеўчага гука і спосабаў работы галасавога апарату ў адпаведнасці з тлумачэннем настаўніка;

*канцэнтрычны – удасканальванне натуральных тонаў, на якіх трымаецца спакойнае маўленне чалавека і развіццё тонаў, якія акружаюць цэнтр голасу;

*фонапедычны – дазваляе абапірацца на маўленчы вопыт вучняў спевам; прыцягненне добра арганізаваных, дакладных маўленчых стэрэатыпаў.

Заняткі разлічаны на 3 узроўні навучання

- Першы ўзровень(2-3 гады)

Група фарміруецца з дзяцей 6-9 год(15 чалавек), заняткі праводзяцца 2 разы на тыдзень па 1 акадэмічнай гадзіне(72 гадзіны ў год).

- Другі ўзровень(2-3 гады)

Навучанне разлічана на дзяцей 10-13 год з пэўнымі музычнымі і песеннымі навыкамі. Група з 12-15 чалавек.заняткі праводзяцца 3 разы на тыдзень па 1 акадэмічнай гадзіне (108 гадзін у год).

- Трэці ўзровень(3-4 гады)

Навучанне разлічана на вучняў 14 гадоў і старэйшых з добрымі музычнымі і песеннымі навыкамі. Група фарміруецца з 15 чалавек. Заняткі праводзяцца па сістэме: 4 акадэмічныя гадзіны на тыдзень (144 гадзін у год).

Мэта дадзенай праграмы - стварэнне ўмоў для сацыяльнага , культурнага і прафесійнага самавызначэння, творчай самарэалізацыі асобы дзіцяці сродкамі вывучэння і выканання народных песень, танцаў, звычаяў.

Задачы:


  • развіццё музычна-творчых здольнасцей вучняў; развіццё эмацыянальнай сферы асобы дзіцяці праз асваенне народных песень, танцаў, традыцый, абрадаў;

  • развіццё выразнасці перадачы вобраза, асэнсаваных адносін да песні і танца;

■ прыцягненне дзяцей да творчай дзейнасці;

  • фарміраванне эстэтычных ведаў, выхаванне эстэтычнай культуры, авалодванне вучнямі эстэтычнай і культурнай спадчынай;

  • выхаванне ў дзяцей пачуцця патрыятызму, усвядомленай грамадзянскай пазіцыі, чалавечай годнасці, адказнасці за свае ўчынкі.

Формы арганізацыі навучання:

масавая (майстар-клас, конкурсы, фальклорныя дыскатэкі);

групавая (ансамбль, канцэрты, семінары, экскурсіі);

індывідуальная ( індывідуальная работа з дзецьмі, індывідуальная работа дзіцяці, дамашняя работа).

У арганізацыі вучэбнага працэсу выкарыстоўваюцца наступныя метады навучання:


  • апавяданне;

  • гутарка;

  • лекцыя;

  • работа з кнігай, нотным матэрыялам;

  • шматлікія практыкаванні;

  • вусная анатацыя твораў;

  • музычна-дыдактычныя гульні;

  • практычны;

  • дэманстрацыя;

  • відыё- (аўдыё-)метад;

Заняткі праводзяцца з выкарыстанне элементаў гульні, дыялогу, тэатралізацыі, спаборніцтваў, творчых заданняў.

Па прызначэнню выкарыстоўваюцца тыпы заняткаў:



  • камбінаваны;

  • першаснага азнаямлення з матэрыялам;

  • засваенне новых ведаў;

  • прымяненне раней атрыманых ведаў і ўменняў на практыцы;

  • замацаванне, паўтарэнне;

  • выніковы.

Сістэма кантролю засваення праграмы:

  • Два разы ў год праводзіцца выніковы занятак. Ён можа быць як у форме адкрытага занятку, так і ў выглядзе канцэрта.

  • Вынікам кожнага ўзроўню навучання з’яўляецца падрыхтоўка танцавальных і песенных нумароў для канцэртнай праграмы ці тэатралізаваны паказ абраду.

Для правядзення заняткаў неабходна:

  • прасторнае, рэгулярна праветрываемае памяшканне з добрай акустыкай;

  • народныя інструменты;

  • наяўнасць аўдыё- і відыётэхнікі;

• сумесная работа з акампаніятарам і харэографам.

Прагназуемы вынік:

Вынікамі работы фальклорна-этнаграфічнага гурта павінна стаць:

- Знаёмства з культурнай спадчынай беларускага народа (вусна-паэтычнай творчасцю, музычным фальклорам, абрадавымі традыцыямі);

- Развіццё вакальных, слыхавых і вакальна-ансамблевых навыкаў;

- Засваенне высокамастацкага рэпертуару, рознабаковага па зместу і жанрах;

- Набыццё практычных навыкаў канцэртна-выканальніцкай дзейнасці;

- Фарміраванне народна-песеннага склада мыслення;

- Развіццё музычна-эстэтычнай культуры вучняў і іх мастацкага густу;

- Творчая актыўнасць вучняў;

- Пастаноўка тэатралізаваных абрадаў і падрыхтоўка рознахарактарных канцэртных нумароў.

Вучні павінны ведаць:


  • жанры беларускага земляробчага календара;

  • асновы народных спеваў;

  • Вобразы беларускай міфалогіі;

  • Асноўныя рысы народнай харэаграфіі;

Вучні павінны умець:

  • Рабіць натуральнае, блізкае да мовы гукаўтварэнне;

  • Спяваць натуральным, звонкім голасам;

  • Валодаць правільным пеўчым дыханнем;

  • Вытрымліваць адзіную вакальную пазіцыю пры пераходзе ад гука да гука;

  • Выразна і адкрыта вымаўляць словы ў песнях;

  • Спяваць шматгалоссе;

  • Валодаць асноўнымі навыкамі народнага, фальклорнага танцаў;

  • Умець імправізаваць свій нацыянальны танец;

  • Граматна выкарыстоўваць музычныя сродкі выразнасці ў выкананні фальклорных твораў;

  • Суправаджаць спевы танцавальнымі і іншымі выразнымі рухамі;


Матэрыяльная база забеспячэння заняткаў:

  • дабравольныя бацькоўскія ўзносы;

  • спонсарскія паступленні.


Першы ўзровень навучання

Мэта: выяўленне і развіццё музычна-творчых здольнасцей дзяцей. Выхаванне творчага калектыву.

Задачы:

*сфарміраваць навыкі ансамблевага, інтанацыйна дакладнага выканання песень у народным стылі адкрытым, свабодным, звонкім голасам, граматна выкарыстоўваючы рэсурсы дзіцячага песеннага апарату;

*фарміраваць цікавасць, любоў да народнай музыкі, песень, танцаў, традыцый;

*развіваць музычны слых, голас, памяць, пачуццё рытму, гармоніі, гнуткасць артыкуляцыйнага апарату, песенную апору;

* пазнаёміцца з жанрамі народнай песні і танца;

* навучыць уменню спяваць пад акампанемент;

* абуджаць цікавасць да беларускага слова, фарміраваць звычку ўважліва адносіцца да маўлення на роднай мове як да нацыянальнай каштоўнасці;

* выхоўваць у дзецях пачуццё калектывізму і патрыятызму, фарміраваць камунікатыўныя навыкі; прыцягваць дзяцей да канкрэтнай дзейнасці, фарміруючы сцэнічную культуру.



Прагназуемы вынік

Да канца навучання дзеці павінны валодаць:



вакальнымі навыкамі:

  • захоўваць пры спяванні пеўчую ўстаноўку;

  • валодаць пеўчым дыханнем;

  • правільна фарміраваць галосныя і дакладна вымаўляць зычныя;

  • спяваць у адкрытай народнай манеры;

харавымі навыкамі:

  • умець спяваць чыста і ўзгоднена аднагалоссе;

  • ведаць выканальна-пеўчыя сродкі выразнасці;

  • умець пры дапамозе кіраўніка рабіць выканальніцкі аналіз;

харэаграфічнымі навыкамі:

  • умець выконваць народны, гістарычна-бытавы танец;

  • ведаць асноўныя беларускія народныя танцы;

  • умець пры дапамозе кіраўніка рабіць выканальніцкі аналіз;

падрыхтаваць аднагалосыя канцэртныя нумары, ажыццявіць пад кіраўніцтвам педагога пастаноўку ўрыўка з абраду”Каляды”;

павінны адапціравацца да сістэмы ўстановы пазашкольнага выхавання і навучання, умець паводзіць сябе ў калектыве, паважліва адносіцца адзін да аднаго, умець працаваць у малым і вялікім калектывах.

Тэматычны план-сетка




п/п

Тэма, раздзел праграмы

Тэорыя

Практыка

Агульная колькасць гадзін

1.

Арганізацыйная дзейнасць



4

4

2.

Уводныя заняткі

1



1

3.

Вакальна-ансамблевая работа

4

18

22

4.

Слуханне музыкі




2

2

5.

Элементы харэаграфіі

2

16

18

6.

Сцэнічная работа

1

12

13

7.

Тэатралізацыя музычнага фальклору

2

6

8

8.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

-

4

4




усяго:

10

62

72


ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ


  1. Арганізацыйная дзейнасць. Набор і праслухоўванне дзяцей, рэкламная работа, складанне раскладу работы гуртка, падрыхтоўка плана работы на вучэбны год, афармленне журнала, падбор дыдактычнага, музычнага, тэарэтычнага матэрыялу, правядзенне арганізацыйнага сходу з бацькамі і дзецьмі.

  1. Уводныя заняткі. Гутарка аб планах калектыву на новы вучэбны год; гутарка аб тэхніцы бяспекі і культуры паводзін.

  2. Вакальна-ансамблевая работа.

Тэорыя: ахова дзіцячага голасу, пеўчая ўстаноўка, адрозненне размоўнага і вакальнага маўлення.

Практыка: навучанне ўменню прытрымлівацца пеўчай устаноўкі ў працэсе спявання; развіццё паказчыкаў пеўчага голасаўтварэння, выкарыстоўваючы:

  • Артыкуляцыйную гімнастыку (практыкаванні для трэніроўкі мышц твару, вуснаў, языка, ніжняй пашчэмкі;

  • Інтанацыйна фанетычныя практыкаванні (на галосныя і зычныя гукі);

  • Галасавыя сігналы перадмаўленчай камунікацыі (практыкаванні для трэніроўкі мяккага нёба і глоткі);

  • Практыкаванні для умацавання мышц дыхання (на развіццё і замацаванне дыяфрагмы, трэніроўка злучэнняў фаз дыхання з рухамі, трэніроўка правільнага пеўчага ўдыху і выдыху, практыкаванні для дасягнення фанацыйнага дыхання);

  • Практыкаванні для выпрацоўкі асноўных элементаў вакальнай тэхнікі ( з выкарыстаннем камбінацый розных галасавых гукаў, складоў, слоў, фраз)

  • Практыкаванні з пераходамі на розныя інтэрвалы; практыкаванні для адпрацоўкі розных штрыхоў (legato, staccato), тэмпаў, рытмаў,
    дынамікі;

■ Практыкаванні на развіццё дыкцыі.

4. Слуханне музыкі. Праслухоўванне :



  • народных песень у выкананні народных майстроў («Бяседа», «Каліна», «Свята» і інш.);

  • дзіцячых фальклорных калектываў («Зорачка», «Верабейкі», «Калыханка» і інш.);

  • фрагментаў з оперы Рымскага-Корсакава «Снегурачка».

5. Элементы харэаграфіі. Змест і тэмпы некаторых танцаў. Асаблівасці народных жанраў і рухаў. Характэрнае становішча рук. Практыка:

  • пазіцыі рук (падрыхтоўчая, I, II, III, IV);

  • пазіцыі ног (I паралельная, II, III);

  • прытопы, прыхлопы, змена ліній, розныя павароты цела, рухі рукамі, павароты галавы.

Для якаснага выканання канцэртнага нумара з элементамі харэаграфіі ўжо на першым этапе работы неабходна выкарыстоўваць практыкаванні для каардынацыі рухаў.

Танцы-гульні: «Верабейка», «Юрачка», «Мальвіна», «Капуста».



6.Сцэнічная работа. Пры падрыхтоўцы вакальнага нумара фарміруецца сцэнічны вобраз, які немагчыма стварыць без выражэння эмоцый, розных рухаў. Яго раскрыццю дапамагаюць розныя сцэнічныя рухі.

З першага года навучання пажадана зацікавіць дзяцей канцэртнай дзейнасцю. Гэта неабходна для больш поўнай іх упэўненасці на канцэрце. Менавіта сцэна павінна мабілізаваць здольнасці і сілы ўдзельнікаў калектыву на максімальна лепшае якаснае выкананне канцэртнага нумара, на выражэнне ў ім душы народа, фальклорных вытокаў.



7.Тэатралізацыя музычнага фальклору. Развіццё творчай фантазіі дзяцей пры рабоце з тэкстам, над пэўнымі ролямі, персанажамі абрадавага фальклору. Узнаўленне фрагментаў або элементаў народных абрадаў, рытуалаў, з якімі звязаны фальклорныя песні і танцы.

8.Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

  • Наведванне канцэртаў, мастацкіх выстаў, творчых вечарын;

  • Гутаркі з удзелам калектыву на актуальныя тэмы рэчаіснасці, пра мастацтва, музыку;

  • Правядзенне бацькоўскіх сходаў, вечароў адпачынку бацькоў з дзецьмі;

  • Псіхалагічныя трэнінгі;

  • Удзел у каляндарным свяце «Каляды», у дабрачынных акцыях, вечарах сямейнага адпачынку.

РЭПЕРТУАР ПЕРШАГА ЎЗРОЎНЮ НАВУЧАННЯ

  1. "Полька Жодішкаўская" словы і музыка А.К.Шыдлоўскага

  2. "Сядзіць камар на дубочку" б.н.п., апрацоўка А.Ч.Гіль

  3. “Ой, пайду я, выйду” б.н.п.

  4. “Ой, праляталі два галубочкі” б.н.п.

  5. “Каля рэчкі, каля броду” б.н.п., апрацоўка М.Сіраты

  6. “Запражыце сівых коней” б.н.п.

7. “Вішанька” б.н.т.

8. "Нарэчанька" б.ф.т., апрацоўка Л.Кісялёвай

9. "Мальвіна" б.ф.т.

10. "Грыца" б.ф.т. апрацоўка К. Дудзінскай

11. “Акуліна” б.ф.т., апр. Л.Кісялёвай

12. “Чэ-чэ-чэ, сарока” б.н.п., апр.Н.Буліцкай


Другі ўзровень навучання

Мэта: удасканальванне атрыманых навыкаў і ўменняў вакальнага і харэаграфічнага майстэрства; стварэнне ўмоў для рэалізацыі творчых здольнасцей дзяцей.

Задачы:

■ развіваць творчыя і музычныя здольнасці дзіцяці:



  • Пастаноўка голасу, развіццё вакальна-маўленчых навыкаў;

  • Развіццё музычнага слыху;

  • Развіццё метрарытмічных адчуванняў і навыкаў;

  • Развіццё артыстызму. Умення свабодна трымацца на сцэне;

  • Пашырыць сферу творчай дзейнасці дзяцей з выкарыстаннем сумежных відаў мастацтва — танца, вуснай народнай творчасці, акцёрскага майстэрства;

  • Прывіваць дзецям цікавасць і любоў да народнай музыкі, песень, танцаў, і традыцый беларускага народа.

  • Выхоўваць у дзяцей у працэсе іх музычнай дзейнасці адказнасць і добразычлівасць

  • Спрыяць фарміраванню маральных паняццяў, пачуццяў, перакананняў, навыкаў і паводзін, якія адпавядаюць нормам грамадства.

Прагназуемы вынік.

Харавыя навыкі:

  • Спяваць чыста, адчуваць рытм песні;

  • Умець спяваць некаторыя віды двухгалосся ў практыкаваннях і песнях.

Вакальныя навыкі:

  • Спяваць у адкрытай народна-пеўчай манеры;

спяваць мякка, звонка, лёгка, захоўваючы індывідуальнасць тэмбру;

• Правільна фарміраваць галосныя ў вызначанай маўленчай манеры; дакладна вымаўляць зычныя гукі;

• Вучыцца ўменню фантазіраваць;

Харэаграфічныя навікі:


  • Ведаць рознасць стыляў танцаў розных рэгіёнаў Беларусі;

спяваць мякка, звонка, лёгка, захоўваючы індывідуальнасць тэмбру;

• Выконваць характэрныя рухі народных танцаў;



• Вучыцца імправізацыі;

  • Падрыхтоўка разнапланавых, рознахарактарных канцэртных нумароў;

  • Падрыхтоўка тэатралізаванага абраду «Гуканне вясны», урыўка з абраду «Купалле».


Вучэбная дзейнасць

Тэматычны план-сетка


№ п/п

Тэма, раздзел праграмы

Тэорыя

Практыка

Агульная колькасць гадзін

1.

Арганізацыйная дзейнасць



2

2

2.

Уводныя заняткі

1



1

3.

Вакальна-ансамблевая работа

2

31

33

4.

Ігра на народных шумавых інструментах

2

8

10

5.

Нотная грамата

4

4

8

6.

Элементы харэаграфіі

2

20

22

7.

Слуханне музыкі

2

2

4

8.

Беларуская вусная народная творчасць

4



4

9.

Сцэнічная работа

2

16

18

10.

Мерапрыемствы выхваўча-пазнавальнага характару




6

6




усяго:

19

89

108


Змест праграмы

  1. Арганізацыйная дзейнасць. Набор, дабор і праслухоўванне дзяцей, рэкламная работа, складанне раскладу работы гуртка, падрыхтоўка плана работы на вучэбны год, афармленне журнала, падбор дыдактычнага, музычнага, тэарэтычнага матэрыялу, правядзенне арганізацыйнага сходу з бацькамі і дзецьмі.

  2. . Уводныя заняткі. Гутарка аб планах калектыву на новы вучэбны год; гутарка аб тэхніцы бяспекі і культуры паводзін.

3. Вакальна-ансамблевая работа.

Вакальныя навыкі

Тэорыя:


  • Будова галасавога апарату, пеўчае гукаўтварэнне;

  • Валоданне правільным пеўчым дыханнем;

  • Правільнае фарміраванне галосных гукаў;

  • Валоданне ланцужковым дыханнем.

Практыка:

  • уменне спяваць piano, forte;

  • уменне выкарыстоўваць штрыхі legato, поп legato, staccato;

• уменні спяваць a capello, пад акампанемент.

Харавыя навыкі:

  • чыстыя спевы ва ўнісоне, a capello;

  • валоданне артыкуляцыйным, дыкцыйным, тэмпавым, метрарытмічным ансамблямі;

  • спевы двухгалосныя (тэрцыя, актава, квінта).

4. Ігра на народных шумавых інструментах:

  • уменне іграць на трашчотцы, бубне, трохвугольніку, барабане;

  • развіццё метрарытмічнага адчування;

• развіццё музычнай і рытмічнай памяці.

5. Музычная грамата.

Тэорыя :


  • знаёмства з клавіятурай, рэгістрамі, назвамі гукаў, нотным станам, скрыпічным ключом;

  • паняцці: мелодыя, фраза, дынамічныя адценні (forte, piano, diminuendo, cressendo), лад (dur, moll);

• знаёмства з працягласцямі і рытмічнымі групамі.

Практыка:

• пабудова і інтанаванне простых інтэрвалаў, уменне вызначаць іх на слых.

6. Элементы харэаграфіі.


Тэорыя:

• расказ пра беларускія танцы, фарміраванне культуры ўспрыняцця.

• народны касцюм (малюнкі, эскізы)

Практыка:



  • Ход танцаў у паўпрысяданні;

  • Крокі “Крыжачка”, “Лявоніхі”;

  • Крокі мясцовых фальклорных танцаў;

6. Слуханне музыкі.
Тэорыя:

• расказ пра музычныя творы, фарміраванне культуры ўспрыняцця.

Практыка:


  • знаёмства з класічнымі творамі, у якіх выкарыстоўваюцца народныя мелодыі (Рымскі-Корсакаў «Царская невеста», Мусаргскі «Борис Годунов»);

  • слуханне народных песень у выкананні фальклорных калектываў Смаргоншчыны «Валэйчанка», «Вечарынка”, «Вішанька», «Шутавічы».

7. Беларуская вусная народная творчасць.
Тэорыя:

  • знаёмства з традыцыямі, звычаямі, абрадамі каляндарна-земляробчага цыклу (Каляды, Гуканне вясны, Купалле, Жніво);

  • знаёмства з сямейнымі абрадамі (Радзіны, Вяселле).

8.. Сцэнічная работа:

  • тэатралізацыя музычнага фальклору;

  • работа над сцэнічным маўленнем;

  • акцёрскае майстэрства;

  • танцавальныя разводкі, драбнянкі, полькі (“Лявоніха”, “Крыжачок”, “Свеціць месяц”, “Цёмна ночка”, “Тапатуха”, “Субота”), бытавыя танцы “Грыца”, “Лысага”;

  • тэатральны касцюм. рэквізіт.

9. Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару:

  • удзел у каляндарных святах «Каляды», «Гуканне вясны», «Купалле»;

  • удзел у дабрачынных акцыях;

  • канцэртная дзейнасць калектыву;

  • наведванне канцэртаў;

  • наведванне мастацкіх выстаў, творчых вечароў;

  • наведванне майстар-класаў, семінараў для фальклорных калектываў;

  • рэфлексія, супрацоўніцтва з псіхолагам і педагогам сацыяльным;

  • бацькоўскія сходы, гутаркі пра тэхніку бяспекі і культуру паводзін.


РЭПЕРТУАР ДРУГОГА ЎЗРОЎНЮ НАВУЧАННЯ

  1. "Цёмна ночка" б.ф.т., апрацоўка Л.Кісялёвай

  2. "Субота" б.ф.т., апрацоўка Л.Кісялёвай

  3. "Какетка" б.н.т.

  4. “Ехаў бацька па лучыну” б.н.п.

  5. “Што ж ты, дзеўка, робіш” б.н.п.

  6. “Карагодная” муз.К.Паплаўскага, сл.Г.Цітовіча

  7. “Калінка-малінка” р.н.т., апрацоўка К.Дудзінскай

  8. "Зелянее жыта" б.н.п., апрацоўка А.Ч.Гіль

  9. “Пайшла маці да радні гуляці” б.н.п.

10.“З пад белага камушка” б.н.т., апрацоўка Л.Кісялёвай

11.“Ой, ты цёмная вечарынанька” б.н.п. апрацоўка К.Дудзінскай

12.“Ой, у полі крыніца” б.н.п.

13."Каханачка" б.ф.т.

14.“Субота” б.н.т.. апрацоўка Л.Кісялёвай

15.“Пасеялі дзеўкі лён” б.н.п.

16. “А я бачыў,бачыў” б.н.п., апр. К.Дудзінскай

17. “Чубарыкі, чубчыкі” б.н.п.



Трэці ўзровень навучання

Мэта: развіццё здольнасцей дзяцей і падлеткаў да творчага самавыяўлення праз выкананне народных песень і танцаў, падрыхтоўка да жыццёвага самавызначэння.

Задачы:


  • удасканальванне вакальна-маўленчых навыкаў;

  • удасканальванне метрарытмічнага, ладавага адчування;

  • фарміраванне эстэтычных ведаў, выхаванне эстэтычнай культуры, развіццё эстэтычных пачуццяў;

  • валоданне стылямі і формамі выканання народных спеваў;

  • валоданне стылямі выканання народных танцаў;

  • прыцягненне дзяцей да творчай дзейнасці;

  • развіццё духоўнасці і ініцыятыўнасці;

■ фарміраванне ў дзяцей асноў рэфлексіі;

Прагназуемы вынік:


вакальныя навыкі:

  • спевы ў народнай манеры, валоданне артыкуляцыяй, «агалошваннем» зычных;

  • пеўчае дыханне павінна быць свабодным, эканомным, доўгім, забяспечваць гнуткасць голасу;

  • імправізіраваць падгалоскі, ярка і выразна выконваць запеў песні.

Харавыя навыкі:

  • адзіная манера гукаўтварэння;

  • свободнае валоданне двух- і трохгалоссем;

  • падрыхтоўка разнапланавых канцэртных нумароў як вакальных, так і ансамблевых;

  • паказ тэатралізаванага абраду «Купалле», «Жніво»


ВУЧЭБНАЯ ДЗЕЙНАСЦЬ

Тэматычны план-сетка


п/п

Тэма, раздзел праграмы

тэорыя

Практык а

Агульная колькасць гадзін

1.

Арганізацыйная дзейнасць



3

3

2.

Уводныя заняткі

1



1

3.

Вакальна-ансамблевая работа:

• ансамбль;

• імправізацыя



2

2


28

16


30

18

4.

Нотная грамата

2

4

6

5.

Тэатралізацыя музыкальнага фальклору

4

36

40

6.

Беларуская вусная народная творчасць

4



4

7.

Элементы харэаграфіі

2

26

28

8.

Слуханне музыкі

2

2

4

9.

Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару

-

10

10




усяго:

19

125

144

ЗМЕСТ ПРАГРАМЫ



  1. Арганізацыйная дзейнасць. Складанне раскладу работы гуртка, падрыхтоўка плана работы на вучэбны год, афармленне журнала, падбор дыдактычнага, музычнага, тэарэтычнага матэрыялу, правядзенне арганізацыйнага сходу з бацькамі і дзецьмі.

  2. Уводныя заняткі. Гутарка аб планах калектыву на новы вучэбны год; гутарка аб тэхніцы бяспекі і культуры паводзін.

3. Вакальна-ансамблевая работа.
Вакальныя навыкі:

  • Валоданне стылямі выканання ранняга традыцыйнага (аўтэнтычнага) фальклору;

  • Валоданне стылямі выканання позняга традыцыйнага фальклору, уменне імправізаваць.

Харавыя навыкі:

  • Валоданне формамі выканання аўтэнтычнага фальклору

  • уменне чыста спяваць двух- і трохгалоссе;

  • уменне самастойна рабіць фразіроўка, ствараць вобраз песні. Імправізацыя:

  • стварэнне мелодыі на зададзены рытм;

  • стварэнне падгалоскаў да зададзенай мелодыі;

• распеў аднагалосай мелодыі, стварэнне 2—3-х варыянтаў гэтай мелодыі.

4. Музыкальная грамата.


Тэорыя:

• знаёмства з усімі відамі трохгуччаў і іх зваротамі (секстакорд, квартсекстакорд).



Практыка:

  • пабудова, выкананне і вызначэнне на слых трохгуччаў;

  • спевы па нотах.

5. Тэатралізацыя музыкальнага фальклору

  • пастаноўка абрадаў;

  • работа над сцэнічным маўленнем;

  • рухі нагамі (ускладненыя дробы), элементы народна-сцэнічнага танца, харэаграфічныя пастаноўкі («Подыспань» і г.д.);

  • акцёрскае майстэрства, тэатральны касцюм, рэквізіт.

6. Беларуская вусная народная творчасць.
Тэорыя:

  • ранні традыцыйны фальклор, яго асаблівыя рысы, стылі і формы выканання;

  • позні традыцыйны фальклор, яго асаблівыя рысы;

  • узаемапранікненне славянскіх культур.

7 Элементы харэаграфіі.
Тэорыя:

• Асноўныя тэхнічныя навыкі. Адкрытыя і закрытыя пазіцыі ног;

• народны касцюм (малюнкі, эскізы)

Практыка:



  • Ход танцаў у паўпрысяданні;

  • Крокі “Полькі”, “Лявоніхі”;

  • Крокі мясцовых фальклорных танцаў;

9. Мерапрыемствы выхаваўча-пазнавальнага характару:

  • удзел у каляндарных святах “Саракі”, “Гуканне вясны”, “Купалле”, “Каляды”;

  • удзел у дабрачынных акцыях;

  • канцэртная дзейнасць калектыву;

  • наведванне канцэртаў;

  • наведванне мастацкіх выстаў, творчых вечароў;

  • наведванне майстар-класаў, семінараў для фальклорных калектываў;

  • рэфлексія, супрацоўніцтва з псіхолагам і педагогам сацыяльным;

  • бацькоўскія сходы, гутаркі пра тэхніку бяспекі і культуру паводзін.


РЭПЕРТУАР ТРЭЦЯГА ЎЗРОЎНЮ НАВУЧАННЯ

  1. “Ой, бачыў я, бачыў” б.н.п.

  2. “Танак” б.н.п.

  3. “Каля саду вінаграду” б.н.п.

  4. “Кола” б.ф.т., апрацоўка Л.Кісялёвай

  5. “Сёння ў нас дажынкі” муз.М.Алешкі, сл.У.Пецюкевіча

  6. “Дурнушка” б.ф.т. апрацоўка К.Дудзінскай

  7. “Полька – бабачка” б.н.т.

  8. “Кракавяк” б.ф.т.

  9. “Галёп” б.н.т.

10. “Як паставіў верабейка” б.н.п.

11. “Кіну кужаль” б.н.п., апрацоўка К.Дудзінскай

12. “Дударочкі” б.н.п.

13. “Ой, у дуброве” б.н.п., апрацоўка В.Гіль

14. “Вяселька”б.н.п.

15. “Акуліна” б.ф.т.

16. “Лявоніха” б.н.т.

17. “Ой калядныя бліны ладныя” б.н.п.

18. “Хлопцы-малойцы” б.н.п.

19. “Полька Жодзішкоўская” А.Шыдлоўскі

20. “Грабаўская кадрыля” б.ф.т., апр. Л.Кісялёвай

Літаратура

  1. Программы для внешкольных учреждений и общеобразовательных школ / Отв. ред. Т. Н. Овчинникова. — М, 1986.

  2. Цітоў В. С. Этнаграфічная спадчына. — Мн., 2001.

  1. Чурко Ю. М. Вянок беларускіх танцаў. — Мн, 1994.

  2. Гурскі А. I. Святкаванне Каляд на Беларусь — Мн. 1998.

  3. Ліцвінка В. Святы i абрады беларусаў —Мн, 1998.

  4. Кухаронак Т. I. Маскі ў каляндарнай абраднасці беларусаў. — Мн, 2001.

  5. Рэмізоўская А. Р., Лучанок В. М. Жавароначкі, спявайце! Песні малышам. — Мн, 1998.

  6. Лозка А. Ю. Тэатр лялек. — Мн, 1998.

  7. Беларуская народная творчасць. Песні Беласточчыны. — Мн, 1997.

  8. Сысоў У. М. 3 крыніц спрадвечных. —Мн, 1997.

  9. Козенка М. А., Рашчынскі А. У. У карагодзе мы былі —Мн, 1992.

  10. Ласкавае сонейка. Хрэстаматыя по музыцы для малодшых i сярэдніх груп дзіцячага сада. — Мн, 1997.

  11. Раманюк М. Ф., Сысоў У. М., Цітоў В. С, Крук І.І. Традыцыйная мастацкая культура беларусаў. Магілёўскае падняпроўе. — Т. 1. — Мн, 2001.

  12. Емельянов В. В. Развитие голоса. Координация и тренинг. — СПб., 1997.

  13. Алехновгч А. М., Рахчэеу М. В. Беларуси музычны фальклор. — Мн., 1996.

  1. Стулова Г. П. Хоровой класс. — М., 1988.

  1. Стулова Г. П. Развитие детского голоса в процессе обучения пению. — М., 1992.

  2. Менабени А. Г. Методика обучения сольному пению. — М., 1987.

  3. Подласый Н. П. Педагогика. — М, 1992.

  4. Прыгунова Е. Н., Разумова И. А. Преподавание фольклора. — СПб, 2001.

21.Л.І.Мельнікава “Дзіцячы музычны фальклор”, 2000г.

22.В.Я.Драздова “У вольны час”, 1998г.

23. А.М.Аляхновіч “Беларуская традыцыйная музычная спадчына”, 2000г.

24.В.Лукша “Аркестр”, 1994г.



25.Ю.В.Чарняўская “Народная культура і нацыянальныя традыцыі”, 2000г.

26.К.П.Кабашнікаў, А.С.Ліс, А.С.Фядосік, І.К.Цішчанка “Беларускі фальклор” 1996г.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка