Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э



Дата канвертавання05.07.2016
Памер116.39 Kb.
Варыянт 4

Частка А

А1. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару э:



1) поч_рк;

2) р_клама;

3) ш_лясцець;

4) ш_равокі;

5) літ_ратура.

А2. Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэбы пісаць літару я:



1) м_тро;

2) жыцц_любівы;

3) пам_тлівы;

4) б_з ягад;

5) літ_ратура

А3.Адзначце словы (прыклады), у якіх на месцы пропуску трэбы пісаць літару ў (нескладовеае):



1) хлопцы-_дальцы;

2) да_галецце;

3) стра_с;

4) крочыць _перад;

5) віншавалі, _ручалі медалі.

А4. Адзначце словы, у якіх на месцы пропуску трэба пісаць літару ь:



1) чагос_ці;

2) глуш_;

3) п_еса;

4) снежан_скі;

5) фел_етон.

А5. Адзначце правільна напісаныя словы:



1) насценны;

2) запечча;

3) Касьян;

4) каллекцыя;

5) плынью.

А6. Адзначце правільна напісаныя словы:



1) рыхтуешься;

2) карысны;

3) рашчырыкацца;

4) перакладчык;

5) бязхмарны.

А7. Адзначце марфемы, якія ўваходзяць у састаў слова зназу:



1) канчатак;

2) суфікс;

3) корань;

4) нулявы канчатак;

5) прыстаўка.


А8. Адзначце назоўнікі, якія ў форме роднага склону маюць канчатак –у:



  1. торф;

  2. шторм;

  3. Віцебск;

  4. смех;

  5. камітэт.



А9. Адзначце словы, якія трэба пісаць праз злучок:



1) (мікра) часціца;

4) (леса) нарыхтоўка;



2) (паў) Магілёва;

3) магазін (салон);

5) (мед) пункт.

А10. Адзначце правільна напісаныя прыметнікі:



1) аспірантскі;

2) тбілісскі;

3) унутраны;

4) сакавіцкі;

5) шведскі.

А11. Адзначце словы, якія трэба пісаць разам:



1) (сардэчна) сасудзісты;

2) (чорна) валосы;

3) (двух) працэнтны;

4) (многа) старонні;

5) (чырвона) аранжавы.

А12. Адзначце правільна напісаныя дзеясловы:



1) заклейваць;

2) завучваць;

3) адгадываць;

4) затрымліваць;

5) нахваліваць.

А13. Адзначце дзеясловы, якія ў форме 2-й асобы адзіночнага ліку цяперашняга ці будучага простага часу маюць канчатак –еш (-эш):



1) заменьваць;

2) абгарадзіць;

4) перавязаць;

5) берагчы.



3) трымацца;
А14. Адзначце прыклады, у якіх выдзеленыя словы трэба пісаць разам:

1) сабраць (у) восень;

4) (па) юнацку бесклапотна;



2) які (небудзь) выпадак;

3) развіднела (ў) вачавідкі;

5) вызначыць (на) смак.

А15. Адзначце прыклады, у якіх не з выдзеленнымі словамі трэба пісаць асобна:



1) (не) прадказаная сіноптыкамі навальніца;

2) назбіралі (не) дастаткова;

3) (не) адступнае пытанне;

4) (не) ведаючы назвы;

5) буракі (не) прарэджаны.

А16. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску ўжываецца часціца не:

1) Я не хачу _ дня такога, каб не чакаць нікога і нічога.

2) Куды б _ прывялі вандроўныя шляхі, заўсёды пацікаўлюся, ці ёсць паблізу рэчка ці лес.

3) Як жа _ захапляцца белым лебедзем, які з’яўляецца сімвалам вернасці!

4) Запас бяды _ чыніць.

5) Я не мог _ вярнуцца пасля вучобы ў родную вёску.
А17. Адзначце словазлучэнні, якія адпавядаюць нормам беларускай літаратурнай мовы:


1) цешыцца з дзіцяці;

2) гусцейшы кісялю;

3) за шмат кіламетраў ад роднага города;

4) тры жнеі;

5) пейзажная жывапіс.

А18. Адзначце сказы, у якіх правільна вызначаны дзейнік:

1) Паспавядацца – неабходнасць, якая рана ці позна ўзнікае ў многіх людзей.

2) Кожны павінен ведаць правілы дарожнага руху.

3) Як ні старайся, чалавек, усё ж ад сябе не ўцячэш.

4) Хлеб у дарозе не цяжар.

5) Іван з пляменнікам прыехаў да нас позна ў вечары.
А19. Адзначце сказы, у якіх працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам пастаўлены ў адпаведнасці з правіламі пунктуацыі беларускай мовы:

1) Бацькі Пімена Панчанкі – бедныя сяляне, якія ў пошуках заробку выехалі ў Прабылтыку, дзе і нарадзіўся паэт.

2) Надвор’е – хоць з хаты не вылазь.

3) Народ, зразумела, - вялікая сіла.

4) Жыццё пражыць – не песеньку спець.

5) Брат – вышэйшы за меня на цэлую галаву.


А20. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць коску:

1) Не хачу ўзвышацца над малым _ ці прыніжацца перад вялікім.

2) Берагу нястомна_і верна сінь роднага неба, ільну, вады.

3) Уздоўж алеі былі высаджаны сібірскія кедры ды японскія лістоўніцы_зялёныя хвоі ды конскія каштаны.

4) Люблю сівых дубоў калоны_і соснаў стромкія ствалы, і мёду поўныя калоды, і звон нястомнае пчалы.

5) Добра было ісці па вузкай_лясной сцежцы.


А21. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Празрыстае_нібы расінка_наша возера Свіцязь.

2) Касцюм сядзеў на дзядзьку_як уліты.

3) першая масавая газета “Наша ніва” ўвайшла ў гісторыю беларускай публіцыстыкі_як унікальны пісьмовы помнік нацыянальнагаадраджэння пачатку ХХ стагоддзя.

4) Дзятлы_як дактары_бор выслухваюць стары ды, прысеўшы на галіне, б’юць насамі па хваіне.

5) Разамлелае сонца_быццам застыла ў нерухомай вышыні.


А22. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба патавіць коску (коскі):

1) Падняўшы з ранку звон_і абудзіўшы ўсё вакол , на лузе ладна свішчуць косы.

2) Вербы_захутаўшыся ў туман_сумавалі па сонейку.

3) Пералёт птушак_ці міграцыя_не толькі для мяне шмат у чым загадкавая з’ява.

4) На сваім агародзе я сам_замест агранома_працую.

5) Да людзей, да іх цёплага жылля імкнуцца_закалыханыя жытам_дарогі.


А23. Адзначце сказы, у якіх на месцы пропуска (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) Даруйце_сябры, калі раптам у няпросты час я быў не побач з вамі.

2) Мядовы пах пакошаных траў_нават_у вёсцы чуўся.

3) Выхаваўчая роля мастацкіх твораў_вядома_вялікія.

4) Сёння Васіль ішоў па ціхім_нядаўна пачаліся канікулы_школьным калідоры не спяшаючыся.

5) Калі тварог завярнуць у марлю, змочаную салёнай вадой, то ён_па маіх назіраннях_захаваецца свежым не адзін дзень.


А24. Адзначце складаназлучаныя сказы, у якіх на месцы пропуску трэба паставіць косу:

1) Звіняць вясновыя капяжы_і мільгаюць, коцяцца з пагорка ўніз вясёлыя ручаіны.

2) То бабуля прыходзіла да нас у госці_то мы беглі яе праведаць.

3) У лесе бесперапынна трашчалі дразды_і пералівіста пасвіствалі івалгі.

4) Прыгожа_і ўрачыста.

5) На галінах елкі шмат тголак_але ўсе яны без вушак.


А25. Адзначце складаназалежныя сказы, у якіх на месцы пропуску (пропускаў) трэба паставіць коску (коскі):

1) На Кургане Славы жменя да жмені лягла зямля з тых гарадоў_якім прысвоена званне герояў.

2) Род Сапегаў_што паходзіў ад полацкіх баяр_даў нам шмат вядомых людзей.

3) Цяпер мы паедзем да хаты, да родных і блізкіх сваіх, дзе грае гармонік на свята_і штовечар пяюць салаўі.

4) Вучыўся Васілёк старанна, бо разумеў, што_калі вывучыцца, то шмат чаго ў жыцці зможа дабіцца.

5) Хто з працай дружыць_той жыве і не тужыць.


А26. Адзачце сказы, якія адпавядаюць прыведзенай схеме (улічыце, што знакі прыпынку паміж часткамі сказа не пастаўлены): [ ] - [ ].

1) Слязінка радасці бліснула душа, здаецца, расцвіла гэта першыя свае крокі зрабіла дачушка мая.

2) Нам продкі перадалі сілу рук нам продкі перадалі сілу волі.

3) Прыйшоў працаваць няма чаго часу каратаць.

4) Кветкі бываюць горкімі рупныя пчолкі з іх мёд усё роўна збяруцью

5) Сляды старажытных людзей адшукаць нялёгка хаваюцца яны глыбока пад зямлёй.


А27. Адзначце прапушчаныя ў сказе знакі прапынку:

Палессе, асабліва яго глыбінная частка – Піншчына, здаўна прыцягвае ўвагу вучоных-лінгвістаў і зразумела чаму сёння гэты паўднёва-зоходні рэгіён Беларусі,аддзелены ў мінулым ад навакольнага свету непраходнымі балотамі і пушчамі, па-ранейшаму застаецца найбольш самабытным, а ў мове палешукоў захаваліся самыя розныя рэлікты даўніх эпох.

1) Коска;

2) кропка с коскай;

3) працяжнік;

4) двукроп’е;

5) дужкі.


А28. Вызначце, якія знакі прыпынку (знак прыпынку) трэба паставіць на месцы пропуску ў сказе. Адзначце правільны адказ:

“Гэта мае вершы, я іх з сямі гадоў пішу”_ прызналася, сумеўшыся, сястрычка.

1) Двукроп’е і працяжнік;

2) толькі коску;

3) толькі двукроп’е;

4) коску і працяжнік;

5) толькі працяжнік.
А29. Адзначце правільныя сцверджанні:

1) лексіка – гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца функцыянальныя стылі маўлення;

2) у слове свае ёсць санорныя гукі;

3) у слове малацьба дапушчана арфаграфічная памылка;

4) словы памятлівы і памятны – паронімы;

5) назоўнік кэдроўнік рэчыўны.


Тэкст для заданняў А30-А32, В1-В3, В7, В8

(1) Касавіца ў Хатынічах пачалася колькі дзён назад. (2) Першыя касцы накіраваліся на далёкі луг – так званае Лазовае балота. (3) Трава там была нядужа ядомая: па нізінах – асака, на купінах – сівец. (4) Аднак калі скосіш маладую, дык зімою пойдзе за мілую душу.

(5) ўседзеўшы домапаехаў на яшчэ скошанае Лазовае балота стары мацей Сахутанягледзячы на тое, што яму нарада такога не давалі. (6) Дзе ж ты выседзіш, калі ўсё жыццё падчас кассавіцы быў разам з сялянамі на лазе.

(7) У вёсцы ў гэтыя дні заўсёды панаваў асаблівы настрой. (8) Кожны рыхтаваўся: звонка і весела стукалі малаткі па металічных бабках, адцягваючы косы, якія засумавалі за доўгую зіму па сакаўной траве і ядранай чыстай расе. (9) Гаспадыні вышуквалі на дне кубельцаў прыхаваныя кавалкі сала, бо здаўна вядома: сальца не з’ясі – не пацягнеш касы.

(10) Пакуль касілі Лазовае балота, надвор’е спрыяла. (11) Неўзабаве выспела трава і на поплаве. (12) Да Лазовага балота больш за два кіламетры, а тут луг разлёгся пад самым бокам, нікуды не трэба ехаць, сяляне могуць домоў прыйсці на абед.

(13)звечарэла, як раней, людзі ля Хадорынай хаткі, чакалі народа на заўтрашні дзень, адганяючы надакучлівых камароў. (14) Камароў гетых у Хатынічах было вельмі многа. (15) Пасля спаду паводкі кожны майскі вечар яны, бязлітасныя, лёталі мітуслівымі хмарамі. (16) Да камарынага звону далучаўся крэкт жаб, якія аж надрываліся ў лужынах. (17) Над вёскай гучала дзіўная, зладжаная музыка: жабіны канцэрт і камарыная сімфонія, а яшчэ – пяшчотныя трэлі салаўя, які і быў салістам.
А30. З пранумараваных слоў у 5-м сказе тэксту вызначце дзеепрыметнік (дзеепрыметнікі) і дзеепрыслоўе (дзеепрыслоўі). Адзначце іх нумары.
А31. З пранумараваных слоў у 13-м сказе тэксту вызначце тыя, у якіх ёсць няпарны мяккі гук. Адзначце нумары гэтых слоў.
А32. Адзначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да слова, падкрэсленага ў 15-м сказе тэксту:

1) утворана прыставачным спосабам;

2) утворана суфіксальным спосабам;

3) мае невытворную аснову;

4) утворана бяссуфіксальным спосабам;

5) утворана прыставачна-суфіксальным спосабам.



Частка В

В1. У адным са сказаў 15-17 тэксту знайдзіце слова, якое ўжыта ў значэнні ‘складны, стройны’. Запішыце гэта слова ў той форме, у якой яно ўжыта ў сказе.


В2. Запішыце падкрэслены ў 6-м сказе тэксту займеннік у форме роднага склону.
В3. Запішыце падкрэслены ў 12-м сказе тэксту лічэбнік у форме творнага склону.
В4.Устанавіце сэнсавую адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і фразеалагізмамі. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя права слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. Канстанцін адчуваў: вось-вось павінна адбыцца нешта важнае, што канчаткова зменіць яго жыццё.

Б.Прааналізаваўшы тэлеперадачы, няцяжка заўважыць, што некаторыя з іх аднолькавыя.

В. Антон на сваім новенькім веласіпедзе нечакана для сяброў адразу ўз’ехаў на горку.

Г. Калі аўтобус скрануўся з места, мы ўсе дружна заспявалі песню.



1. Адным махам.

2. Раз і назаўсёды.

3. Як адзін.

4. На адзін манер.

5. Адзін пры адным.

В5. Устанавіце адпаведнасць паміж падкрэсленымі ў сказах словамі і іх часцінамоўнай прыналежнасцю. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя права слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.



А. Ах, якая ціша абняла зямлю і высі!

Б. Сумлення, як ласкі матчынай, не купіш і ў складчыну.

В. Пасля дажджу зямля, здавалася, памаладзела.

Г. У дзяцінстве было вельмі многа вольнага часу, якога цяпер так не хапае.



1. Займеннік.

2. Выклічнік.

3. Прыназоўнік.

4. Злучнік.

5. Часціца.

В6. Устанавіце адпаведнасць паміж сказамі і іх відам. Адказ запішыце ў выглядзе спалучэння літар і лічбаў, захоўваючы алфавітную паслядоўнасць літар левага слупка. Памятайце, што некаторыя даныя права слупка могуць не выкарыстоўвацца ўвогуле. Напрыклад: А2Б5В3Г4.

А. Не спазніся, навальніца, вясеннім цёплям ліўнем зазвані!

Б. Пах чабору.

В. У вераснёўскім парку мне хочацца вершы пісаць.

Г. Пачуцці былт нясмелымі, асцярожнымі.



1. Назыўны.

2. Пэўна-асабовы.

3. Безасабовы.

4. Двухсастаўны, развіты.

5. Двухсастаўны, неразвіты.


В7. Вызначце правільнае сцверджанне ў дачыненні да слова, падкрэсленнага ў 4-м сказе тэксту. Адказ запішыце лічбай. Напрыклад: 1:

1) злучнік, які па сваім значэнні супадае са злучнікам і;

2) часціца, якая з’яўляецца сродкам сувязі сказаў у тэксце;

3) злучнік, які з’яўляецца сродкам сувязі сказаў у тэксце;

4) часціца, якая па сваім значэнні супадае з часціцай але;

5) злучнік, які не з’яўляецца сродкам сувязі сказаў у тэксце.


В8. Вызначце стыль тэксту. Адказ запішыце ў форме назоўнага склону.

: 2015
2015 -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
2015 -> Конкурсу "Скарбы мовы: просты сказ"
2015 -> «Свабода пачуцця» да 70-годдзя з дня нараджэння беларускай пісьменніцы і перакладчыцы Таісы Бондар
2015 -> Г прапанова адарацыі найсвяцейшага сакрамэнту для яе правядзення сужэнцамі
2015 -> Правядзення агульнагімназічнай дэкады Я. Ф. Карскага (да 20 годдзя музея ў гімназіі) 21 студзеня – 31 студзеня 2015 года
2015 -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
2015 -> Расклад работы аб’яднанняў па інтарэсах І спартыўных секцый дуа “Шаняўская сярэдняя школа імя Міколы Засіма” на канікулы з 25. 10 па 01. 11. 2015 года
2015 -> Зацвярджаю дырэктар гімназіі №3 І. Г. Кузьміч «01» верасня 2014 г
2015 -> Заседание № по ред № на дело и година Насрочено за часа
2015 -> Тема недели: цик беларуси утвердил итоги выборов Президента 3




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка