Агітацыя- палітычная дзейнасць, напраўленая на тлумачэнне рабочым мэт, задач іх барацьбы. Пачалась з 1893г. Аграрны крызіс



Дата канвертавання01.07.2016
Памер63.59 Kb.
Агітацыя- палітычная дзейнасць, напраўленая на тлумачэнне рабочым мэт, задач іх барацьбы. Пачалась з 1893г.

Аграрны крызіс- такі стан эканомікі, калі рэзка падаюць цэны на прадукты сельскай гаспадаркі, іх становіцца цяжка прадаць, прыпыняецца вытворчасць і г.д.

Адпрацоўкі- праца залежных сялян на памешчыцкім полі сваімі прыладамі працы за арэнду зямлі.

Адыходніцтва- часовы адыход сельскага насельніцтва на промыслы або с.г.прадпрыемствы, гаспадаркі іншых рэгіёнаў.

Акупацыя- часовы захоп тэрыторыі адной краіны ўзброенымі сіламі другой.

Армія Краёва (акаўцы)- падпольная ваенная арганізацыя, якая падпарадкоўвалася польскаму эмігранцкаму ўраду ў Лондане.Існавала тэорыя двух ворагаў- СССР і Германіі.Распушчана ў 1945г.

Анексія- далучэнне з дапамогай сілы адной дзяржавы тэрыторыі (альбо яе часткі) другой дзяржавы.

Аўтанамісты - польска-беларускія памешчыкі і ксяндзы, арыентаваныя супраць рэвалюцыйнага руху, на абарону польскага насельніцтва і каталіцкай веры, адстойвалі права шырокага самакіравання на тэрыторыі Беларусі і Літвы.

Аўтаномія- самастойнае ажыццяўленне дзяржаўнай улады альбо шырокае ўнутранае самакіраванне, якое даецца асобнай нацыянальнасці, што кампактна пражывае ў межах дзяржавы.

Бальшавікі- прадстаўнікі палітычнай плыні і палітычнай партыі, якая аформілася ў 1903 г. у выніку барацьбы расійскіх рэвалюцыйных марксістаў за стварэнне рэвалюцыйнай партыі. Назва ўзнікла ў сувязі з выбарам на 2 з’ездзе РСДРП кіруючых органаў партыі; прыхільнікі Леніна большасць галасоў-бальшавікі, іх прціўнікі- меншасць( меншавікі )

Бежанства- масавы адыход насельніцтва з акупіраваных тэрыторый або з тых, дзе ідуць баі.

Беларусізацыя- палітыка, накіраваная на развіццё беларускай мовы і культуры, павышэнне ролі асоб карэннай нацыянальнасці ў грамадска-палітычным жыцці.

Валюнтарызм- палітычны кірунак, пры якім воля кіруючай асобы лічыцца вызначальнай асновай грамадскага жыцця; пры гэтым не бяруцца пад увагу абставіны реальнага жыцця.

Газета “Іскра”- галоўны друкаваны орган бальшавікоў.

Гаспадарчы разлік- метад гаспадарання, пры якім даходы, якія атрымлівае прадпрыемства ад рэалізацыі сваей прадукцыі, пакрываюць яго выдаткі на вытворчасць гэтай прадукцыі.

Генацыд- дзеянні з мэтай поўнага йі частковага знішчэння пэўнай нацыі (народа).

Гета- часткатэрыторыі, адведзеная для прымусовага пражывання пэўнай нацыянальнасці,прафесіі або рэлігійнай групы насельніцтва; угады вайны- гарадскія канцлагеры.

Гістарыяграфія- гісторыя гістарычнай навукі або сукупнасць гістарычных даследаванняў, аб’яднаных агульнымі рысамі: нацыянальнымі,тэматычнымі, храналагічнымі.

Дыктатура- неабмежаваная насільная, парушаючая законы ўлада адной асобы альбо партыі.

Дэмакратыя- распаўсюджванне і замацаванне формаў дзяржаўнага ладу, заснаваных на прызнанні прынцыпу народаўладдзя, свабоды, роўнасці грамадзян.

Дэнансацыя- паведамленне адной дзяржавы другой аб скасаванні дзеяння падпісанага паміж імі дагавора.

Ідэалогія- сістэма прававых, палітычных, маральных, філасофскіх, рэлігійных, мастацкіх поглядоў і ідэй, якія належаць групе людзей ці палітычнай партыі.

Ідустрыялізацыя- пераход ад ручной да машыннай працы, развіццё найперш прамысловасці як галіны гаспадаркі, якая вызначае эканамічны патэнцыял краіны.

Інфляцыя- працэс абясцэнення грошай, якія знаходзяцца ў абарачэнні без забеспячэння неабходнай колькасці тавараў, падзенне пакупной здольнасці грошай.

Кааперацыя – форма арганізацыі працы, пры якой адбываецца добраахвотнае аб’яднанне людзей сумеснай арганізацыі працы.

Калабарацыяністы- людзі,палітыкі, якія супрацоўнічалі з фашысткімі акупантамі ў гады вайны.

Калектывізацыя- аб’яднанне дробных індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі.

Кансерватызм-прыхільнасць да ўсяго састарэлага, аджыўшага, але вельмі ўстойлівага,традыцыйнага,выклікае супрацьдзеянне ў адносінах да ўсяго новага.

Кантрыбуцыя- грошы альбо матэрыяльныя каштоўнасці, якія дзяржава-пераможца ўтрымлівае з дзяржавыкая пацярпела параджэнне ў вайне.

Крыніцазнаўства- гістарычная дысцыпліна, якая вывучае формы і змест гістарычных крыніц.

Курлаў П.Р. – мінскі губернатар, па загаду якога расстраляна дэманстрацыя ў Мінску 18 кастрычніка1905 г.

Купоны- спецыяльны дакумент, які замяняў грошы, але купіць тавар за іх можна было толькі ў лаўках на тэрыторыі прадпрыемства, якое выдала купон.

Лакаўты – масавыя звальненні. Пасля гэтага набіраліся новыя работнікі за меншую плату.

Лібералізацыя- палітычны працэс, які абумоўлівае дапушчэнне некаторых дэмакратычных свабод, рух за ўмераныя крокі наперад у развіцці грамадства

Мабілізацыя- прызыў ваеннаабавязаных грамадзян, што знаходзяцца ў запасе, у армію.

Мадэрнізацыя- працэс паступовага пераўладкавання грамадства пры пераходзе ад аграрна-рамеснай да індустрыяльнай цывілізацыі.

Марксізм- рэвалюцыйная плынь у міжнародным рабочым руху, заснаваная ў 40-ягг 19ст. Марксам і Энгельсам, тэорыя рэвалюцыйнай барацьбы р.к .У Беларусі марксіскія гурткі з’явіліся ў 1884г. (Мінск)

Меншавікі- прадстаўнікі рэфармісцкай плыні ў расійскай сацыял-дэмакратыі. Лідэр Мартаў.

Нацыя- устойлівая этнасацыяльная супольнасць людзей, якая характарызуецца агульнасцю тэрыторыі і эканамічнага жыцця, падабенствам рыс нацыянальнага характару, менталітэтам,высокім узроўнем самасвядомасці.

Нацыяналізацыя- пераход, перадача маемасці з прыватнай уласнасці ў дзяржаўнаю

Нейтральная дзяржава- дзяржава, знешнепалітычны курс якойхарактарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах (войнах).

Паліцэйскі сацыялізм”, або “зубатаўшчына”- такую назву атрымала палітыка царскага ўрада напярэдадні рэвалюцыі 1905 – 1907 гг. Ініцыятар гэтай палітыкі – началінік Маскоўскага ахоўнага адзялення С. Зубатаў. Сутнасць- урад павінен узяць на сябе клопаты аб задавальненні элементарных, найперш эканамічных, патрабаванняў рабочых.

Порцік- галерэя (звычайна перад уваходам у будынак), якая ўтвараецца калонамі ці слупамі і завяршаецца франтонам ці арыкам.

Прапаганда- распаўсюджванне палітычных, навуковых і іншых ведаў з мэтай прыцягнення народа да ўдзелу ў рэвалюцыйнай барацьбе.

Путч- дзяржаўны пераварот з удзелам невялікай групы загаворшчыкаў(тайная змова, якая не ажыццявілася).

Ратыфікацыя- зацвярджэнне органамі вярхоўнай улады міжнароднага дагавора альбо пагаднення, пасля чаго гэты дакумент набывае юрыдычную(прававую) сілу.

Рацыяналізм- філасофскі напрамак, які прызнае розум асновай пазнання і паводзін людзей.

Рэвалюцыйная сітуацыя- такое ўнутранае палітычнае становішча ў краіне, якое можа ператварыцца ў рэвалюцыю, калі ўрад экстрэнна не вырашыць узніклыя праблемы.

Рэквізіцыя- прымусовае адчужэнне ўласнай маемасці ў спажыванне іншых асоб або дзяржавы.

Рэпарпцыя- поўная ці частковая кампенсацыя, аплата матэрыяльных страт ад вайны дзяржавай, якая здзейсніла агрэсію, той краіне, якая падвяргалася агрэсіі.

Самафінансаванне- метад гаспадарання, пры якім прадпрыемства не атрымлівае фінансавых сродкаў з дзяржаўнага бюджэту, а зарабляе грошы самастойна за кошт сваей вытворчасці і рэалізацыі яе вырабаў.

Сацыялістычны реалізм- мастацкі метад, які патрабаваў адлюстравання ў літаратуры і мастацтве рэальнасцей жыцця,звязаных з савецкім, сацыялістычным укладам, не такімі, якімі яны былі ў сапраўднасці, а такімі, якімі яны вызначаліся ў партыйных дакументаў.

Сацыялізацыя зямлі- тэрмін, узяты з праграмы эсэраўскай партыі. Азначаў перадачу ўсёй зямлі ва ўласнасць народа і ўраўнальнае надзяленне сялян зямлёй без права куплі-продажу.

Светапогляд- сістэма поглядоў чалавека на свет,якія выражаюць яго асабістыя адносіны да навакольнай рэчаіснасці.

Спецыялізацыя- пераважная вытворчасць аднаго тавару або прадукту ў пэўнай мясцовасці.

Стачка- калектыўнае спыненне працы рабочых і служачых з прад’яўленнем

Сервітуты- абмежаванае права карыстання чужой уласнасцю.

прадпрымальніку або ўраду эканамічных ці палітычных патрабаванняў. Ад рускага слова “стаківаться”, што значыць “згаворвацца”. Сінонім- забастоўка. Ад слова “баста”, што значыць “хопіць”. Першая эканамічная стачка – 1876 г., на суконнай фабрыцы ў Слонімскім павеце. Першая палітычная стачка – 1895 г., арганізаваная рабочымі-чыгуначнікамі Мінска.



Сталыпінскія гальштукі” – так празвалі шыбеніцы.

Суверэнітэт- палітычная незалежнасць і самастойнасцьдзяржаўнай улады ва ўнутранай і знешняй палітыцы, якая не дапускае замежнага ўмяшання.

Трубаправодны- новы від транспарту, які з’явіўся ў Беларусі ў пачатку 1960-х г.

Унітарная дзяржава- дзяржава, якая складаецца з некалькіх краін, але мае даволі моцны цэнтр, гэта значыць- адзінае кіраўніцтва, грошы, войска, і праводзіць адзіную знешнюю палітыку.

Федэрацыя- форма дзяржаўнага ўтварэння, пры якой некалькі дзяржаў аб’ядноўваюцца і ствараюць адну саюзную дзяржаву.

Фракцыя- група членаў палітычнай партыі, якія праводзяць яе палітыку ў парламенце, або групоўка ўнутры партыі,погляды якой не супадаюць з асноўнай лініяй партыі.

Харчразверстка- сістэма нарыхтовак с.г прадуктаў у 1919- 1921гг., паводле якой сяляне абавязаны былі здаваць дзяржаве па цвёрдых цэнах усе лішкі с.г прадуктаў, што заставаліся звыш нормы, якая была ўстаноўлена на асабістае спажыванне.

Цэнзавая прамысловасць- буйная прамысловасць, на прадпрыемствах якой павінна было быць не менш за 16 рабочых.

Шавінізм- крайне агрэсіўная форма нацыяналізму, якая прапаведуе нацыянальную выключнасць, рэакцыйную палітыку прыгнету іншых народаў.

Хваляванні- форма барацьбы ў самым пачатку рабочага руху. Праяўляліся ў калектыўных скаргах, непадпарадкаваннях.

Эсеры- партыя, якая вырасла з народнікаў. Арыентавалася на селянства і дробную буржуазію, галоўны спосаб барацьбы- палітычны тэрор.Лідэры Гершуні, Гальперын.(1902г)


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка