Агляд кніг беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў



Дата канвертавання12.06.2016
Памер50.36 Kb.



Агляд кніг беларускіх пісьменнікаў-юбіляраў
Паважаныя хлопчыкі і дзяўчынкі! Так як вы знаходзіцеся ў бібліятэцы, кніжкіным царстве, зараз будзе, кажучы языком сучаснай мовы, рэклама … як вы думаеце чаго?.. канешне ж – кнігі.

Сення я пазнаёмлю вас з тымі пісьменнікамі-юбілярамі, лёс якіх у розныя часы быў звязаны з Нясвіжчынай.

Да такіх пісьменнікаў, у першую чаргу адносіцца Уладзіслаў Сыракомля,

190-годдзе якога адзначаем у гэтым годзе.

Нарадзіўся Уладзіслаў Сыракомля (Людвік Кандратовіч) у Смольгаве на Любаншчыне, жыў разам з бацькамі, збяднелымі арандатарамі. У 10-гадовым узросце яго аддалі у дамініканскую школу ў Нясвіжы. Потым была школа ў Навагрудку. А ў 1840 годзе вярнуўся ў Нясвіж, пачаў працаваць у канцылярыі ўпраўляючага радзівілаўскімі маёнткамі. Нясвіж пакінуў значны след у лёсе вядомага паэта.
Самы празаічны твор Уладзісоава Сыракомлі - “Вандроўкі па маіх былых ваколіцах”. Аб “сваіх былых ваколіцах” – Нясвіжчыне - паэт успамінае з вялікай любоўю.

Акрамя Нясвіжа апісваюцца дарогі на Свержань, Мір, Стоўбцы, Койданава, іншыя блізка размешчаныя гарады, мястэчкі і вёскі. Падрабязна расказваецца пра мясцовых жыхароў, іх матэрыяльную і духоўную культуру.

У 2011 годзе выдавецтва “Беларуская навука” выдае 57 том кніжнага праекта “Беларускі кнігазбор”. Увайшлі ў гэты том выбраныя творы Уладзіслава Сыракомлі. Гэта - самае поўнае выданне на беларускай мове твораў выдатнага паэта, празаіка, драматурга, публіцыста і гісторыка-краязнаўца Беларусі.
Сноўская зямля надзвычай багатая на таленты. Да іх ліку адносіцца пісьменнік Анатоль Іванавіч Бутэвіч, 65-годдзе якога адзначылі ў гэтым годзе.

Бутэвіч Анатоль Іванавіч нарадзіўся на хутары Язавец Нясвіжскага раёна, затым сям’я перасялілася ў вёску Баяры. Вучыўся спачатку у Вяліка-Ліпскай васмігодцы, а затым у Сноўскай сярэдняй школе.

Максім Валошка, А.Баярскі, Міша Алімпік… За гэтымі псеўданімамі – імя славутага земляка,

Як акеан з кропелькай барукаўся”

“Маладзільны клён”, “Дуб-заступнік”, “Зюзевы служкі”, “Надзейка і маладзічок” і іншыя казкі, якія складаюць гэты зборнік пра добрых і цікаўных дзяцей, пра дрэвы, пра птушак. Акеан, сланечнік, клёнік, зернейка, асінка, вецер, кветка - нібы ажываюць і набываюць здольнасць тварыць цуды.


Казка А.Бутэвіча “Прыгоды Віруса Шкодзі” , упэўнена у гэтым, спадабаецца тым, хто любіць камп’ютэр. А хто з вас яго не любіць? Напэўна, такіх няма. У казцы вас чакаюць незвычайныя прыгоды, чарадзейныя чары, забаўныя забавы ў каралеўстве Сусветнага Сеціва.

Разважлівы кароль Віндаус Вялікі, галоўны камп’ютэршчык Камп Кампавіч, Мадэм, Памяць, Прынтар, Працэсар, Клавіятура, Мышка… Зразумела, гэта часткі камп’ютэра, і разам з тым яны, як і людзі, могуць, напрыклад, пасварыцца.

Даведаецеся, што атрымалася, калі Вірус Шкодзя стаў каралём, каму ён нашкодзіў, у каго закахаўся. Прыгоды Віруса Шкодзі ў казцы вас толькі пацешаць.
Пазней у творчасці Анатоля Іванавіча Бутэвіча пачалася цікавая дарога да спазнання гісторыі і лёсу Беларусі. Беларускім цудам, што з’яўляюцца візітам нашай сінявокай краіны, прысвечана серыя кніг “Сем цудаў Буларусі”, якая заснавана ў 1999 годзе.
Першая кніга з серыі “Сем цудаў Беларусі” - “У гасцях у вечнасці”.

У якой жа вечнасці заклікае пабываць пісьменнік?

Нашы продкі будавалі гарады і вёскі, садзілі паркі, друкавалі кнігі, мужна змагаліся з рознай набрыддзю, узносілі хвалу Богу за багаты і дабрадзейны край. Старажытнае Бярэсце, Каложская царква, Крэўскі замак, мора Герадота, якое некалі сінела на месцы Палескай нізіны, крэмневыя шахты ў Ваўкавыскім раёне - усё гэта водгукі нашай даўняй гісторыі, адметныя кропкі біяграфіі нашай Беларусі. “Разгарні кнігу - і ты пабываеш у гасцях у вечнасці…” - запрашае аўтар.
За наміткай гісторыі” - старонкі кнігі пазнаёмяць з самай старажытнай рукапіснай кнігай – Тураўскім евангеллем; з нечаканай для манастыра знаходкай – Аршанскай кальчугай, з Крычаўскім суднаверфам, дзе будавалі караблі для расійскага ваеннага флоту. А яшчэ разам з першанасельнікамі беларускай зямлі можаш адчуць усю небяспеку палявання на дагістарычных мамантаў.
На ўсім гістарычным шляху пакідалі свае памятныя знакі нашы продкі.

Разгарні кнігу “Адвечны покліч Радзімы” і ты пераканаешся ў гэтым. Больш пяці стагоддзяў узвышае дух народа цудатворны Мінскі абраз Божай Маці, асвятляе шлях беларусаў Сафійка Полацкая, прамяніцца згублены ў часе крыж Льва Сапегі. Даведаецеся пра адзін з вядомых у Вялікім княстве Літоўскім род Радзівілаў, які здзіўляў свет не толькі сваімі дабрадзейнымі справамі, але і дзівацтвамі.


Славутыя родам сваім” – прысвечана лёсам некаторых прадстаўнікоў знакамітых родаў, што жылі некалі на беларускай зямлі. Князі Слуцкія праславіліся адважнымі воінамі ды мудрымі дзяржаўнымі дзеячамі, а Сафія Слуцкая ўваходзіць у Сабор беларускіх святых.

Астрожская друкарня. Астрожская Біблія. Астрожская школа – усё гэта княжацкі род Астрожкіх.


Кнігу “На далонях вечнасці” склалі творы, якія ўвайшлі ў серыю “Сем цудаў Беларусі”. Усе яны прысвечаны нашай роднай старонцы, нашаму непаўторнаму краю.
Таямніцы Мірскага Замка” - пра адзін з цудаў Беларусі – Мірскі замак.

Упэўнена, што многія з вас праязджалі каля гэтага замка, а можа нават і былі ў яго сценах.



Здаўда беларускую зямлю называлі краінай замкаў. Іх у нас налічваецца каля 120. Аўтар запрашае сваіх чытачоў у вандроўку, займальнае гістарычнае падарожжа разам з Адамам Міцкевічам. Чаму з Міцкевічам? Аб гэтым вы даведаецеся калі прачытаеце кнігу. Даведаецеся таксама, як і калі гарадскі пасёлак Мір стаў называцца Мірам, пра першых будаўнікоў замка, пазнаёміцеся з яго ўладальнікамі. Магчыма здзівіцеся тым абставінам, што Мір быў “цыганскай сталіцай”. Даведаецеся пра тое, якія бітвы адбыліся каля замка. А яшчэ, як і кожны старажытны замак, Мір мае свае легенды і паданні, якія жывуць і перадаюцца з пакалення да пакалення..
Выданне гэтай кнігі – “Таямніцы Нясвіжскага замка” – сапраўднае свята не толькі для аўтара, але і для ўсіх жыхароў Нясвіжа і Нясвіжскага раёна. Разам з аўтарам зазірнём у далёкую-далёкую мінуўшчыну нашага горада і ягоных былых гаспадароў: Мікалаем Крыштофам Радзівілам Сіроткам, з гаспадыняй нясвіжскіх літаратурных салонаў, паэткай і арганізатарам тэатральнага жыцця Уршуляй Радзівіл, з ваенным дзеячам Міхалам Казімірам Радзівілам і яго незвычайныя ваенныя паходы. Сустрэнемся з аматарам прыгод Каралем Станіславам Радзівілам і каралевай польскай Барбарай Радзівіл. Анатоль Іванавіч Бутэвіч прапануе прыслухацца да голасу Уладзіслава Сыракомлі, які шмат чаго бачыў на свае вочы, меў магчымасць дакрануцца да гістарычных дакументаў, чытаць іх.

Напрыканцы, хочацца пажадаць вам прыемнага чытання кніг беларускіх пісьменнікаў, паэтаў, якія сваімі творамі выказваюць любоў да роднага слова, роднай краіны.
: files -> scenarii
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
scenarii -> Вядучы Вы чулі, як спявае зямля ? Не? Тады, выйдзіце ў поле, у луг прыслухайцеся…Вядуць бясконцую песню бары, пушчы. Пералівістая мелодыя цягнецца з азёрных берагоў. Спеўна гамоняць ручаі, рэчкі. Серабрысты звон плыве над лугамі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка