Аглядная экскурсія па экспазіцыі краязнаўчага музея



Дата канвертавання15.05.2016
Памер41.08 Kb.

Дзяржаўная установа адукацыі

“Плінская сярэдняя школа Ушацкага раёна”

аглядная экскурсія па экспазіцыі краязнаўчага музея


Партызанскі рух на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны”

Аўтар : Барысёнак Ул.І. кіраўнік музея

Гэты стэнд нашага музея прысвечаны прарыву варожага кола блакады ў маі 1944 года.

Як вядома, яшчэ ў кастрычніку 1942 года была ўтворана Ушацка-Лепельская партызанская зона. Са снежня 1943 года яе ўзначаліў У.Е. Лабанок.

Зімой 1943-44гг. Нямецкія захопнікі пяць разоў спрабавалі прарваць абарону партызан, але ім гэта не ўдавалася.

Самай магутнай была красавіцка-майская карная экспедыцыя пад кодавай назвай “Фролінгс-фест”(свята вясны).

Вось тут паказана схема размяшчэння 16 партызанскіх брыгад, у якія ўваходзіла 17185чалавек на пачатку гэтай карнай аперацыі, на 11 красавіка 1944 года супраць 60 тысяч нямецкіх войск.

Гэта схема паказвае як звузілася кола блакады на 30 красавіка, да 20 кіламетраў.

А такой партызанская зона стала на перыяд прарыв блакады ў ноч на 4-5 мая, яна звузілася да 8 км.

У 23 гадзіны 30 мін. 4 мая пачаўся штурм каля вёсак Паперына і Новае сяло . У выніку чаго партызаны выйшлі з акружэння і вывелі 15 тыс. мірнага насельніцтва.

Гэты стэнд прысвечаны адкрыццю мемарыяльнага комплексу “Прарыў”. Гэта адбылося 30 чэрвеня 1974 года, праз 30 год пасля таго, як былі пахаваны ўдзельнікі прарыву.

Кожная дэталь мемарыяльнага комплексу сімвалізуе аб тых гераічных падзеях. Якія адбываліся ў маі 1944 года.

Дарога па якой ішлі партызаны на прарыў, сціснута шэрымі бетоннамі сценамі, на якіх замацаваны бронзавыя пліты з назвамі партызанскіх брыгад, што ўдзельнічалі ў прарыве.

На разрыве сцяны-глыбы (вышыня11м), якая сімвалізуе прарыў кальца блакады, узвышаецца 9м бронзавая фігура партызана з аўтаматам у руцэ. На месцы дзе пахаронены 450 партызан з тых, што загінулі ў час прарыву, устаноўлены паўкругам 33 пліты з імёнамі 1452 удзельнікаў прарыву.

Кампазіцыя “Апошні прывал” – 3 карабіны ў пірамідзе і стужка з надпісам “Яны загінулі ў барацьбе з ворагам, выканаўшы свой свяшчэнны абавязак перад Савецкай Радзімай і гісторыяй”.

На ўзгорку пасаджаны 16 дубоў, якія сімвалізуюць шаснаццаць брыгад.


Наступны стэнд расказвае аб настаўніках нашай школы, удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.

Так, актыўнам удзельнікам вайны была Мірановіч Варвара Сцяпанаўна. Яна была пазаштатным інструктарам Ушацкага падпольнага райкама камсамола. Падпольшчыцамі з’ўляліся Рэкуц Аляксандра Данілаўна, Казырыцкая Вера Фёдараўна і Касцюковіч Антаніна Спірыдаўна. Яны трымалі сувязь з партызанамі, здабывалі звесткі аб руху нямецкіх войск, збіралі прадукты і адзенне для партызан. Усе былі ўдзельнікамі прарыву блакады, бачылі смерць, слёзы.

Пасля вайны Варвара Сцяпанаўна, да выхаду на пенсію, працавала дырэктарам Плінскай школы. Дзякуючы яе настойлівасці і працы была пашырана плошча школы. Пабудаваны двухпавярховы будынак, спортзал і сталовая.

Займалася падпольнай дзейнасцю і Касцюковіч Ганна Андрэеўна.

Касцюковіч Мікалай Міхайлавіч з 1942 па 1944 гг. быў партызанам брыгады Мельнікава. З 1944г.- у дзеючай арміі. Вайну закончыў недалёка ад Берліна, фарсіраваў Одэр. Мае ўзнагароды: медалі “За адвагу”, “За ўзяцце Кінесберга”, “За пабеду над Германіяй”. Пасля вайны выкладаў матэматыку. Памёр у 1994г.



Завацкі Браніслаў Міхайлавіч. Да вайны настаўнік. З 1943 г. партызан, палітрук брыгады ім. Панамарэнкі. Пасля вайны працаваў настаўнікам, інспектарам райана. Памёр у 1982годзе.

Лабёнак Міхаіл Іванавіч-усю вайну быў партызанам брыгады ім. Чапаева. Пасля вайны выкладаў гісторыю. З 1948года пяць год працаваў ва Ушацкім райкаме партыі. Потым, да выхаду на пенсію-настаўнікам Плінскай школы. Памёр у 1987годзе.

Харашкевіч Іван Мікалаевіч. З 1942 года партызан брыгады Чапаева. Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі. З1946года настаўнік і дырэктар Старасельскай пачатковай, сямі і васьмігадовай школы. З верасня 1972 года –настаўнік Плінскай сярэдняй школы. Памёр у 2004 годзе.

Наступны стэнд нашага музея - гэта землякі ўдзельнікі вайны.Цікавы лёс у Ярмоша Георгія Васільевіча. Усю вайну знаходзіўся ў радах Чырвонай Арміі у якасці камандзіра ўзвода 104 танкавай брыгады.

Здарылася так, што ў момант вызвалення в. Пліна ад немцаў, ён у саставе танкавай брыгады першы на сваім танку ўехаў у родную вёску, аднак сваёй сям’і не сустрэў. Паразмаўляў ён толькі з суседзямі аднавяскоуцамі і пайшоў ваяваць далей. Вайна для яго закончылася пасля разгрому японскіх мілітарыстаў. Калі ён памёр, родныя аддалі нам у музей дакументы і фотаздымак.

Не адну тысячу франтавых кіламетраў пакінулі за сабой Пашута Фёдар Фёдаравіч, Іваноў Арцем Купрыянавіч, Русецкі Якаў Станіслававіч, Барысёнак Ілля Пятровіч.

У партызанскай брыгадзе імя Чапаева змагаліся Рэкуц Сямён Данілавіч і Шчэрбік Іван Іосіфавіч.

У час блакады з Вялікай зямлі на партызанскі аэрадром прылятаў летчык Такаеў Валерый Фёдаравіч. У ранейшыя гады вучні нашай школы падтрымлівалі з ім сувязь. Ёсць таксама і спісак партызан Вялікай Айчыннай вайны.






: uploads -> documents
documents -> Месца для фотакарткi
documents -> Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах вялікай айчыннай вайны ў 1941-1945 гг. Частка 1
documents -> Веска амельчанкі бекішаў Кірыла Аляксеевіч, н. ў 1906, рад., прапаў без вестак
documents -> Уключаных у Дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
documents -> Расоны (да вайны — мяст. Станіславова)
documents -> Веска амосенкі (былы калгас «vii з'езд Саветаў»)
documents -> Партызанскі рух на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
documents -> Інфармацыя аб мясцовых Саветах дэпутатаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню Глыбоцкага раёна
documents -> Інфармацыя аб мясцовых Саветах дэпутатаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню Глыбоцкага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка