Агульная інфармацыя аб праекце назва праекта: Рэканструкцыя вытворчых магутнасцей аат «купцовъ» Апісанне І мэта праекта



Дата канвертавання21.06.2016
Памер20.79 Kb.
АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ АБ ПРАЕКЦЕ

Назва праекта: Рэканструкцыя вытворчых магутнасцей ААТ «КУПЦОВЪ»

Апісанне і мэта праекта:

Праект рэканструкцыі прадпрыемства прадугледжвае будаўніцтва на свабоднай ад забудовы тэрыторыі асобна стаячага модуля з размяшчэннем высокаэфектыўнага тэхналагічнага абсталявання, уключае рацыянальныя планіровачныя рашэнні, якія дазваляюць захоўваць паточнасць тэхналагічнага працэсу з мінімальнай працягласцю камунікацый, што садзейнічаюць павышэнню прадукцыйнасці працы, эканоміі працоўных, матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў.

Прынятыя схемы тэхналагічных працэсаў прадугледжваюць перапрацоўку плодаагародніннай сыравіны ў прадукцыю шырокага асартыменту – зялёны гарошак, таматныя соусы і кетчупы, тэрмастабільныя садавінныя начынкі, плады і ягады, працёртыя з цукрам, сокі садавінныя і агароднінныя.

Дадзеным інвестыцыйным праектам вызначаецца эканамічная мэтазгоднасць і гаспадарчая неабходнасць рэканструкцыі вытворчых магутнасцей шляхам стварэння сучаснай вытворчасці па выпуску высокаякасных плодаагароднінных кансерваў і сокаў з айчыннай сыравіны.



Стан праекта, стадыя рэалізацыі:

Распрацаваны бізнес-план інвестыцыйнага праекта «Рэканструкцыя вытворчых магутнасцей ААТ «КУПЦОВЪ».


ФІНАНСАВА-ЭКАНАМІЧНЫЯ ПАКАЗЧЫКІ ПРАЕКТА

Каштарысны кошт праекта: 17,6 млн.долараў ЗША

Разліковы аб’ём інвестыцый: 17,6 млн.долараў ЗША

Крыніцы інвестыцый: сродкі інвестара

Тэрмін акупнасці: просты тэрмін акупнасці– 8 год;

дынамічны тэрмін акупнасці – 11 год 2 месяцы.



ПРАПАНОВЫ ІНВЕСТАРУ

Інвестыцыйная прыцягальнасць праекта:

выхад на рынак;

магчымасць выкарыстання мясцовай сыравіны.

Рынак збыту плодаагароднінных кансерваў і сокаў з айчыннай сыравіны з’ яўляецца дастаткова ёмістым і, дзякуючы высокай якасці прадукцыі, пастаянна расце як   на ўнутраным рынку, так і ў краінах бліжняга замежжа. Тэрмастабільныя начынкі для кандытарскай прамысловасці ў наш час у Рэспубліцы Беларусь зусім не вырабляюцца, а імпартуюцца практычна ўсімі кандытарскімі прадпрыемствамі краіны.



Шукаемая форма ўдзелу:

Набыццё пакета акцый; стварэнне сумеснага прадпрыемства; другія формы ўдзелу.


ЗВЕСТКІ АБ ПРАДПРЫЕМСТВЕ

Назва прадпрыемства: адкрытае акцыянернае таварыства «КУПЦОВЪ»

Адрас: 211800, Рэспубліка Беларусь, Віцебская вобласць, г. Глыбокае, вул.Леніна, 1

Тэлефон: +375-2156- 22495, +375-2156- 5-01-09

Факс: +375-2156- 22495

e-mail: oao-gkz@mail.ru

Дырэктар: Наумава Людміла Паўлаўна

Сфера дзейнасці і галіновая прыналежнасць: вытворчасць і рэалізацыя плодаагародніннай кансервацыі, Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь.

Арганізацыйна-прававая форма прадпрыемства: адкрытае акцыянернае таварыства.
: uploads -> documents
documents -> Месца для фотакарткi
documents -> Воіны-землякі, якія загінулі ці прапалі без вестак на франтах вялікай айчыннай вайны ў 1941-1945 гг. Частка 1
documents -> Веска амельчанкі бекішаў Кірыла Аляксеевіч, н. ў 1906, рад., прапаў без вестак
documents -> Уключаных у Дзяржаўны Спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь
documents -> Расоны (да вайны — мяст. Станіславова)
documents -> Веска амосенкі (былы калгас «vii з'езд Саветаў»)
documents -> Аглядная экскурсія па экспазіцыі краязнаўчага музея
documents -> Партызанскі рух на тэрыторыі Ушацкага раёна ў гады Вялікай Айчыннай вайны
documents -> Інфармацыя аб мясцовых Саветах дэпутатаў пярвічнага тэрытарыяльнага ўзроўню Глыбоцкага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка