Акадэмія кіравання пры презідэнце республікі беларусь інстытут дзяржаўнага кіравання



Дата канвертавання15.05.2016
Памер57.13 Kb.
АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЕЗІДЭНЦЕ РЕСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ІНСТЫТУТ ДЗЯРЖАЎНАГА КІРАВАННЯ

камандны залік

Каманда ФЕНОМЕН

КРЫМІНАЛЬНАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС

КАС’ЯНЧЫК АЛЕСЯ ІВАНАЎНА, 4 курс дзеннае аддзяленне, капитан,

8 029 383 58 65

ЦІШЧАНКА ЮЛІЯ АНАТОЛЕЎНА, 4 курс дзеннае аддзяленне, 8 029 745 06 66

АЛЯШКЕВІЧ АЛЯКСАНДР СЯГРЕЕВІЧ, 4 курс дзеннае аддзяленне, 8 029 265 27 27

АРЭХАЎ ЯЎГЕНІЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ, 4 курс дзеннае аддзяленне, 8 029 671 68 73

ХМЫЛКО СЯРГЕЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ, 5 курс дзеннае аддзяленне, 8 029 509 02 41

ЗАПАСНЫя

КЛІМЕЦ ЮРЫЙ АЛЯКСАНДРАВІЧ, 4 курс дзеннае аддзяленне, 8 029 775 85 45

КУНІЦА ЯГОР УЛАДЗІМІРАВІЧ, 4 курс дзеннае аддзяленне, 8 029 705 77 03

МИНСК, 2008


У дзеяннях Арлова па “аб’янанню дзвюх злачынных груповак у адну злачынную арганізацыю, а таксама кіраванне адзінай арганізацыяй” выкрываюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 285 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь (далей - КК) (дзейнась па стварэнню злачыннай арганізацыі або кіраванне злачыннай арганізацыяй або ўваходнымі ў яе структурнымі падпадзяленнямі). Дадзеныя дзеянні вызначыліся ў аб’яднанні арганізаваных груп, якія дзейнічаюць аўтаномна, вызначэнні іх сфер уплыву, стварэнні грашовых фондаў для фінанасавання супольнасці і г. д. Кіраванне злачыннай арганізацыяй знайшло сваё адлюстраванне ў каардынацыі дзеянняў структурных падпадзяленняў, подкуп службовых асоб банкаўскай сферы, наладжванне сувязяў з міжнароднай арганізаванай злачыннасцю.

Згодна з часткай 1 артыкула 19 КК, злачынная арганізацыя ёсць аб’яднанне арганізаваных груп, якія маюць прыкметы папярэдняй аб’яднанасці, кіравальнасці, устойлівасці, мэтанакіраванасці на злачынную дзейнасць.

Іншымі словамі, Арловым была створана, а ў наступным і пад яго кіраваннем функцыянавала злачынная арганізацыя. Вышэйсказанае дазваляе нам пры далейшым юрыдычным аналізе казуса казаць аб наяўнасці прыкметы, якая кваліфікуе дзеянне як здзяйсненне злачынства арганізаванай групай, таму што паняцце злачыннай арганізацыі ўключае ў сябе паняцце арганізаванай группы і само па сабе шырэй.

Аналізуючы дзейнасць злачыннай арганізацыі Арлова па перавозцы наркотыкаў (транспартоўка наркотыкаў у прасторы любымі сродкамі), іх захоўванне (наўмысныя дзеянні, звязанныя са знахожаннем наркатычных сродкаў ва ўладанні вінаватага), і збыта (адплатная або бязвыплатная рэалізацыя другой асобе) у Бабруйску праз удзельнікаў сваёй арганізацыі, наладжвання выраба гераіну (любыя дзеянні па атрыманню наркотыкаў у гатовым для ўжывання выглядзе без адпаведнага на гэта дазвалення), неабходна кваліфікаваць па ч. 4 артыкула 328 КК. Рэчывы, якія з’яўляліся аб’ектамі злачынных пасягненняў арганізацыі Арлова аднесены намі да разраду наркатычных срокаў і псіхатропных рэчываў на падставе дакументаў, пералічаных у спісе, выкарастаных крыніц.

Кваліфікацыя дзеянняў па ч. 4 артыкула 328 КК дадзена зыходзячы з таго, што незаконныя дзеянні па вырабу, перавозцы і захоўванню наркотыкаў здзяйсняліся арганізаванай групай у мэтах збыта.

У выпадку Арлова мела месца арганізацыя прытону (месца для ўжывання опію) пад выглядам фізкультурна-аздараўленчага цэнтру. Арганізацыя прытону Арловым выразілася ў прынадзе ім памяшкання, прыцягненне ў якасці кліентаў навучэнцаў ПТВ, сярэніх школ і г. д.

Склад кліентуры прытону арганізацыі Арлова (пераважна навучэнцаў ПТВ і сярэдніх школ, гэта значыць загадзя непаўналетніх), дазваляе нам зрабіць вывад аб наянаўсці ў яго дзеяннях складу злачынства, праугледжанага ч. 1 артыкула 172 КК (у асаблівасці ўцягванне непаўналетніх у здзяйсненне злачынства, якое прадугледжана ч. 1 артыкула 328 КК) і ч. 2 артыкула 331 КК (прыкмета, якая кваліфікуе дзеянне – у адносінах дзвюх і больш асоб або непаўналетніх). Так як у дадзеным выпадку мы маем справу з так называемай “канкурэнцыяй прававых нормаў”, неабходна кіравацца ч. 2 артыкула 42 КК, гэта значыць, калі злачынства праугледжана рознымі артыкуламі Асаблівай часткі КК, з якіх адна норма з’яўвляецца агульнай, а другая спецыяльнай, сукупнасць злачынстваў адсутнічае і крымінальная аказнасць наступае па спецыяльнай норме. Такім чынам, дадзены эпізод неабходна кваліфікаваць па ч. 2 артыкула 331 КК, гэта значыць, як скланенне да ўжывання наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх прэкурсораў у аносінах дзвюх або больш асоб або непаўналетняга, або з выкарыстаннем прымусу, або асобамі, якія раней здзяйснілі злачынства, якое прауглежана артыкуламі 327, 328, 329 КК.

У арганізацыі Арловым перавозкі наркотыкаў праз беларуска-расійскую мяжу ўглежваюцца прыкметы злачынства, прадугледжанага ч. 4 артыкула 228 КК. Прадметам кантрабанды з’яўляюцца наркатычныя срокі (Cпіс выкарыстаных крыніц), перасоўванне якога ажыцяўлялася з парушэннем усталяванага заканадаўствам парадку праз мытную мяжу Рэспублікі Беларусь (дадзены вывад зроблены з умовы задачы). Прыкмета, якая кваліфікуе дзеянне ў дадзеным эпізодзе з’яўляецца здзяйсненне злачынства арганізаванай группай, што цягне за сабой прымяненне часткі адзенага артыкула.

Зыходзячы з умовы задачы, абстаіны подкупа службовых асоб банкаўскай сферы не дазваляюць даць адназначную адзнаку дзеянням Арлова. Тым не менш, лічым магчымым выказаць здагадку, што можна гаварыць аб кваліфікацыі па ч. 1 артыкула 431 КК, або па ч. 2 названага артыкула ў залежнасці ад наяўнасці прыкмет, якія кваліфікуюць дзеянне: паўторнасць, загадзя незаконныя дзеянні (бяздзеянні), буйны памер. Пры ўмове, што подкуп службовых асоб ажыцяўляецца выключна з займаемай пасадай за выкананне або невыкананне ў інтарэсах Арлова якога-небудзь дзеяння, якое гэта асоба ваконвала з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў. У выпадку, калі названыя прыкметы выялены не будуць, будзе мець месца кваліфікацыя па ч. 1 артыкула 431 КК.

Умовы задачы не дазваляюць зрабіць адназначны вывад аб тым, з якой менавіта мэтай Арлоў укладваў атрыманыя ад злачыннай дзейнасці грашовыя сродкі на дэпазіт у банк. Аднак, на наш погляд, найбольш верагоныя мэты здзяйснення гэтых фінансавых аперацый – утайванне або скажэння прыроды, паходжання або сапраўднай прыладдзе грашовых сродкаў, якія здабыты злачынным шляхам. У выпадку падцверджання дадзеных абставін, дзеянні Арлова неабходна кваліфікаваць па артыкулу 235 КК, гэта значыць як легалізацыю матэрыяльных каштоўнасцей, набытых злачынным шляхам. Прыкмета, якая кваліфікуе дзеянне – здзяйсненне злычынства арганізаванай групай будзе мець месца, калі “адмыванне” адбывалася ў выкананне злачынных мэт арганізацыі, гэта значыць кваліфікацыя па ч. 3 артыкула 235 КК. Калі ж “адмыванне” адбывалася ў асабістых мэтах Арлова, яго дзеянні неабходна кваліфікаваць па ч. 1 або па ч. 2 дадзенага артыкула (у залежнасці ад памеру).

Злачынства прызнаецца здзейсненным злачыннай арганізацыяй, калі яно здзейснена ўдзельнікам такой арганізацыі ў выкананне яе злачынных мэт (ч. 3 артыкула 19 КК), а мэтай у дадзеным выпадку з’яўлялася атрыманне прыбытку ад абароту наркотычных сродкаў.

Таксама, зыходзячы з ч. 4 артыкула 19 КК, іншыя удзельнікі злачыннай арганізацыі (акрамя Арлова) нясуць адказнасць толькі за падрыхтоўку злачынства або непасрэдны ўдзел у іх здзяйсненні незалежна ад ролі. Арганізатары (кіраўнікі) злачыннай арганізацыі нясуць адказнасць за ўсе злачынствы, здзейсненыя ў выкананне злачынных мэт дадзенай арганізацыі, калі гэтыя злачынствы ахапляліся іх намерам.

Зыходзячы з умоў казуса крымінальнай адказнасці падлягаюць таксама і службовыя асобы банкаўскай сферы (адказнасць наступае па артыкулу 430 КК, у залежнасці ад наяўнасці ў дзеянні прыкметы, якая яго кваліфікуе), а таксама навучэнцы ПТВ і сярэдніх школ (адказнасць надыходзіць па ч. 1 артыкула 238 КК, у выніку дасягнення імі 16-гадовага ўзросту) пры адсутнасці ў іх падзеях іншых складаў злачынства.

Пры аналізе ўмовы задачы, у прыватнасці “умоўна-датэрмінова вызвалены ў адпаведнасці з актам амністыі”, можна зрабіць вынік, што пад дадзенай фармулёўкай меліся на ўвазе артыкул 96 КК, гэта значыць умоўнае вызваленне актам амністыі ад пакарання.

У адпаведнасці з вышэйпададзеным пры прызначэнні пакарання Арлову неабходна ўлічваць сукупнасць злачынстваў, прадугледжаную артыкулам 42 КК.

Аднак, так як Арлоў да поўнага адбыцця пакарання за здзяйсненне папярэдняга злачынства здзейсніў шэраг новых злачынстваў, суд да пакарання па новым прысудзе цалкам або часткова далучае неадбытую частку пакарання па папярэдняму прысуду (ч. 1 артыкула 73 КК).



Такім чынам, у дзеяннях Арлова ўгледжваюцца прыкметы злачынстваў прадугледжанных ч. 1 артукула 285, ч. 4 артыкула 328, ч. 2 артыкула 331, ч. 4 артыкула 228, ч. 1 або ч. 2 артыкула 431, ч. 1 або ч. 2, або ч. 3 артыкула 235 КК Рэспублікі Беларусь.





: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка