Акадэмія кіравання пры прэзідэнце рэспублікі беларусь інстытут дзяржаўнага кіравання



Дата канвертавання16.05.2016
Памер73.51 Kb.
АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ІНСТЫТУТ ДЗЯРЖАЎНАГА КІРАВАННЯ

індывідуальны залік



ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

Сістэмы класіфікацыі нарматыўнага масіва

ГРАМАДЗЯНСКАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС, ГАСПАДАРЧАЕ ПРАВА І ПРАЦЭС

АБ УДАСКАНАЛЕННI ПРАВАВОГА РЭГУЛЯВАННЯ СТАДЫI ПЕРАГЛЯДУ СУДОВЫХ ПАСТАНОУ У ПАРАДКУ НАГЛЯДА ЯК ВЫКЛЮЧНАЙ СТАДЫI ГРАМАДЗЯНСКАГА I ГАСПАДАРЧАГА ПРАЦЭСУ

Цевелева Вiкторыя Мiкалаеуна, 3 курс дзеннае аддзяленне

8 029 716 97 94

МІНСК, 2008




Сістэмы класіфікацыі нарматыўнага масіва
На дадзеным этапе развіцця ў Рэспубліцы Беларусь працягваецца інтэнсіўнае насычэнне аб’ёму заканадаўчай базы. Нараўне з працэсамі інтэграцыі, раўналежна, а нярэдка і апяражальнымі тэмпамі, развіваюцца механізмы дыферэнцыяціі прававога матэрыялу. Прычынай гэтага з’яўляецца неаднастайнасць і самабытнасць функцыянаванні шматлікіх дзяржаўных і прававых інстытутаў.

Станаўленне і развіццё правававой базы дзяржавы прадугледжвае фарміраванне стройнай сістэмы і ўнутранай арганізацыі заканадаўства. Наяўнасць мноства прававых актаў рознай юрыдычнай сілы робіць болей цяжкім выбудоўванне прававой базы з улікам іерархіі актаў, круга рэгуляваных грамадскіх праваадносін і нарнатыўных загадаў. Класіфікацыя, якая адлюстроўвае масіў прававых актаў і арганізуе яго ў сістэму, з’яўляецца неабходным і сістэмаўтваральным элементам фарміравання інфармацыйна-прававой краіны.

Класіфікацыя заканадаўства – прыём заканатворчай тэхнікі, Классификация законодательства - прием законотворческой техники, які ўяўляе сабой фармальна-юрыдычнае дзяленне прававога матэрыялу ў адпаведнасці з выбраным крытэрыям на класы (групы, віды), якое абладае дзяржаўна-уладным, нарматыўным характарам і мае сваёй мэтай прадметнае адасабленне аб’ектаў прававой сферы.

Выпрацоўка паняцця “класіфікацыя заканадаўства” – складаны працэс, які нярэдка прыводзіць да шматлікіх дэфініцый. Як адзін з галоўных інструментаў сацыяльнай рэгуляцыі, юрыдычная класіфікацыя суправаджае і усеабдымна праймае права на ўсім працягу яго развіцця. У першую чаргу, класіфікацыя заканадаўства – гэта акт тэарытычнага пазнання, які паказвае, як разглядаемая з’ява рэалізуе сябе ў рэчаіснасці, выкрывае яго сутнасць, адмяжоўвае ад іншых аб’ектаў. Класіфікацыя дазваляе забяспечыць лагічнасць і паслядоўнасць навуковага пошуку. У практычнай плоскасці класіфікацыя забяспечвае навуковы падыход у выбары формаў і метадаў прававога рэгулявання, у пабудове навуковага матэрыялу і г.д. Больш таго, правільна складзеная класіфікацыя глыбока выкрывае сувязі паміж вывучаемымі аб’ектамі і дапамагае арыентавацца ў самых складаных сітуацыях, служыць асновай для абагульняючых вывадаў и прагнозаў.

У працэсе класіфікацыі нарматыўнага масіва ўсталёўваюцца і фіксуюцца заканамерные сувязи паміж рознымі групамі актаў, ствараюцца больш спрыяльные ўмовы для іх далейшага вывучення, фарміруюцца ўсе неабходныя перадумовы для больш выразнага азначэння месца і ролі кожнага віда актаў як крыніц права ў сістэмна-іерархічнай структуры іншых крыніц права. Аднак, на мой погляд, не меней важна іншае. Сувязі паміж актамі ўсталёўваюцца толькі дзякуючы наяўнасці сістэмных сувязяў ва ўнутранай структуры. Кожны НПА павінен быць унутрана «падрыхтаваным» да ўзаемадзеяння з іншымі актами, да ўсталявання знешніх узаемасувязяў. Калі мы гаворым аб удасканаленні акта, то гэта азначае, што мадэрнізацыі (абнаўленню) павінна падвяргацца, у першую чургу, яго змест.

Асновай сістэматызацыі ў Рэспубліцы Беларусь з’яўляецца Адзіны прававы класіфікатар Рэспубліцы Беларусь, які быў зацверджаны Ўказам Прэзідэнта Рэспубліцы Беларусь ад 4 студзеня 1999 г. № 1. Яго выкарыстанне для мэтаў сістэматызацыі заканадаўства дазваляе канцэнтраваць прававыя акты па неабходных тэматыках, ажыццяўляць пошук прававых актаў, якія адпавядаюць запытам карыстальнікаў, у тым ліку і на элекронных носьбітах. Пры падрыхтоўцы АПКРБ распрацоўнікі сутыкнуліся з праблемай, характэрнай для азначэння сістэмнасці права і заканадаўства іншых дзяржаў — удзельнікаў СНД. Прычына складаецца ў тым, што навукай мала распрацавана пытанне аб суадносінах такіх катэгорый, як інстытут права і інстытут заканадаўства, галіна (падгаліна) заканадаўства і права. Выяўленне агульнага і асаблівага ў кожнай з гэтых катэгорый часцей за ўсё падмяняецца імкненнем «у імя прэстыжнасці» абвясціць галіной права амаль неструктураваную сукупнасць нормаў і НПА, якія маюць рознагаліновую прыроду і толькі фарміруюцца. Вывучэнне і аналіз упарадкавання заканадаўства ў істэмах права, напрыклад, Расійскай Федэрацыі, Рэспублікі Беларусь і іншых дзяржаў паказалі, што значная частка прававых актаў не адносіцца да галін і падгалін права, але разам з тым яны падлягаюць парадкаванню і сістэматызацыі з улікам прынцыпаў класіфікацыі.

Улічваючы асаблівасці фарміравання сістэмы заканадаўства, асноўным прынцыпам распрацоўкі АПКРБ з’явіўся прадметна-галіновы прынцып, які дазваляе адлюстраваць не толькі класічныя галіны права, але і прадставіць ў больш канцэнтраваным выглядзе неструктураваныя прававыя акты, якія маюць рознагаліновую прыроду. Сістэма класіфікацыі прававой інфармацыі будуецца такім чынам, каб улічваць усе прававыя акты, як нарматыўныя, так і індывідуяльнага характару, у тым ліку судовыя рашэнні, а таксама міжнародныя дамовы, удзельніцай якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь.

Аснойнай умовай парадкавання масіва прававой інфармацыі з’яўляецца інтэлектуальная апрацоўка прававой інфармацыі. Гэта досыць складаная задача, якая ўключае ў сябе юрыдычную апрацоўку прававых актаў і яе сістэмны аналіз.

Раней ажыццяўленне інфармацыйна-прававой дзейнасці засноўвалася на вопыту спецыялістаў, якія фарміравалі масіў прававой інфармацыі па матадычных матэрыялах Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь. Пры гэтым у асноўным даваліся рэкамендацыі, як актуалізаваць прававую інфармацыю, прыводзіць прававыя акты ў кантрольны стан. Разам з тым сам працес аналізу прававых актаў, метады і прынцыпы інтэлектуальнай апрацоўкі не апісваліся. Супрацоўнікамі НЦПІ Рэспублікі Беларусь у 2000 г. былі разасланыя дзяржаўным органам Рэспублікі Беларусь Метадычныя рэкамендацыі па выкарыстанні АПКРБ пры індэксаванні прававых актаў, распрацаваныя ў мэтах забеспячэння адзінства правілаў індэксавання прававых актаў і аказання практычнай дапамогі спецыялістам дзяржаўных органаў і арганізацый, якія ажыццяўлялі істэматызацыю прававых актаў з выкарыстаннем Адзінага прававога класіфікатара Рэспублікі Беларусь.

Дадзеныя палажэнні адлюстроўваюць працэс паступальнага развіцця сістэмы класіфікацыі і інтэлектуальнай апрацоўкі прававой інфармацыі, удасканаленне якіх неабхоодна для стварэння адзінага інфармацыйна-прававой прасторы дзяржавы.

У якасці перспектыўных напрамкаў дзейнасці па інтэлектуальнай апрацоўцы НПА неабходны больш паглыблены аналіз актаў па вылучэнні нормы права і па выделению яе складных элементаў: гіпотэзы, дыспазіцыі і санкцыі. Рашэнне складаных лагічных і семантычных праблем у адносінах да складных элементаў нормы права дазволіць вылучыць фармулёўкі, якія ўступаюць у відавочную супярэчнасць. Напрыклад, неабходна выявіць нормы, якія будуць адначасова змышчаць як дазвол, так і забарону на ажыццяўленне вызначаных дзеянняў, а таксама ўказанні на абавязковасць і адначасова на агчымасць іх ажыццяўлення і г.д.

Функцыянальная значнасць класіфікацыі ў беларускім заканадаўстве складаецца ў рацыяналізацыі ўзаемасувязяў суб’ектаў прававых адносін, забеспячэнні ўзгодненасці нарматыўна-прававых актаў, інфармацыйным і метадычным забеспячэнні правапрымянення, стабілізацыі і павышэнні эфектыўнасці прававога рэгулявання.



У класіфікацыі шырока распаўсюджаны і з’яўляюцца тыповымі некаторыя юрыдычна-тэхнічныя дэфекты:

  • недакладны выбар крытэрыяў класіфікацыі;

  • памылковае ўсталяванне паняцця аб’ектаў класіфікацыі;

  • нявызначанасць тэрміналогіі аб’екта класіфікацыі;

  • памылковае вызначэнне паўнаты класіфікацыі;

  • невыразнасць тэрміналагічнага пазначэння класіфікацыі;

  • неабгрунтаванае абмежаванне колькасці класіфікацыйных груп.

Удасканаленне класіфікацый у беларускім заканадаўстве, ухіленне наяўных і прадухіденне магчымых дэфектаў павінны праходзіць у рамках распрацоўкі і ўкараненні ў практыку агульнаправавой канцэпцыі класіфікацыйнай тэхнікі, якая ўлучае ў сябе адзіныя для ўсіх галін заканадаўства прыёмы і метады правядзення класіфікацыі прававога атэрыялу, абгрунтаванне і выбар мэт класіфікацыі, усталяванне кантрольных механізмаў за працэсам яе правяздення і адказнасці за канчатковыя вынікі.
СпIс выкарыстанай лIтаратуры:


  1. Войткевич Е.А., Виняцкая Е.В. О классификации международных договоров Республики Беларусь // Проблемы правовой информатизации: Сб. ст. Мн.: НЦПИ, 2000, N 3.

  2. Латушкин С.П., Сатолина М.Н., Гриневич М.Г. и др. Единый правовой классификатор Республики Беларусь как основа систематизации законодательства // Проблемы правовой информатизации: Сб. ст. Мн.: НЦПИ, 2000, N 3.

  3. О мерах по совершенствованию государственной системы правовой информации: Указ Президента Республики Беларусь, 30 октября 1998 г. N 524 (в ред. Указов Президента Республики Беларусь от 04.01.1999 N 1, от 14.06.1999 N 330, от 16.12.2002 N 609, от 08.12.2005 N 584, от 16.11.2006 N 690, от 12.01.2007 N 23) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь 23 февраля 2001 г. N 1/2394.

  4. Об утверждении Единого правового классификатора Республики Бела­русь: Указ Президента Республики Беларусь, 4 января 1999 г. № 1 (в редакции Указа Президента Республики Беларусь от 6 августа 2002 г. № 424) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь 5 января 1999 г. N ½.

  5. Об информатизации: Закон Республики Беларусь, 6 сентября 1995 г. N 3850-XII (в ред. Закона Республики Беларусь от 20.07.2006 N 162-З) // Национальный реестр правовых актов Республики Беларусь 19 марта 2001 г. N 2/506.

: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка