Акадэмія кіравання пры прэзідэнце рэспублікі беларусь інстытут дзяржаўнага кіравання



Дата канвертавання05.07.2016
Памер66.62 Kb.
АКАДЭМІЯ КІРАВАННЯ ПРЫ ПРЭЗІДЭНЦЕ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

ІНСТЫТУТ ДЗЯРЖАЎНАГА КІРАВАННЯ

індывідуальны залік



ТЭОРЫЯ І ГІСТОРЫЯ ДЗЯРЖАВЫ І ПРАВА

ЗАРАДЖЭННЕ ПаРЛАМЕНТАРЫЗМУ Ў БЕЛАРУСІ

ЭКАЛАГІЧНАЕ ПРАВА, ЗЯМЕЛЬНАЕ ПРАВА

ПРАВА НА ЭКАЛАГІЧНУЮ ІНФАРМАЦЫЮ

Іванека Юлія Андрэеўна, 3 курс дзеннае аддзяленне

8 029 309 87 28

МІНСК, 2008



Зараджэнне парламентарызму ў Беларусі
Парламент з’яўляецца адным з важнейшых суб’ектаў ідэалагічнай дзейнасці ў сучасным грамадстве. Ён уяўляе сабой спецыфічную сістэму дзяржаўнай улады, заснаванай на прынцыпах раздзялення ўлады і вяршэнства закону. Парламент займае вядучую ролю ва ўстанаўленні і развіцці адносін сацыяльнай справядлівасці і правапарадку, сацыяльнай абароны і законнасці. Парламентарызм вызначаецца як сістэма арганізацыі і функцыянавання вярхоўнай дзяржаўнай улады пры наяўнасці выбарнага заканадаўчага органа – парламента, які характарызуецца раздзяленнем заканадаўчай і выканаўчай функцый. Узровень яго развіцця абумоўлівае прыярытэтныя грамадскія каштоўнасці , ідэалы і перакананні. Асаблівасці дзейнасці парламенту з’яўляюцца адным з важнейшых паказчыкаў дэмакратычнасці дзяржавы [1].

У сувязі з асаблівым значэннем інстытута парламента, заўсёды існуе неабходнасць у падтрыманні высокага ўзроўню эфектыўнасці яго функцыянавання. З мэтай вызначэння далейшага шляху развіцця Рэспублікі Беларусь, належнага выканання парламентам важнейшых задач, прадыктаваных патрабаваннямі высокага ўзроўню развіцця дэмакратыі, забеспячэння сацыяльнай справядлівасці і правапарадку, неабходна ацэнка дзейнасці заканадаўчага органа на сучасным этапе і шляхам звароту да зараджэння і гістарычнага развіцця нашай дзяржавы.

Інстытут парламентарызму мае многавяковую гісторыю, неаддзельную ад развіцця яе дзяржаўнасці. Яго вытокі пачынаюцца з Полацкага веча, сеймаў Вялікага княжаства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, Дзяржаўнай думы Расійскай імперыі.

Свае асаблівасці ў параўнанні з іншымі краінамі мела сістэма прадстаўніцтва Вялікага княжаства Літоўскага. З пачатку свайго ўтварэння ВКЛ ўяўляла сабой манархію начале з Вялікім князем. Ён узначальваў узброеныя сілы, мог абвяшчаць вайну, заключаць мір, уступаць у саюзы з іншымі дзяржавамі. Але для вырашэння некаторых пытанняў склікаўся так званы дарадчы орган – рада, у склад якой уваходілі князі, баяры і іншыя прадстаўнікі прывілегіраваных саслоўяў. У самым пачатку зараджэння прадстаўнічага органа адметным з’яўляецца тое, што рада ў той час не мела статуса дзяржаўнай установы. Толькі праз некаторы час яна была трансфармавана ў дзяржаўны прадстаўнічы орган – паны-раду. У гэты час зараджэнне і развіццё інстытута прадстаўніцтва праходзіла ў феадальны перыяд, у сувязі з чым існавала праблема, якая не знаходзіла свайго рашэння на працягу многіх гадоў. Гэтай праблемай з’яўлялася тое, што існаванне рады забяспечвала правы толькі прывілегіраваных саслоўяў. У склад паны-рады ў той час уваходзілі каталіцкі епіскап, ваяводы, кашталяны, маршалкі, канцлер, гетман, падскарбі, старосты і інш. Таксама доступ на пасяджэнні рады мелі толькі католікі.

Асаблівую ролю ў сістэме дзяржаўнага кіравання меў вальны сейм. На яго пасяджэннях удзельнічалі ўсе сябры рады, важнейшыя чыны цэнтральнага і мясцовага кіравання, прадстаўнікі каталіцкага і пра-васлаўнага духавенства, а таксама па два дэпутаты ад шляхты з кожнага павета. Сейм абмяркоўваў галоўныя пытанні ўнутранай палітыкі, заканадаўчыя акты, устанаўліваў падаткі, вырашаў судовыя справы, выбіраў вялікага князя і зацвярджаў кандыдатаў на важнейшыя дзяржаўныя пасады. Пры наяўнасці такіх органаў ўжо можна было гаварыць, што ВКЛ паступова становіцца падобна на парламентарную манархію. Дзеянне рады ў гэты час не абмяжоўвалася толькі заканадаўчымі функцыямі, яна мела магчымасць кіраваць і іншымі дзяржаўнымі справамі. Паступова роля шляхты ўсё больш павялічвалася, дараваліся прывілеі, якія сталі галоўнай мэтай яе палітычнай дзейнасці. На наш погляд гэта асноўны недахоп, які, акрамя іншых, стаў прычынай страты самастойнасці ВКЛ спачатку ў складзе Рэчы Паспалітай, а потым пры пераходзе ў склад Расійскай імперыі, калі абяцанні расійскага ўрада не кранаць набытых беларускай шляхтай правоў і існуючых грамадскіх адносін абумовілі спакойны пераход новападданых у новую дзяржаўную залежнасць.

Таксама працэс развіцця парламентарызму праходзіў ва ўмовах, звязанных са статусам дзяржавы як суб’екта федэрацыі ў складзе СССР і з неаднакратным прыняццем Канстытуцый, ў якіх не аднолькава вызначалася роля заканадаўчага і прадстаўнічага органа дзяржавы [1]. У савецкую эпоху народнае волевыяўленне ажыццяўлялася ў час правядзення ўсебеларускіх з’ездаў Саветаў і сазываў Вярхоўнага Савета БССР.

Зыходзячы з гістарычнага вопыту, сутнасць парламентарызму заключаецца ў тым, што парламент – орган, які выбіраецца грамадзянамі і які з’яўляецца адзіным заканадаўчым органам дзяржавы, а таксама ў яго павінна быць магчымасць здзяйсняць кантроль за дзейнасцю ўрада. На аснове дадзенага сцверджання у некаторых аўтараў існуе пункт гледжання, што ў 80-ыя годы як у Беларусі, так і ў цэлым у СССР савецкую форму арганізацыі ўлады нельга было назваць парламентарызмам, а ўся паўната ўлады знаходзілася ў руках камуністычнай партыі [2, ст.32,33].

Першы этап фарміравання беларускага парламентарызму (1919 г. – канец 80-ых – пачатак 90-ых гг.) адметны тым, што заканадаўчыя паўнамоцтвы не былі замацаваны за адным органам дзяржаўнай улады. З’езд Саветаў у перыяд сваёй работы з’яўляўся вышэйшым прадстаўнічым і праватворчым органам, а паміж з’ездамі вышэйшай уладай з’яўляўся Цэнтральны выканаўчы камітэт, які быў надзелены не толькі распарадчай і кантралюючай функцыямі, але і заканадаўчай.

Пасля прыняцця Канстытуцыі БССР 1937 г. вышэйшым органам улады ў рэспубліцы быў абвешчаны Вярхоўны Савет. Станоўчым момантам Канстытуцыі 1937 г. з’яўлялася тое, што заканадаўчая ўлада стала належаць выключна Вярхоўнаму Савету БССР.

Аднак арганізацыя заканадаўчай улады была далёкай ад ідэальнай, а элементы парламентарызацыі заставаліся ілюзорнымі, так як заканадаўнічаў фактычна кіруючы орган Камуністычнай партыі, а рэгламент не змяшчаў у сабе якасна адметных парламенцкіх форм работы.

Канстытуцыяй БССР 1978 г. быў адданы прыярытэт Вярхоўнаму Савету над іншымі органамі ўлады.

К канцу 80-ых- пачатку 90-ых гг. роля кампартыі як “кіруючай сілы” была паменшана [2, ст. 32]. Саветы дэпутатаў сталі прэтэндаваць на прысваенне функцый як заканадаўчай, так і выканаўчай улады. Падобнае становішча ўяўляла сабой так званы “канстытуцыйна-прававы эклектызм” і не адпавядала прынцыпам арганізацыі ўлады ў Западнай Еўропе [2, ст. 34]. Такая сітуацыя тлумачыцца адсутнасцю гістарычнага і практычнага прававога вопыту, імкненне кампартыі ўтрымаць уладу пры дапамозе выбараў народам Саветаў дэпутатаў, а таксама немагчымасцю ў кароткі тэрмін перайсці да пэўнай формы ўлады.

На другім этапе фарміравання парламентарызму (з 1991 г. – па цяперашні час) важнае значэнне мела Дэкларацыя Вярхоўнага Савета “Аб дзяржаўным суверэнітэце Республікі Беларусь” ад 27 ліпеня 1990 г., якая ў 1991 г. набыла статус канстытуцыйнага акта. Сёмы артыкул Дэкларацыі ўпершыню на заканадаўчым узроўні замацаваў палажэнне аб тым, што “размежаванне заканадаўчай, выканаўчай і судовай улады з’яўляецца важнейшым прынцыпам існавання Беларускай ССР як прававой дзяржавы” [1]. У гэты час умацаваліся пазіцыі Вярхоўнага Савета, у сувязі з чым Беларусь прызнавалася парламенцкай рэспублікай.

У гэты час распрацоўвалася новая Канстытуцыя , якая была прынята 15 сакавіка 1994 г., адпаведна якой вышэйшым прадстаўнічым, пастаянна дзеючым і адзіным заканадаўчым органам дзяржаўнай улады прызнаваўся Вярхоўны Савет, а кіраўніком выканаўчай улады - Прэзідэнт. У шостым артыкуле быў замацаваны прынцып раздзялення ўлады на заканадаўчую, выканаўчую і судовую. Аднак і ў Канстытуцыі быў заложаны дысбаланс паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета і выканаўчай улады, узначаленай Прэзідэнтам Республікі Беларусь, і толькі пасля унясення змяненняў і дапаўненняў ад 24 лістапада 1996 г. у Канстытуцыю Республікі Беларусь заканадаўчая ўлада перастала валодаць прывілегіраваным становішчам. Парламент набыў больш дасканалую структуру і названне, якія больш поўна адказваюць сталым стандартам парламентарызму. Зараз Парламент з’яўляецца сталым заканадаўчым і прадстаўнічым органам дзяржаўнага кіравання.

Такім чынам, у сувязі з находжаннем Беларусі у складзе іншых дзяржаў, адсутнасцю магчымасці самастойна вырашаць свой шлях развіцця, можна растлумачыць даволі маруднае станаўленне парламентарызму. Паспяховае развіццё дэмакратычных інстытутаў дзяржаўнага кіравання патрабуе захавання свайго суверэнітэту ва ўзаемаадносінах з іншымі дзяржавамі.

Звяртанне ўвагі да зараджэння і гісторыі развіцця парламентарызму Беларусі садзейнічае найбольш поўнаму разуменню праблем, з якімі сутыкалася дзяржава ў працэсе яго фарміравання і прадбачанню праблем, якія могуць узнікнуць у працэсе ўдасканальвання дэмакратычнай сістэмы кіравання.



Літаратура

  1. “Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь”, Савет Рэспублікі/ [Электронный ресурс], - Рэжым доступа: http://www.sovrep.gov.by/– Дата доступа: 04.12.08.

  2. Пліско М.К. Палітыка-прававы статус Верхоўнага Савета Беларусі і форма праўлення ў 1990-1994 гг., Мн, Амалфея, - 2002г.–236 с.

  3. Еўзераў Р.Я. Парламентарызм і раздзялення ўлады ў сучаснай Расіі //Часопіс “Поліс” ("Палітычныя даследванні"), 1998, № 5.

  4. Раманаў Р.М. Паняцце і сутнасць парламентарызму// "Сацыяльна-палітычны часопіс" (Сацыяльна-гуманітарныя веды), 1998, № 4.

  5. Палітычная гісторыя: Расія - СССР – Расійская федэрацыя. - Т.1. М., 1996.

  6. Аніпяркоў В. Вялікае княства Літоўскае ў палітычнай сістэме РП // Гісторыя: праблемы выкладання. 2000. № 4.

  7. Лойка П. А. Шляхта беларускіх зямель у грамадска-палітычным жыцці Рэчы Паспалітай у другой палове XVI—першай трэці XVII ст. Мн.: БДУ, 2002.

: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка