Академия министерства внутренних дел республики беларусь следственно-экспертный факультет



Дата канвертавання15.05.2016
Памер77.96 Kb.
УЧРЕЖДЕНИЕ ОБРАЗОВАНИЯ «АКАДЕМИЯ

МИНИСТЕРСТВА ВНУТРЕННИХ ДЕЛ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ»

СЛЕДСТВЕННО-ЭКСПЕРТНЫЙ ФАКУЛЬТЕТ

Индивидуальный зачет



ТЕОРИЯ И ИСТОРИЯ ГОСУДАРСТВА И ПРАВА

РАЗВИТИЕ МЕСТНОГО САМОУПРАВЛЕНИЯ

В ВЕЛИКОМ КНЯЖЕСТВЕ ЛИТОВСКОМ

УГОЛОВНОЕ ПРАВО И ПРОЦЕСС

ДОПУСТИМОСТЬ ДОКАЗАТЕЛЬСТВ И ПОСЛЕДСТВИЯ ЕЁ НАРУШЕНИЯ

ПО УГОЛОВНО-ПРОЦЕССУАЛЬНОМУ ЗАКОНОДАТЕЛЬСТВУ

РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ

ЦВЫР ЮЛИЯ СЕРГЕЕВНА, 4 курс дневное отделение

8 029 574 32 58

МИНСК, 2008


Развіццё мясцовага самакіравання ў Вялікім княстве Літоўскім


Самакіраванне ў ВКЛ насіла саслоўны характар і развівалася па некалькіх напрамках. Так, розныя аспекты шляхецкага самакіравання даследуюць А. Закшэўскі, Д. Канечна-Урбановіч, А.А.Радаман, сялянскае самакіраванне – В.Ф. Голубеў. Аднак найбольш сур’ёзна ў беларускай і замежнай гісторыка-прававой навуцы былі даследаваны розныя аспекты станаўлення мяшчанскага самакіравання, якое атрымала ў ВКЛ шырокае развіццё. Менавіта таму ў гэтым эсэ мы сканцэнтруем увагу менавіта на праблемах генезісу мяшчанскага (гарадскога) самакіравання.

На працягу XIX–XX стст. розныя аспекты названай тэмы ўздымалі ў сваіх працах У.Антановіч, Р. Баравы, Ю. Бардах, А. Грыцкевіч, В. Дружчыц, В. Каваленка, З. Капыскі, В. Келер, С. Кутшэба, Ф. Тараноўскі, М. Ула­дзімірскі-Буданаў і інш. Цікавасць да гэтай праблематыкі выяўляюць і сучасныя гісторыкі, сярод якіх трэба вызначыць А.Доўнара, М. Макарава, Н. Місарэвіч, З. Яцкевіча і інш. Менавіта працы вызначаных навукоўцаў з’яўляюцца падмуркам для аналізу мяшчанскага самакіравання ў ВКЛ у рамках дадзенага эсэ.

Звычайна лічыцца, што ў першую чаргу развіццё самакіравання ў гарадах ВКЛ звязана з рэцэпцыяй местамі ВКЛ магдэбургскага і часткова роднаснага яму хэлмінскага права. Наступствы гэтага працэсу цікавілі даследчыкаў здаўна. Як даследчыцкую праблему яе ўпершыню паставіў у канцы XIX ст.  М.Ф. Уладзімірскі-Буданаў. Ён адзначыў, што ўвядзенне магдэбугскага права разарвала дагэтуль існаваўшае адзінства горада (места) і зямлі, ізалючы горад ад зямлі. Гэта, у сваю чаргу, мела згубныя наступствы для ўсёй дзяржавы [2, с.252–253]. Такога пункту гледжання прытрымліваліся таксама У. Антановіч і А. Грушэўскі. Але ж не ўсе гісторыкі давалі адмоўную ацэнку рэцэпцыі магдэбургскага права. Напрыклад, А. Павінскі звярнуў увагу на тое, што прыняцце гэтага права спрыяла развіццю гандлю і рамяства, росту грашовага абарачэння [1, с.106], а М. Доўнар-Запольскі ўвогуле прыйшоў да высновы, што юрыдычна-канстытуцыйнае адасабленне местаў стала заканчэннем пэўнага этапу іх развіцця і спрыяла шпарчэйшаму развіццю эканомікі [1, с.107].

Звярнём увагу на канкрэтныя факты і дынаміку зменаў, якія адбываліся ў гарадах з увядзеннем магдэбургскага права. У ВКЛ магдэбургскае права стала ўводзіцца пазней, чым у іншых краінах Еўропы, пры гэтым працэс рэцэпцыі нямецкага гарадскога права набыў тут шмат адметных рысаў. Так, як давёў Ф. Тараноўскі, крыніцамі магдэбургскага права ў ВКЛ у XVI–XVII стст. былі пераважна перапрацоўкі польскіх юрыстаў Барталамея Гроіцкага (1556, 1558, 1559, 1567), Паўла Шчэрбіча (1581) і Яскера (1602), а ў якасці субсідыярных крыніц права ў гарадах прымаліся ранейшыя нормы звычаёвага права і земскае права (Статуты ВКЛ).

Трэба адзначыць, што працэс увядзення магдэбургскага права ў гарадах ВКЛ з’явіўся заканамерным вынікам змен, якія адбываліся ў грамадстве. Напрыклад, З. Капыскі сцвярджаў, што па меры канцэнтрацыі ў местах рамёстваў і гандлю, а значыць, па мерцы ўзмацнення іх гаспадарчай самастойнасці, узмацняліся і памкнені мяшчан да грамадскай самастойнасці, да афармлення мяшчанства як стану (саслоўя) феадальнага грамадства з уласнымі правамі і прывілеямі [3, с. 43]. Трэба, аднак, звярнуць увагу і на той факт, што магдэбургскае права ў ВКЛ з’явілася, як адзначае Ю.Бардах, не ў выніку патрабаванняў мяшчан, якія імкнуліся здабыць асобны статус у працэсе вылучэння іх у асобны грамадскі стан, а ў выніку дзейнасці вялікакняжацкай ўлады [1, с.108]. Першымi гарадамі ВКЛ, якія атрымалi магдэбурскае права, былі Вiльня (1387 г.) і Берасце (1390 г.) [4, с. 38]. З канца XV ст. і іншыя гарады ВКЛ пачынаюць набываць на падставе спецыяльных гарадскіх прывілеяў самакіраванне на падставе магдэбургскага права.

У прывілеях на магдэбургскае права гаварылася, што мяшчанам дазваляецца судзiцца i вырашаць свае справы па тэўтонскім i магдэбургскім праве i прадастаўляюцца некаторыя ільготы. Як адзначалася раней, прывілеі даваліся гарадам вярхоўнай ўладай ВКЛ або, у выпадку прыватнаўласнiцкiх гарадоў, вялікім князем па просьбе ўладальнiка горада. У абодвух выпадках ён выконваў ролю юрыдычнага акта, які даваў права на самакiраванне, спрыяў саслоўнай кансалiдацыi гараджан, вызваляў iх ад феадальнай залежнасцi. Але існуе таксама і іншы пункт гледжання на дадзеную праблему. Напрыклад, Т.І.  Доўнар адзначае, што многія гарадскія граматы грунтаваліся на ўласным гарадскім звычаёвым праве і самакіраванне ў такіх гарадах было адносным, бо іх насельніцтва вызва­лялася толькі ад прамога ўплыву ўлады мясцовай адміністрацыі [8, с. 3]. Сапраўды, граматамі на магдэбургскае права гарады вызваляліся з-пад улады мясцовай ваяводскай і павятовай адміністрацыі, а мяшчане з-пад юрысдыкцыі гродскіх судоў. Пра гэта гаварылася амаль ва ўсіх прывілеях гарадам на самакіраванне. Напрыклад, у прывілеі на магдэбургскае права Новагародку (Навагрудку) 1511 г., які выдаў вялікі князь літоўскі Жыгімонт, чытаем: «Тых мешчан и все посольство вжо от тых часов выимуем от права замку нашого Новогородского и от всих судов и моцы воевод, старост, намесников, судей». [9, с. 94].

У аснове сістэмы самакіравання на падставе магдэбургскага права стаяла гарадская абшчына, якая з’яўлялася калектыўным суб’ектам права. Яна вырашала найбольш значныя пытанні гарадскога жыцця: прымала рашэнні, якія датычыліся ўсіх мяшчан, горада ў цэлым, кантралявала дзейнасць органаў гарадскога кіравання. На чале сістэмы магдэбургскага самакіравання стаяў войт – кіраўнік мясцовай адміністрацыі, які выконваў галоўную распарадчую ўладу ў гарадской абшчыне і ўзначальваў войтаўскі суд, а ў час яго адсутнасці яго намеснік (лантвойт). Звычайна войт прызначаўся на пасаду вялiкiм князем цi феадалам (уласнікам горада), часам выбiраўся насельнiцтвам з заможных шляхцiцаў цi мяшчан. Непасрэднае кіраванне гарадскімі справамі знаходзілася ў руках бурмістраў, радцаў (саветнікаў) і лаўнікаў (засядацеляў), якія складалі магістрат – выбарны адміністрацыйна-судовы орган. Галоўным жа органам гарадскога самакіравання была гарадская рада, якая складалася з радцаў i лаўнiкаў і выбiралася з лiку купцоў, багатых майстроў і цэхмiстраў. Цвёрда вызна­чанай колькасці членаў рады не было, звычайна ў гарадах ВКЛ колькасць членаў рады набліжалася да 12 (гэта лічба лічылася класічным узорам) [7, с. 255]. Узначальваў раду выбарны бурмiстр, ён жа і вёў яе пасяджэнні. У выпадках, калі ў горадзе адначасова дзейнічалі некалькі бурмістраў, пасяджэнні рады праводзіліся імі па чарзе. Звычайна бурмістра выбіралі на пасаду войт і прызначаныя ім выбаршчыкі (10–20 чалавек) на 1 год, пасля сканчэння якога ён рабіў праваздачу перад радай. З цягам часу пабольшала роля сходу гараджан у працэдуры выбараў рады і яе кіраўніка, у XVI ст. сход прапаноўваў некалькі кандыдатур, з якіх войт зацвярджаў на пасаду аднаго або двух. Таксама змяніўся прынцып справаздачы бурмістра, яна праходзіла ўжо на агульным сходзе гараджан [6, с. 356].

Што датычыцца паўнамоцтваў войта і бурмістраў, то яны ў розных гарадах значна адрозніваліся. Напрыклад, судом другой інстанцыі ў адносінах да войтаўскага суда ў некаторых гарадах быў суд вялікага князя і рады (Магілёў, Менск), а ў некаторых іншых гарадах (Пінск) – гродскі (замкавы) суд старасты. У Новагародку войт разам з шасцю радцамі выбіраў двух бурмістраў, а ў Пінску бурмістр прызначаўся старастам з чатырох кандыдатаў, якіх прадстаўлялі мяшчане. На падставе гэтых фактаў А.Ф. Вішнеўскі адзначае адсутнасць якой-небудзь залежнасці войта і бурмістраў ад асноўнай массы гарадскога насельніцтва, а таму, на яго думку, не існуе дастатковых падстаў лічыць іх органамі гарадскога самакіравання [10, с. 64]. Але яшчэ У. Сыракомля згадваў пра агульны сход гарадской абшчыны Менска 1590 г., на якім было прынята рашэнне аб замене iснаваўшага раней парадку выбараў васьмi змен рады на тры, кожная з якiх павінна была выконваць свае абавязкi на працягу аднаго года. Гэты прыклад не дазваляе цалкам пагадзіцца з сцвярджэннем прафесара А.Ф. Вішнеўскага.

Трэба адзначыць, што ў пэўных гарадах ВКЛ існавалі элементы гарадскога самакіравання і да надання ім магдэбургскага права. Сістэмнае даследаванне віцебскага мейскага права, як цэласнай і завершанай сістэмы права, якая пераймалася іншымі гарадскімі паселішчамі рэгіёна, было праведзена М. Макаравым у рамках кандыдацкай дысертацыі. У 2008 г. названым даследчыкам была апублікавана манаграфія «Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча насельніцтва местаў Беларускага Падзвіння ў XIV – першай палове XVII ст.», у якой аўтар адзначае, што ў Віцебску задоўга да ўвядзення магдэбурскага права (1597 г.) функцыяніравалі ўрад войта (з канца XV ст.) і дапаможны орган мейскіх уладаў, які складаўся з прадстаўнікоў мяшчан [5, с. 118]. Віцебскія войты «дамагдэбурскага» перыяду, у параўнанні з войтамі магдэбургій, мелі вельмі абмежаваныя паўнамоцтвы, але яны выбіраліся самімі мяшчанамі і таму з’яўляліся прадстаўнікамі мяшчанскай абшчыны Віцебска, а не вялікакняжацкай улады. Органам самакіравання тут было прадстаўніцтва мяшчан пры войце, якое таксама існавала ў Віцебску задоўга да надання магдэбургскага права (самыя раннія дакладныя звесткі пра яго датуюцца 30-мі гг. XVI ст.). Зразумела, што органы самакіравання паводле віцебскага мейскага права значна адрозніваліся ад тых, якія ствараліся ў гарадах з магдэбургскім правам, але іх існаванне пазваляе гаварыць аб з’яўленні самакіравання ў гарадах ВКЛ задоўга да ўвядзення магдэбургскага права.

У выніку трэба адзначыць, што самакіраванне ў ВКЛ – унікальная з’ява ў маштабах усёй дзяржавы. Прадстаўленая карціна ўвядзення і распаўсюджвання самакіравання ў гарадах ВКЛ сведчыць аб разнастайнасці ўзораў яго фарміравання, а колькасць даследванняў па гэтай тэме – аб цікавасці з боку сучаснага грамадства.



Спіс літаратуры

  1. Бардах, Ю. Штудыі з гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. / Ю. Бардах. – Мн., 2002. – С. 459.

  2. Дружчыц, В. Беларускія месты ў гістарычнай літаратуры / В. Дружчыц // Гістарычна-архэолёгічны зборнік. – № 1. (Даклады і рэфэраты 1925–1926 году). – Менск: Выданьне Інстытуту Беларускае культуры, 1927. – С. 249.

  3. Копысский, З.Ю. Социально-политическое развитие городов Белоруссии в XVI – первой половине XVII вв. / З.Ю. Копысский. – Мн.: Наука и техника, 1975.– С.192.

  4. Баравы, Р. Атрыманьне Магдэбурскага права Берасьцем i палiтычная барацьба ў Вялiкiм Княстве Лiтоўскiм на мяжы XIV–XV стагоддзяў / Р. Баравы // Беларускi гiстарычны агляд. Том 1, 1994.– С.38–53.

  5. Макараў, М. Ад пасада да магдэбургіі: прававое становішча насельніцтва Беларускага Падзвіння ў XIV – першай палове XVII ст. / М. Макараў. – Мн.: УП «Экаперспектыва», 2008.– С. 248.

  6. Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. / Мн.: БелЭн, 2005–2006. – Т. 1. Абаленскі-Кадэнцыя. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э.Э. Герасімовіч. – 2005. – С. 688.

  7. Вялікае Княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. / Мн.: БелЭн, 2005–2006. – Т. 2. Кадэцкі корпус – Яцкевіч. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. З.Э. Герасімовіч. – 2006. – С. 792.

  8. Магдэбургскае права на Беларусі: Матэрыялы навук. канф., прысвечанай 500-годдзю выдачы г. Мінску граматы на магдэбургскае права (Мінск, 26 сакавіка 1999 г.). – Мн., 1999.– С.258.

  9. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі ў дакументах і матэрыялах. / Аўт.-склад. А.Ф. Вішнеўскі, Я.А. Юхо. – Мн.: Акадэмія МУС Рэспублікі Беларусь, 1998.– С. 320.

  10. Вішнеўскі, А.Ф. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі (ΙΧ – пачатак ΧΧ ст.): Курс лекцый. – Мн.,1996.– С.205.

: pub
pub -> Індывідуальныя ўдзельнікі вочнага тура Беларускай юрыдычнай студэнцкай алімпіяды-2012
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Сутнасць прававой інфарматызацыі
pub -> Да ўдзелу ў завочным камандным туры Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2009 дапушчаны наступныя каманды
pub -> Навучальная установа (факультэт) Колькасць каманд, назвы каманд
pub -> Зводны пратакол камандны залік
pub -> Зводны пратакол індывідуальны залік
pub -> Статыстычная табліца ўдзельнікаў завочнага індывідуальнага тура Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды 2008
pub -> Беларускай студэнцкай юрыдычнай алімпіяды – 2008 Намінацыя: Колькасць балаў за завочны тур
pub -> Агееў А. Р. Спіс Навукова-метадычныя работы І публікацыі
pub -> Асноўныя публікацыі: Манаграфіі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка