Акадэмія паслядыпломнай адукацыі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер24.02 Kb.
Анонс

XXYIІ метадычны летнік

адбудзецца з 4 па 9 ліпеня 2016 года


ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі” пры падрымцы Астравецкага аддзела адукацыі і Альхоўскай сярэдняй школы праводзіць аўтарскія курсы прафесара кафедры педагогікі і менеджмента адукацыі М.І. Запрудскага (План повышения квалификации и переподготовки кадров образования в 2016 году ГУО «Академия последипломного образования», утвержденный приказом Министерства образования Республики Беларусь 14.12.2015 № 979. Рэжым доступу: http://www.academy.edu.by/files/pk%202016/13_01_2016_Plan_APO.pdf . Старонка 11).
Тэма курсаў: “Cучасныя метады і сродкі ацэнкі якасці адукацыі вучняў ва ўстановах агульнай сярэлняй адукацыі”.
Мэта курсаў – разуменне і прыняцце ўдзельнікамі сучасных уяўленняў аб якасці адукацыі, валоданне метадамі і сродкамі яе фарміравання і ацэнкі.
Месца правядзення заняткаў – “зялены клас” на беразе р. Страча і кабінет інфарматыкі Альхоўскай школы.
Удзельнікі – толькі тыя настаўнікі, кіраўнікі школ, метадысты і выкладчыкі ІРА, якія загадзя дашлюць заяўкі і атрымаюць спецыяльная запрашэнні. Пры гэтым педагогі, якія ўпершыню заявіліся ў летнік, будуць мець перавагі.
Аформіце заяўку ў выглядзе табліцы і дашліце М.І. Запрудскаму

zaprudskyn@mail.ru



Прозвішча, імя і імя па бацьку




Пасада. Які вучэбны прадмет выкладаеце?




Месца працы




Хатні адрас з паштовым індэксам




Тэлефон 8-0ХХХХХХХХ




Е-mail




Прозвішча, імя і імя па бацьку кіраўніка, які аплоціць камандзіроўку (калі яе дадуць)




Чаму Вы вырашылі вучыцца менавіта на гэтых курсах?




Якія эфектыўныя метады і сродкі ацэнкі якасці адукацыі вучняў Вы можаце прадэманстраваць у летніку (не абавязкова)?




У якім годзе Вы ўпершыню прыехалі ў летнік (калі тут бывалі раней)?




Колькі разоў Вы прайшлі навучанне на курсах у леніку?




Пажаданае месца начлегу (свая палатка ці прышкольны інтэрнат)?




На чым прыедзеце ў летнік: на сваёй машыне ці грамадскім транспартам?





Важныя даты:

21 --31 мая – прыем заявак,

4 ліпеня – заезд, першы дзень курсаў,

9 – апошні дзень курсаў,

10 ліпеня – ад’езд.
Падрабязнасці пра летнік можна прачытаць на старонках часопіса “Фізіка” (раней – “Фізіка: праблемы выкладання” у 4-х або ў 5-х нумарах, акрамя 2013 -- 2015 годоў), у “Настаўніцкай газеце” (у ліпеньскіх або жнівенскіх нумарах), а таксама ў інтэрнэце:

http://www.academy.edu.by/personalii/372.html


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка