Аксіназій майсей, баец Калышкаўскай чон. Андрэенка васіль Ігнатавіч



Дата канвертавання15.05.2016
Памер122.68 Kb.
АКСІНАЗІЙ Майсей, баец Калышкаўскай ЧОН.

АНДРЭЕНКА Васіль Ігнатавіч, н. ў в. Падворыцы Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

АНТАНЕВІЧ Адольф Сямёнавіч, н. ў 1892, у 1912-17 служыў у царскай арміі, узнагароджаны Георгіеўскім крыжам. У 1918-21 ваяваў на Паўднёвым фронце. Потым працаваў у саўгасе «Адаменкі». Удзельнік Айчыннай вайны з 1941 па 1944. Памёр у 1989.

АНТОНЕНКАУ Фядот Яфімавіч, н. ў 1895, в. Стасева. У кастрычніку 1917 уступіў у рады Чырвонай гвардыі. У складзе этапна-транспартнай часткі 5-й арміі ўдзельнічаў у баях з немцамі пад г. Дзвінскам, у раёне в. Румпішты. 3 лютага 1918 да сакавіка 1920 у складзе 27-га стралковага палка Украінскай дывізіі ваяваў на Паўднёвым фронце пад г. Чаркасы, у Чарнігаўскай вобласці. Быў паранены. У 1920-21 на Заходнім фронце ў раёне Полацка, Маладзечна, Ліды. У 1930-я гады і пасля вайны працаваў у калгасе ў в. Вялікае Сяло. Памёр у 1986.

АПАРЦАЎ Самуіл, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада.

АРЛОУ Андрэй Якаўлевіч, н. ў 1890 у в. Шусцева Дабрамыслянскага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны.

БАРДЗЮКОУ Аляксандр, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада.

БАРДЗЮКОУ Яўген Ф., баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада.

БАРЫСАЎ Якаў Іванавіч, н. ў 1894, удзельнік грамадзянскай вайны. 3 лістапада 1917 у арміі, служыў у в. Шніткі Лёзненскага р-на, дзе абучаліся навабранцы. У студзені 1918 пераведзены ў вайсковую часць Віцебскай губернскай ЧК, прымаў удзел у баявых аперацыях супраць контррэвалюцыйных бандаў у Сенненскім, Дзвінскім і інш. паветах Віцебскай губерні.

БАЧЭЙКА Сямён Малахавіч, н. ў 1898, удзельнік грамадзянскай вайны. У верасні 1919 прызваны ў Чырвоную Армію. У складзе 70-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі ваяваў з белапалякамі і бандамі Булак-Балаховіча пад г. Шнекам.

БЕЛКІН Васіль Мінаевіч, н. ў 1882, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі.

БРУЗГУЛ Васіль Іванавіч, н. ў 1894, удзельнік грамадзянскай вайны. У кастрычніку 1919 г. прызваны ў Чырвоную Армію. У складзе 133-га стралковага палка 15-й Сівашскай дывізіі удзельнічаў у разгроме белагвардзейскіх войск Урангеля.

БУМАЖКІН Іван Іванавіч, н. ў 1896, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1917-22 служыў у 1-м Віцебскім палку і Арэнбургскім палку 75-й дывізіі.

БУХАУЦОУ Пётр Паўлавіч, н. ў 190О. У лістападзе 1918 прызваны ў Чырвоную Армію. У складзе 152-га стралковага палка 17-й дывізіі ўдзельнічаў у вызваленві Беларусі ад нямецкіх акупантаў і разгроме банд Пятлюры на Украіне. Быў паранены. 3 мая 1919 служыў у 19-м асобным этапным батальёне і асобным інжынерным палку на Заходнім фронце. Потым быў санінструктарам эпідэмічнага атрада ваеннай акадэміі імя Талмачова ў г. Петраградзе.

ВАРАНЁНАК Барыс, баец Калышкаўскай ЧОН.

ВАСІЛЬКОУ Фёдар Іванавіч, н. ў в. Перамонт Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

ВІДУС Піён Васілевіч, н. ў в. Сітна Горбаўскага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны.

ВІТКОУСКІ Сідар Іванавіч, н. ў 1885 у в. Ціханава Дабрамыслянскага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны. Загінуў у ліпені 1941 у час палёту нямецкай авіяцыі.

ВОЛКАЎ Канстанцін Раманавіч, н. ў 1895 у в. Веляшковічы, удзельнік грамадзянскай вайны.

ВОЛКАЎ Павел Аляксандравіч, н. ў 1894 у в. Веляшковічы, удзельнік грамадзянскай вайны.

ГРЫНКІН Павел Цімафеевіч, н. ў 1898 у в. Ніканаўшчына Кавалёўскага с/с. 3 1918 па 1924 - у Чырвонай Арміі, ваяваў па Паўднёвым і Паўднёва-Заходнім франтах. Пасля дэмабілізацыі працаваў у сельскай гаспадарцы. Удзельнік Айчыннай вайны. Памёр у 1989.

ДАНЮК Севасцьян Васілевіч, н. ў 1887, г. п. Лёзна. У сакавіку 1918 быў прызваны ў Чырвоную Армію. У складзе 33-га Кубанскага кавалерыйскага палка ўдзельнічаў у баях з войскамі Дзянікіна і Урангеля. Пры ўзяцці Перакопа быў паранены. Са студзеня 1920 служыў у Туземным кавалерыйскім дывізіёне, ваяваў супраць белагвардзейскага генерала Мільера ў раёне Паўночнай Дзвіны, з красавіка 1920 - у кавалерыйскім атрадзе героя грамадзянскай вайны Хаджы-Мурата Дзарахохава. Пры вызваленні г. Архангельска быў зноў паранены. У верасні 1920 як не здольны да страявой службы быў накіраваны ў 2-ю брыгаду 4-й стралковай дывізіі малодшым агентам па нарыхтоўцы прадуктаў для фронту. Пры выкананні задания пад г. Беластокам быў паранены трэці раз. 3 мая 1922 г. жыў у Лёзне. Памёр у 1969 г.

ДАРЗІН Ян Якаўлевіч, н. ў 1894 у в. Вагараўшчына Лёзненскага с/с. У 1919-20 у Чырвонай Арміі, камандзір узвода, ад'ютант батальёна 150-га стралковага палка 17-й дывізіі на Заходнім фронце. За мужнасць і адвагу ў баях быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга. Пасля вайны вярнуўся на радзіму. У 1931 г. быў адным з арганізатараў калгаса імя Чапаева (в. Вагараўшчына). Працаваў бухгалтерам. У 1937 незаконна рэпрэсіраваны. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, медалямі «За штурм Прагі», «За перамогу над Германіяй». Пасля дэмабілізацыі з 1946 г. да 1959 г. працаваў аграномам Лёзненскай ільносемстанцыі. Паводле рашэння Вагараўшчынскага выканкома сельскага Савета ў 1965 быў занесены ў Кнігу пашаны сельсавета. Памёр у 1982 г.

ДАРОЖКІН Павел Яфімавіч, гл. ў артыкуле «Калышкаўскі чырвонагвардзейскі».

ДАШКОВ Калістрат Іванавіч, н. ў в. Лысая Гара Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

ДРЭБІСАУ Сідар Іванавіч, н. ў в. Ануфрыенкі, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада. У час Айчыннай вайны быў цяжка паранены. Памёр у 1961.

ДЫКМАН Павел, баец Калышкаўскай ЧОН.

ЖАЎЛАЧАНКА Іван Іванавіч, удзельнік грамадзянскай вайны.

ІВАНОЎ Іван, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада, потым быў накіраваны ў Чырвоную Армію.

ІВАНОЎ Сцяпан, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада, потым быў накіраваны ў Чырвоную Армію.

КАВАЛЕНКА Яўген Васілевіч, н. ў в. Арцёмава Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

КАВАЛЕЎ Фёдар Паўлавіч, н. ў в. Жалудова Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

КАЗАКОВ Кірыла Васілевіч, н. ў 1893 у Сенненскім павеце. Жыў у в. Дабрамыслі. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе, штурмаваў Зімні палац.

КАЗЛОЎ Аляксей Прохаравіч, н. ў 1894. 3 красавіка 1918 да кастрычніка 1923 у Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны. Служыў на флоце - у Дзвінскай ваеннай флатыліі ў г. Віцебску, у атрадзе маракоў на Азоўскім моры ў г. Марыупалі. Быў памочнікам камандзіра 5-й марской берагавой батарэі ў г. Новарасійску, потым у аддзеле перавозак Цэнтральнага флоцкага экіпажа ў г. Петраградзе.

КАНЬКОУ Міхаіл Дзмітрыевіч, нарадзіўся ў 1891 у в. Кавалі. 3 сялян. Член КПСС з 1945. Скончыў Віцебскае камерцыйнае вучылішча (1913). Удзельнік 1-й сусветнай вайны, камандзір батарэі. У 1918 добраахвотна ўступіў у Чырвоную Армію, узводны інструктар усевобуча, камандзір батальёна 3-й стралковай дывізіі, удзельнічаў у баях супраць войск Дзянікіна і Урангеля. Быў узнагароджаны ордэнам Чырвонага Сцяга (1920). 3 1941 памочнік начальніка вучэбнага аддзела Разанскай артылерыйскай школы, Маскоўскай, потым Сярэднеазіяцкай ваенных акруг, палкоуш к. 3 1946 на пеней. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Чырвонага Сцяга, медалём «За перамогу над Германіяй». Памёр.

КАРАЛЁЎ Якаў Сяргеевіч, н. ў 1898. У лістападзе 1917 добраахвотна ўступіў у армію. Служыў у 3-м лёгкаартылерыйскім дывізіёне 26-га артылерыйскага палка на Паўднёвым фронце. Прымаў удзел у разгроме белагвардзейскай арміі Дзянікіна.

КАРОТКІ Аляксандр, камандзір Калышкаўскай ЧОН.

КОНАНАЎ Фёдар Конанавіч, н. ў 1881 у в. Васількі Смаленскай вобл. Быў прызваны ў царскую армію, служыў у 2-м Кранштацкім артылерыйскім палку. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадаянскай вайны. Пасля грамадзянскай вайны працаваў у калгасе «Чырвоны маяк» у в. Красыні на Лёзненшчыне, з 1940 г. старшыня гэтага калгаса. 3 1942 на фронце. У 1946-47 намеснік старшыні калгаса «Чырвоны маяк», з 1947 брыгадзір будаўнічай брыгады. Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй» і інш. Памёр у 1980.

КУДРАУЦАЎ Сямён Савельевіч, н. ў 1899 у в. Бель Бабінавіцкага с/с. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай вой на ў. 3 сялян. Член КПСС. У 1919-22 у Чырвонай Арміі. У 1939-41 старшыня калгаса «Балыпавік» Лёзненскага р-на, пасля Айчыннай вайны працаваў старшынёй сельсавета, калгаса ў Лёзненскім і Аршанскім р-нах. Памёр у 1984.

КУНІН Аўрам, баец Калышкаўскай ЧОН.

КУРАЧКІН Канстанцін Трафімавіч, н. ў 1902 у в. Арцёмава Дабрамыслянскага с/с. Працаваў на Пуцілаўскім заводзе ў Петрагра¬дзе, дзе вясной 1918 уступіў у камсамол. Пасля вяртання на радзіму быў адным з арганізатараў камсамольскіх ячэек у вёснах Дабрамыслі, Бабінавічы, Горбава. У лютым 1919 добраахвотнікам уступіў у Чырвоную Армію. Змагаўся супраць войскаў Юдзеніча, белапалякаў. Пад Мінскам быў паранены. У 1920 выбіраўся дэлегатам на III з'езд камсамола ад часцей Чырвонай Арміі Заходняга фронту. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, ваяваў у Запаляр'і. Атрымаў цяжкія раненні. Пасля вайны служыў у Савецкай Арміі, генерал-маёр. 3 1966 у адстаўцы. Памёр у 1975. Пахаваны ў г. Чарнаўцы Украінскай ССР. Узнагароджаны ордэнам Леніна, трыма ордэнамі Чырвонага Сцяга, многімі медалямі.

КУХАРЭНКА Яфім Мікалаевіч, н. ў в. Ар¬цёмава Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

ЛАБЗОЎ Павел Лявонавіч, гл. ў артыкуле «На той далёкай грамадзянскай...».

ЛАБУСАЎ Антон Раманавіч, н. ў 1899 у в. Сцяпаненкі Бабінавіцкага с/с. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У 1919-22 у Чырвонай Арміі, тэлефаніст. Пасля Вялікай Айчыннай вайны калгаснік, з 1958 рабочы саўгаса. Памёр у 1988.

ЛАКІСАЎ Іван, баец, Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада.

ЛАКІСАЎ Міхаіл, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада.

ЛАКІСАЎ Сцяпан, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада.

ЛАНДЫЧЭНКА Фёдар Мікітавіч, н. ў 1894, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1918-21 служыў у 7-м кавалерыйскім палку Першай коннай арміі.

ЛЕВЯНКОЎ Ілья Ціханавіч, н. ў 1894 у в. Янкаўцы Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

ЛУКАШЭНКА Аляксандр Захаравіч, н. ў 1892 у в. Гаране Веляшковіцкага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны.

ЛЯЛІКАЎ Міхаіл Піліпавіч, н. ў 1898, удзельнік грамадзянскай вайны. У кастрычніку 1917 уступіў у рады арміі. У складзе 3-га стралковага сібірскага палка ваяваў супраць белапалякаў пад г. Маладзечна, ст. Радашковічы і в. Краснае. У 1918-22 служыў у Смаленску і Віцебску.

МАГУЧЫ Рыгор Емяльянавіч, н. ў 1897, удзельнік грамадзянскай вайны. 3 1918 у Чырвонай Арміі. У складзе 1-га асобнага кавалерыйскага эскадрона імя Леніна ваяваў з белагвардзейцамі пад Петраградам, потым - у Новачаркаскай вобл. У 1919-22 служыў у 81-м кавалерыйскім палку Першай коннай арміі. Прымаў удзел у баях за гарады Гродна, Кіеў, Роўна.

МАРОЗАЎ Рыгор Пракопавіч, н. ў 1892 у в. Сіманава Веляшковіцкага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны.

МАЦКЕВІЧ Казімір Аляксандравіч, н. ў 1893 у в. Оцкавая. Удзельнік грамадзянскай вайны з 1919. У Айчынную вайну партызан брыгады «Аляксея».

МЕРКІН Самуіл, баец Калышкаўскай ЧОН.

МІЗУРАУ Павел Максімавіч, н. ў 1900, удзельнік грамадзянскай вайны. У 1919-22 ваяваў у складзе 71-га стралковага палка 8-й стралковай дывізіі на Заходнім фронце.

МУРАШКІН Ягор, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

НАЕР Юган Андрэевіч, н. ў 1897 у в. Горбава 2-е, удзельнік грамадзянскай вайны ў 1918-20. Працаваў у калгасе загадчыкам гаспадаркі, старшынёй. У 1941-45 на ф Пасля вайны працаваў конюхам, кавалём у калгасе «Сталінец». Памёр у 1981.

НАСЛЕДНІКАУ Пётр Міхайлавіч, гл. асобны артыкул.

ПАНАСЕНКА Міхаіл Ермалаевіч, н. ў 1896 у в. Гушчына Веляшковіцкага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны.

ПАЦЫЕНКА Барыс Сідаравіч, н. ў в. Зубакі Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

ШТАЛЕНКА Лаўрэн, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

ПРУДНІКАЎ Сцяпан Фёдаравіч, удзельнік грамадзянскай вайны.

ПУКАЎ Васіль Сцяпанавіч, н. ў 1890, удзельнік грамадзянскай вайны. 3 1919 служыў у асобай харчовай камісіі 4-й арміі ў г. Вільнюсе. 3 1920 агент па харчразвёрстцы ўпраўлення ваенна-харчовага забеспячэння войск Украіны, Крыма. 3 лютага да снежня 1921 чырвонаармеец 53-га Туркестанскага бранявога атрада ў г. Сімферопалі.

ПЧОЛКА Аляксей, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада.

ПЧОЛКА Шчыпар, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. Па-зверску забіты белабандытамі ў 1918 г., пахаваны ў в. Калышкі.

ПЧОЛКА Прохар, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада.

РАБУШАУ Ілья Данілавіч, н. ў в. Сцяпаненкі Бабінавіцкага с/с, член Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

РАБУШАЎ Ягор, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

РАСКІН Фёдар Маркавіч (Хацкель Меера-віч), н. ў 1901, у в. Калышкі Яськаўшчынскага с/с у сям'і беднага рамесніка-сталяра. Член КПСС з 1920. 3 дзіцячых гадоў працаваў у розных падрадчыкаў і фабрыкантаў у г. Віцебску, Смаленску, Харкаве. У 1918 г. вярнуўся на радзіму. Член Калышкаўскага рэўкома, кіраўнік местачковай камсамольскай арганізацыі, з 1921 памочнік начальніка ЧОН. У 1921-24 у Чырвонай Арміі. Удзельнік грамадзянскай вайны. У 1927 скончыў Універсітэт народаў Захаду ў Маскве. У 1927-35 узначальваў прапагандысцкую групу ЦК ВКП(б), потым быў накіраваны ў Чувашскую АССР, дзе працаваў загадчыкам аддзела прапаганды, агітацыі і друку абкома партыі. У 1938 г. па-паклёпніцку абвінавачаны, адхілены ад партыйнай работы і рэпрэсіраваны. У 1955 поўнасцю рэабілітаваны і адноўлены ў партыі. 3 1957 персанальны пенсіянер рэспубліканскага значэння.



САНДЛЕР Арон Ізраілевіч, баец Калышкаўскай ЧОН, удзельнік грамадзянскай вайны.

САПЕГА Аляксей Восіпавіч, н. ў 896 у в. Жалудова Дабрамыслянскага с/с. У маі 1920 быў прызваны ў Чырвоную Армію. Ваяваў у 2-м пяхотным запасным палку, які дыслацыраваўся ў г. Ржэве, потым лячыўся ў ваенным шпіталі ў г. Самара, са снежня 1920 служыў радавым 81 -га запаснога палка, потым - у харчовым атрадзе 16-й арміі ў г. Рэчыца Магілёўскай губерні.

САРОКІН Піліп Ігнатавіч, н. ў 1894 у в. Буракова Дабрамыслянскага с/с. Удзельнік 1-й сусветнай вайны. У сакавіку 1918 вярнуўся на радзіму і ўступіў у Дабрамыслянскі чырвонагвардзейскі атрад. Змагаўся супраць контррэвалюцыйных сіл на Лёзненшчыне. У 1931 удзельнічаў у арганізацыі калгаса ў в. Буракова. Працаваў рахункаводам. Ваяваў на франтах Вялікай Айчыннай вайны. Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны II ступені, медалём «За ўзяцце Кёнігсберга» і інш. У 1965 занесены ў Кнігу пашаны Дабрамыслянскага сельсавета.

САРОКІН Піліп Яфімавіч, н. ў в. Жалудова Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

САЎЧАНКА Кірыла Давыдавіч, н. ў 1892 у в. Забары. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. У 1936-39 старшыня кал¬гаса «Вольнае жыццё», у 1946-51 г. старшыня калгаса «Сябар працы» Лёзненскага р-на. Памёр у 1985 г.

СВІРЫДАЎ Лазар Сяргеевіч, н. ў в. Перамонт, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

СЕРАБРАКОЎ Яфім Майсеевіч, удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі ў Петраградзе, штурмаваў Зімні палац.

СІМАКОЎ Павел Максімавіч, н. ў 1898. У кастрычніку 1918 г. быў прызваны ў Чырвоную Армію. Служыў у роце абароны губчэка ў г. Віцебску. Са снежня 1919 у 21-м запасным стралковым палку ў г. Магілёве.

СІМАНЕНКА Максім Макаравіч, н. ў в. Бондары Горбаўскага с/с, удзельнік грамадзянскай вайны.

СЛОСМАН Рыгор Якаўлевіч, н. ў 1903 у сям'і рабочага. У пачатку 1918 г. ўступіў у Чырвоную гвардыю. У верасні 1918 г. ў складзе атрада Каштанава прыбыў у сяло Калышкі для дапамогі местачковым чырвонагвардзейцам. Са жніўня 1920 быў накіраваны ў 27-ю дывізію на Заходні фронт. Удзельнічаў у баявых аперацыях супраць Урангеля ў Крыме.

СМОЛАЎ Мацвей Арцёмавіч, н. ў в. Рублёва 2-е Бабінавіцкага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

СУДАРЫКАУ Павел, н. ў в. Рублёва 2-е Бабінавіцкага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

СЦЕПАНЕНКА Іван Канстанцінавіч, н. ў в. Жалудова Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

СЦЕФАНОВІЧ Аляксандр Антонавіч, н. у 1892 у в. Загарадна. 3 1913 у царскай арміі, удзельнік 1-й сусветнай вайны. 3 1917 у Чырвонай гвардыі, у 1921-22 удзельнічаў у грамадзянскай вайне. Пасля працаваў у сельскай гаспадарцы. У 1934-41 старшыня калгаса «Светлы прамень» у в. Ніканаўшчына. 3 1941 у Чырвонай Арміі, удзельнік абароны Масквы, Курскай бітвы, вызвалення Беларусі, Украіны, закончыў вайну ў Чэхаславакіі. 3 1945 на радзіме. У 1947-49 гг. старшыня калгаса «Светлы прамень», з 1949 г. на іншай рабоце. Узнагароджаны медалямі «За баявыя заслугі», «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941-45г.» і інш. Памёр у 1978 г.

ТРУБАЧОУ Апанас Ягоравіч, н. ў 1896 у в. Вішні Бабінавіцкага с/с. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў. Памёр у 1987.

УЗІН Іван Аляксандравіч, н. ў 1902 у в. Калышкі Яськаўшчынскага с/с. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў, генерал. Пасля вайны служыў у палітаддзеле Беларускай ваеннай акругі ў г. Мінску. Памёр у 1974.

ФІЛЁНЕНКА Ягор Цімафеевіч, н. ў в. Жалудова, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

ФІЛІПОЎСКІ Зіновій Паўлавіч, гл. ў артыкуле «Шлях рэвалюцыянера».

ФІЛІПОЎСКІ Цімафеі, баец Калышкаўскай ЧОН.

ЦЕПЛЯКОЎ Нічыпар Зіноўевіч, н. ў 1900. У кастрычніку 1917 добраахвотна ўступіў у Калышкаўскі чырвонагвардзейскі атрад, потым служыў у 2-м асобным кавалерыйскім дывізіёые, які дыслацыраваўся ў г. Віцебску.

ЦІМАФЕЕУ Міхаіл Аляксеевіч, н. ў 1890 у в. Качэлкіна Дабрамыслянскага с/с. Удзельнік 1-й сусветнай і грамадзянскай войнаў. У 1911 быў прыняты на службу ў Навабейскі полк. У 1915 за бой пад Дзвінскам быў узнагароджаны Георгіеўскім крыжам 4-й ступені і медалём. У час грамадзянскай вайны кулямётчык браняпоезда «Камунар».У 1921 - 31 працаваў у сваей гаспадарцы. У 1932 узначаліў калгас «Аб'яднанне». Памёр у 1974.

ЦЯРЭНЦЬЕЎ Стафан Мікітавіч, н. ў 1896 у в. Бабінавічы. Удзельнік грамадзянскай і Вялікай Айчыннай войнаў.

ЧАРТКОЎ Антон Максімавіч, н. ў 1892 у в. Замшына Веляшковіцкага с/с. Удзельнік Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны.

ШАПУРОЎ Іван Фаміч, н. ў 1898. 3 кастрычніка 1918 у Чырвонай Арміі. Ваяваў на Паўднёвым фронце ў складзе 26-га стралковага палка, на Заходнім фронце пад Гроднам і Вільняй у складзе 474-га пагранічнага палка. У жніўні 1920 быў інтэрніраваны і да студзеня 1921 знаходзіўся ў лагеры ў Германіі. Пасля вяртання дамоў да 1922 служыў у 253-м стралковым палку ў гарадах Омск, Нікалаеў. Памёр у 1988. Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі.

ШЛЯХЦЕНКА Іван Герасімавіч, гл. асобны артыкул.

ШМУЛЯЎЦАЎ Іван Анісімавіч, н. ў 1891, в. Выдрэя. У 1919-22 служыў у Чырвонай Арміі камандзірам узвода 24-га стралковага палка, ваяваў на Заходнім фронце. Удзельнік Айчыннай вайны. Памёр у 1988.

ШТЫЛІКАУ Андрэй, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. У 1918 па-зверску забіты белымі бандытамі. Пахаваны ў в. Калышкі.

ШУРЫНАЎ Васіль Васілевіч, н. ў в. Зубакі Дабрамыслянскага с/с, баец Дабрамыслянскага чырвонагвардзейскага атрада.

ШЧАМЯЛЕУ Макар Захаравіч, н. ў 1895 у в. Машкова Веляшковіцкага с/с. Ёучыўся ў Храпавіцкай 2-класнай настаўніцкай школе, але ў 1912 быў выключены са школы за ўдзел у марксісцкім гуртку. Працаваў памочнікам пісара пры Веляшковіцкім валасным праўленні. У жніўні 1915 прызваны ў царскую армію, служыў на Балтыйскім флоце. Удзельнічаў у рабоце марксісцкага гуртка матросаў. Удзельнік лютаўскай рэвалюцыі ў Петраградзе, штурму Зімняга палаца. У 1918-19 працаваў старшынёй Веляшковіцкага валвыканкома. Пасля разгрому валаснога праўлення белабандытамі ўзначальваў атрад па барацьбе з дэзерцірствам у Відебскай губчэка. 23 чэрвеня 1921 г. М. 3. Шчамялёў загінуў.

ШЫЛАУ Цярэнцій Абрамавіч, удзельнік грамадзянскай вайны.

ЮДКІН Фрыдман, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада.

ЮДКІН Якаў, баец Калышкаўскага чырвонагвардзейскага атрада. Па-зверску забіты бандытамі ў 1918. Пахаваны ў в. Калышкі


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка