Алена Мiнчукова Рэжысёр Сяргей Кавальчык: «Як прабiцца? Працаваць трэба!»



Дата канвертавання20.05.2016
Памер69.84 Kb.
08.05.2009 «Настаўнiцкая газета»
Алена Мiнчукова
Рэжысёр Сяргей Кавальчык: «Як прабiцца? Працаваць трэба!»
Прэм'еру спектакля "Бег" паводле п'есы М.Булгакова сталічныя тэатралы чакалі з нецярпеннем. Гэтая пастаноўка стала першай работай новага галоўнага рэжысёра Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя М.Горкага Сяргея Кавальчыка на сцэне згаданага тэатра. Трэба прызнаць, што водзывы крытыкаў на "Бег" былі розныя, але для С.Кавальчыка галоўным было данесці да гледача усатое, што хоцеў скозаць у сваім творы Булгакаў. "Toe, што я абраў "Бег" Булгакова, невыпадкова. Так, Максім Горкі некалі прадказаў анафемны поспех гэтай п'есе, і нездарма!" – лічыць рэжысёр.

Акцёр, рэжысёр, педагог С.Кавальчык паставіў шмат спектакляў на сцэнах розных беларускіх тэатраў. (Вельмі папулярнай з'яўляецца фолк-опера "Адвечная песня", якая ідзе на сцэне Рэспубліканскага тэатра белоруской драматургіі.) Працаваў плённа, самааддана і з захапленнем. Займаўся таксама кіна документа л ісгыкай і тэлевізійнай рэжысурай. Атрымліваў узнагароды. I не мог сабе нават уявіць, што хутка менавіта яго прызначаць кіраўніком аднаго з самых буйных тэатраў краіны.



– Сяргей Міхайлавіч, у кожнага рэжысёра існуе залатая мара аб нейкім "сваім" спектаклі, Ці ёсць такая ў вас або вы здзейснілі яе пастаноўкай "Бегу"?

– Як у сярэднявеччы алхімікі марылі знайсці то філасофскі камень, то формулу золата, то формулу кахання, так і зараз кожны з нас, рэжысёраў марыць стварыць iдэальны спектакль, які адпавядаў бы ўсім яго рэжысёрскім крытэрыям і з'яўляўся б сучасным на працягу ўсяго чалавечага жыцця. Зразумела, мара гэтая нездзяйсняльная, бо ў кожнага спектакля ёсць свой уласны тэрмін існавання. Нават калі ўважліва перагледзець творчасць Шэкспіра, то можна заўважыць, што на якімсьці этапе ён пісаў толькі гістарычныя хронікі, на якімсыді – камедыі, а скончыў амаль фантастычнай казкай "Бура". I ў гэтым – свой сэнс. Адна п'еса актуальная ў адзін час, іншая – у другі. Toe, што я абраў "Бег" Булгакава, – невыпадкова. Так, Максім Горкі некалі прадказаў анафемны поспех гэтай п'есе, і нездарма! Чым адрозніваецца вялікі твор ад сярэдняга? Тым, што з праявамі тых ці іншых падзей, адлюстраваных у вялікім творы, ты ўвесь час сутыкаешся ў жыцці. Напрыклад, барацьба з тэрарызмам – калі ласка: у "Бегу" ўвесь другі сон пра гэта! А колькі яшчэ іншага! Аднак для мяне галоўнае ў "Бегу" – маральнае процістаянне Серафімы і Галубкова бязмежжу грамадзянскай вайны і эміграцыі. А ці рэдка зараз сустракаецца такая маральная бездань, з якой неабходна змагацца? Жывёльны інстынкт прымушае ўсіх герояў "Бегу" ратаваць сваё жыццё, а Галубкоў ратуе Серафіму. Не думаю, што Булгакаў даваў нам параду, куды і як бегчы, не. Проста ён стварыў мадэль сусвету і тым самым паказаў, што, па сутнасці, бег – гэта рух чалавецтва пад уздзеяннем інстынктаў. Якіх інстынктаў? Перш за ўсё самазахавання, улады і азарту. Таму гэты спектакль, а дакладней, паказанае ў ім пекла барацьбы, вайны, эміграцыі, на мой погляд, дапаможа зразумець нашаму грамадству, наколькі мы павінны цаніць наша стабільнае жыццё. Такую мэту я перад сабой паставіў. I мне здаецца, што яе ўдалося дасягнуць. Аднак калі спектакль яшчэ толькі ў задуме, ты адразу павінен вызначыць для сябе: п'еса – гэта матэрыял для раскрыцця аўтарскай ідэі ці ўсё ж такі аснова для спектакля. Я вырашыў пайсці па першым шляху, бо лічу, што раскрыць задуму Булгакава больш важна, чым увасобіць мае асабістыя ідэі. Каб твая думка была ёмістай і вобразнай, трэба быць вышэйшым за аўтара або самому ім з'яўляцца. Прыдумваць за аўтара – права рэжысёра, і многія ім карыстаюцца, напрыклад той жа Юрый Любiмаў, для якога любая п'еса – толькi аснова для спектакля. Аднак, мне здаецца, што ў рабоце з такім аўтарам, як Булгакаў, неабходна быць уважлівым і імкнуцца зразумець, што ёгі хацеў сказаць. Я і сапраўды зрабіў вельмі кароткія купюры. Спектакль пабудаваны на аўтарскім тэксце з фіналам 1934 года (як вядома, у Булгакава былі напісаны тры варыянты фіналу: я абраў той, дзе Серафіма і Галубкоў вяртаюцца на радзіму). Зразумела, я мог бы павярнуць спектакль з ног на галаву, як зараз робяць многія, але навошта? Няўжо гэта лепшы варыянт? Я наогул не разумею, як можна гаварыць вершамі Шэкспіра, іграючы Рамэо I Джульету на бензакалонцы? Так i хочацца сказаць: калі вам так патрэбна гэтая бензакалонка, напішыце новую п'есу з адпаведным слэнгам!

– I заўсёды вы так бережлiва ставіцеся да аўтарскага тексту?

– Не. Калі мне нешта не падабалася ў драматургічным матэрыяле, я сам рабіў інсцэніроўкі. Асаб-ліва гэта тычылася дзіцячых казак: "Брыдкага качаняці", "Папялушкі". Аднак іх было няшмат. Бо я заўсёды шукаю п'есу, якая мне да душы, якуюхочацца ставіць. Мяне так навучылі! Мае педагогі – Андрэй Фёдаравіч Андросік і Лідзія Аляксееўна Манакова – накіроўвалі нас на раскрыццё задумы аўтара і прывучалі з павагай ставіцца да аўтарскага тэксту. Зразумела, рэжысёр можа дабаўляць нешта сваё. Аднак права на такое ўмяшанне ён павінен заслужыць. I то выключна пасля таго, як раскрыў аўтара. А вершаваная гэта п'еса ці празаічная – не так важна. Памятаю, як мне давялося ставіць п'есу "Сёстры Псіхеі" Сяргея Кавалёва, які напісаў два яе варыянты – у вершах і ў прозе. Я абраупразаічны, але вобраз Псіхеі вырашыў падаць у вершах, бо Псіхея – душа. Таму і сёстры, калі рыхтаваліся яе забіць, таксама пераходзілі на вершаваную мову, каб ёй было зразумела. Аднак, нягледзячы на сваю пазіцыю, я не збіраюся адмаўляць, што акрамя аўтарскай задумы існуе яшчэ і рэжысёрская. Хаця і тут ёсць свае складанасці ці, дакладней кажучы, тры шляхі, якія трэба прайсці: на першым этапе рэжысёр павінен перамагчы артыста, каб той пайшоў за ім (прычым зрабіць гэта не адміністрацыйнымі метадамі і не камандамі), на другім – перамагчы задуму, гэта значыць увасобіць тое, што сам жа і прыдумаў, а на трэцім – перамагчы сябе, каб сабой не засланіць аўтара. Калі ў рэжысёра яго "я" зашкальвае, значыць, ён паставіў сябе вышэй за аўтара. А як можна паставіць сябе вышэй за таго ж Шэкспіра ці Сафокла?

– А сваю першую рэжысёрскую работу вы памятаеце?

– Канечне! Гэта амаль анекдот. Прыехаў я ў Гомель ставіць "Гамлета", а мне Уладзімір Аляксандравіч Караткевіч гаворыць: "Ты нам лепш пастаў выязную казку!" I я паставіў п'есу Сяргея Казлова "Па зелёных узгорках акіяна". Тым больш што мне далі дэкарацыі, якія выкарыстоўваліся ў папярэдніх казках, ды і акцёры былi вельмі таленавітыя. У мяне наогул такое правіла па жыцці: нікому не адмаўляць. Мне прасцей нешта зрабіць, чым растлумачыць, чаму я не магу гэтага зрабіць. Таму я ніколі не адмаўляюся ад прапанаванай работы. У выніку мне давялося не толькі ставіць спектакле але і здымаць дакументальнае кіно: адна з маіх тэлеработ – цыкл фільмаў, прысвечаных 60-годдзю Вялікай Перамогі, якія прайшлі па тэлеканале АНТ ("I няма сіл цябе забыць...", "Радавы веры", "Дзеці вайны", Торкі хлеб", "Я – жывы"). Я таксама ўдзельнічаў у якасці рэжысёра-пастаноўшчыка ў стварэнні тэлесерыяла "Хроніка апошніх дзён вайны" – да работы над ім мяне схіліў Уладзімір Бокун. Акрамя таго, я працаваў над праектам "Лёс чалавека". Зразумела, не шкадую. У любым выпадку тэлевізійны і кінематаграфічны вопыт – гэта і цікава, і карысна. Я не адмовіўся нават тады, калі Павел Каранеўскі запрасіў мяне зрабіць навагоднюю праграму ў 2007 годзе. Таму калі да мяне прыходзіць малады рэжысёр і пытаецца: "Як прабіцца?", я заўсёды адказваю: "Працаваць трэба!" Спачатку ты прапануеш сваю працу, а потым праца сама цябе знаходзіць. Аднак зараз я хацеў бы крыху спыніцца і займацца толькі тэатрам імя Максіма Горкага.

– Сяргей Міхайлавіч, а ці было для вас нечаканасцю прызначэнне на насаду галоўнага рэжысёра аднаго з вядучых беларускіх тэатраў?

– Яшчэ якой! На той момант я ўжо сем гадоў працаваў у Рэспубліканскім тэатры беларускай драматургii, і мне там вельмі падабалася. А калі добра, то не шукаеш лепшага. Аднак Валерый Анісенка заўсёды – асабліва на працягу апошніх чатырох гадоў – прарочым тонам гаварыў мне: "Вы абавязкова станеце адным з кіраўнікоў якога-небудзь нацыянальнага тэатра". I як у ваду глядзеў! Калі мне прапанавалі гэтую пасаду, я не здолеў адмовіцца. Ды і нельга адмаўляцца ад падарункаў лесу. Калі перад табой адчыненыя дзверы, то ты сам вырашаеш: увайсці або не. Ты можаш, канечне, зайсці ў чужыя дзверы. Аднак калі ты адчуваеш, што гэтыя дзверы – твае, і ўсё ж такі праходзіш міма, то астатнія перад табой зачыняцца. Ды і сам тэатр быў мне родным з дзяцінства. Мой бацька некалi ставіў на сцэне тэатра iмя Максіма Горкага добрыя спектаклi, а я сам, яшчэ хлопчыкам, бегаў сюды і нават іграў тут на піяніна. А ў той час на горскаўскай сцэне грымелі "Макбет", "Трехгрошовая опера" – бліскучыя спектаклі! I я добра памятую дух таго тэатра. Напэўна, таму ніякага новага курса не прадбачыцца. Я маю намер захаваць усталяваныя традыцыі. Больш за тое, я хацеў бы, каб Рускі тэатр стаў сапраўдным асяродкам тэатральнага жыцця, тэатрам перажывання, дзе людзі маглі б адгрэцца душой.

– Сучасную беларускую драматургiю вы збіраецеся ставіць?

– Абавязкова! Аднак, калi гаварыць шчыра, я чытаю п'есу, як дзіця. Ёсць два правілы тэатра: забаўляючы вучыць і навучаючы забаўляць. Агэта, нажаль, незаўсёды сустрэнеш у сучаснай драматурги. Напрыклад, як я абраў п'есу Оскара Уайльда для свайго дыпломнага спектакля? Па першых двух фразах! П'еса і рэжысёр – гэта як мужчына і жанчына: або падабаюцца адно аднаму, або не. Гэта потым ужо пачынаецца аналітычная работа, але першы момант заўсёды знешні, сюжэтны. Так i глядач, ён прыходзіць на цікавую гісторыю! Булгакаў – сюжэтны аўтар. Ён захапляе! Спачатку ты проста атрымліваеш асалоду ад чытання, а ўсведамленне адбываецца пазней. Драматургія – і сучасная ў тым ліку – павінна захапляць! I адначасова адкрываць у сучасніку штосьці такое, што яму невядома пра сябе. Няхай і на прыкладзе гістарычнай асобы. Сённяшнім драматургам, на мой погляд, не хапае вынаходлівасці. Тыя ж Булгакаў ці Гогаль захапляюць ужо нават рэмаркамі! Яны пачынаюць п'есу яшчэ да першага слова. Вось я і шукаю сучасных творцаў, у п'есах якiх сiтуацыi развiвалiся б неардынарна, каб у iх прысутнiчала галоўнае – трансфармацыя асобы, няхай i на працягу ўсяго адных сутак. I тэксты таксама павiнны быць запамiнальнымi.

– Ці не хочацца паўдзельнічаць ва ўласных спектаклях у якасці акцёра?



– Не. I лічу, што гэта наогул немагчыма. Для таго каб паставіць спектакль, неабходны погляд збоку – калі ты знаходзішся ў зале і папраўляеш акцёраў. Да і не падабаецца мне уласны акцёрскі кантроль над сабой: выходзіш часам на паказ, а потым думаеш: "Не, я штосьці не тое раблю..." Іншыя неяк пераадольваюць падобныя цяжкасці, але гэта не мой шлях. Так, я спачатку паступаў на акцёрскі, аднак гэта быў асэнсаваны крок: мне споўнілася ўсяго шаснаццаць, а якi ў шаснаццаць гадоў я мог быць рэжысёр? Што я мог сказаць людзям аб жыцці такога, чаго яны не ведалі? Калі я, ужо значна старэйшы, паступаў на рэжысуру, Лідзія Аляксееўна Манакова на сходзе інстытута унесла прапанову, каб тыя, хто хоча набыць рэжысёрскую спецыяльнасць, пажадана мелі вышэйшую адукацыю. I гэта, на мой погляд, правільна! Бо вышэйшая адукацыя – гэта не толькі адпаведныя веды. Набыць вышэйшую адукацыю – значыць упершыню зразумець структуру навуковага падыходу да таго ці іншага матэрыялу. А менавіта апошняе і патрэбна рэжысёру! Бо спектакль складаецца з асобных цаглінак. Рэжысёр заўсёды адкрывае як для сябе, так і для гледача структуру п'есы. Нездарма Станіслаўскі называў тэатр навукай! Тэатр павінен быць абгрунтаваны жыццёвай логікай.
: images -> doc
doc -> Інфармацыйна бібліяграфічны аддзел
doc -> Новае ў атэстацыі педагагічных работнікаў: Гарантыі пашыраны, нормы ўдакладнены
doc -> Аналітычная запіска pp#02/2011BY, 17 January, 2011
doc -> Шэраг пытанняў атэстацыі педагагічных работнікаў урэгуляваны
doc -> Інфармацыйна-бібліяграфічны аддзел
doc -> Святлана Берасцень «Смех класіка і Дзень смеху»
doc -> Шляхціц завальня, або беларусь у фантастычных апавяданнях
doc -> Янка Купала і Якуб Колас – два шчырыя сябры, два волаты беларускай літаратуры, яе гордасць і слава. Іх вялікая дружба пачалася ў бурныя гады рэвалюцыі 1905 года, калі яны, маладыя і мужныя, упершыню выйшлі на літаратурную арэну
doc -> Памятка Цэнтральная гарадская бібліятэка імя А.І. Герцэна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка