Алена Уладзіміраўна Таболіч



Дата канвертавання30.06.2016
Памер46.76 Kb.
Калі ў далёкай Амерыцы –

У думках лячу ў Еўропу,

Калі ў еўрапейскіх краінах –

Сэрца імкнецца на Беларусь.

А. Таболіч
Алена Уладзіміраўна Таболіч
Кандыдат філалагічных навук, дацэнт Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага універсітэта
Алена Таболіч нарадзілася ў весцы Горна на Зэльвеншчыне. Вучылася ў Зэльвенскай сярэдней школе. Закончыла Мінскі дзяржаўны універсітэт, дзе і працуе выкладчыкам на факультэце англійскай мовы. Кандыдат філалагічных навук, дацэнт, вывучае праблемы параўнальнай лінгвістыкі. З вершамі і перакладамі англійскіх і амерыканскіх паэтаў выступае ў перыядычным друку. Апошнія выдадзены асобнай кнігай “Срэбны дождж”(1999). Адна з аўтараў-складальнікаў “Англа-беларуска-рускага слоўніка” (1989), “Кішэннага англа-беларуска-рускага слоўніка” (1995).

Алена Уладзіміраўна мае шмат навуковых публікацый, сярод іх найбольш вядомыя артыкулы па лінгвістыцы. Яна адзін са складальнікаў і аўтараў англа-беларуска-рускага слоўніка, які выйшаў нядаўна ў выдавецтве “Вышэйшая школа” і стаў практычна бестсэлерам. Слоўнік змяшчае больш 10 тысяч найбольш ужываемых слоў і словазлучэнняў англіўскай мовы. Як асобныя дадаткі, якія ўклала А.У.Таболіч, падаюцца спісы геаграфічных назваў, лічэбнікаў, няправільных дзеясловаў, найбольш ужываемых абрэвіатур англійскай мовы, а таксама мер даўжыні і вагі. Алена Уладзіміраўна вывярала таксама фанетычную транскрыпцыю.

Алена Таболіч – таленавіты даследчык творчасці англамоўных паэтаў і перакладчык іх твораў на беларускую мову.

Чытачы “Працы” добра знаемы з творчасцю паэткі Алены Таболіч: яе вершы рэгулярна друкуюцца ў літстаронцы “Зоры над Зальвянкай”. Іх шчырая, споведная інтанацыя застаецца ў памяці надоўга:

Мае мары не ў Менску,

Мае мары лятуць праз узгоркі,

Дзе шлях маіх продкаў

Быў светлы, і цяжкі, і горкі,

Дзе вочкі валошкі мне хочуць

У жыце ўсміхацца,

Дзе ў роскашы,

Вытканых з зелак дзівосных,

Захочаш навекі застацца.

Як бачыце вы,

Я – родам гарнянка.

Зусім недалека цячэ там

Рэчка Зальвянка.

Апошні прытулак знайду дзе –

Зусім невядома,

А сэрца і ўсмешка мая –

Заўжды будуць дома.

Усім сэрцам яна любіць сваю “малую Радзіму”, вёсачку Горна, дзе часта адтачывае і працуе. Яе хвалюе ўсё, што адбываецца дома: экалогія, культура, дабрабыт вяскоўцаў, прырода – горненскія квяцістыя лугі, задумленыя пагоркі, светлае раздолле палёў.

Упершыню з творчасцю Алены Таболіч чытачы “Працы” пазнаёміліся напачатку 1995 года, калі ў “Зорах над Зяльвянкай” быў надрукаваны ў яе перакладзе на беларускую мову верш Роберта Бёрнса “ Прыгожы званочак”. Да таго часу ў нашым літаб’яднанні не было паэтаў-перакладчыкаў, яна – піянер гэтай справы.

Агульнавядома, што перакладаць з адной мовы на іншую часам бывае цяжэй, чым нават пісаць уласныя. Неабходна не толькі ведаць чужую мову як сваю, але і тонка разумець культуру іншага народа, яго традыцыі, у тым ліку і паэтычныя, а таксама глыбока адчуваць паэтычнае слова. Толькі тады пераклады маюць высокую мастацкую вартасць.

Свае пераклады з англамоўнай паэзіі Алена Таболіч сціпла называе “аматарскімі”. Дарэчы, і паэткай сябе не лічыць, а хутчэй “настальгічнай асобай”, у якой размова з краем свайго маленства – старажытнай Зэльвеншчынай адбываецца праз паэтычныя пераклад.

У 1999 годзе ў выдавецтве “Беларускі кнігазбор” выйшла кніга перакладаў Алены Таболіч з англамоўнай паэзіі “Срэбны дождж”, ў якую ўвайшлі пераклады вершаў 29 англійскіх і амерыканскіх класікаў сусветнай літаратуры і нашых сучаснікаў.

Галоўнае ў яе вершах і перакладах – жывая плынь пачуцця і шматколерная палітра роднай мовы.

Аб значным рэзерве таленту нашай зямлячкі сведчыць і яе мастацкая проза, яе цікавейшы нарыс “Горна”, які друкаваўся ў “Працы”: легенды, паданні і сённяшні дзень вескі Горна з усёй яго рэчаіснасцю па-майстэрску знітаваны ў адно цэлае. Нарыс “Горна” – выява паэтычнай душы.

Алена Уладзіміраўна ведае некалькі замежных моў, але найпрыгажэйшай лічыць беларускую, бо як выдатны мовазнаўца тонка адчувае ўсю яе прыгжосць і непаўторнасць.

Бібліяграфія

2006 Таболіч, Алена Уладзіміраўна (кандыдат філалагічных навук ; нар. 1940) Ліхтарык глогу: пераклады English - Belarusian: вершы / Алена Таболіч; [прадмова: М.Скобла]

2004 Таболіч, Алена Уладзіміраўна (кандыдат філалагічных навук ; нар. 1940) Таямніцы мастацкага перакладу: English - Belarusian / Алена Таболіч

2004 Достижение 2: Учеб.-метод. пособие по англ. яз. / Р.Ф.Фастовец, Т.И.Кошелева, Е.В.Таболич, Д.А.Черток; Под ред. Р.В.Фастовец

2004 Достижение 1 / Р.В.Фастовец, Т.И.Кошелева, Е.А.Таболич, Д.А.Черток; Под ред. Р.В.Фастовец

2000 Таболіч, Алена Уладзіміраўна (кандыдат філалагічных навук ; нар. 1940) Англійская паэзія ў беларускіх перакладах: Вучэб. дапам. / А.У.Таболіч; Мін. дзярж. лінгвіст. ун-т

2005 Фастовец, Рената Викторовна Убежать от всего = Getting away from it all: учебно-методическое пособие по английскому языку / Р.В.Фастовец, Т.И.Кошелева, Е.В.Таболич; под редакцией Р.В.Фастовец

2006 Таболіч, Алена Уладзіміраўна (кандыдат філалагічных навук ; нар. 1940) Ліхтарык глогу: пер. English - Belarysian / Алена Таболіч

1994 Дасягненне: Навуч.дапаможнік па практыцы англ.маўлення для студэнтаў 2-га курса / Р.В.Фаставец,Р.І.Бікашова,Ю.З.Буслаева,А.У.Таболіч. — Ч.1

1995 Кішэнны англа-беларуска-рускі слоўнік = Pocket English-Belarusian-Russian dictionary / Т.М.Суша, А.К.Шчука, А.У.Таболіч, В.М.Федасеева; Пад агул. рэд. Т.М.Сушы і інш

1989 Англа-беларуска-рускі слоўнік / Т.М.Суша,А.К.Шчука,А.У.Таболіч і інш

2000 Достижение 1: Учеб.-метод. пособие по англ. яз. / Р.В.Фастовец, Т.И.Кошелева, Е.В.Таболич и др.; Под ред. Р.В.Фастовец

1999 Срэбны дождж: Пер. з англ. паэзіі А.Таболіч: Зборнік

1994 Дасягненне: Навуч.дапаможнік па практыцы англ.маўлення для студэнтаў 2-га курса / Р.В.Фаставец,Р.І.Бікашова,Ю.З.Буслаева,А.У.Таболіч

2007 Курс перакладу з англійскай мовы на беларускую: вучэбна-метадычны дапаможнiк / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт; [А. М. Цярэшчанка і інш.]

1995 Кішэнны англа-беларуска-рускі слоўнік / Т.М.Суша,А.К.Шчука,А.У.Таболіч,В.М.Федасеева;Пад агул.рэд.Т.М.Сушы і інш

2004 Суша, Тамара Мікалаеўна Англійска-беларуска-рускі слоўнік: [Каля 10 000 слоў і словазлучэнняў англ. мовы] / Пад агул. рэд. Сушы Т.М. і інш

2006 Фастовец, Рената Викторовна Практика английской речи = English speech practice: 2-й курс: учебное пособие для студентов специальности "Современные иностранные языки" учреждений, обеспечивающих получение высшего образования / Р.В.Фастовец, Т.И.Кошелева, Е.В.Таболич; под редакцией Р.В.Фастовец



2007 Курс перакладу з беларускай мовы на англійскую: вучэбна-метадычны дапаможнiк / Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт.

па матэрыялах музея СШ №2




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка