Алесь дубровский



Дата канвертавання30.06.2016
Памер204.62 Kb.

АЛЕСЬ ДУБРОВСКИЙ
Родился в 1948 году в деревне Телеши Гомельского района. Окончил ГГУ. С 1975 до 1982 года работал в газете “Маяк”, при которой действовало районное литобъединение. С 1982 по 2014 – работал в ТРК “Гомель”.

Поэт. Автор книг “І будзе лета апасля…”, “Непрадказальнасць дня”.

Член ОО СП Беларуси и Белоруссского союза журналистов.

Умер…


РАД3IМЕ
Я не лiсток сарваны ветрам:

Куды падзьме – i ён ляцiць.

Мне да спадобы дома жыць,

Ўдыхаць сваiх бароў паветра.


Вясною, як паспее глеба,

Калi яе так прагне плуг,

I я ўзараць бяруся круг –

У генах гэткая патрэба!


Люблю, як каласяцца гонi

Ўбiраючы зямелькi сок,

Сарваць жытнёвы каласок –

Яго узважыць на далонi.


Люблю, як пахне верас сiнi,

А ў iм не спiць начны дазор:

Баравiкi – як на падбор! –

Мяне заўважыўшы, застылi...


У нас i бульба, i калiна,

Гуркi i парасонам кроп,

Чарнiцаў – хоць збiрай у сноп,

I пырскi спелых журавiнаў!...
Хапае ўсiм – бацькам i дзецям...

I родны матчыны куток

Вады гаючае глыток

Не пашкадуе, калi ў свеце


Патрэба стане на яе,

Паверце мне!..

...Я не лiсток сарваны ветрам!

ЛЯСНАЯ ДАРОГА


Станцыя Прыбар – пяскi-барханы.

Машыну штурхай да Задораўкi..

Раней, кажуць, тут было нават мора,

Цяпер звонкi бор, як першазданны.


Строгай заўсёды была дарога:

На ёй – на канi, цi тупай пешшу,

Яшчэ на трактары, што урэшце

Выручаў нас усiх ад знямогi.


Выпадала i мне неаднойчы

Гразь мясiць у тваiх каляiнах,

Альбо снег некранута-цалiнны

Ранiцой, цi марознаю ноччу.


Сёння ўсё паутарыць я не здатны:

У развiлках тваiх заблукаю.

Тыя ж пяскi, а памяць не тая,

I патухнуў маяк роднай хаты...

СЛЯДЫ ПАМЯЦI
Узгадваю я вулiцу Альхоўку,

Дзе i трыпутнiк вольна рос, i крапiва,

Дзе нават след палутаркi гвалтоўна

Малюнак не псаваў – тут правiла трава.


Былi i для падводы каляiны.

Бо iснаваў тады няпicаны закон:

Карову маеш – малако краiне

Прадай, калi, не тону – хоць адзiн бiдон.


А на тры вёскi тут быў сепаратар

I малако вазiлi коньмi ў Целяшы...

Яшчэ бывала, што праедзе трактар,

I зноу на вулiцы нiводнае душы.


Ды гэтыя сляды не зарасталi.

I незалежна нават летам цi вясной

Тут побач мы штодзень тапталi

Акрэсленыя сцежкi ўласнай пехатой.


А зараз тут асфальт ды тратуары,

I нi трыпутнiку пад плотам, нi травы.

Аб гэтым я i сам калiсьцi марыў,

Ссякаючы касой калiўе крапiвы.


...Я сёння крочу роднаю Альхоўкай,

Пяшчотна ўзгадваю дзiцячыя гады,

Сябе шукаю... ды не бачу зноўку:

Замураваны у асфальт усе сляды...

У ГАРАДСКОЙ КВАТЭРЫ
Паклiч мяне раптоўны успамiн

У сад, што тоне ў кiпенi пялёсткаў,

Дзе тонкiм пахам пенiцца язмiн

I таямнiча клiча нас за вёску...


Шкада, нiшто не вечна на зямлi:

Аднойчы пад дажджом язмiн пажухнуў.

На кветках iншых жвавыя чмялi

I два вакны на ўскраiне патухлi.
Маёй сядзiбы вокны… Сад стары

Карчуюць: ад язмiну нуль карысцi...

Самотна я ўзiраюся ў муры,

Дзе успамiны нашы пасялiлiся...

***

Жыццё не паход турыстычны



Па знакамiтых мясцiнах:

Прыродных цi гiстарычных

Адмытых ад павунiны.
Усё ў iм прадумана строга

I не дапросiшся гiда,

Калi стане раптам дарога.

Як багна, сiвым прывiдам.


Не спынiш яго, не падгонiш,

Птушкай за хвост не ўтрымаеш,

Чаму хваляваўся сягоння.

Заўтра хiба што згадаеш.


А часам яго б i паскорыў

3 надзеяй лёгкай удачы,

Ды раптам, чым жыў учора,

Сягоння надрыўна заплача,


Цi зблудзiць у бездарожжа,

Цi раптам у вiр закруцiць?..

I расслабляцца няможна

На турыстычным маршруце.

ДЗЕНЬ РАЗГУБIЎСЯ...


Дамчаўся дзень да вечара

I разгубiўся раптам,

Што больш спяшацца нечага:

Да ночы – усё. А заўтра


Напэўна, зноўку клопаты

Такiя, як сягоння,

Шчэ доўга хопiць вопыту

Зарой палаць спрасоння.


А потым зноў з аратымi

На поле у загонку,

3 каровамi рагатымi

На луг па-завядзёнцы.


У лес, шчэ не асвечаны.

У школу на заняткi –

Iзноў рабiць спрадвечнае,

Ўсе пачынай спачатку.


...Што больш спяшацца нечага:

На сёння – ўсе, да заўтра...

Дзень зразумеў увечары

I разгубiуся раптам...

***

Не напiсаў я лепшы верш,



Хоць час ужо прыспешвае:

Я проста жыць спяшыў найперш,

Каб потым трызнiць вершамi.
Вiдаць, мая памылка ў тым,

Хоць наглядзеўся рознага...

Для вершаў трэба быць святым,

Жыццё ж гарэнiць прозаю...


Ды не шкадую, што сплыло –

Такi даўно не першы я.



I дня наступнага святло

Яшчэ адорыць вершамi!..
: praleska
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Цэнтральны орган кіраўскай сш віцебскага раёна выдаецца з лютага 2002 года
praleska -> Крюченко Тамара Викторовна
praleska -> Болсун Михаил Михайлович (Мiхась Болсун)
praleska -> Башлаков Михаил Захарович (Мiхась Башлакоỳ)
praleska -> Сборниках «Роднае» и"Пралеска", альманахах «Междуречье», «Славянские колокола»
praleska -> Возисова Лидия Петровна
praleska -> Барановский Александрович (Алесь Бараноýскi)
praleska -> Ганна Мікалаеўна атрошчанка




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка