Алеся Красата Ластаўкі



Дата канвертавання16.07.2016
Памер12.19 Kb.
Алеся Красата

Ластаўкі

Цёплым веснавым днём прыляцелі ў свой родны кут ластаўкі. Крыху адпачыўшы, яны адразу пачалі будаваць гняздо для сваіх будучых дзетак. Тры дні – і гняздо гатовае. Ластаўка пачала выседжваць яйкі, а тата клапаціўся пра ежу. Так прайшло некалькі тыдняў.

Наканец, з’явілася доўгачаканае дзіця. Ластаўчанё было маленькае, прыгожае, чорненькае, крышачку пушыстае. Маці-ластаўка была вельмі шчаслівая, але крыху сумавала, што нарадзілася толькі адно дзіця. Бацька ж перад усімі ганарыўся сваім дзіцяткам і радаваўся.

Аднойчы ў шчаслівую ластаўчыную сям’ю прыйшла бяда. Кот Васька, які жыў непадалёк у хаце, прыкмеціў маленькую птушачку. Кот быў вельмі хітры, таму ён дачакаўся моманту, калі бацькі паляцелі здабываць ежу для дзіця, залез на страху і лапай паспрабаваў скінуць гняздо з малым. Пасля некалькіх спроб яму ўдалося гэта зрабіць. Гняздо з малым зляцела ўніз на дарогу. Кот кінуўся следам. Напэўна, ластаўчанё загінула б. Але на шчасце, па дарозе ў гэты момант праходзіла дзяўчынка Вольга. Яна ўбачыла на дарозе гняздо разам з малым, падышла і ўзяла на рукі ластаўчанё. Кот толькі злосна фыркнуў і пайшоў прэч. Вольга агледзела птушачку, убачыла, што ў яе перабітая ножка. Дзяўчынка ўзяла ластаўчанё і аднесла дадому.



Амаль год ластаўчанё жыло ў доме Вольгі. Дзяўчынка даглядала за малым, клапацілася пра ластаўку, якая напрыканцы зімы стала ўжо зусім дарослай, надоўга знікала, усё лятала па вёсцы, напэўна, чакала сваіх бацькоў. І вось цёплым веснавым днём прыляцелі бацькі. Адбылася доўгачаканая сустрэча. Бацькі зноў пабудавалі гняздо на тым жа самым месцы. Вольга кожны дзень прыходзіла да гнязда і назірала за сям’ёй ластавак. Кот Васька таксама быў заўсёды побач, але птушкі ні на хвіліну не адлучаліся ад свайго гнязда з малымі, якіх у гэтым годзе было двое.


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка