Альтэрнатыўная моладзевая платформа



Дата канвертавання27.07.2016
Памер21.47 Kb.




Шаноўнае спадарства!

Рэдакцыя сайта “Альтэрнатыўная моладзевая платформа” запрашае вашую арганізацыю да супрацоўніцтва!

Сайт Альтэрнатыўная Моладзевая Платформа, альбо АМП, арыентаваны на актыўных і цікаўных маладых беларусаў, якія шукаюць магчымасці для самарэалізацыі, цікавяцца падзеямі моладзевага жыцця, падзяляюць каштоўнасці свабоды думкі, выказвання і дзеяння, бяруць адказнасць за будучыню сваёй краіны. Менавіта такім наведвальнікам сайт прапануе каталог моладзевых арганізацый, да дзейнасці якіх можна далучыцца альбо проста сачыць за іх навінамі.

Калі вы падзяляеце каштоўнасці Альтэрнатыўнай моладзевай платформы, прапануем вам размясціць на сайце інфармацыю пра вашую арганізацыю ў выглядзе рэкламна-інфармацыйнага тэкста, кантактаў, навінаў, спасылак, банераў і г.д.



Размяшчэнне інфармацыі на сайце ampby.org з'яўляецца безумоўным плюсам ў прасоўванні вашай арганізацыі, далучэнні новых сяброў.

Калі вы згодны размясціць інфармацыю пра арганізацыю, кантакты, навіны на сайце, просім вас вызначыцца з раздзелам, да якога адносіцца дзейнасць арганізацыі:



  • Сацыяльныя арганізацыі

  • Экалагічныя арганізацыі

  • Рэлігійныя арганізацыі

  • Культурніцкія арганізацыі

  • Праваабарончыя арганізацыі

  • Студэнцкія арганізацыі

  • Адукацыйныя арганізацыі

Ваша дзейнасць можа быць аднесена да некалькіх раздзелаў адначасова. У гэтым выпадку інфармацыя будзе размяшчацца ў кожным з раздзелаў.

Кожны з гэтых раздзелаў мае падраздзелы, якія неабходна запоўніць:

  • Хто мы — рэкламная інфа пра арганізацыю, фота, лагатып. Можа быць выкарыстаны тэкст буклетаў ці іншых рэкламных матэрыялаў. Пажаданы аб’ём да 1000 знакаў.

  • Дзе мы — кантакты: электронны адрас, тэлефон, спасылка на ваш сайт і сацыяльныя сеткі.

  • Навіны пра нас — навіны пра вашую дзейнасць (калі ёсць на ampby.org).

Будзем рады атрымліваць ад вас навіны пра вашую дзейнасць, прэс-рэлізы, водгукі на публікацыі на нашым сайце. Калі ў вашай арганізацыі есць інфармацыйная рассылка, просім зрабіць нас яе падпісчыкамі для шырэйшага распаўсюду інфармацыі.

Інфармацыю пра вашу арганізацыю, а таксама пытанні і прапановы дасылайце на скрыню press@ampby.org.



Дзякуй за супрацоўніцтва!
: test -> wp-content -> uploads -> 2010
uploads -> Друзья! Вы являетесь членом/активистом молодёжной организации или инициативы?
uploads -> The art of change! Искусство изменять! Маствацтва змен! ЗаяўКА
uploads -> Моладзевая палітыка ў беларусі і літве
uploads -> АБ'ЯЎленне аб наборы на курс па лідэрстве для маладых актывістак з Беларусі
uploads -> Паміж Усходнім партнёрствам і Еўрапейскім дыялогам па мадэрнізацыі
uploads -> Зварот да дзяржаў-удзельніц ес І ўстаноў ес па візавай палітыцы ў адносінах да грамадзян Беларусі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка