Алімпіада па беларускай мове для 9 класа Падабраць сінонімы да слоў



Дата канвертавання23.06.2016
Памер34.84 Kb.
Алімпіада па беларускай мове для 9 класа

Падабраць сінонімы да слоў:

  1. Калісьці зрэдку, урачыста, задума, боязь.

берагчы, смелы, стойкі, заціхнуць, ірдзець, рушыць, усхадзіўся, вымыты , шкуматаць.

Адказы: (калі-нікалі), (часамі), (святочна), (план), (страх), (ахоўваць), (адважны), (стаіцца), (вынослівы), (чырванець), (пайсці), (раззлаваўся), (чысты), (ірваць).



  1. Прачытайце тэкст, устаўце, дзе трэба, прапушчаныя літары і знакі прыпынку. Пісьмова адкажыце:

  1. Хто аўтар гэтых радкоў?

  2. Каму прысвечаны радкі?

  3. Якія займеннікі ёсць у тэксце? Выпішыце і пазначце іх разрад.

Адказы

Добл…сць пры ім афіцыйна лічылася першай

Якас…цю воіна і на вайсковых агл…дах

Ён як апт…кар на вагах узваж…ваў хто лепшы,

Лепшаму там жа за добл…сць і дзякаваў шчодра.

Ох н.. любіў ба…зліўцаў і п…стаў з магнатаў!

Будзь ты магнатам але калі дрэйфіш у справе

Лёс незайздрос…ны ў такога пагарда дружыны.


Доблесць пры ім афіцыйна лічылася першай

Якасцю воіна, і на вайсковых аглядах

Ён, як аптэкар на вагах, узважваў, хто лепшы,

Лепшаму там жа за доблесць і дзякаваў шчодра.

Ох, не любіў баязліўцаў і пестаў з магнатаў!

Будзь ты магнатам, але, калі дрэйфіш у справе,

Лёс незайздросны ў такога – пагарда дружыны.

1)Мікола Гусоўскі

2)Князю Вітаўту

3)Ім, ён, хто, ты, такога



  1. Запішыце словы па-беларуску:

Директор, инженер, делегат, телеграмма, канцелярия, гардероб, премьера, текст, гениальный, миллион, командир, медицина, аплодисменты, грамматика.

  1. Растлумачце значэнні фразеалагізмаў адным словам:

Абуць у лапці, лёгкі на язык, мазоліць вочы, насіць на руках, рукой падаць, кот наплакаў, на кожным кроку, сунуць нос, хоць вока выкалі, кляваць носам, навастрыць вушы, гнуць спіну, непачаты край, даць драла, вадзіць за нос, куды ногі панясуць.

Адказы: (падмануць), (гаваркі), (надакучваць), (абагаўляць), (блізка), (мала), (усюды), (умяшацца), (цёмна), (многа), (уцячы), (падманваць), (абы-куды).

  1. Выпішыце словы, у якіх гукаў больш, чым літар:

Радзіма, край, свет, шчасце, сузор’е, пісьмо, яблык, яскрава, ясакар, аб’яднаць, рэспубліка, Айчына,Беларусь, тэатр, поезд, пояс, аб’ява, мільён, мільярд, станцыя, памяць, верасень, лекцыя, аўдыторыя, літаратура, апавяданне, паэма, трыялет, авіяцыя, раён, біялогія, акардэон, фразеалогія, ураджай, агонь, дзень, зелень, насенне, заданне, калоссе, крылле, сям’я, вераб’і, здароўе, верш, паэзія, хваляванне.

Адказы: сузор’е, яблык, яскрава, ясакар, поезд, пояс, аб’ява, станцыя, лекцыя, аўдыторыя, трыялет, авіяцыя, раён, біялогія, фразеалогія, сям’я, вераб’і, здароўе, паэзія.


  1. Вызначце і запішыце, да якога стылю адносіцца тэкст, выпішыце толькі тое слова, якое не характэрна для дадзенага стылю:

Архівы – навукова-даследчыя ўстановы (або аддзелы ва ўстановах), якія збіраюць, зберагаюць і выкарыстоўваюць дакументальныя матэрыялы. Архівамі таксама называецца куча дакументаў, якія ўтварыліся ў працэссе дзейнасці ўстаноў, прадпрыемтсваў, арганізацый, таварытсваў, прыватных асоб.

  1. На адной з алімпіяд пры напісанні водгуку вучні сканструявалі наступныя сказы. Выявіце і растлумачце памылкі, дапушчаныя ў сказах.

  1. Сказы Рыгорам Барадулінам выкарыстаны як простыя, так і складаныя, не ўскладнены зваротамі, мала мастацкіх эпітэтаў. 2) Вельмі рэдка сустракаюцца памяншальна-ласкавыя словы. 3) А тое, што жыцце скаладанае, можна ўбачыць з прыкладу сваіх бацькоў. Яны працуюць як трутні, каб у сям’і было ўсё неабходнае. 4) Другая запаведзь, якая мне ўспомнілася, чытаючы верш, – не кажы няпраўды!

Адказы: 1) Лішняе слова мастацкае, і трэба Барадуліным. 2) Словы с памяншальна-ласкальнымі суфіксамі. 3)Як трутні не адпавядае значэнню. 4) Другая запаведзь, якая ўспомнілася мне, калі я чытаў верш…

  1. Як называць жыхароў:

Пінска, Віцебска, Старых Дарог, Волагды, Полацка, Сахаліна, Салігорска, Замбезіі, Слуцка, Магілева, Драгічына, Камчаткі.

  1. Паставіць словазлучэнні ў творным склоне:

70 гадоў, 213 брыгад, 70 тысяч, 55 відаў, 5 жанчын, 19 дзён, 2000 аленяў, 4 вясковыя дні, 2 жанчыны.

Адказы: Сямюдзесяццю гадамі, двумастамі тырнаццаццю брыгадамі, сямюдзесяццю тысячамі, пяццюдзесяццю пяццю відмаі, пяццю жанчынамі, дзевятнаццаццю днямі, двума тысячамі аленямі, чатырма вясковымі днямі, дзвюма жанчынамі.

  1. Зрабіце транскрыпцыі да слоў:

Сцежка[шк], выкладчык[ч], загадка[тк], малацьба[дз’б], зжаць[ж], на фортачцы[ц], адчыніць[ч], гарадскі[цк], бясшумны[ш], зберагчы[з’] [х], абкладчык[п] [ч], дзядзька[ц’], дрогкі[хк], лёгкі[хк].

  1. Вызначыць у словах падваенне і падаўжэнне:

Смяяцца, зацішша, багацце, аддаляцца, асенні, ссыпаць, ззянне, гадзіннік, бязлюддзе, гуллівы, абяззброіць, галлё, бояззю, юннаты.

Адказы: Падваенне: смяяцца, аддаляцца, асенні, ссыпаць, гадзіннік, абяззброіць, юннаты.

Падаўжэнне: зацішша, багацце, ззянне, бязлюддзе, гуллівы, галлё, бояззю.



  1. Прыдумайце сказы з наступнымі словамі і назавіце, якімі часцінамі мовы яны з’яўляюцца:

Сталы/сталы, раіцца/раіцца.
: olderfiles
olderfiles -> Сармацкае кадзіла
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Выпускная работа па «Асновах інфармацыйных тэхналогій»
olderfiles -> Інструктыўна-метадычнае пісьмо Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь
olderfiles -> Табліца 6 вынікі паспяховасці па асобных прадметах
olderfiles -> Адзначце сказы, у якіх парушана лексічная спалучальнасць слоў
olderfiles -> Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Беларускі дзяржаўны універсітэт Гістарычны факультэт
olderfiles -> Ты жывеш у Беларусі Віктарына
olderfiles -> Беларускі дзяржаўны універсітэт курсавая работа па гісторыі заходніх І паўднёвых славян




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка