«Алімпійскія» гульні па беларускай мове



Дата канвертавання24.12.2016
Памер41.9 Kb.
ТыпКартка
«Алімпійскія» гульні

 

па беларускай мове

 

5 клас

 

 падагульненне вывучанага за год



 

Мэты:  узнавіць і сістэматызаваць веды па розных раздзелах мовы; удасканальваць практычныя ўменні і навыкі; садзейнічаць развіццю ўважлівасці, хуткасці, фарміраванню акуратнасці, самастойнасці пры выкананні заданняў; падтрымліваць цікавасць да беларускай мовы.

 

Абсталяванне:  малюнак стадыёна з бегавой дарожкай, падзеленай на 55 сектараў; нумары для ўдзельнікаў; фішкі з нумарамі; карткі з заданнямі; медалі пераможцам.

 

 

Правілы гульні



 

 

Колькасць сектараў на бегавой дарожцы адпавядае максімальнай колькасці балаў, якую вучань можа набраць за гульню. Усім удзельнікам прысвойваюцца нумары (праводзіцца жэрабя). Кожны займае сваё месца на старце (кладзецца фішка). Вучні выконваюць заданні, якія могуць прынесці пэўную колькасць балаў. Час, адведзены на выкананне задання, абмежаваны. Удзельнікі перамяшчаюцца па бегавой дарожцы на столькі крокаў наперад, колькі балаў яны набралі. Вынікі падводзяцца пасля кожнага этапу. Настаўнік выступае ў ролі спартыўнага каментатара.



 

 

Ход мерапрыемства

 

 

Уступнае слова настаўніка. Прывітанне ўдзельнікам гульні. Прадстаўленне ўдзельнікаў і суддзяў. Знаёмства з правіламі гульні.



 

 

Старт

 

Першы этап. “Фанетыка”

Картка №1

Складзіце максімальную колькасць слоў не менш чым з чатырох наступных гукаў у рознай камбінацыі (гук можа выкарыстоўвацца ў слове адзін раз):

[а], [б], [г], [м],[о], [р], [с].

Ацэнка: адно слова – 1 бал; час на выкананне – 2 хвіліны.

 

Картка №2


Канструктар

Перастўце літары так, каб атрымаліся назвы птушак:

СУЛЕБ

АВОНАР


АВЕЙБЕР

ГУЛОБ


ЛЯДЗЕЦ

РАСКО


АЦІНІС

Ацэнка: адно слова – 1 бал; час на выкананне – 2 хвіліны.

 

Другі этап. “Лексіка”

 

Картка №3

Падбярыце беларускія адпаведнікі да іншамоўных слоў:

антракт

арфаграфія



бар'ер

галкіпер


фінал

дэфіс


дэфект

лідэр


Ацэнка: адно слова – 1 бал; час на выкананне – 5 хвілін.

 

 



Картка №4

Аднавіце рассыпаныя фразеалагізмы.

Да назоўнікаў, змешчаных у правым слупку, падабраць прыметнікі з левага слупка

                   бабін                             білет

                   воўчы                           снег

                   доўгі                             хватка

                   вялікі                                     лета

                   кітайскі                         пята

                   леташні                         сэрца

                   мёртвы                         ноч

                   ахілесаў                        казак

вырфаламееўскі           язык

вольны                         грамата

         Ацэнка: адзін фразеалагізм – 1 бал; час на выкананне – 5 хвілін.

 

 

Трэці этап. “Марфемная будова”



 

Картка №5

 

Напішыце як мага больш слоў з суфіксам -асць-.



 

Ацэнка: адно слова – 1 бал; час на выкананне – 5 хвілін.

 

Картка №6

 

“Апраніце” карані і іх варыянты



 

 

-асін-, -каз-, -лёт-(-лят-), -нес-(-нос-), -трым-

 

 

Ацэнка: адно слова – 1 бал; час на выкананне – 2 хвіліны.



 

Чацвёрты этап. “Словаўтварэнне”
Картка №7

Запісаць адным словам

1.     Збудаванне для захоўвання бульбы.

2.     Зверагадоўчая ферма.

3.     Дробны жук-шкоднік, які грызе кару і драўніну.

4.     Гадоўля коней.

5.     Паласа лесу.

6.     Той, хто пасяліўся ў новым доме або ў новай кватэры.

7.     Сельскі магазін.

8.     Той, хто слухае перадачы радыёвяшчання.

9.     Інструмент для рэзання шкла

Ацэнка: адно слова – 1 бал; час на выкананне – 5 хвілін.

 

 



Пяты этап. “Арфаграфія”

 

Картка №8

Карэктар

Выпраўце памылкі ў тых словах, у якіх яны дапушчаны.

 

 

Абыйсці, зайскрыцца, паімчацца, прайсці, узыйсці, сыграць, разкалоць, разбіць, безпрацоўны, бессардэчны, бясстрашны.



 

 

Ацэнка: адно слова – 1 бал; час на выкананне – 2 хвіліны.



 

 

 



Фініш
: downloads -> metod -> bel -> met skarbonka
downloads -> Закон рэспублiкi беларусь 9 студзеня 2006 г. N 98-з аб ахове гiсторыка-культурнай спадчыны рэспублiкi беларусь
downloads -> Лістапада 2012 года
met skarbonka -> Урок па творы Петруся Броўкі «Зямля Беларусі» (урывак з паэмы
met skarbonka -> Крылатыя выслоўі для правядзення моўных хвілінак на ўроках беларускай мовы
met skarbonka -> Заданні для падрыхтоўкі да напісання сачынення-апісання знешнасці чалавека
met skarbonka -> Інтэлектуальная гульня “Лепшыя беларусазнаўцы”
met skarbonka -> Урок па тэме : "Правапіс прыметнікаў з суфіксам -ск-"
met skarbonka -> Конкурс для вучняў 5 6 класаў Гульня "Шчаслівы выпадак"
met skarbonka -> Урока па беларускай мове ў 9-ым класе па тэме "Адасобленыя акалічнасці" Тэма ўрока :"
met skarbonka -> Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Тэма. Знакі прыпынку ў сказах з простай мовай Мэта




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка