Алімпіяда па беларускай мове 11 клас №1. Вызначыць, якія словы складаюцца з наступных гукаў



Дата канвертавання15.05.2016
Памер30.14 Kb.
Алімпіяда па беларускай мове 11 клас

№1. Вызначыць, якія словы складаюцца з наступных гукаў:

а) [к], [й], [з], [а], [ы]; д) [т], [п], [а], [с], [й], [д], [э];

б) [й], [э], [н'], [а], [й], [ч], [а]; е) [а], [х], [о], [к'],[л']

в) [ц'], [к], [дз'], [а], [а]; ж) [дз'], [м'], [ц'], [в'], [э], [а];

г) [э], [ц'], [а], [ф'], [к]; з) [д], [ч]( [ш], [о].


№2. Улічваючы фанетычныя асаблівасці беларускай мовы, аб'яднаць словы па адпаведных правілах і назваць іх: аржаны, восень, галлё, грыбы, вугал, дзень, звер, іржа, дзясна, зялёны, калоссе, лясок, паўза, песня, увага, ураджай, слаўны, дрожджы, цемень, цётка, чапля, яшчарка.
№3. Да рускіх фразеалагізмаў падабраць па сэнсу беларускія адпаведнікі:

а) олух царя небесного - д) как кур во щи -

б) в кои-то веки - е) попасть впросак -

в) ни шатко ни валко - ж) отмочить штуку -

г) два сапога пара - з) без задних ног –
№4. Паставіць назоўнікі ў форме Творнага склону адзіночнага ліку: Беларусь, Нарач, Свіцязь, Друць, Свір, 0б, Сібір, Кем, глыб, верф, госць, гусь, медзь, веліч, радасць, кіпень, завязь, шыр, ветразь, боль, квецень, шынель, шампунь, цытадэль.
№5. Запісаць правільна, раскрываючы дужкі: (абы)хто, (абы)які, (абы)якавы, (ні)які, ні(з)кім, з(не)кім, (хто)небудзь, (усё)такі, дзе(ж)небудзь, (хто)сьці, аб(не)чым, ні(аб)чым, (усё)роўна, як(ні)як, дзе(ні)дзе, (паў)лімона, (паў)аркуша, (паў)Мінска, а(ні)які, а(ні)хто, рыба(уюн), не(хто)іншы, як.
№6. Аформіце тэкст у адпаведнасці з існуючымі нормамі беларускай літаратурнай мовы.

Лічбы запісвайце словамі. Укажьше стыль тэксту і тып маўлення.

Віце..ская ратуша пабудава(я, нн)ая пасля таго як горад у 1597 год... /ў/ след за Магілёв/ам, ым/ і Пінскам атрымаў /М, м/агдэбур(гс, с)кае права была бачна здалёку за колькі вёрст ад месца позняе асенняе сонца што /ш, с/чодра ў той кастрычні/кс,ц /кі дзень св...ціла над Віце...скім кра/я, е/м ярка ззяла на в...лікіх шыбінах ву...кіх і высокіх аканіц ратушы з раз...бянымі балонамі калі гадзін...ік на ратушы паказаў по/ў, л/дзень дз...верцы адмыслова зробле/н, нн/ыя ў цыф...рблаце ра...чыніліся і коннік з м...чом у ру/ке, цэ/ а за ім і фігура што сімвалізавала час уся ў белым з касой на плячы выехал/а ,і I з дз...верцаў і павольна праплыл/а, і/ вакол цыф...рблата звонкія трохі праніз...лівыя гукі музыкі паплылі над натоўпам што стаяў на плошчы і зачаравана пазіраў на відовішча.

В. Іпатава

Балы: Максімальны бал - 6 балаў (за афармленне тэксту - 4 балы: і за стыль -1 бал, тып маўлення - 1 бал).


№7. Вызначце дзеясловы, у якіх у форме 2-ой асобы мн. л. цяп./буд. ч. абвесн. ладу націск падае на чацвёрты склад.

Запішыце гэтыя формы.

Асуджаць, астрыгчы, выпісваць, выпарыцца, мітусіцца, спадзявацца.

Балы: 1 правільна запісанае слова = 1 бал.


№8. Выпішыце ў адзін слупок словы, якія маюць матэрыяльна выражаны канчатак (абазначце яго), у другі - словы з нулявым канчаткам, у трэці -словы, якія канчатка не маюць.

Валапюк, кеды, затрымацца, заклейваюць, здзірванелы, трывожна, вакцынацыя, задрамаў, піяніна, пяцьсот, БелТа, паклаўшы, твайму, караван.

Балы: Максімальны бал - 3 балы (1 бал за адну правільна ўказаную групу слоў (слупок).
№9 Заўважце сказы з памылковым ужываннем слоў або іх граматычных формаў.

Запішыце гэтыя сказы, выправіўшы памылкі.

Адзін правільна запісаны сказ - 0,5 бала. Максімальная колькасць = 5 балаў.

1. Ужо пачырванела першая маліна ў дзядуліным садзе.

2. Гледзячы на маладых на вяселлі, матчына сэрца радавалася і адначасна трымцела.

3. Веды і старанне - істотныя факты дасягнення поспеху.

4. Тры пятых соткі нашага агарода засадзілі памідорамі.

5. Старшыня сходу адразу паведаміў, што кворум ужо прысутнічае.

6. Над нашым верфам кружылі голубі.

7. Былое яшчэ не раз і не два адгукнецца пякучай боллю.

8. Ларывон, шануючы ўсё жывое, старанна даглядаў параненае ласяня.

9. Па бязмежным прасторам зямлі беларускай мы крочылі разам з табой не аднойчы.



10. Дзядуля хуценька выйшаў і прынёс у хату вялізную ахапку сухіх сасновых дроў.
: DswMedia
DswMedia -> Дырэктар Лебедзеўскай сярэдняй школы А. А. Гарбачова
DswMedia -> Урок Дыцукрыды. Цукроза
DswMedia -> Тэма ўрока “Азёры” Задачы
DswMedia -> Царква І адукацыя ў межах лебедзеўскага прыходу
DswMedia -> Узгоднена зацверджана пастанова 8/81 ад 01. 09. 2015 Загад дырэктара
DswMedia -> І.І. Троцкая 1-4 класаў на І паўгоддзе 2015/2016 н г
DswMedia -> Лідскія пуцявіны Ігната Іпалітавіча Дамейкі
DswMedia -> Вучэбна-педагагічны комплекс Вердаміцкі дзіцячы сад сярэдняя школа
DswMedia -> Тэма: Множанне някруглага Тэма




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка