Алімпіяда па матэматыцы



Дата канвертавання22.07.2016
Памер33.16 Kb.
Алімпіяда па матэматыцы

(2 клас)


  1. Устаўце прапушчаныя лікі. Падкрэсліце двухзначныя лікі.

8, …, 10, …, 12, …, …, 15.

  1. Прадстаўце лік у выглядзе сумы аднолькавых складаемых.

15=…

  1. Устанавіце заканамернасць і прадоўжыце рады.

0, 5, 10, …, …, … .

18, 15, 12, …, …, … .



  1. Узнавіце запісы:

7+8= 5

9+…=…0


…3-6=7

12+…>…-2


  1. Рашыце задачу.

Два кацяняці пабеглі адзін ад аднаго ў супрацьлеглыя бакі. Якая адлегласць будзе паміж імі, калі адзін з іх прабег 9 дм, а другі – 7 дм?

  1. Пастаўце правільна знакі дзеянняў:

19….9…1=11

11…5…14=20



  1. Падлічыце, колькі трохвугольнікаў у фігуры, і запішыце адказ.




  1. Рашыце задачу.

У Колі некалькі арэхаў, а ў Віці – на 2 больш. Усяго арэхаў – 6. Колькі арэхаў у кожнага хлопчыка?

  1. Параўнайце велічыні.

5 дм 6 см ….7дм 6см

4 дм…40 см

9см…9дм1 см

Алімпіяда па матэматыцы

(3 клас)


  1. Назавіце 5 дзён тыдня, не карыстаючыся ўказаннем даты месяца і не называючы дзён тыдня.

  2. Колькі атрымаецца, калі ад самага большага двухзначнага ліку адняць самы вялікі адназаначны лік?

  3. Сума трох лікаў роўна 15. Сума першага і другога – 11, а рознасць трэцяга і першага – 1. Знайдзіце гэтыя лікі.

  4. Устанавіце заканамернасць і прадоўжыце рады:

0, 7, 14, 21, … .

56, 49, 42, 35, … .

10, 30, 50, … .

5, 10, 20, … .



  1. Калі ўзяць два аднолькавыя лісты паперы і падзяліць іх: адзін на 8 частак, а другі на 4 часткі, якая частка будзе большая: 1/8 ці 1/4?

  2. Вылічыце:

32-24+64:8

56:8+39-28

8*9-(42-7)


  1. У кожнай з чатырох скрынь ляжыць адзін шарык белы, чырвоны, зялёны, чорны. Нга кожнай скрыні ўказаны колер шарыка, але ні адзін з надпісаў не адпавядае сапраўднасці. Укажыце колер шарыка ў кожнай скрыні.


Белы

Чорны, зялёны ці чырвоны

Чырвоны ці зялёны

Зялёны ці белы



  1. Колькі чатырохвугольнікаў са стараной АВ паказана на малюнку?

A B

  1. Узнавіце запісы:

62=1…+…0

13+…>…-1


…-…<…+…

8…-…7+…1


Алімпіяда па матэматыцы

(4 клас)


  1. Сума старон квадрата і прамавугольніка роўна 48 см. Ці аднолькавыя іх плошчы? Запішыце рашэнне.

  2. У двары гулялі гусі і парасяты. У іх разам 18 галоў і 60 ног. Калі гусей замяніць парасятамі, а парасят – гусямі, то колькі ўсяго атрымаецца галоў і ног? Запішыце рашэнне.

  3. У два аўтобусы селі 123 экскурсанты. Затым з аднаго аўтобуса выйшла 8 чалавек. Трое селі ў другі аўтобус, а астатнія паехалі на машыне. Пасля гэтага ў аўтобусах стала пасажыраў пароўну. Колькі пасажыраў было ў кожным аўтобусе спачатку?

  4. Выканайце дзеянні і запішыце адказ.

70000-(64000:128-3280:164*15)*70+192000:800

  1. Тры браты спаймалі 129 карасёў. Калі адзін брат адклаў для юшкі 6 штук, другі – 2, а трэці – 3, то ў кожнага засталася роўная колькасць рыб. Колькі карасёў спаймаў кожны з іх?

  2. Расшыфруйце:

9А:1А=А

АА+АБ=ВВВ



  1. Лесвіца складаецца з 9 прыступак. На якую прыступку трэба стаць, каб апынуцца на сярэдзіне лесвіцы?

  2. Колькі чатырохвугольнікаў у дадзенай фігуры?




  1. Колькі разломаў трэба зрабіць, каб разламаць гэтую шакаладку на асобныя часткі?













































































База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка