Алімпіядныя заданні для 7 класа Колькі разоў гукі, што складаюць слова



Дата канвертавання22.07.2016
Памер14.16 Kb.
Алімпіядныя заданні для 7 класа


  1. Колькі разоў гукі, што складаюць слова снег, сустракаюцца ў наступным сказе? Напрыклад, [м]-2.

Раніцы сталі халодныя і бліскучыя ад дробнага інею, што ўсцілаў зямлю, стрэхі і платы.

8 балаў



  1. Устаўце прапушчаныя арфаграмы.

Гра..кі, бара...ьбіт, паляшу..кі, медал..ён, камп..ютэр, здароў..е, міласэр..ны.

7 балаў


3. Перакладзіце на беларускую мову.

Солёная селедка, красная гвоздика, чёрная бровь, синие чернила, кожаный мяч, горькая полынь.

6 балаў

4. Зрабіце марфемны разбор слоў:



Несціся, сталёвы, клапатлівы, ніхто, слоўнік, крэўны, непагадзь.

7 балаў


5. Знайдзіце назоўнік, які спалучаецца з лічэбнікам паўтары. Утварыце словазлучэнне і запішыце яго ў форме творнага склону.

1) гектар

2) месяц

3) тыдзень

4) сотня

5) дзесятак

4 балы

6. Выпішыце назоўнікі, што абазначаюць прадметы, якія можна ўжываць у ежу: адрына, здор, андарак, кулеш, прас, дранікі, жарало, сахор, бабка,



клёцкі.

5 балаў


7. Падкрэсліце тое слова, што ўваходзіць у склад фразеалагізма.

Узор. Як (котка, карова, каза) языком злізала.


Вакол (пальца, рукі, нагі) абвесці

Заварочваць ( лейцы, аглоблі, хамуты)

(Муха, камар, страказа) носа не падточыць

3 балы


Адказы на алімпіядныя заданні, 7 клас

  1. С’н’э х

с’ – 1 н’-2 э-2 х- 1

  1. Гразкі (градкі),барацьбіт, паляшуцкі, медальён, камп’ютэр, здароўе, міласэрны

  2. Салёны селядзец, чырвоны гваздзік, чорнае брыво, сіняе чарніла, скураны мяч, горкі палын

  3. Нес-ці-ся, стал-ёв-ы, клапат-лів-ы, ні-хт-о, слоў-н-ік, крэў-н-ы, не-пагадзь

  4. паўтары сотні – паўтары сотнямі (Т.скл.)

  5. Здор,кулеш, дранікі, бабка, клёцкі

  6. Вакол пальца абвесці, заварочваць аглоблі, камар носа не падточыць





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка