Алімпіядныя заданні па беларускай мове. 4 клас. 2010/2011 навучальны год



Дата канвертавання28.06.2016
Памер40.87 Kb.
Алімпіядныя заданні па беларускай мове.

4 клас. 2010/2011 навучальны год


Заданні

1

2

3

4

5

6

7

8

9

10

Усяго

Колькасць балаў




































1. Выпішыце ўсе словы, у якіх есць гук [й’], але няма літары й. Запішыце транскрыпцыю гэтых слоў.

Прыйшла, стаяць, расцвітае, зямля, завея, Ева, белай, люстра.



2. Пастаўце націск у словах:

Прадзед, алфавіт, аер, кухонны, шэсцьдзясят, бульбяны, ільняны, гліняны, квартал, зубры, слабы, друкар, абапал.



3. Устаўце прапушчаныя літары і размяркуйце словы па трох відах арфаграм (у слупкі).

Зу…кі, кні…ка, л…сны, насен…е, закла…ка, смец…е, збож…а, в…сновы.



4. Запішыце ўсе назоўнікі адзіночнага ліку назоўнага склону, якія “схаваліся” ў слове ГРАМАТЫКА.

5. Выпішыце словы:

а) з прыстаўкай пад- : падбегчы, падарунак, падасінавік, падабрэць, падаконнік.

б) з прыстаўкай да-: дагарэў, дабрыня, давайце, дапісала, дачытайце.

6. Ад назоўнікаў сябар, вячэра і прыметнікаў сухі, чырвоны ўтварыце дзеясловы і пастаўце іх у цяперашнім, прошлым і будучым часе.

7. Змяніце ў словазлучэннях галоўныя словы так, каб залежныя сталі ўжывацца ў пераносным значэнні.

Залатыя завушніцы, стальныя рэйкі, кіслая капуста, зорная ноч, калючы вожык, ружовая сукенка.



8. Замяніце ў сказах усе словы сінонімамі.

Уважліва ўглядаецца ў цемру немалады шафёр.

Сцежка вывела турыстаў з бору на палетак.

9. “Збярыце прыказкі” і запішыце іх.

Новых сяброў набывай; як салавей без песні; а чалавек уменнем; той свайго не мае; а старых не забывай; ды хлеб ад яе салодкі; прыгожая птушка пер’ем; чалавек без Радзімы; горкая часам праца; хто чужога не шануе; а той, хто шмат вучыўся; не той шмат ведае, хто доўга жыў.



10. Вызначце род назоўнікаў і дапішыце канчаткі прыметнікаў.

Беларуск.. жывапіс, вугальн.. пыл, шырок.. далонь, калмат.. сабака, гумав.. галёш, сучасн.. моладзь, высок.. таполя, балюч.. мазоль, калгасн.. шафёр, мал.. дзіця, цудоўн.. настрой, бліскуч.. крышталь, вялік.. зала, каротк.. запіс.



Адказы.
1. Выпішыце ўсе словы, у якіх есць гук [й’], але няма літары й. Запішыце транскрыпцыю гэтых слоў.

Стаяць, завея, Ева.



2. Пастаўце націск у словах:

Прадзед, алфавіт, аер, кухонны, шэсцьдзясят, бульбяны, ільняны, гліняны, квартал, зубры, слабы, друкар, абапал.



3. Устаўце прапушчаныя літары і размяркуйце словы па трох відах

арфаграм (у слупкі).

Зубкі, кніжка, закладка.

Лясны, вясновы.

Насенне, смецце, збожжа.



4. Запішыце ўсе назоўнікі адзіночнага ліку назоўнага склону, якія “схаваліся” ў слове ГРАМАТЫКА.

Грамата, грам, рама, гама, кара, рака, мат, мара, гара, мыла, рытм, атака, гамак.



5. Выпішыце словы:

а) з прыстаўкай пад- : падбегчы, падарунак, падасінавік, падабрэць, падаконнік.

б) з прыстаўкай да-: дагарэў, дабрыня, давайце, дапісала, дачытайце.

6. Сябар— сябруюць, сябравалі, пасябруюць.

Вячэра— вячэраюць, вячэралі, будуць вячэраць.

Сухі— сушу, сушылі, будуць сушыць.

Чырвоны— чырванее, чырванеў, пачырванеюць.



7. Змяніце ў словазлучэннях галоўныя словы так, каб залежныя сталі ўжывацца ў пераносным значэнні.

Залатыя завушніцы, стальныя рэйкі, кіслая капуста, зорная ноч, калючы вожык, ружовая сукенка.



Залатыя рукі, стальныя нервы, кіслы твар, зорная хвароба, калючы погляд, калючае слова, ружовыя мары.

8. Замяніце ў сказах усе словы сінонімамі.

Уважліва ўглядаецца ў цемру немалады шафёр.

Сцежка вывела турыстаў з бору на палетак.

Пільна ўзіраецца ў цемень пажылы вадзіцель.

Сцяжынка прывяла падарожнікаў з лесу на поле.

9. “Збярыце прыказкі” і запішыце іх.

Новых сяброў набывай; як салавей без песні; а чалавек уменнем; той свайго не мае; а старых не забывай; ды хлеб ад яе салодкі; прыгожая птушка пер’ем; чалавек без Радзімы; горкая часам праца; хто чужога не шануе; а той, хто шмат вучыўся; не той шмат ведае, хто доўга жыў.



Новых сяброў набывай, а старых не забывай. Як салавей без песні, чалавек без Радзімы. Прыгожая птушка пер’ем, а чалавек уменнем. Не той шмат ведае, хто доўга жыў, а той, хто шмат вучыўся. Горкая часам праца, ды хлеб ад яе салодкі. Той свайго не мае, хто чужога не шануе.

10. Беларускі жывапіс (м. р.), вугальны пыл (м. р.), шырокая далонь (ж. р.), калматы сабака (м. р.), гумавы галёш (м. р.), сучасная моладзь (ж. р.), высокая таполя (ж. р.), балючы мазоль (м. р.), калгасны шафёр (м. р.), малое дзіця (н. р.), цудоўны настрой (м. р.), бліскучы крышталь (м. р.), вялікая зала (ж. р.), кароткі запіс (м. р.).
: odar deti
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове для вучняў 5 класаў
odar deti -> Алімпіяда па беларускай мове для вучняў 7 класа Вызначце часцінамоўную прыналежнасць слоў
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове для сельскіх школьнікаў, 5 клас
odar deti -> Раённая алімпіяда па беларускай мове. 4 клас. 2008/2009 навучальны год
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове клас. 2011/2012 навучальны год
odar deti -> Выпісаць спачатку словы, у якіх звонкія зычныя аглушаюцца, а пасля – словы, у якіх глухія зычныя азванчаюцца
odar deti -> Алімпіядныя заданні па беларускай мове клас. 2013/2014 навучальны год




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка