Аляхновіч С.І., Кулагіна Л. В. (г. Навагрудак, гімназія №1) праект “яна прыйшла да кожнага з нас”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер86.65 Kb.
Аляхновіч С.І., Кулагіна Л.В.

(г.Навагрудак, гімназія №1)
ПРАЕКТ “ЯНА ПРЫЙШЛА ДА КОЖНАГА З НАС”

(ВЫВУЧЭННЕ ЖЫЦЦЁВАГА І ТВОРЧАГА ШЛЯХУ ПІСЬМЕННІКАЎ І ПАЭТАЎ, ЛЁС ЯКІХ ЗВЯЗАНЫ З НАВАГРУДЧЫНАЙ)
Навагрудскі край шчодры на таленавітых, самаадданых, творчых людзей. Гэта А.Міцкевіч, Я.Чачот, С.Русецкая, У.Сыракомля, Я.Лецка, А.Клышка, Я. Нёманскі, М.Нікалаеў. Гэтыя імёны шмат значаць для Навагрудчыны. Ёсць і тыя, каго лёс закінў сюды Я.Колас, Я.Карскі, Т.Зан, Г.Шутэнка, В.Таўлай, В.Іпатава. Самабытныя, яркія паэты і пісьменнікі пакінулі нам нашчадкам цудоўную спадчыну, якая прасякнута бязмежнай любоўю да гэтага краю і яе людзей.

2012 год Загадам № 618 ад 30 снежня 2011 г. аб’яўлены Годам кнігі.



Мэта праекта: пашырыць значнасць кнігі і чытання для вучняў гімназіі; сабраць матэрыял і скласці віртуальную кнігу

Задачы:

расшырыць і сістэматызаваць веды вучняў аб жыцці і творчасці пісьменнікаў і паэтаў;

выхоўваць павагу да культурнай спадчыны беларускага народа;

фарміраваць гісторыка-пазнавальныя, сацыяльна-камунікатыўныя і інфармацыйныя асновы кампетэнтнасці вучняў.



Аб’ект даследвання: паэты і пісьменнікі Беларусі.

Прадмет даследвання: творчы і жыццёвы шлях, які звязаны з Навагрудчынай.

Гіпотэза: калі мы даследуем творчы і жыццевы шлях пісьменнікаў і паэтаў, лёс якіх звязаны з Навагрудчынай, то мы больш даведаемся аб гісторыі свойго краю.

Метады даследвання: збор інфармацыі, аналіз, сістэматызацыя.

Удзельнікі: вучні 3-11 класаў, настаўнікі, класныя кіраўнікі, загадчык бібліятэкі.

Кіраўнік праекта: Аляхновіч С.І., намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце, Кулагіна Л.В., загадчык бібліятэкі.

Накірункі дзейнасці.

  • Пошукавы. Работа з бібліяграфічнымі, публіцыстычнымі, мастацкімі матэрыяламі па творчасці пісьменнікаў і паэтаў.

  • Творчы. Разнастайная дзейнасць, пашырэнне кругагляду, развіццё цікавасці ў працэсе дзейнасці.

  • Даследчы. Даследванне жыццёвага і творчага шляху пісьменнікаў і паэтаў.

  • Дызайнерскі. Уменне афармляць матэрыялы, інфармацыю; развіццё эстэтычнага і мастацкага густу ў працэсе працы над праектам.


Змест праекта: праект “Яна прыйшла да кожнага з нас” з’яўляецца агульнагімназічнай справай. На прцягу 2012 года вучні вывучаюць творчы і жыццёвы шлях пісьменнікаў і паэтаў, складаюць спіс твораў аўтараў, ілюстрыруюць творы, якія спадабаліся, распрацоўваюць сцэнарыі мерапрыемстваў. Сабраныя матэрыялы пераносяць на электронныя носьбіты, ствараючы віртуальную кнігу. Яна будзе перададзена ў музейны пакой гімназіі для папаўнення раздзела “Знакамітыя людзі Навагрудчыны”.
Этапы і час рэалізацыі праекта

Змест этапа

Удзельнікі

Час выканання

Адказныя

1 этап.

Распрацоўка праекта.



Аляхновіч С.І.,

Кулагіна Л.В.



Студзень 2012г.

Аляхновіч С.І.

2 этап.

Размеркаванне планаў-заданняў.



Вучні і настаўнікі 3-10 класаў

Першы тыдзень лютага

Аляхновіч С.І.,

Кулагіна Л.В.



3 этап.

Збор інфармацыі і яе апрацоўка



Вучні і настаўнікі 3-10 класаў

Люты-красавік

Класныя кіраўнікі 3-11 класаў

3 класы. Знаемства з творамі, змешчанымі ў кнізе “Вяселка над Нёманам”.

Ілюстрацыя твораў.

4 класы. Знаёмства з творамі, змешчанымі ў кнізе “Свіцязянская русалка” .

5-А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам А.Клышкі.

Кожны клас:

1. Складае кароткую біяграфію пісьменніка ці паэта.

2.Апісвае падрабязна факты біяграфіі, звязаныя з жыццём і творчасцю на тэрыторыі Навагрудчыны.

3. Складае поўны спіс твораў аўтара.

4. Выбірае 3-4 вершы, ці 3-4 ўрыўкі з самых цікавых (на ваш погляд) твораў аўтара.


5-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Я.Купалы.

5-В клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам А.Міцкевіча.

6-А клас. Знаемства з жыццёвым і творчым шляхам Н.Тарас, А.Бажко

6-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам У.Каратынскага, С.Пярловіча.

6-В клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам І.Храптовіча, У.Калесніка.

7-А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам У.Сыракомлі, Я.Чачота.

7-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам В.Чамярыцкага, В.Таўлая.

8- А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Я.Брыля, А.Рагулі.

8-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Г.Шутэнка, С.Русецкай.

8-В клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Я.Лецка, З.Арцюха.

9-А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам І.Руцкага, В.Іпатавай.

9-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Т.Зана, Я.Карскага.

10-А клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам А.Карпюка, М.Нікалаева.

10-Б клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Я.Нёманскага, В.Стома.

10- В клас. Знаёмства з жыццёвым і творчым шляхам Л.Казыра, Т.Гурко (Супрановіч).

4 этап.

Афармленне матэрыялаў і прадстаўленне іх на электронных носьбітах.



Вучні 5-10 класаў

Да 25 мая

Класныя кіраўнікі

5 этап.

Падвядзенне прамежкавых вынікаў






31 мая

Аляхновіч С.І.

6 этап.

Творчая праца. Электроннае афармленне матэрыялаў.



Вучні 4-11 класаў

Верасень –кастрычнік

Класныя кіраўнікі

4 класы. Складанне пазнавальных матэрыялаў па творах, змешчаных у кнізе “Вясёлка над Нёманам” (Крыжаванак, віктарын, загадак, завочных падарожжаў і г.д.)










5 класы. Складанне пазнавальных матэрыялаў па творах, змешчаных у кнізе “Свіцязянская русалка” (Крыжаванак, віктарын, загадак, завочных падарожжаў і г.д.)










6-А клас. А.Клышка.

Праілюстрыраваць выбранныя творы, ці месцы, дзе быў аўтар на Навагрудчыне.

Распрацаваць: сцэнарый, віктарыну, пазнавальную гульню, гульню-падарожжа,літаратурны вечар і г.д. па творчасці аўтара.

Магчыма стварэнне ўласных паэтычных твораў.


6-Б клас. Я.Купала.

6-В клас. А.Міцкевіч.

7-А клас. Н.Тарас, А.Бажко

7-Б клас. У.Каратынскі, С.Пярловіч.

7-В клас. І.Храптовіч, У.Калеснік.

8-А клас. У.Сыракомля, Я.Чачот.

8-Б клас. В.Чамярыцкі, В.Таўлай.

9- А клас. Я.Брыль, А.Рагуля.

9-Б клас. Г.Шутэнка, С.Русецкая.

9-В клас. Я.Лецка, З.Арцюх.

10-А клас. І.Руцкі, В.Іпатава.

10-Б клас. Т.Зан, Я.Карскі.

11-А клас. А.Карпюк, М.Нікалаеў.

11-Б клас. Я.Нёманскі, В.Стома.

11- В клас. Л.Казыра, Т.Гурко (Супрановіч).

7 этап.

Стварэнне віртуальнай кнігі “Сэрцу мілая старонка”.






Лістапад

Аляхновіч С.І.

8 этап.

Афармленне перадзвіжных выстаў малюнкаў, правядзенне віктарын, конкурсаў, вечароў, класных гадзін, размяшчэнне інфармацыі ў перыядычным друку, прэзентацыя буклетаў, паштовак.



Вучні 4-11 класаў.

Лістапад-снежань

Класныя кіраўнікі

9 этап.

Падвядзенне вынікаў






Снежань

Аляхновіч С.І.,

Кулагіна Л.В.




Фактары рызыкі:

  • адсутнасць кніг аўтараў у гімназічнай бібліятэцы;

  • цяжкасці з выкананнем творчага задання на 6 этапе праекта;

  • недастатковы ўзровень падрыхтоўкі вучняў малодшых класаў;

  • адсутнасць вопыту педагогаў у выкананні калектыўнай працы.


Крытэрыі і паказчыкі эфектыўнасці рэалізацыі праекта:

Крытэрыі

Паказчыкі эфектыўнасці рэалізацыі праекта

Якасць арганізацыі ўпраўлення праектам

Забеспячэнне реалізацыі кожнага этапа праекта

Якасць выканання творчага задання

Авалодванне вучнямі ўменнем працаваць з бібліяграфічнымі, публіцыстычнымі, мастацкімі матэрыяламі на ўзроўні 90 %.

Узровень развіцця крэатыўнай, інтэлектуальнай, эмацыянальна-валявой, каштоўнасна-матываванай сфер асобы вучня.

Уменне рабіць ацэначную дзейнасць.


Адукацыйны паказчык

Пашырэнне кругагляду вучняў.

Колькасны паказчык

Павелічэнне кнігазвароту ў бібліятэцы гімназіі

Фарміраванне вучнёўскага і педагагічнага калектыву як каманды

Актыўнасць вучнёскага і педагагічнага калектыву як каманды.

а) прыцягненне большай колькасці вучняў і настаўнікаў да ўдзелу ў праекце;



б) уцягненне да рэалізацыі праекта іншых устаноў раёна.



Чакаемы канчатковы вынік:

  • Набыццё і пашырэнне вучнямі функцыянальных навыкаў даследчай дзейнасці.

  • Развіццё творчых здольнасцей вучняў.

  • Забеспячэнне развіцця творчай работы педагогаў.

  • Павышэнне пазнавальнай матывацыі.

  • Новы вопыт супрацоўніцтва (настаўнік-вучань) ў пазаўрочнай дзейнасці.

  • Дынаміка інтэлектуальнага развіцця.

  • Каардынацыя асобасных здольнасцей вучняу, якія ўплываюць на павышэнне якасці адукацыі.

: innov
innov -> Конкурс чытачоў, прысвечаны 120-годдзю з дня нараджэння М. Багдановіча Гучыць песня "Раманс". На яе фоне вядучы чытае
innov -> Праект «памяць сэрца»
innov -> Инновационной деятельности
innov -> Урок беларускай мовы, 8 клас
innov -> Мэта: паглыбіць веды вучняў аб сваёй малекнькай Радзіме Задачы
innov -> Сцэнарый мерапрыемства «ёсць чары ў забытым, старадаўнім» Мэта: выхоўваць у вучняў працавітасць, грамадскія пачуцці, далучаць ІХ да спадчыны нацыянальнай культуры
innov -> Фальклорнае свята “святое слова “хлеб” (для вучняў пачатковых класаў) Мэта
innov -> Зямля бацькоў- палі, лясы, крыніцы
innov -> Мы ўзышлі не з насення, што ветрам засеяна, – Мы не дзікай травы самарослыя парасткі
innov -> Край мой беларускі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка