Аляксей коршак кляновы ліст



Дата канвертавання22.07.2016
Памер8.51 Kb.
Аляксей КОРШАК

КЛЯНОВЫ ЛІСТ
Паслана золата кляновае ўдалі...

I вось апошні ліст плыве агнёвы,

I лёг ля ног маіх на стомленай зямлі

Асенні ліст, апошні ліст кляновы.


Кляновы ліст, апошні гэты ліст

Я на далоні ўзяў, сухі, памяты.

Няхай жа вар'яцее ветру свіст,

Я прынясу яго сабе дахаты.


Я песню напішу пра гэты ліст.

Аб ім у сэрцы след нічым не сцерці.

Жыві ж, асенні ліст, кляновы ліст,

Жыві ж у песні, ў памяці, у сэрцы.


Вясна прамые неба сінявой,

I кожны расцвіце вакол закутак,

Тады з галінкі памяці маёй

Ты ападзеш, як нейкі ціхі смутак.


I ў сэрцы ты завянеш назаўжды,

Адзенецца жыццё зялёным лістам,

I толькі ў песні гэтай будзеш ты

Звінець заўсёды звонам залацістым.



1 Слата (слота) вадкая гразь на зямлі, на дарогах.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка