Аналіз работы Барунскага я/с – сш за 2011/2012 навучальны год



старонка1/4
Дата канвертавання23.06.2016
Памер0.64 Mb.
  1   2   3   4
Аналіз

работы Барунскага я/с – СШ за 2011/2012 навучальны год
1. Кароткая інфармацыйная спраўка па ВПК
Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Барунскі вучэбна-педагагічны комплекс яслі-сад–сярэдняя школа” працавала над рэалізацыяй задач дашкольнага выхавання, пачатковага навучання, агульнай базавай, спецыяльнай і агульнай сярэдняй адукацыі. У сваёй дзейнасці ВПК кіраваўся Кодэксам аб адукацыі Р.спублікі Беларусь, Палажэннем аб установе адукацыі, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне спецыяльнай адукацыі, Канвенцыяй аб правых дзіцяці, Закона Рэспублікі Беларусь Аб правах дзіцяці, Статутам установы адукацыі.

Будынак школы ўзведзены ў 1979 годзе, капітальны рамонт праведзены ў рамках будаўніцтва аграгарадка ў 2008 годзе. ВПК працаваў у адну змену. Колькасць вучняў ў ВПК у параўнанні з мінулым навучальным годам зменшылася: 2010/2011 – 197 вучняў, 2011/2012 – 146 вучняў

У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, Палажэннем аб установе, якая забяспечвае атрыманне агульнай сярэдняй адукацыі, ўсе вучні школьнага ўзросту былі ахоплены ўсенавучам. У 2011/2012 навучальным годзе ў ВПК навучалася ў 12 класах-камплектах 146 вучняў і выхаванцаў яслей-сада:

дашкольнікі – 32 чалавекі

пачатковыя класы – 52 вучняў (сярэдняя напаўняльнасць – 13 чал; 14,8 чал. у 2010/2011 н.г.)

сярэдняе звяно – 72 вучні (сярэдняя напаўняльнасць – 12 чал; 17,6 чал. у 2010/11 н. г.) (спецклас 3 вучні)

старэйшыя класы - 17 вучняў (сярэдняя напаўняльнасць – 8,5 чал; 13 чал. у 2010/11 н. )

сярэдняя напаўняльнасць груп я/с – 16 чал.; 12,5 чалавек у 2010/11 н. г.

сярэдняя напаўняльнасць класаў – 12,2 чал.; 14,7 чалавек у 2010/11 нав. г.

У адпаведнасці з заключэннем УКК Ашмянскай паліклінікі 2 вучані школы пераведзены на індывідуальнае навучанне па медыцынскіх паказчыках: Осіпава Дар’я (2 клас), Гецэвіч Ілона (1 клас)

Акрамя таго функцыянавала 1 група падоўжанага дня з колькасцю 28 чалавек.

У адпаведнасці з Кодэксам аб адукацыі, Законам аб спецыяльнай адукацыі арганізавана навучанне вучняў з АПФР: 8 класаў інтэграванага навучання: (19 вучняў)- 4 класы поўнай інтэграцыі і 3 класы няпоўнай інтэграцыі для 13 вучняў, якія займаліся па праграме дапаможнай школы (1 аддзяленне), спецклас (3 вучні), якія займаліся па праграме дапаможнай школы (2 аддзяленне) і 3 вучні па праграме з цяжкасцяі ў навучанні.

Па выніках медыцынскага агляду і на падставе заключэння лагапеда на базе ВПК функцыянаваў карэкцыйны пункт, у якім займалася 12 дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту.

Адносная аддаленасць ВПК ад навуковых, культурных цэнтраў раёна стварае своеасаблівы мікрасоцыум і робіць актуальным нетолькі дзейнасць па навучанні дзяцей, але і патрабуе напружанай работы, накіраванай на выхаванне як вучняў, так і іх бацькоў. Сведчанне таму – 12 сем’яў (25 дзяцей), якія стаяць на ўліку як сем’і з сацыяльна небяспечнымі ўмовамі пражывання дзяцей, 32 (-24 у параўнанні з 2011/2012 нав годзе) дзяцей стаіць на ўнутрышкольным уліку.

ВПК супрацоўнічаў з ДЮСШ, ад якой працавалі на яго базе 2 секцыі, з ЦВР, філіялам Гальшанскай школы мастацтваў.

Метадычная работа з’яўляецца важнейшым сродкам павышэння педагагічнага майстэрства педагогаў ясляў-сада-сярэдняй школы, звязвае ў адно цэлае ўсю сістэму работы ўстановы адукацыі.

Асноўныя задачы метадычнай работы на 2011/2012 навучальны год былі вызначаны ў выніку аналізу работы школы за папярэдні год. З улікам узроўню арганізацыі адукацыйнага працэсу была выбрана метадычная тэма навучальна-педагагічнага комплекса: “Самаадукацыя як галоўны сродак павышэння прафесійнага майстэрства настаўнікаў і выхавальнікаў і ўкаранення ў практыку сучасных методык выкладання і выхавання”

Вырашаліся наступныя задачы:

1. Выявіць прафесійны рост педагагічнага майстэрства настаўнікаў з моманту павышэння кваліфікацыйнай катэгорыі;

2. Максімальна прыцягваць настаўнікаў праз разнастайныя формы да метадычнай работы школы;

3. Працягваць работу па павышэнню якасці ведаў вучняў, прыцягненню вучняў да навуковай дзейнасці.

4. Кіраўнікам МА больш накіравана весці работу па накапленню і абагульненню перадавога педагагічнага вопыту.

5. Вывучаць рэзультатыўнасць работы настаўнікаў па выбраных тэмах самаадукацыі.

6. Працягваць работу па напаўненні прадметных кабінетаў, кабінета СБА.

7. У працэсе выкладання сістэматычна і паслядоўна выкарыстоўваць ЭСН, працягваць стварэнне ўласных праграмных сродкаў навучання.

Сістэма метадычнай работы ў школе – гэта частка работы з педагагічнымі кадрамі, частка сістэмы павышэння кваліфікацыі настаўнікаў. Галоўнае ў метадычнай рабоце нашай установы адукацыі – аказанне рэальнай дапамогі настаўнікам ў развіцці іх майстэрства як сплаву прафесійных ведаў, навыкаў і ўменняў, а таксама неабходных сучаснаму педагогу ўласцівасцей і якасцей асобы.

Пастаўленыя задачы вырашаліся праз вывучэнне нарматыўнай прававой базы, вучэбна-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу, удасканаленне навыкаў аналізу і самааналізу вучэбных заняткаў, павышэнне ролі факультатываў у адукацыйным працэсе, забеспячэнне своечасовай курсавой падрыхтоўкі настаўнікаў, правядзенне сістэмнай дыягностыкі прафесійнага майстэрства, адукацыйных запатрабаванняў педагогаў і ўлік іх у метадычнай рабоце комплекса, атэстацыя педагогаў, абагульненне і распаўсюджванне эфектыўнай педагагічнай практыкі, а таксама азнаямленне настаўнікаў з новай педагагічнай і метадычнай літаратурай, з магчымасцямі выкарыстання ЭСН і Інтэрнет-рэсурсаў.

Асноўныя формы метадычнай работы ў 2011/2012 навучальным годзе:



  • Тэматычныя педагагічныя саветы.

  • Работа метадычных аб’яднанняў.

  • Работа настаўнікаў над тэмамі самаадукацыі.

  • Работа з маладымі спецыялістамі.

  • Панарама адкрытых урокаў.

  • Дэкада прафесійнага майстэрства

  • Прадметныя тыдні.

  • Распрацоўка метадычных рэкамендацый ў дапамогу настаўніку.

  • Індывідуальныя метадычныя гутаркі з настаўнікамі.

  • Інструктыўна-метадычныя нарады

Эфектыўнасць пералічаных форм работы ў многім залежыць ад узроўню развіцця калектыву. Адукацыйны працэс у 2011/2012 навучальным годзе ажыццяўлялі 35 педагогаў:

1 (2,8 %) – сумяшчальнік,

3 (8,5 %) – выхавальніка я/с,

4 (11,4 %) - дэфектолага,

4 (11,4 %) – адміністрацыя.

На пачатак навучальнага гада

вышэйшая катэгорыяў 8(22,8%) педагогаў;

І катэгорыяў у 20(57,1%)педагогаў, 2 з іх выхавальнікі я/с;

ІІ катэгорыя 4(11,4%)педагогаў;

б/к – 3(8,5) педагога (1 – малады спецыяліст)



Большасць педагогаў комплекса маюць вышэйшую і першую кваліфікацыйныя катэгорыі, значны вопыт работы па спецыяльнасці. У школе ёсць у наяўнасці адпаведны банк даных аб колькасным і якасным складзе педагогаў. Аналіз якаснага складу педагогаў сведчыць аб тым, што на працягу шэрагу гадоў павялічваецца колькасць педагогаў з першай кваліфікацыйнай катэгорыяй. Так у бягучым навучальным годзе толькі адзін педагог павысіў сваю катэгорыю (настаўнік хіміі Пашкоўскі А.С. – першая катэгорыя).

Праблема: настаўнікі з першай кваліфікацыйнай катэгорыяй не імкнуцца яе павышаць, нягледзячы на значны стаж і вопыт работы па спецыяльнасці.

Задача: адміністрацыі правесці тлумачальную работу па здачы кваліфікацыйных экзаменаў на вышэйшую катэгорыю настаўнікамі 1 катэгорыі.

Адукацыйны ўзровень педагагічнага калектыву наступны:

28 педагогаў з вышэйшай адукацыяй, 1(3,5 %) з іх выхавальнік я/с;

7 педагогаў з сярэдняй спецыяльнай, 2 (28,5%) з іх выхавальнікі я/с.



На канец навучальнага года атрымалі вышэйшую адукацыю настаўнік нямецкай мовы Шукеловіч А.І. і педагог-арганізатар Барысевіч М.І.

Стаж работы да 5 гадоў - 3 педагогага;

да 15 гадоў –4 педагога;

больш 15 гадоў – 29 педагогаў.

Для павышэння адукацыйнага ўзроўню рэкамендуецца выхавальніку ясляў-сада Бражыцкай Т.Ф. завочна атрымаць вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці.



Сярод педагогаў школы 5 (14,7%) – настаўнікаў пенсійнага ўзросту.

У 2011/2012 навучальным годзе прайшлі курсы павышэння кваліфікацыі на базе УА “ГДАІПКіСА”

Паўлоўскі А.В. – настаўнік фізічнай культуры і здароўя;

Грынкевіч Г.У. – настаўнік музыкі;

Апалінская Г.Т. – настаўнік тэхнічнай працы;

настаўнікі пачатковых класаў: Станулевіч Т.В., Казлоўская Л.У.

На базе АПА

Якубель І.І. – намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце.

Вышэйшай формай калектыўнай метадычнай работы заўсёды быў і застаецца педагагічны савет. У 2011/2012 навучальным годзе былі праведзены два тэматычныя педсаветы: “Самаадукацыя – адзін са шляхоў павышэння педагагічнага майстэрства настаўніка і яе ўплыў на фарміраванне асобы вучня”, у выніку пасяджэння вырашана ажыццявіць рэалізацыю праекта “Сучасны настаўнік” з мэтай арганізацыі метадычнай работы па ўдасканаленні навыкаў самастойнай работы педагогаў па самаадукацыі;

“ Сацыялізацыя вучня – роля школы на кожным этапе развіцця дзіцяці” – педагагічны савет вырашыў працягнуць работу па рэалізацыі праекта “Сацыялізацыя дзяцей з асаблівасцямі псіхафізічнага развіцця” з мэтай максімальнага ўключэння вучняў, незалежна ад асаблівасцей развіцця, у адукацыйны працэс, а таксама арганізаваць работу па праекце “Будучае за табой” па прафілактыцы правапарушэнняў і злачынстваў.

З мэтай дыферэнцыяцыі работы з педкадрамі створана метадычная сетка школы, у якую ўвайшлі пяць школьных метадычных аб’яднанняў:



  • настаўнікаў пачатковых класаў і выхавацеляў я/с,

  • настаўнікаў прадметаў гуманітарнага цыклу,

  • настаўнікаў прадметаў прыродазнаўча-матэматычнага цыклу,

  • класных кіраўнікоў,

  • настаўнікаў-дэфектолагаў і настаўнікаў інтэграваных класах.

Акрамя гэтага педагогі комплекса прымалі актыўны ўдзел у рабоце раённых метадычных структур. Такая структура метадычнай службы абгрунтавана, так як у школе невялікая колькасць педагагічных работнікаў, у асноўным, па аднаму спецыялісту на кожны вучэбны прадмет, за выключэннем настаўнікаў беларускай і рускай мовы, матэматыкі і пачатковых класаў. На пасяджэннях метадычных аб’яднанняў распрацаваны рэкамендацыі па аналізу і самааналізу ўрокаў і мерапрыемстваў, разгледжаны пытанні арганізацыі самаадукацыі настаўнікаў, дзейнасці педагогаў па выкарыстанню сучасных адукацыйных тэхналогій, удасканалення дзейнасці педагогаў з адоранымі вучнямі і падрыхтоўцы вучняў да прадметных алімпіяд. З мэтай вырашэння арганізацыйных пытанняў правядзення агульнашкольных метадычных мерапрыемстваў, падрыхтоўкі да мерапрыемстваў раённага ўзроўню ствараюцца часовыя творчыя групы настаўнікаў. Аднак не належным чынам вырашаюцца задачы аналізу і карэкцыі якасці метадычнай работы. У наступным навучальным годзе з мэтай павышэння эфектыўнасці метадычнай работы неабходна забяспечыць вырашэнне адміністрацыяй задач каардынацыйнай дзейнасці работы структурных фарміраванняў, экспертнай ацэнкі і карэкцыі метадычнай работы.

З мэтай рэалізацыі агульнашкольных задач на працягу навучальнага года праведзенытэарэтычны семінар “Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу ў свеце палажэнняў закона Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”. У ходзе семінара педагагічныя работнікі былі азнаёмлены з новымі правіламі беларускай арфаграфіі і пунктуацыі.

Панарама адкрытых урокаў і дэкада прафесійнага майстэрства, што былі праведзены ў рамках падрыхтоўкі да тэматычных педагагічных саветаў, дазволілі выявіць рэальны стан валодання педагогамі комплекса навыкаў аналізу і самааналізу, удасканаліць педагагічнае майстэрства, трансліраваць і пераймаць станоўчы вопыт калег, прадэманстраваць педагагічныя знаходкі, якія з’яўляюцца вынікам плёну работы па тэме самаадукацыі. Разам з тым былі выяўлены праблемныя пытанні ў арганізацыі вучэбных заняткаў, узроўню метадычнай падрыхтаванасці настаўнікаў.

У выніку правядзення адкрытых урокаў створана відэатэка вучэбных заняткаў і іх фрагментаў, аформлены матэрыял, які змяшчае планы-канспекты, пісьмовы аналіз праведзенага ўрока і яго самааналіз.

У раённым конкурсе відэаўрокаў “Урок, якім я ганаруся ” прынялі ўдзел тры настаўнікі комплекса (Пашкоўскі А.С., Зянкевіч В.С., Лугіна Т.Ч.). Другое месца атрымаў відэаўрок хіміі Пашкоўскага А.С.

Павышэнню прафесійнага майстэрства спрыяе навуковая дзейнасць настаўнікаў. У мінулым навучальным годзе настаўнікі пачатковых класаў Зянкевіч В.С. з работай “Фарміраванне навыкаў здаровага ладу жыцця ў малодшых школьнікаў у вучэбным працэсе” і Лугіна Т.Ч. з даследаваннем “Узаемадзеянне педагогаў і бацькоў па карэкцыі псіхічнага здароўя дзяцей” былі ўдзельнікамі раённай настаўніцкай навукова-практычнай канферэнціі.



Задача: 1) павысіць матывацыю настаўнікаў да ўдзелу у конкурсах прафесійнага і педагагічнага майстэрства

2) актывізаваць навуковую дзейнасць і удзел у настаўніцкіх;

3) прадстаўляць уласныя напрацоўкі і вопыт работы ў СМІ.

Ва ўстанове адукацыі сфарміравана пэўная сістэма работы з маладымі спецыялістамі і настаўнікамі, якія маюць невялікі стаж работы. За маладымі педагогамі замацаваны педагогі-настаўнікі, сістэматычна праводзілася ўнутрышкольная вучоба маладых настаўнікаў. Адміністрацыя школы рэгулярна наведвала вучэбныя заняткі настаўніка-дэфектолага Козел І.У. (замацаваны настаўнік-дэфектолаг І катэгорыі Міхневіч М.У.), настаўніка матэматыкі Адылава Р.В. (замацаваны настаўнік матэматыкі І катэгорыі Розель Т.П.), праводзіліся індывідуальныя кансультацыі, субяседванні. У выніку праведзенай работы дасягнуты пэўныя поспехі ў павышэнні тэарэтычнага і метадычнага ўзроўню маладымі спецыялістамі. Журы раённага конкурсу адкрытых урокаў сярод маладых спецыялістаў адзначыла работу Козел І.У. – ІІ месца і Адылава Р.В. – ІІІ месца.

Настаўнікі ВПК ў рознай ступені дасканаласці валодаюць ІТ-тэхналогіямі. Кабінет інфарматыкі ў 2011/2012 навучальным годзе працаваў па графіку, кожны настаўнік меў магчымасць праводзіць ўрокі, стымулюючыя, падтрымліваючыя і факультатыўныя заняткі з выкарыстаннем камп’ютараў і мультымедыйнай устаноўкі. У мінулым навучальным годзе камп’ютарнай тэхнікай абсталяваны кабінет СБА і кабінет нямецкай мовы.У кабінеце фізікі ўсталяваны тэлекамунікацыйны цэнтр – складаецца з тэлевізара і камп’ютара, прадугледжвае выхад у Інтэрнэт, дэманстрацыю нагляднасці.

Настаўнікі карысталіся праграмамі “Сетевой наставник”, “Знак”, віртуальная школа “Кірыла і Мяфодзія” і ПСН, зацверджаныя МА РБ. Настаўнікамі-дэфектолагамі выкарыстоўваўся цыкл спецыялізаваных праграм “Карціна свету”, створаных Інстытутам карэкцыйнай педагогікі: “Стужка часу”, “Твой двор” для работы з дзецьмі з АПФР. Для замацавання ведаў па матэматыцы настаўнік-дэфектолаг (Міхневіч М.У.) і настаўнікі пачатковых класаў карысталіся праграмай “Склад ліку”. Забаўляльную, развіваючую праграму “Вясёлая матэматыка” выкарыстоўвалі не толькі настаўнікі пачатковых класаў, а і выхавацелі д/с.

На працягу навучальнага года праводзілася работа па напрацоўцы і сістэматызацыі праграмна-метадычных комплексаў. Асаблівая ўвага ў 2011/2012 навучальным годзе надавалася стварэнню віртульных кабінетаў. Створаны віртуальны кабінет СБА, у стадыі распрацоўкі кабінеты матэматыкі (Адылаў Р.В.) і біялогіі (Кулак Т.Г.). Віртуальны кабінет хіміі – работа Пашкоўскага А.С. – быў прадстаўлены на конкусе “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт”. На абласным этапе конкурсу работа атрымала ІІ месца, была адзначана на рэспубліканскім этапе конкурсу.

На працягу мінулага навучальнага года трое з настаўнікаў атрымалі пасведчанне (сертыфікат) карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій у адукацыі (Адылаў Р.В., Пашкоўскі А.С., Якубель І.І.).

Задачы:


  1. Працягваць работу па ўдасканаленні навыкаў настаўнікаў работы з камп’ютарнай тэхнікай.

  2. Павышаць матывацыю настаўнікаў ВПК да здачы экзамену на атрыманне пасведчання (сертыфікату) карыстальнікаў інфармацыйных тэхналогій у адукацыі.

  3. Завяршыць работу па стварэнні віртуальных кабінетаў матэматыкі і біялогіі.

На базе школы наладжана работа інфармацыйна-бібліятэчнага цэнтра, тут праводзіцца каталагізацыя і сістэматызацыя праграмна-метадычных комплексаў і электронных сродкаў навучання. ІБЦ абсталяваны камп’ютарамі, падключанымі ў школьную лакальную сетку, а таксама капіравальнай тэхнікай. Існуе праблема ў наладжванні работы ІБЦ для аказанні метадычнай дапамогі настаўнікам, неабходна выпрацаваць сістэму дзейнасці ІБЦ у гэтым накірунку.

Многія праблемы вучняў па прадметах рознага цыклу звязаны з нізкім узроўнем агульнай культуры, што вызначаецца сацыякультурнымі ўмовамі пражывання, важнае значэнне для развіцця дзяцей набывае мэтанакіраваная пазакласная дзейнасць па прадметах. У мінулым навучальным годзе пад кіраўніцтвам настаўнікаў праводзіліся пазакласныя мерапрыемствы, якія дазвалялі павысіць зацікаўленасць вучняў у вывучэнні прадметаў. Актыўная пазакласная работа па прадметах з’яўляецца працягам урочнай дзейнасці і садзейнічае рэалізацыі выхаваўчых мэт навучання. Асаблівай увагі заслугоўваюць прадметныя тыдні матэматыкі, беларускай мовы і літаратуры, рускай мовы і літаратуры, у рамках якіх праводзіліся алімпіяды, конкурсы, віктарыны для рознаўзроставых груп вучняў, выпуск газет, арганізацыя тэматычных вечарын.

У мінулым навучальным годзе працягвалася работа па афармленні і напаўненні прадметных кабінетаў. Настаўнікі добрасумленна ставяцца да работы ў прадметных кабінетах, працуюць над зместам напаўнення і этэтыкай. Фармальны падыход да афармлення кабінета гісторыі (Лугін А.В.), геграфіі (Валэйня С.І.)

Задача:


  1. Аформіць кабінеты гісторыі і геаграфіі ў адпаведнасці з сучаснымі патрабаваннямі.

Аналіз метадычнай работы паказвае, што пастаўленыя задачы на 2011/2012 навучальны год педагагічным калектывам вырашаны на дастатковым узроўні.

У 2012/2013 навучальным годзе педагагічны калектыў комплекса плануе працаваць над агульнай метадычнай тэмай: “Нестандартныя падыходы пры стварэнні навучальнага асяроддзя як умова павышэння якасці адукацыі”.

Неабходна вырашыць наступныя задачы:


  1. Забяспечыць метадычную дапамогу для прафесійнага росту педагогаў, іх творчага патэнцыялу, камунікатыўнай культуры;

  2. Забяспечыць усебаковую навукова-метадычную падтрымку па ўкараненні сучасных педагагічных тэхналогій у практыку работы настаўнікаў;

  3. Садзейнічаць выяўленню, абагульненню і распаўсюджанню перадавога педагагічнага вопыту настаўнікаў, якія працуюць творча, выкарыстоўваюць у сваёй рабоце сучасныя тэхналогіі навучання і выхавання вучняў.

  4. Актывізаваць работу ўнутрышкольных метадычных фарміраванняў;

  5. Садзейнічаць стварэнню сістэмы работы ІБЦ для аказання метадычнай дапамогі педагогам;

6. Працягваць работу па павышэнню якасці ведаў вучняў, прыцягненню вучняў да навуковай дзейнасці.

7. Вывучаць рэзультатыўнасць работы настаўнікаў па выбраных тэмах самаадукацыі.

8. Працягваць работу па напаўненні прадметных кабінетаў, кабінета СБА, стварэнні віртуальных прадметных кабінетаў;

9. У працэсе выкладання сістэматычна і паслядоўна выкарыстоўваць ЭСН, працягваць стварэнне ўласных праграмных сродкаў навучання.


Мэта работы педагагічнага калектыву: стварэнне ўмоў для індывідуальнага развіцця псіхічна, фізічна і маральна здаровага чалавека з развітым мысленнем, адэкватна арыентаваным у жыцці.

Педагагічнае крэда калектыву: вучыць і выхоўваць дзяцей за кошт павышэння цікавасці да вучобы з улікам здольнасцей і магчымасцей асобы дзіцяці па законах маралі і прыгажосці.

2. АНАЛІЗ ЗДАРОЎЯ, ФІЗІЧНАГА РАЗВІЦЦЯ ВУЧНЯЎ І ЎМОЎ, ЯКІЯ САДЗЕЙНІЧАЮЦЬ ЗДАРОВАМУ ЛАДУ ЖЫЦЦЯ

Для аналіза унутрышкольнага асяроддзя, арганізацыі фізкультурна-аздараўленчай работы, рухальнага рэжыму, а таксама арганізацыі работы па фарміраванні каштоўнасцей здаровага ладу жыцця ў ВПК праводзіўся маніторынг (красавік). Задачы маніторынга:



  • аналіз кадравага забеспячэння;

  • аналіз інфраструктуры ВПК

  • аналіз аздараўленчай інфраструктуры ВПК

  • ааналіз арганізацыі вучэбнага працэсу, здароўезберагальнай дзейнасці;

  • аналіз медыцынскага суправаджэння вучняў;

  • аналіз асобных накірункаў здароўезберагальнай работы ВПК.

Для правядзення маніторынга былі выкарыстаны анкетныя метады даследавання стану здароўя вучняў, вучэбнай нагрузкі і ўмоў жыцця вучняў. Вынікі маніторынга паказалі наступнае:

2.1. Аналіз кадравага забеспячэння

Стан здароўя вучвняў у значнай ступені звязаны з іх фізічнай актыўнасцю, рацыянальнай арганізацыяй спартыўных секцый і гурткоў. У бягучым навучальным годзе ў ВПК працавалі 6 секцыі (96 чал), 2 секцыі (32 чал) ад ДСШ, 1 гурток ад ДЮТ на базе яслей-сада (13 чалавек), 1 гурток (16 чал) для вучняў пачатковых класаў. Такім чынам, спартыўнымі секцыямі было ахоплена 126 вучняў і выхаванцаў (70%), а таксама былі арганізаваны 3 факультатывы “Гуляем у футбол” – 22 вучні, што ў цэлым адпавядае 15% ад усіх вучняў і выхаванцаў ВПК.

Арганізацыяў работы па фізкультуры займаліся 3 настаўнікі

Табліца 4


№ п/п

Прозвішча, ініцыялы

Адукацыя

Вышэйшая

катэгор
категория



Першая катэгорыя

1

Міхалёнак А.А.

вышэйшая




+

2

Паўлоўскі А.В.

вышэйшая

+




2


Заблоцкая Л.Л.

сярэдняя спецыяльн


-


+

Аналіз забяспечанасці паказаў, што ВПК валодае мінімальна неабходным штатам.

Фарміраваннем асноў здаровага ладу жыцця, акрамя настаўніка фізкультуры і здароўя і кіраўніка фізпадрыхтоўкі, у яслях-садзе займаюцца сацыяльны педагог, настаўнікі-дэфектолагі з адпаведнай адукацыяй.

Медыцынскае абслугоўванне вучняў ВПК і выхаванцаў яслей-сада ажыццяўляецца работнікамі Барунскай амбулаторыі: урач агульнай практыкі, фельдчар, медсястра, акушор. Разам з тым існуе праблема забяспечанасці медыцынскімі кадрамі яслей-сада ў адпаведнасці са штатным раскладам.

Праблема: адсутнасць спартыўных секцый і факультатываў для вучняў пачатковых класаў.

Задача: арганізаваць спартыўныя секцыі і гурткі для вучняў пачатковых класаў

2.2. Аналіз інфрастактуры ВПК

Адным з важнейшых накірункаў дзейнасці ВПК па захаванні і ўмацаванні здароўя вучняў і выхаванцаў з’яўляецца забеспячэнне неабходных санітарна-гігіенічных умоў школьнага асяроддзя.

Будынак ВПК тыпавы, маецца спартыўная зала, акрамя таго абкрыма сучасная спартыўная пляцоўка з удасканаленым пакрыццём. ВПК працуе ў адну змену, што дазваляе рацыянальна арганізаваць рухальны рэжым.

Інфрастуктура ВПК дазваляе поўнасцю рэалізаваць комплекс мераў па ахове і ўмацаванні здароўя вучняў і выхавванцаў. У табліцы прыведзены элементы інфраструктуры школы:

Наяўнасць элементаў інфраструктуры


Элементы інфраструктуры

Наяўнасць

Вадаправод

+

Каналізацыя

+

Туалеты

+

Ацяпленне цэнтральнае

+

Сталовая абсталявана на 100%

+

Пліты электрычныя

+

Халадзільнікі 5 адзінак

+

Гарачае харчаванне 100%

+

Дадзеныя, прыведзеныя ў табліцы, сведчаць, што ў цэлым у ВПК створаны камфортныя ўмовы для навучання і выхавання. Гігіенічныя патрабаванні да інфрастуктуры ВПК выконваюцца. Аднак патрабуе вырашэння арганізацыя дыетчнага харчавання ў адпаведнасці з рэкамендацыямі па выніках паглыбленага медыцынскага агляду




  1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка