Аналіз работы Барунскага я/с – сш за 2011/2012 навучальны год



старонка2/4
Дата канвертавання23.06.2016
Памер0.64 Mb.
1   2   3   4

Задача

  • арганізацыя дыетычнага харчавання ў адпаведнсці з медыцынскімі рэамндацыямі;

  • арганізацыя якаснага правядзення С-вітамінізацыі на працягу навучальнага года

  • умацаванне здароўя і прывіццё навыкаў здаровага ладу жыцця,

  • навучанне прыёмам паводзін у розных жыццёвых сітуацыях на падставе асбістай бяспекі і экалагічнай і агульнай культуры.

  • карэкцыя здароўя вучняў і выхаванцаў падчас адукацыйнага працэсу

2.3. Аналіз арганізацыі вучэбнага працэса і здароўезберагальнай дзейнасці

Дзейнасць ВПК па захаванні і ўмацаванні здароўя ажыццяўлялася ў адпаведнасці з праграмай “Здароўе” па наступных накірунках:



  • арганізацыя рацыянальнага навучальнага працэса (складанне расклада ў адпавекднасці з патрабаваннямі СанПіНа, правядзенне фізкульхвілінак на ўсіх уроках ва ўсіх класаў, арганізацыя рухомых перапынкаў, адпаведнасць працягласці перапынкаў патрабаванням СанПіНа);

  • арганізацыя рухальнага рэжыму і фізкультурна-аздараўленчай работы (зарадка дпа пачатку ўрокаў, спартыныя спаборніцтвы і святы, круглагадзінная ўнутрышкольлная спартакіяда, удзел у раённых спаборніцтвах – 5 месца па выніках выступлення каманды школы ў раённай круглагадзічнай спартакіядзе)

  • арганізацыя работы па фарміраванні каштоўнасці здароўя і здаровага ладу жыцця.(конкурсы, класныя гадзіны, афармленне калажоў, сустрэча з медыцынскімі работнікамі)

Аналіз паказаў, што у цэлым выконваюцца гігіенічныя нормы і патрабаванні. Для ацэнкі выканання гігіенічных норм і патрабаванняў да арганізацыі вучэбнага працэсу ў яслях-садзе і школе, вызначэння аб’ёму вучэбнай нагрузкі школьнікаў выкарыстоўваюцца дзўеючыя СанПіНы, Палажэнне аб установе агульнай сярэдняй адукацыі, выконваюцца патрабаванні да выкарыстання інфармацыйных тэхналогій.
Адміністрацыя ВПК ажыццяўляе кантроль за укараненнем здароўезберагальных тэхналогій: наведваюцца і аналізуюцца ўрокі, вывучаюцца класныя журналы з мэтай праверкім выканання праграм, ажыццяўленне індывідуальнага падыходу да вучняў, стану паспяховасці, дазіроўкі дамашніх заданняўних заданий.

Праблемы:

  • пошук і карэкцыя інавацыйных тэхналогій, форм і метадаў сацыяльнай і псіхолага-педагагічнай падтрымкі асобы вучня ў працэсе раскрыцця і развіцця яго індывідуальных здольнасцей;

  • фарміраванне асобы, здольнай да творчага самавыяўлення да актыўнайц жыццёвай пазіцыі ў самарэалізацыі і самавызначэнні вучэбнай і.

Задачы:

  • вызначэнне і выкарыстанне найбольш прадуктыўных форм і способаў інтэлектуальнага развіцця дзіцяці, прафесійнага росту настаўнікаў.

  • асветніцкая кансультатыўная работа з бацькамі.

  • зняцце стрэсагенных сітуацый (асбліва актуальна для вучняў 1 і 5 класаў)

Маніторынг здароўя




Захворванне

2010/2011

2011/2012

Лагапедыя

3

1,97%

8

5,6%

Педыятрыя

8

5,3%

6

4,16%

Альфматалогія

25

16,4%

20

13,9%

Траўматалогія

6

3,94%

3

3,47%

Неўралогія

1

0,66%

1

0,69%

Псіхіятрыя

4

2,63%

7

3,47%

Хірургія

4

2,63%

2

2,08%

ЛОР-паталогія

4

2,63%

2

2,08%

Гінекалогія

-

-

1

0,69%

Уралогія

2

1,32%

2

1,39%

Дэрматалогія

1

1,32%

1

0,69%

УСЯГО:

53

34,4%

51

35,4%

Як сведчыць аналіз, першае месца ў структуры паталогіі займаюць хваробы зроку і педыятрычныя захворванні.

У адпаведнасці з медыцынскімі рэкамендацыямі, атрыманымі пры паглыбленым медаглядзе, была створана СМГ для заняткаў па фізічнай культуры і здароўю, у якую ўвайшлі 12 вучняў школы. Вучні займаліся па адпаведнай праграме па раскладу, зацверджанаму дырэктарам.

Усе вучні, якія мелі рэкамендацыі ўрачоў, прайшлі дадатковае мецыцынскае абследаванне ў ўрачоў вузкіх спецыяльнасцей.

Праблема: многія вучні, якім паказана нашэнне акуляраў, не выконваюць дадзеных рэкамендацый.

Задача: вядзенне тлумачальнай работы як з вучнямі, так і іх бацькамі, строгі кантроль з боку класнага кіраўніка і ўсіх настаўнікаў-прадметнікаў.

Аналіз здароўезберегальнай дзейнасці:


п/п

Формы дзейнасці

I

Дыспансерызацыя 100%

2

Прафілактычныя прывіўкі – 100% ахопа

3

Вітамінізацыя трэціх страў – 100%

4

Выкарыстанне немедакаментозных аздараўленчых мерапрыемстваў: дынамічныя перапынкі, фізкультхвілінкі, гарачае харчаванне, аздараўленчыя школьныя лагеры

5

Дні здароўя – 100%

6

Школьныя спартыўныя святы – 100%

7

Удзел у школьных спартыўных спаборніцтвах – 85%

8

Навучанне педагогаў прынцыпам ЗЛЖ – 100%: уводны інструктаж, інструктаж на рачочым месце – 100%, правілы бяспекі працы на ўроках працоўнага навучання, хіміі, фізікі, падчас правядзення масавых мерапрыемстваў.

9

Навучанне вучняў прпынцыпам ЗЛЖ: урокі АБЖ – 1005 у адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбнага плана

10

Навучанне бацькоў прынцыпам ЗЛЖ –бацькоўскія сходы, лекцыі, выступленне медвцынскіх работнікаў амбулаторыі

Праблема: невысокі працэнт ахопу вучняў фізкультурна-аздараўленчымі мерапрыемствамі ў 6 школьны дзень.

Задача: забяспечыць максімальна высокі ахоп вучняў спартыўна-масавымі мерапрыемствамі ў 6 школьны дзень

На працягу 2011/2012 навучальнага года на базе НПК працавалі аздараўленчыя лагеры: 7-дзённы падчас асенніх канікул, 20-дзённы з дзённым знаходжаннем і 9-дзённы з кругласутачным знаходжаннем падчас летніх канікул, у якіх аздаравіліся 60 вучняў, што складае 75,3% (62% - 2010/2011 нав г.) ад агульнай колькасці вучняў школы. У абавязковым парадку залічваліся ў лагеры вучні, якія стаяць на УШК, на ўліку ў ІСН, з малазабяспечаных і шматдзетных сем’яў

На працягу 2011/2012 навучальнага года асноўнай мэтай выхаваўчай работы Барунскага я/с – СШ з’яўлялася развіццё сацыяльнай і культурнай кампетэнтнасці асобы, яе самавызначэнне ў соцыуме, фарміраванне чалавека-грамадзяніна, сем’яніна, спецыяліста-прафесіянала.

Для рэалізацыі пастаўленай мэты былі сфармуляваны наступныя задачы выхаваўчай дзейнасці:



  1. Фарміраванне ў вучняў пачуцця грамадзянскасці і патрыятызму, адказнасці і ініцыятывы праз прыцягненне ў дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі, гуртковую работу, удзел у пазашкольных мерапрыемствах.

  2. Актыўнае прыцягненне бацькоў у працэс жыццядзейнасці ВПК, працяг фарміравання сістэмы работы з бацькамі і грамадскасцю.

  3. Прапаганда здаровага ладу жыцця праз фізічнае і маральна-прававое выхаванне.

  4. Якаснае паляпшэнне індывідуальнай работы з вучнямі, работы па ахове дзяцінства.

Для рэалізацыі пастаўленых задач былі вызначаны прыярытэтныя накірункі, праз якія ажыццяўлялася выхаваўчая работа:

Выхаванне культуры быта і дасуга.

Грамадзянскае і патрыятычнае выхаванне

Ідэалагічнае выхаванне

Экалагічнае выхаванне.

Выхаванне культуры здаровага ладу жыцця

Выхаванне культуры самапазнання і самарэгуляцыі асобы

Працоўнае і прафесійнае выхаванне

Эстэтычнае выхаванне.

Маральнае выхаванне.

Выхаванне культуры бяспечнай жыццядзейнасці.

Гендэрнае выхаванне

Сямейнае выхаванне

Работа з бацькамі.

Падводзячы вынікі выхаваўчай работы за 2011/2012 навучальны год патрэбна адзначыць, што педагагічны калектыў імкнуўся паспяхова рэалізовываць вызначаныя планы, рашаць пастаўленыя перад ім задачы.

Адным з асноўных накірункаў выхаваўчай работы з’яўляецца выхаванне, заснаванае на каштоўнасцях, якія адпавядаюць агульначалавечым прынцыпам і менталітэту беларускага народа. Мерапрыемствы, якія праводзіліся ў школе на працягу навучальнага года былі накіраваны на фарміраванне грамадзянска-патрыятычных і ідэйна-маральных якасцей вучняў. Школьнікі прымалі актыўны ўдзел у конкурсах, якія праводзіліся ў рамках рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”, у мегапраекце “Патрыятычны марафон сацыяльна значных спраў “Паконімся вялікім тым гадам”, у месячніку абаронна-патрыятычнай і спартыўнай работы “Эстафета патрыятычных спраў”, у тыднях прававых ведаў.

Адным з важнейшых накірункаў патрыятычнага выхавання з’яўляецца арганізацыя шэфскай дапамогі ветэранам вайны і працы, навядзенне і падтрыманне парадка каля помніка воінскай славы і магіл ветэранаў, дзейнічае атрад “Міласэрнасць”, клуб “Забота”(у склад уваходзяць вучні 9-х класаў і вучні з АПФР). Выхаванню патрыятызму садзейнічае догляд за помнікам лётчыкам-героям часоў першай сусветнай вайны, якія загінулі ў небе над Барунамі. Школьная сімволіка размешчана побач з дзяржаўнай, гімн школы вучні выконваюць разам з настаўнікамі на кожным урачыстым мерапрыемстве. З мэтай выхавання ў вучняў школы патрыятычных адносін да сваёй Радзімы Барунскі я/с-СШ прыняў актыўны ўдзел у раённым конкурсе відэафільмаў “Радзіма мая дарагая”, кожны месяц для вучняў і працаўнікоў школы праводзяцца адзіныя дні інфарміравання, згодна календару дзяржаўных свят, памятных дат і міжнародных святочных дзён праводзяцца агульнашкольныя або класныя мерапрыемствы.

Задача:


  1. Арганізаваць работу па выкананні лакальнай праграмы выхавання “Я – грамадзянін Беларусі”

Грамадзянскае выхаванне ажыццяўляецца праз дзіцячыя і маладзёжныя арганізацыі:




2010-2011

2011-2012

БРСМ

50- 98,7%

17 – 100%

БРПА

77 – 100%

64– 96,9%

Аб’яднанне малодшых школьнікаў “Акцябраты”

46 – 100%

58- 100%

Работа ў органах вучнёўскага самакіравання садзейнічае станаўленню асобы дзіцяці, фарміруе актыўную грамадзянскую пазіцыю і самасвядомасць грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Вучнёўскае самакіраванне школы, савет старшакласнікаў прымае самы актыўны ўдзел у жыцці школы, на паседжаннях савета школы сумесна з настаўнікамі разглядаюцца прапановы па добраўпарадкаванню тэрыторыі, па арганізацыі правядзення акцый, месячнікаў, тыдняў. Вучоба піянерскага актыву праходзіць раз у тыдзень, акрамя таго працуе гурток “Школа лідара”.У школе праходзяць вучнёўскія навукова-практычныя канферэнцыі, зборы піянерскай дружыны, сходы пярвічнай арганізацыі БРСМ. Якія спрыяюць фарміраванню сацыяльна-адказнага грамадзяніна сваёй Айчыны, які гатовы прымаць асабісты ўдзел у вырашэнні праблем сённяшняга грамадства.

У ВПК добра абсталяваны піянерскі пакой, дзе размешчаны стэнды з інфармацыяй для членаў БРСМ, БРПА і акцябрат.



Задачы:

арганізаваць работу па максімальнаму прыцягненню органаў вучнёўскага самакіравання да работы па зберажэнню школьнай маёмасці ў рамках раённага конкурса “Школа ўзорнага парадку і якасці”

Школьны музей займае адно з цэнтральных месцаў у фарміраванні высокай грамадзянскай пазіцыі, нацыянальнай самасвядомасці, любві да Радзімы, роднага краю, веданні гісторыі і народных традыцый і абрадаў. На працягу навучальнага года адбывалася сістэматызацыя матэрыялаў музея і падрыхтоўка экскурсаводаў пад кіраўніцтвам настаўніка гісторыі і кіраўніка гуртка “Музейная справа” Лугіна А.В.. Гурток “Музейная справа” працуе над вывучэннем гісторыі свайго краю, у гэтым жа накірунку працаваў школьны кругласутачны лагер “Энтузіасты”. У школе праводзіўся тыдзень краязнаўства, дзе вучні школы абменьваліся інфармацыяй паміж сабой, а лепшыя краяведы прынялі ўдзел у раённым конкурсе “Я гэтым горадам захаваны”, які праводзіўся ў рамках акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Арганізаваны экскурсіі ў Хатынь, на Курган Славы, на лінію Сталіна,Нясвіж, Навагрудак, Мір, у школьныя музеі раёна, паходы ў вёску Гейстуны, Крэва, Цюпішкі, Гальшаны. Юнымі краяведамі сумесна з настаўнікам гісторыі Лугіным А.В. створаны відэафільм “Радзіма мая дарагая”, напісана творчая работа “Мае землякі, мой гонар”, прысвечаная А.Адынцу.

Аднак, для ўдасканалення работы ў гэтым накірунку перад педкалектывам і кіраўніком музея стаяць наступныя задачы :

1) сабраць матэрыялы і стварыць віртуальны музей адукацыі Ашмянскага раёна; - 2) папоўніць школьны музей звесткамі краязанўчага характару.

Школьная рэдкалегія пад кіраўніцтвам Адылава Р.В. на працягу навучальнага года працавала над выпускам школьнай газеты, буклетаў, інфармацыйных бюлетэняў, стварэннем мультымедыйных прэзентацый.



Задача:

  1. Працаваць над павышэннем матывацыі вучняў пры стварэнні школьных СМІ;

  2. Прадоўжыць работу школьнага прэсцэнтра.

З мэтай папярэджання і прафілактыкі правапарушэнняў сярод дзяцей і падлеткаў ў ВПК адпаведна плана мерапрыемстваў аддзела адукацыі Ашмянскага райвыканкама па прафілактыцы правапарушэнняў у Ашмянскім раёне на 2011/2012 гады ажыццяўлялася наступная дзейнасць:

- Вывучэнне на інфармацыйных і класных гадзінах палажэнняў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, Канвенцыі ААН аб правах дзіцяці, Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правах дзіцяці», Дэкрэта №1,2,3;

-Арганізацыя сустрэч вучняў школы з участковым інспектарам Андрэевым Я.А., начальнікам ІСН Васілеўскім А.У., інспектарам ДАІ Яцуковічам А.Т., урачом Ролік В.П.

- Афармленне неабходных нарматыўных дакументаў на вучняў, якія знаходзяцца на ўнутрышкольным кантролі і ўліку ў ІСН.






2010-2011

2011-2012

УШК

34 %

21,9 %

ІСН

-

3

- класнымі кіраўнікамі праводзіцца работа ў гэтым накірунку з вучнямі і іх бацькамі - класныя гадзіны, індывідуальныя гутаркі па прафілактыцы правапарушэнняў;

- прагляд і абмеркаванне кінавідэафільмаў і тэлеперадач на прававую тэматыку;

- раз у чвэрць у школе праводзіцца тыдзень прававых ведаў;

- арганізацыя работы школьнага Савета прафілактыкі, на якім разглядаюцца бягучыя пытанні, пытанні пастаноўкі вучняў на УШК, зняцця з уліку, карэкціруюцца планы работы па прафілактыцы, заслухваюцца справаздачы класных кіраўнікоў, сацыяльнага педагога аб рабоце з вучнямі, якія знаходзяцца на ўліку ў ІСН.

- прасочваецца занятасць вучняў у вольны час, у перыяд канікул, прыцягненне іх да заняткаў у гуртках і спартыўных секцыях.

У ВПК дзейнічае сістэма работы па прафілактыцы правапарушэнняў, аформлены вугалок прававых ведаў, вучні знаёмы з “Дзіцячым прававым сайтам”. Але існуе актуальная праблема для нашай установы: Барунскі ВПК наведваюць вучні з 21 населенага пункта, магчымасці больш глыбока вывучыць дзяцей у быце няма, так як некаторыя населеныя пункты знаходзяцца ад школы на працягласці да 20-ці кіламетраў.

Задачы:


  1. Рэалізаваць праект “Будучае за табой” па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў;

  2. Правесці маніторынг занятасці вучняў у пазаўрочны час і шосты школьны дзень;

  3. Строга кантраляваць наведванне школы вучнямі, знізіць працэнт прапушчаных заняткаў па заяве бацькоў;

  4. Актывізаваць работу вучнёўскага самакіравання па прафілактыцы злачынстваў і правапарушэнняў.

Вялікую ўвагу школа надае экалагічнаму і працоўнаму выхаванню, прафарыентацыйнай рабоце. Асноўнай ідэяй гэтага накірунку з’яўляецца сістэматычная, творчая, сумесная, стваральная, сацыяльна значная праца.

У рамках конкурса “Школа ўзорнага парадку і якасці” Барунскім я/с-СШ арганізавана праводзяцца асенне-вясеннія суботнікі па добраўпарадкаванню і прыбіранню класных кабінетаў, школьнай тэрыторыі, акцыя Дзень Зямлі была прысвечана ачышчэнню леса, які знаходзіцца непадалёку ад школы.

Сумесна з БРСМ вучні нашай школы працавалі ў кляштары (былым будынку школы).

Старшакласнікі ВПК у час летніх канікул працуюць у КРСУП “Э/б Баруны” на зернасховішчах, на прыбіранні саломы, а таксама дапамагаюць на камбайнах.

Настаўнікам біялогіі Кулак Т.Г. сумесна з вучнямі арганізаваны і праведзены тыдзень экалогіі, падчас якога вучні выпускалі буклеты, лістоўкі, насценную газету, правялі акцыю “Зялёны сябр” па азеляненню школы, па догляду за клумбамі, кустарнікамі і дрэўцамі.

Настаўнікам хіміі Пашкоўскім А.С. з вучнямі 5 класа быў арганізаваны і праведзены конкурс прэзентацый па выхаванню культуры энэргазберажэння.

Падчас тыдня прафарыентацыі вучнямі 11 класа сумесна з класным кіраўніком Апалінскай Г.Т. праведзены парад прафесій, арганізаваны экскурсіі на ферму СПК “Гальшанскі” і на прадпрыемствы горада.

Актыўны ўдзел вучні ВПК прымаюць у зборы металалому, макулатуры.

У ВПК абсталяваны кабінет прафарыентацыі, дзе змешчаны неабходны матэрыял для правядзення класнымі кіраўнікамі прафарыентацыйнай работы. Асабліва актыўна работа ў гэтым накірунку праводзілася класнымі кіраўнікамі 9, 11 класаў. Ужо сталі традыцыйнымі сустрэчы са спецыялістамі э/б “Баруны” для папулярызацыі сельскагаспадарчых прафесій. Як паказвае аналіз паступлення нашых выпускнікоў за мінулыя гады, неабходна больш плённа працаваць па арыентацыі вучняў на паступленне ў педагагічныя ВНУ. Для больш дасканалага прафесійнага самавызначэння выпускнікоў выкарыстоўваецца праграма “Прафарыенцір”, якую стварыў настаўнік хіміі Пашкоўскі А.С.

Задача: 1) арыентацыя выпускнікоў на рабочыя і сельскагаспадарчыя прафесіі;

2)Арыентацыя выпускнікоў на вострадэфіцытныя для нашага раёна прафесіі ў адпаведнасці з іх здольнасцямі і магчымасцямі.

Уся праведзеная работа па дадзенаму накірунку заслугоўвае здавальняючай ацэнкі, арганізуючы разнастайную, насычанаю працай дзейнасць педагагічны калектыў асэнсоўвае карысць такога выхавання для будучага падрастаючага пакалення.

Захаванне і ўмацаванне здароўя вучняў ажыццяўляецца па трох накірунках:

- рэалізацыя мерапрыемстваў адпаведна праграме “Здароўе” , у адпаведнасці з планам мерапрыемстваў Месячніка па здароваму ладу жыцця “Уключайся ў здаровае жыцццё”

- прафілактыка і аздараўленне – ранішняя зарадка, рухомыя перапынкі, фізкультурная размінка ў час вучэбнага працэсу для актывізацыі работы галаўнога мозга, рэлаксацыі органаў зроку, навучанне навыкам самакантроля і самадыягностыкі, арганізацыя гарачага харчавання, фізкультурна-аздараўленчая работа.

№п/п

Назва лагера

Тэрмін

Дзеці-інваліды

Дзеці з СНС

Мнагадзетныя сем’і

Дзеці на ўліку ІСН

Усяго

1.

школьны дзённы лагер “Неугамон”

лістапад

3

4

13

-

25

2.

школьны л дзённы лагер “Усмешка”

чэрвень

3

8

9

-

40

3.

школьны кругласутачны лагер “Энтузіасты”

чэрвень

1

7

12

1

30

4.

Лагер “Дружба”

чэрвень

-

-

10

-

11

5.

Іншыя месцы адпачынку

чэрвень

-

-

-

-

4






















110

- навучальны працэс – выкарыстанне здароўезберагаючых адукацыйных тэхналогій, рацыянальны расклад;

- інфармацыйна-кансультатыўная работа – лекцыі ўрача Барунскай амбулаторыі, класныя гадзіны, бацькоўскія сходы, пазакласныя мерапрыемствы, накіраваныя на прапаганду здаровага ладу жыцця, рэалізацыя плана па прафілактыцы СНІДу, паходы, спартыўныя спаборніцтвы, дні здароўя, работа спартыўных секцый.

У рамках месячніка папярэджання рызыкі суіцыдальных паводзін праведзена анкетаванне на вывучэнне узроўню трывогі вучняў, конкурс малюнкаў “Жыццё цудоўнае” створана “Скрынка даверу”, працуе “Тэлефон даверу” , тэматычная дыскатэка, прысвечаная месячніку бесканфліктных паводзін.





1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка