Аналіз работы Барунскага я/с – сш за 2011/2012 навучальны год



старонка3/4
Дата канвертавання23.06.2016
Памер0.64 Mb.
1   2   3   4

Задача: арганізаваць псіхалагічнае дыягнасціраванне з мэтай аказання прафесійнай дапамогі вучням розных падуліковых катэгорый.

Аналіз і вывучэнне работы класных кіраўнікоў з класным калектывам паказалі, што дзейнасць большасці класных калектываў накіравана на рэалізацыю агульшкольных і сацыяльна значных задач, справядлівыя і разумныя патрабаванні прымаюцца большасцю вучняў школы, яны наведваюць гурткі, секцыі, умеюць размяркоўваць паміж собой абавязкі, імкнуцца да зносін у вольны час.

Класныя кіраўнікі працавалі над занятасцю вучняў у пазаўрочны час, актыўна прыцягваючы іх у гуртковую работу і работу спартыўных секцый, наведванне мерапрыемстваў у шосты школьны дзень.

На базе ВПК функцыянавала 10 гурткоў і 6 спартыўных секцый, 3 з іх працавалі у шосты школьны дзень.



№п/п

Накірункі гурткоў

2009-2010

2010-2011

2011-2012

1

Дэкаратыўна-прыкладная творчасць

2

2

2

2

Мастацкая творчасць

2

1

1

3

Тэхнічная творчасць




-

-

4

Інтэлектуальны

1

1

1

5

Эколага-біялагічны

-

1

1

6

Спартыўны

1

1

1

7

Турысцка-краязнаўчы

1

1

2

8

Іншыя

3

1

2
















Занятасць ў гуртках і секцыях

Навучальны год

Занятасць ў гуртках і секцыях

Занятасць ў гуртках і секцыях у выхадныя дні

2009-2010

80%

73%

2010-2011

87%

59%

2011/2012

94,4%

61%

Наведвальнікі школьных гурткоў на чале з кіраўнікамі прымалі актыўны ўдзел у раённых фестывалях і конкурсах. Асаблівай увагі заслугоўвае работа Мацэвіч Г.У, якая з’яўляецца кіраўніком гуртка “Вясёлка пазнання”, яе выхаванцы займалі прызавыя месцы ў конкурсах па дэкаратыўна-прыкладной творчасці. Гурток “Юны выратавальнік” кіраўнік Шарэц Р.У. занялі другое месца ва ўсіх намінацыях у конкурсе “Юных выратальнікаў”.

У 2011/2012 навучальным годзе адноўлена работа інтэлектуальнага гуртка “Кронан” для больш паспяховых вынікаў удзелу вучняў ВПК ў інтэлектуальных турнірах на ўзроўні раёна.

Другую суботу месяца праводзіцца Дзень здароўя, дзе удзельнічаюць усе вучні школы ў спартыўна-масавых і фізкультурна-аздараўленчых мерапрыемствах. У шосты школьны дзень адзначаюцца дзяржаўныя святы, бібліятэкарам, сацыяльным педагогам, педагогам-арганізатарам арганізуюцца тэматычныя суботы, праводзяцца конкурсна-гульнявыя праграмы, конкурсы. Суботні дзень завяршаецца тэматычнай дыскатэкай. Мерапрыемствы ў Барунскім ВПК арганізуюцца сумесна з Барунскім цэнтрам адпачынку і вольнага часу, з бацькамі, у спаборніцтвах ў шосты школьны дзень разам з вучнямі узельнічаюць работнікі КРСУП “Э/б Баруны”, гравійна-сартыравальнага завода.

На працягу навучальнага года вялася работа з бацькамі, мэтай якой было даць псіхолага-педагагічныя веды праз бацькоўскія сходы,сустрэчы з работнікамі Барунскага сельвыканкама, Барунскай амбулаторыі, участковым інспектарам, кансультацыі адміністрацыі школы, класных кіраўнікоў, сацыяльнага педагога па сацыяльных пытаннях, пытаннях педагагічнай карэкцыі адносін паміж дзецьмі і дарослымі ў асобных сем’ях, індывідуальныя гутаркі аб асаблівасцях узросту і метадах выхавання дзіцяці, па прафілактыцы суіцыда, ужывання алкагольных напояў, безнагляднасці і правапарушэнняў,захаванню і ўмацаванню здароўя.

Працавалі бацькоўскія клубы : “Здаровая сям’я”, “Бацькоўская азбука”.

Арганізаваны бацькоўскія лекторыі для бацькоў, дзеці, якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, для бацькоў няпоўных сямей, для бацькоў дзяцей з АПФР, чатыры лекторыі для бацькоў, якім патрабна педагагічная дапамога.

Былі вывучаны сем’і вучняў, іх сацыяльны статус.




Статус сям’і

2010-2011

2011/2012

1

Няпоўныя

10,2%

18,6%

2

Мнагадзетныя

19,6%

22,4%

3

Малазабяспечаныя

59%

39,2%

4

Сем’і з дзецьмі- інвалідамі і дзецьмі АПФР

13,6%

14%

5

Сем’і з апякаемымі дзецьмі

0,5%

0,9%

На пачатак навучальнага года Барунскі я/с – СШ наведвалі 32 выхаванцы я/с і 146 вучняў з 109 сямей, 77 дзяўчынак і 94 хлопчыкі, 61 дзіця з 25 мнагадзетных сямей, 28 дзяцей з 20 няпоўных сямей, 19 вучняў з АПФР, 6 інвалідаў, 1выхаванка ў апякунскай сям’і; 15 дзяцей , якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, з 7сямей . Рэзкі рост сямей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы тлумачыцца тым, што агульны адукацыйны ўзровень бацькоў знізіўся: з вышэйшай адукацыяй – 13; сярэдне спецыяльная – 65; сярэдняя – 76; базавая – 8, таму і выхаваўчы патэнцыял не вельмі высокі.

Адной з важных прычын з’яўлення сямей у сацыяльна небяспечным становішчы з’яўляецца неналежнае выкананне абавязкаў бацькамі па выхаванню, навучанню і ўтрыманню дзіцяці.

Некаторыя бацькі злоўжываюць алкагольнымі напоямі і тым самым адмоўна ўплываюць на паводзіны дзяцей. Такія бацькі ставяць сваё непаўналетняе дзіця ў сацыяльна небяспечнае становішча.

На канец года ў сацыяльна небяспечным становішчы знаходзіцца 12 сямей, 25 дзяцей ў якіх знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане. 2 дзіцяці з 2 сямей знаходзяцца на патранаце пасля дзяржаўнай абароны. На працягу навучальнага 2011/2012 года на улік у ІСН былі пастаўлены 3 вучні, на канец года 2 вучняў зняты з уліку ў ІСН. З мэтай ранняга выяўлення сямейнай неблаганадзейнасці былі пастаўлены на УШК 32 вучні з 19 сямей, умовы жыцця якіх маглі прывесці да ўзнікнення асацыяльных паводзін ці пераходу ў сацыяльна небяспечнае становішча. На працягу года праводзілася работа па індывідуальных планах з дзецьмі і іх сем’ямі, якія пастаўлены на УШК, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным стане, якія пастаўлены на ўлік у ІСН.

Сумесна з класнымі кіраўнікамі, адміністрацыяй школы, участковым інспектарам і работнікамі сельскага Савета наведваліся гэтыя сем’і, кожны месяц сацыяльны педагог, класныя кіраўнікі рыхтуюць справаздачу па выкананню індывідуальных планаў па абароне правоў непаўналетніх, іх бацькі заслухваліся на Савеце прафілактыкі.

Праводзіліся прафілактычныя гутаркі з дзецьмі і бацькамі па недапушчальнасці злоўжывання спіртнымі напоямі ў сем’ях, дзе выхоўваюцца непаўналетнія. Бацькі азнаёмлены з Дэкрэтам Прэзідэнта РБ №18 “Аб дадатковых мерах па абароне дзяцей з неблаганадзейных сем’яў”. Работа з цяжкімі падлеткамі – гэта найперш за ўсё назіранне за іх паводзінамі, улік наведвання ўрокаў, занятасць у вольны час, а таксама ўдзел іх у грамадска-карыснай працы.

Сталі традыцыйнымі мерапрыемствы з працягненнем бацькоў: да Дня маці – спартыўнае свята “Разам з мамай”, Спартландыя да Дня абаронцы Айчыны, конкурс мнагадзетных сем’яў, святочныя канцэрты, вечарыны.

Арганізавана дзяжурства бацькоўска-настаўніцкіх патрулёў у вячэрні час сутак у месцах масавага адпачынку.

Уся праведзеная работа па дадзенаму накірунку заслугоўвае здавальняючай ацэнкі, але застаюцца задачы, над якімі неабходна працаваць: 1) павысіць працэнт наведвання класных бацькоўскіх сходаў;

2) прывіваць цікавасць да школьнага жыцця у цэлым і класа ў прыватнасці;

3) неабходна больш актыўна прыцягваць бацькоў да планавання выхаваўчай дзейнасці;

4) разнастаіць формы работы з бацькамі рознай катэгорыі;

5) працягнуць работу па ранняму выяўленню сямейнай недабрадзейнасці, актывізаваць прафілактычную работу.

Усе класныя кіраўнікі ажыццяўлялі выхаваўчую дзейнасць у цесным супрацоўніцтве са школьнай бібліятэкай, дзе пастаянна праводзіліся мерапрыемствы, прысвечаныя беражліваму захаванню падручнікаў для 1-4 класаў, конкурсы, віктарыны ў шосты школьны дзень і канікулярны час, аформлены бібліятэчна-бібліяграфічныя вугалкі, арганізавана дзейнасць бібліятэчнага савета, праводзіўся конкурс на самага актыўнага чытача.

Біблятэкарам праводзіцца работа па героіка-патрыятычнаму выхаванню, афармляюцца тэматычныя выставы з абзорам кніг, праводзяцца гутаркі аб шкодзе ўжывання алкаголя, наркотыкаў, праводзяцца мерапрыемствы, прысвечаныя Году кнігі.

Праблема: работа школьнай бібліятэкі па-ранейшаму застаецца на сярэднім узроўні, назіраецца нізкая зацікаўленасць вучняў мерапрыемствамі, якія праводзяцца, не заўсёды работа бібліятэкі адпавядае інтарэсам школьнікаў, слаба вядзецца работа з сям’ёй. Неабходна разнастайніць формы работы.

Зыходзячы з аналіза выхаваўчай работы за мінулы навучальны год, адпаведна Кодэксу “Аб адукацыі” Рэспублікі Беларусь, метадычных рэкамендацый на 2012-2013 навучальны год ставяцца наступныя задачы:



  • Умацаванне ролі сям’і ў выхаванні дзяцей і прыцягненні яе (сям’і) да арганізацыі адукацыйнага працэсу ў школе праз удасканаленне педагагічнага ўсенавуча.

  • Павышэнне эфектыўнасці работы па выхаванню патрыятызму, грамадзянскасці, узроўня духоўнасці праз арганізацыю работы вучнёўскага самакіравання, праз рэалізацыю Праграмы выхавання школьнікаў па грамадзянска-патрыятычнаму выхаванню Барунскага я/с-СШ “Я- грамадзянін Беларусі”

  • Стварэнне сістэмы захавання і замацавання здароўя вучняў, для выхавання імкнення да здаровага ладу жыцця.

  • Удасканаленне форм і метадаў работы класных кіраўнікоў для сацыялізацыі вучняў з АПФР, самарэалізацыі асобы кожнага вучня.

3. АНАЛІЗ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ І ЯГО ВЫНІКІ

У 2011/2012 навучальным годзе ў пачатковай школе займалася 54 вучні 57 – 2010/11 нав год), усе ў пешую змену. Гэта 4 класы-камплекты. Акрамя таго працаваў спецклас для вучняў, якія займаюцца па праграме дапаможнай школы (2 аддзяленне) Працавалі 4 настаўнікі і настаўнік-дэфектолаг. На дыяграме дадзена дынаміка колькасці вучняў пачатковай школы за апошнія 3 гады:

У пачатковых класах працуюць 4 настаўнікі. Усе маюць вышэйшую адукацыю, 2 – вышэйшую і 2 першую катэгорыю, стаж работы – звыш 15 гадоў.

Прыярытэтнай задачай пачатковага навучання з’яўляецца цэласнае развіццё асобы вучня, яго сацыялізацыя, станаўленне элементарнай культуры паводзін дзяцей, фарміраванне іх інтэлекта. Паспяховаму вырашэнню дадзенай задачы садзейнічае выкананне ў поўным аб’ёме вучэбных праграм па прадметах вучэбнага плана, выкарыстанне інфармацыйных тэхналогій ў вучэбным працэсе (правядзенне стымулюючых і падтрымліваючых заняткаў з выкарыстаннем “Сетевого наставника”).

Урокі Зянкевіч В.С., Станулевіч Т.В., Лугінай Т.Ч. вызначаюцца прадуманасцю, дакладнасць, высокай шчыльнасцю, заўсёды строга вытрымліваюцца санітарна-гігіенічныя патрабаванні да ўрока, праходзяць у высокім тэмпе. Урокі Казлоўскай Л.У. вызначсаюцца дакладнасцю пастаноўкі мэты, прадуманым падборам матэрыялу. Настаўнікі выкарыстоўваюць гульнявыя метады, што адпавядае ўзроставым асблівасцям вучняў.

Вельмі важнае значэнне надаецца фарміраванню культуры паводзін, выхаванню беражлівых адносін да школьнай маёмасці.

Вычні 1 і 2 класаў (настаўнікі Лугіна Т.Ч і Казлоўская Л.У.) займаліся па безадзнакавай сістэме. Па выніках навучальгнага года з праграмай справіліся ўсе вучні. Вынікі навучанне грамаце ў 1 класе наступныя:


Усяго вучняў

Навучыліся чытаць

Колькасць вучняў

%

14


* цэлымі словамі

8

57,1

* словамі і сказамі

5

35,7

* толькі складамі

1

7,1

* не умеюць чытаць

-

-

На працягу года ішло вывучэнне стану выкладання прадметных ведаў. Якасць ведаў адлюстравана ў табліцы:




Класы

Літаратур-нае чытанне

Беларус-кая мова

Матэма-тыка

Чалавек і свет

3

90,9%

72,7%

54,6%

81,8%

4

100%

75%

75%

100%

Усе вучні таксама справіліся з выніковымі кантрольнымі работамі па вучэбных прадметах.

Сярэдні бал у 3 класе – 7,23, у 4 класе – 8,05, у 2010/11 нав годзе- 7,74) (агульны па школе – 7,47)

Адна вучаніца пачатковай школы прынялі ўдзел у раённай навукова-практычнай канферэнцыі у 2011/2012 навучальным годзе і заняла 2 месца, у 2010/2011 нав годзе не было прадстаўлена вучнёўскіх работ пачатковых класаў.

2 вучні (Мігановіч Валерыя (нямецкая і беларуская мова- 2 і 3 месца адпаведна) і Пыгодская Вераніка -1 месца па беларускай мове) сталі пераможцамі і прызёрамі раённага этапа прадметных алімпіяд (2010/11 нав год – 3 прызавыя месцы)

Задача: арганізацыя навукова-даследчай працы вучняў пачатковых класаў, удзел у раённай навукова-рактычнай канферэнцыі.

Настаўнікамі пачатковых класаў распрацаваны ўсе кантрольныя і праверачныя работы па ўсіх раздзелах праграмы усіх вучэбных прадметаў ў электронным варыянце і на папаровых носьбітах. Працягвалася папаўненне кабінетаў раздатачным матэрыялам.

Праблема: нізкая санітарная культура многіх вучняў, нізкая матывацыя да заняткаў інтэлектуальнай дзейнасцю

Задача: актывізацыя работы па фарміраванні санітарна-гігіенічных навыкаў дзяцей, бытавой культуры ў сям’і праз тлумачальную работу, арганізацыю рэйдаў-праверак рабочых месц вучняў з прыцягненнем бацькоўскай грамадскасці і работнікаў амбулаторыі.

Настаўнікі сярэдняга звяна і старэйшых класаў маюць адпаведную прадметную падрыхтоўку і ў асноўным значны педагагічны стаж. Толькі тры настаўнікі (Адылаў Р.В., Шукяловіч А.І і Козел І.У.) маюць педстаж менш 5-і гадоў. Вопыт і адпаведная прадметная падрыхтоўка дазваляюць праводзіць урокі на даволі высокім узроўні. На новы этап перайшло ўкараненне інфармацыйных тэхналогій. Створаны віртуальныя кабінеты хіміі (настаўнік Пашкоўскі А.С., 2 месца ў раёне і вобласці), кабінет СБА (настаўнік Міхневіч М.У.), завяршаецца стварэнне віртуальнага кабінета матэматыкі (настаўнікі Адылаў Р.В.і Розель Т.П.), пачата работа па стварэнні віртуальнага кабінета біялогіі і нямецкай мовы. Высокія патэнцыяльныя магчымасці дазваляюць настаўнікам школы даваць добрую падрыхтоўку вучням да здачы экзаменаў за курс базавай і сярэдняй школы па беларускай мове (настаўнік Місюк А.В.), рускай мове (настаўнік Кузміцкая Т.С.), матэматыцы (настаўнік Адылаў Р.В.). Выннікі 2010/2011 навучальнага года сведчаць аб гэтым. Усе вучні, якія здавалі экзамен, пацвердзілі гадавыя адзнакі. Разам з тым недапушчальна высокі разрыў паміж гадавымі і экзаменацыйнымі адзнакамі па гісторыі Беларусі ў 9 і 11 класах (настаўнік Лугін А.В.). (гл. дадатак 1)

Задача: якасная падрыхтоўка да экзамену па гісторыі Беларусі, пастаноўка на ўнутрышкольны кантроль стану выкладання і якасці ведаў вучняў па гісторыі.

Вызначыць рэальны стан адукацыйнага працэсу, выніковасць дзейнасці педагагічнага калектыву дазваляе аналіз якасці ведаў, уменяў і навыкаў вучняў па прадметах і аналіз стану выкладання вучэбных дысцыплін. Якасць навучання ў бягучым навучальным годзе павысілася з 76,2% да 82,3%. На высокім узроўні школу закончылі 6,9% (7 вучні) (5,3% вучняў у 2010/2011 н.г.). Колькасць вучняў, якія маюць адзнакі здавальняючага узроўню, зменшылася з 18,9% да 9,9%. У гэтым навучальным годзе няма вучняў, якія атрымалі адзнакі нізкага ўзроўню. Сярэдні рэйтынгавы ўзровень дасягненняў па школе павялічыўся з 6,97 да 7,47. (Дадатак 2). Традыцыйна высокія адзнакі вучні школы атрымалі па прадметах эстэтычнага цыклу, беларускай і рускай літаратурах, працоўнаму навучанню, фізкультуры, а традыцыйна нізкія адзнакі па матэматыцы, па прадметах прыродазнаўчага цыклу і па рускай і беларускай мовах, што тлумачыцца складанасцю гэтых прадметаў.

Пераадолена тэндэнцыя паніжэння сярэдняга бала вучняў пры пераходзе з пачатковых класаў у сярэдняе звяно. З гэтай мэтай неабходна працягваць знаёмства вучняў і настаўнікаў-прадметнікаў праз абавязковае наведванне апошнімі урокаў у 4 класе, прыцягненне іх да работу ў гуртках.

Вывады:


Работу па пераемнасці паміж школай 1 і 2 ступені лічыць здавальняючай.

Рэкамендацыі:

У рамках работы па пераемнаці:

1. Сістэматычна два разы ў год праводзіць школьны МППК з мэтай адпрацоўкі ўзаемадзеяння настаўнікаў, якія выпускаюць з пачатковай школы, і настаўнікаў-прадметнікаў па ўсіх аспектах вучэбнай дзейнасці.

2. Пры ацэньванні работ вучняў настаўнікам неабходна улічваць індывідуальныя дасягненні вучня.

Традыцыйна слаба выступаюць вучні школы на раённых прадметных алімпіядах. У мінулым навучальным годзе ў школы толькі адно прызавое месца. Для вырашэння гэтай праблемы ў школе створана навуковае вучнёўскае аб’яднанне. Дзевяць (2010/2011 нав год – сем) работ вучняў былі прадстаўлены на раённай навукова-практычнай канферэнцыі, дзве (тры 2010/11 нав год) з іх сталі прызёрамі (Мігановіч Валерыя – настаўнік Заблоцкая Л.Л., Мацэвіч Анастасія – настаўнік Дзерван Г.К). Таму 2012/2013 навучальны год павінен стаць годам якасці падрыхтоўкі да правядзення як унутрышкольных прадметных алімпіяд, так і раённых, актывізацыі работы навуковага аб’яднання, актыўнага ўдзелу вучняў у навукова-практычных канферэнцыях.

Задача: правядзенне кожную чвэрць унутрышкольных прадметных алімпіяд па ўсіх прадметах вучэбнага плана ( уадпаведнасці з загадам РАА), актывізацыя ўдзелу вучняў школы ў правядзенні дыстанцыйных алімпіяд, тым больш, што усе камп’ютары маюць доступ да шырокапалоснага выхаду ў інтэрнэт, мэтавае выдзяленне гадзін да падрыхтоўкі да алімпіяды вучняў, якія паказалі ў мінулым навучальным годзе добры вынік.

Сярэдні бал па школе ў 2011/2012 навучальным годзе склаў 7,47, што на 0,37 больш, чым ў мінулым навучальным годзе.

На падставе заяў бацькоў з мэтай рэалізацыі адукацыйных запытаў вучняў у 2011/2012 навучальным годзе былі арганізаваны наступныя факультатывы, якімі было ахоплена 87% (+2% да 2010/11 нав года):

Інфармацыя аб факультатывах, арганізаваных у 2011/2012 навучальным годзе ў Барунскім я/с-СШ



Прадмет

Назва факультатыва

Клас

Колькасць гадзін

Колькасць вучняў

Прозвішча, імя, імя па бацьку настаўніка

Бел.мова

Асновы моўнай культуры

2

2

5

Казлоўская Л.У..

Матэматыка

Падарожжа ў краіну займальнай матэматыкі

3

2

4

Лугіна Т.Ч.

Матэматыка

Падарожжа ў краіну займальнай матэматыкі

4

2

4

Зянкевіч В.С.

Бел.мова

Асновы моўнай культуры

1

1

6

Станулевіч Т.В.

Матэматыка

Падарожжа з матэматыкай

6

1

3

Міхалёнак Л.А.

Прававое выхаванне

Учимся жить в мире и согласии

6

2

5

Міхалёнак Л.А.

Інфарматыка

Займальнае інфарматыка

6

9

3

Барткевіч В.А.

Інфарматыка

Займальнае інфарматыка

7

1

3

Барткевіч В.А.

Інфарматыка

Інфарматыка ў задачах

9

1

3

Барткевіч В.А.

Руск.мова

Кладовая слов русского языка

5

1

3

Муліца М.Г.

Спартыўны

Гуляем у футбол

7

1

4

Міхалёнак А.А.

Спартыўны

Гуляем у футбол

8

1

9

Міхалёнак А.А

Спартыўны

Гуляем у футбол

11

1

9

Паўлоўскі А.В.

Матэматыка

Алгебра вучыць разважаць

7

1

3

Адылаў Р.В.

Матэматыка

Алгебра вучыць разважаць

9

1

5

Адылаў Р.В.

Матэматыка

Алгебра вучыць разважаць

11

1

3

Адылаў Р.В.

Фізіка

Фізіка “Вымяраць – значыць пазнаваць”

8

1

6

Адылаў Р.В.

Польская мова

Польская мова

4

1

4

Якубель С.У.

Польская мова

Польская мова

5

1

3

Якубель С.У.

Польская мова

Польская мова

6

1

3

Якубель С.У.

Польская мова

Польская мова

7

1

3

Якубель С.У.

Гісторыя

Краязнаўства

7

1

3

Лугін А.В.

Гісторыя

Бел. Зямлі ў складзе РІ: фармір. індустр. грамадства нацыі

9

1

4

Лугін А.В.

Гісторыя

Ад БССР да РБ: выбар шляхоў развіцця

11

1

3

Лугін А.В.

Хімія

Цікаўным аб таямніцах рэчыва

8

1

4

Пашкоўскі А.С.

Хімія

Працягваем адкрываць таямніцы рэчыва

9

1

3

Пашкоўскі А.С.

Хімія

Дзіўны свет неарганічнай хіміі

10

1

3

Пашкоўскі А.С.

Матэматыка

Сцяжынкамі мтэматыкі

5

1

3

Розель Т.П.

Матэматыка

Алгебра вучыць разважаць

8

1

4

Розель Т.П.

Матэматыка

Алгебра вучыць разважаць

10

1

8

Розель Т.П.

Біялогія

Свет культурных раслін

7

1

4

КулакТ.Г.

Біялогія

Займальны свет жывёл

8

1

4

КулакТ.Г.

Біялогія

Прыкладная экалогія

10

1

3

КулакТ.Г.

Бел.мова

Вывучаем бел. правапіс

7

1

5

Дзерван Г.К.

Бел.мова

Вывучаем бел. правапіс

8

1

4

Дзерван Г.К.

Бел.мова

Вывучаем бел. правапіс

9

1

4

Місюк А.В.

Бел.мова

Практыкум па арфаграфіі бел. мовы

10

1

4

Місюк А.В.

Бел.мова

Практыкум па пунктуацыі бел. мовы

11

1

6

Місюк А.В.

Прафарыента

цыя


Маё прафесІйнае будучае

9

1

12

Апалінская Г.Т

Адукацыйныя запыты вучняў выкананы поўнасцю.

Галоўная задача школы- даць вучням трывалыя веды, зрабіць іх канкурэнтна здольнымі пры паступленні ў ВНУ і ССНУ. Таму якасці выкладання вучэбных прадметаў надзялялася вялікая ўвага, адсочвалася якасць работы кожнага настаўніка.

Настаўнікі-моваведы (Дзерван Г.К., Кузміцкая Т.С.) адказна падыходзяць да падрыхтоўкі ўрокаў, праводзяць іх на высокім узроўні. Аднак як задача ставіцца актыўнае выкарыстанене інфармацыйных тэхналогій у вучэбным працэсе, папаўненне кабінетаў матэрыяламі на электронных носьбітах. Не можа задавальняць праца настаўнікаў па арганізаццыі дадатковых платных паслуг. У асноўным работа скіравана на вучняў выпускных класаў, аднак гэтага яўна недастаткова. Тым больш, што адну з моў вучні абавязаны здаваць на ЦТ.




1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка