Аналіз работы Барунскага я/с – сш за 2011/2012 навучальны год



старонка4/4
Дата канвертавання23.06.2016
Памер0.64 Mb.
1   2   3   4

Задача: арганізацыя платных адукацыйных паслуг з вучнямі сярэдняга звяна як папярэднюю падрыхтоўку да ЦТ. Дзерван Г.К. неабходна звярнуць увагу на работу са здольнымі вучнямі.

Шукяловіч А.І адпрацавала ў школе 4 гады, завочна атрымала вышэйшую адукацыю ў 2012 годзе. Настаўніца вызначаецца актыўным удзелам у грамадскім жыцці ВПК, дабрасумленна выконвае функцыі класнага кіраўніка і загадчыка кабінета. Аднак пры правядзенні ўрокаў неабходна звяртаць увагу на павышэнне тэмпа, на вядзенне ўрока на мове выкладання, больш патрабавальна адносіцца да выстаўлення адзнак. Галоўная задача: падрыхтоўка вучняў 11 класа да здачы абавязковага выпускнога экзамена, развіццё камунікатыўных навыкаў вучняў.

Кафедра матэматыкаў прадстаўлена настаўнікамі Розель Т.П., Міхалёнак Л.А., Адылаў Р.В. Усе настаўнікі маюць вышэйшую адукацыю, з іх – 1 пенсіянер і 1 малады спецыяліст. Асноўная нагрузка знаходзіцца ў Розель Т.П. (1 катэгорыя). Урокі Розель Т.П. вызначаюцца насычанасцю фактычнага матэрыялу, прадуманасцю, стараннай адпрацоўкай тэарэтычннага і практычнага матэрыялу. Тэрэса Пятроўна працягнула работу па падрыхтоўцы вучняў да раённай алімпіяды па матэматыцы, пачатай у пачатковых класах. Яе вучні Барткевіч М. і Свірская Д. не здалі пазіцый у 2011/2012 навучальным годзе (4 і 3 месцы адпаведна, 2010/11 нав год – 5 і 3 месцы)

Задача: арганізацыя работы па падрыхтоўцы да раённых алімпіяд, павышэнне яе выніковасці, а таксама пашырэнне сферы платных адукацыйных паслуг па матэматыцы, у тым ліку арганізацыя рэпетытарства.

Адылаў Р.В. – малады спецыяліст, працуе ў школе 2 годы. Наведаныя ўрокі паказалі, што настаўнік валодае прадметным матэрыялам, але не хапае вопыту перадаць яго вучням. Пры падрыхтоўцы да ўрокаў неабходна звярнуць увагу на вызначэнне задач, работу класа накіраваць на іх выкананне, не адцягвць увагу другасным матэрыялам. Трэба прадумваць індывідуальныя заданні для вучняў з высокай матывацыяй, працаваць над умацаваннем дысцыпліны. Урок Адылава Р.В. на раённай панараме адкрытых урокаў заняў 3 месца.

Пры выкладанні гісторыі і геаграфіі (Лугін А.В., адукацыя вышэйшая. 2 катэгорыя, Валэйня С.І. – не спецыяліст, адукацыя вышэйшая, 1 катэгорыя) звярнуць увагу на фарміраванне геаграфічнай і гістарычнай культуры вучняў, валоданенне адпаведнай тэрміналогіяй, а таксама максімальнае выкарыстанне мясцовага матэрыялу. Як задача ставіцца работа па стварэнні тапанімічнага слоўніка мясцовых назваў, папаўненне школьнага музея напрацоўкамі гістарычнага і экалагічнага характару. Кабінеты гісторыі і геаграфіі слаба абсталяваны. Многа трэба працаваць над якасцю ўрока Лугіну А.В. Гэта пацвердзілі і вынікі экзаменаў за курс базавай і сярэдняй школы. Аднастайныя метады і прыёмы працы з вучнямі як 5 так і 11 класаў не могуц даць станоўчых вынікаў. Неабходна шырэй выкарыстоўваць метадычны апарат падручніка, вучыць вучняў параўноўваць, рабіць вывады, фарміраваць асобасныя адносіны да гістарычных фактаў.

Задача: афарміць кабінеты, павысіць якасць выкладання, вучыць вучняў вуснаму маналагічнаму выказванню, прыступіць да стварэння віртуальнага кабінета гісторыі

Урокі Пашкоўскага А.С. (вышэйшая адукацыя, 1 катэгорыя) вывераныя, лагічна пабудаваныя, падрыхтаваныя. Настаўнік імкнецца максімальна выкарыстоўваць магчымасці кабінета, папаўняе яго матэрыялам, напрацавана многа матэрыялу па ўсіх тэмах і раздзелах хіміі па ўсіх класах. Стрвораны віртуальны кабінет хіміі. У мінулым навучальным годзе прайшоў атэстацыю на прысваенне 1 кваліфікацыйнай катэгорыі. Андрэй Станіслававіч рыхтуецца да раённага конкурса “Настаўнік года”.

Настаўнікамі фізкультуры і здароўя Міхалёнак А.А. (адукацыя вышэйшая, катэгорыя першая) і Паўлоўскі А.В. (адукацыя вышэйшая, вышэйшая катэгорыя) у 2012 годзе абсталявана лыжасховішча ў адпаведнасці з задачамі, пастаўленымі на жнівеньскім педагагічным савеце, праведзена інвентарызацыя спартыўнага абсталявання, аптымізавана яго колькасць. Разам з тым патрабуюць рашэння наступныя пытанні: забеспячэнне спартыўнай залы нестандартным абсталяваннем, павелічэнне шчыльнасці ўрока, фарміраванне культуры паводзін вучняў падчас заняткаў фізкультурай. Многа намаганняў трэба прыкласці пры афармленні кабінета і спартыўнай залы, пры афармленні запісаў ў класных журналах. Сур’ёзных адносін патрабуе вядзенне дакументацы, правядзенне Дзён здароўя. Па выніках 2011/2012 навучальнага года ў раённай круглагадзічнай спартакіядзе школа заняла 5 месца ( 3 месца ў 2010/11 нав годзе). Гэта сведчыць аб недастатковай рабоце з вучнямі як на ўроках, так і ў пазаўрочны час.

Задача: павысіць выніковасць выступленняў вучняў школы на раённых спаборніцтвах і на алімпіядзе па прадмеце “Фізкультура і здароўе”, дабіцца выканання санітарных норм пры правядзенні ўрокаў, больш поўна выкарыстоўваць універсальную спартыўную пляцоўку.

Настаўнік музыкі і музычны кіраўнік Грынкевіч Галіна Уладзіміраўна (сярэдняя спецыяльная адукацыя, 1 катэгорыя) не заўсёды адказна адносіцца да выканання службовых абавязкаў. Вучні ўдала выступаюць на раённых конкурсах. Настаўніца заўсёды граматна будуе ўрок, умее зацікавіць вучняў матэрыялам урока. Разам з тым пазакласная работа патрабуе больш сур’ёзных адносін. Часта ўнутрышкольныя выступленні не падрыхтаваны, праводзяцца спантанна

Настаўнік фізікі Рыбчана Л.П. (вышэйшая адукацыя, першая катэгорыя) адрозніваецца сур’ёзнымі адносінамі да выкладання прадмета, Але неабходна звярнуць увагу на афармленне кабінета фізікі.

Настаўнікі-дэфектолагі Місюкевіч Н.В., Міхневіч М.У., Дэмская Г.А. (адукацыя вышэйшая, 1 катэгорыя), Козел І.У. (вышэйшая адукацыя, малады спецыяліст) працавалі па праграмах дапаможнай школы з вучнямі з АПФР. Настаўнікі вопытныя, ведаюць асаблівасці работы і псіхолага-педагагічнага суправаджэння дзяцей з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця. Многа ўвагі надзялялі сацыялізацыі вучняў, карэкцыі ведаў, уменняў і навыкаў. Ствворыны кабінеа СБА як апорны, папаўняюцца працоўныя кабінеты дэфектолагаў. Настаўнік-дэфектолаг Козел І.У. працавала з вучнямі спецкласа. Настаўнік у дастатковай меры валодае метадамі работы з такімі вучнямі, аформіла кабінет неабходнай нагляднасцю, адказна ставіцца да правядзення ўрокаў, у поўнай меры абапіраецца на патэнцыяльныя магчымасці вучняў. Настаўнікамі-дэфектолагамі створаны віртуальны кабінет СБА.



Задача: папўненне апорнага кабінета СБА, садзейнічанне паспяховай адаптацыі вучняў з АПФР, рэалізацыя праекта сацыялізацыі выпускнікоў з АПФР.

Урокі настаўніка інфарматыкі Барткевіч В.А. прводзяцца на дастатковым узроўні. Настаўнік імкнецца даступна выкладаць вучэбны матэрыял. Умее арганізаваць работу класа, праводзіць урокі ў даволі высокім тэмпе. Але недастаткова працуе ў пазаўрочны час, не выкарыстоўвае цікавасць вучняў да інфармацыйных тэхналогій ў плане папаўнення кабінета інфарматыкі напрацоўкамі, недастаткова займаецца праграміраваннем і не прыцягвае вучняў да гэтай справы.

Задача: эстэтычнае афармленне кабінета інфарматыкі, выкарыстанне магчымасцей кібінета для развіцця інфармацыйнай культуры вучняў, прыцягненне іх да ўдзелу ў дыстанцыйных пазнавальных праектах

Выхавальнікі ясляў-сада Макей В.І (вышэйшая адукацыя, 1 катэгорыя, Бражыцкая Т.Ф. (сярэдняя спецыяльная адукацыя, без катэгорыі) маюць адпаведную дашкольную адукацыю. Наведаныя заняткі паказалі, што Макей В.І. валодае методыкай правядзення заняткаў, умее сканцэнтрыраваць увагу выхаванцаў, выкарыстоўвае гульнявыя формы, дабіваецца ад выхаванцаў засваення асноўных патрабаванняў праграмы і стандартаў дашкольнай адукацыі. Але патрабуе удасканалення работа па навучанні грамаце 5-гадовых выхаванцаў пры падрыхтоўцы іх да школы, 100% выканання адукацыйнага стандарту.

Бражыцкая Т.Ф. мае адпаведную адукацыю, але доўгі час не працавала па спецыяльнасці, таму не ў поўнай меры забяспечвае выкананне адукацыйнага стандарту дашкольнага выхавання. Патрабуе ўдасканалення методыка правядзення заняткаў, папаўненне дыдактычным матэрыялам гульнявога пакою.

Заблоцкая Л.Л. ( сярэдняя спецыяльная адукацыя, 1 катэгорыя) не мае профільнай адукацыі, але заняткі праводзіць на добрым узроўні, адказна ставіцца да выканання службовых абавязкаў, дабрасумленна выконвае абавязкі кіраўніка фізічнай падрыхтоўкі, папаўняе спартыўную базу ясляў-сада, рэгулярна праводзіць спартыўныя гульні. Люцыя Леанардаўна выкарыстоўвае інфармацыйныя тэхналогіі пры правядзенні заняткаў.

Задача: асваенне інфармацыйных тэхналогій выхавальнікамі ясляў-сада (Макей В.І. і Бражыцкая Т.Ф.), прыцягненне бацькоў да ўдзелу ў выхаваўчых мерапрыемствах, папаўненне прадметна-развіваючага асяроддзя ў групавых пакоях, афармленне пляцоўкі ў адпаведнасці з патрабаваннямі праграмы “Пралеска”

Важным паказчыкам работы школы з’яўляецца алімпіядны рух. Вынікі ўдзелу ВПК у раённых алімпіядах наступныя:



Гады







1-2 класы

3-4 классы

5-8

классы


9-11

классы


2010/2011

1м – матэм.

1м – бел.мова

3м – ням.мова

-

3м – ням.мова


2011/2012

-

1м- бел.мова

2м- бел.мова

3м-ням.мова



2м-ням.мова

3м-ням.мова

3м-матэм

-

Як сведчыць табліца, вучні ВПК займаюць прызавыя мецы, але гэтага яўна мала. З мэтай павышэння якасці выступлення на раённых алімпіядах створана навуковае аб’яднанне вучняў, вызначаны спіс алімпіёнікаў, назначаны настаўнікі-трэнеры, складзены графік правядзення заняткаў. Выніковасць работы ёсць. На вучнёўскай навукова-практычна канферэнцыі дзве работы занялі прызавыя месцы (кіраўнікі Заблоцкая Л.Л., Дзерван Г.К.) ( у 2010/2011 навучальным годзе – 3 прызавыя месцы.)

Задача: правядзенне круглагадзічнай унутрышкольнай алімпіяды, удзел у дыстанцыйных алімпіядах, рэспубліканскіх алімпіядах “Зубраня”, “Буслік” і г.д.



Інфармацыйнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу

Работра метадычнага кабінета была накіравана на стварэнне інфармацынага цэнтра па забеспячэнні сучаснымі сродкамі навучання педагагічнага калектыва. За кошт пазабюджэтнай дзейнасці і учаных сродкаў пастаянна набываліся навінкі метадчнай літаратуры, электронныя сродкі навучання. Былі набыты дзіскі ў дапамогу класным кіраўнікам па ўсіх накірунках выхавання, а таксама па фізічнай культуры і здароўю распрацоўкі спартыўных свят. Сіламі настаўнікаў школы створана медыятэка з прэзентацый па праграмах вучэбных прадметаў. Акрамя таго, настаўнікамі набыты дапаможнікі ў электронным выглядзе па навучальных прадметах. Галоўнай задачай работы кабінетаў была стварэнне базы дадзеных аб электронных сродках навучання па кожнаму прадмету. Важным уяўляецца той факт, што да стварэння прэзентацый па прадметах актыўна прыцягваліся вучні старэйшых класаў.

Задача бібліятэкі – забеспячэнне вучняў і настаўнікаў неабходнымі матэрыяламі. У мінулым навучальным годзе створыны інфармацыйна-бібліятэчны цэнтр. Бібліятэка забяспечана камп’ютарам, маецца доступ да інтэрнэта.

З мэтай папаўнення матэрыяльна-тэхнічнай базы ВПК была арганізавана работа па выкананні планаў пазабюджэтнай дзейнасці. План пазабюджэтнай дзейнасці за 1 паўгоддзе 2012 года выкананы. Выкананне платных адукацыйных паслуг дасягалася правядзеннем дадатковых заняткаў на платнай аснове ў асноўным па беларусай мове і матэматыцы ў старэйшых класах. Задача на новы навучальны год: пашырэнне платных адукацыйных паслуг на сярэдняе звяно і яслі-сад, дзе неабходна прапаноўваць дадатковыя паслугі па вывучэннні нямецкай мовы, навучанне чытанню. Неабходна весці рэкламную работу па аказанні платных паслуг па фізіцы, біялогіі, хіміі, гісторыі Беларусі – па тых прадметах, па якіх магчыма здача ЦТ. Важна давесці да свядомасці бацькоў, што падрыхтоўку да ЦТ трэба пачынаць не з 10 класа, а значна раней – з 8 класа. Таму вельмі важнае значэнне набывае прафарыентацыйная работа з вучнямі, з вызначэннем напрамку будучай прафесіі і вызначэння неабходных для гэтага прадметаў. Усё гэта дазволіць мэтанакіравана весці падрыхтоўку да дасягнення пастаўленай задачы.

Трэба выкарыстоўваць магчымасці кабінета інфарматыкі па дадатковых занятках па прадметах з выкарыстаннем навучальных праграм, якія ўжо маюцца ў школе.

З мэтай эканомнага выкарыстання электраэнергіі і цеплаэнергіі ў кожным класе быў размешчаны асвятляьны каляндар, былі назначаны адказныя за яго выкананнем, а таксама назначаны адказныя з ліку тэхперсанала і педагагічных работнікаў. У выніку спажыванне электраэнергіі за першае паўгоддзе 2012 года зменшылася ў параўнанні з аналагічным перыядам 2011 года.

ВПК поўнасцю забяспечаны сродкамі супрацьпажарнай бяспекі, заказаны схемы эвакуацыі на выпадак экстрэмальных сітуацый. Рэгулярна 1 раз у квартал праводзіліся эвакуацыйныя трэніроўкі.

Такім чынам, на 2012/2013 навучальны год ставяцца наступныя задачы:



  • мэтанакіравана развіваць матэрыяльна-тэхнічную базу і структурыраваць асяроддзе для інтэграванага навучання;

  • забяспечыць эфектыўнае развіццё кадравага патэнцыялу праз сістэму неперарыўнай адукацыі, павышэнне кваліфікацыі педагагічных работнікаў, абагульненне і трансляцыю перадавога педагагічнага вопыту;

  • укараніць у практыку работы з вучнямі, выхаванцамі яслей-сада, педагагічнымі работнікамі і бацькамі інтэрактыўныя формы работы (праектную дзейнасць і форум-тэатр);

  • фарміраваць у вучняў станоўчую матывацыю да дасягнення максімальных вынікаў, развітваць патэнцыяльнае жаданне быць паспяховымі ў жыцці;

  • развіваць канструктыўнае ўзаемадзеянне школы і сям’і па прывіцці навыкаў здаровага ладу жыцця, захавання фізічнага і псіхічнага здароўя, правядзенне прафілактыкі дэвіянтных паводзін.



1   2   3   4


База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка