Анатоль тамашэўскі жаўрукі майго краю



Дата канвертавання17.07.2016
Памер102.63 Kb.
Анатоль ТАМАШЭЎСКІ

ЖАЎРУКІ МАЙГО КРАЮ

Магілёўшчына — край сінявокі!

У свецё самы ты мне дарагі.

Над табой хай заўсёды высока

У паднябессі звіняць жаўрукі!

Васіль Карпечанка

Радасці ніколі не хаваю

I гатоў прызнацца шчыра зноў:

Усёй душой заўсёды сустракаю

Песні беларускіх жаўрукоў.

Льюцца вершы іх па-над зямлёю,

Шчасця людзям хочуць пажадаць

I прызнаннем шчырым у любові

Роднай Магілёўшчыне гучаць.

Юнаком пазнаў і быў я рады,

Што адным паветрам з ім дышу—

У сэрцы Куляшова "Сцяг брыгады"

Ад парогу школьнага нашу.

Калі ж памяць ў час закіне горкі,

Што народ з вайною перажыў,

Знатную маршанскую махорку

Я у вершах Пысіна паліў.

Вершам аддаваўся без астатку,

Магілёўскі шчыра край любіў

I сваёй "Сярэбранаю кладкай"

У лугі Матэвушаў вадзіў.

Жаўруком узляцела ў высі рана,

Хоць і не пакінула зямлі—

Разам з Басуматравай Святланай

Над Бабруйскам у небе мы плылі.

Вечарамі не даваў заснуць нам

Ён ні летам, ні сярод зімы—

3 Мішам Кушняровым

па-над Друццю

Зоркі па начах лічылі мы.

Ён у вершах славіў жыцця прозу,

Тэмы, рыфмы ў сэрцы гадаваў.

Чытачоў сваіх Змітрок Марозаў

Узляцець да сонца запрашаў.

Ваня часу ў вёсках многа бавіў,

Шмат знаёмстваў

вельмі блізкіх звёў—

Пехцераў заўсёды ў вершах славіў

Наш народ І горад Магілёў.

Будзе жыць і далей наша мова,

Спадчынай пяройдзе ад бацькоў—

Сёлета над лугам Пісьмянкова

Многа новых чуў я жаўрукоў.

Ім звінець і ўзнімаць свой голас,

Слова берагчы і развіваць,

Сінь нябёсаў, жыта важкі колас

І крыніц гаючасць услаўляць.
БАГІНЯ ЗА РУЛЁМ

Кабета знаёмую неяк спыніла:

«Ты чула: машыну сабе я купіла?»

«Якой яна маркі? Магчыма, «Каліна»?»

«Смяешся? Хіба гэта — машына?

Свае былі грошы, патрэсла бацькоў

I мужу псавала з паўмесяца кроў,

Затое цяпер, так бы мовіць, прагрэс—

Займела уласны, павер, "Мерседэс”.

Як ехаць куды калі мужу скажу—

Нібы каралева, з ім побач сяджу.

Калі ж я за руль "Мерседэса" сядаю—

Сапраўднай багіняй сябе адчуваю:

3 пагардай гляджу на ўсіх пешаходаў—

Здаецца, усіх раздавіла б з ахвотай.

А муж сядзіць побач — аж рот разяўляе,

Ад страху маліцца заўжды пачынае..."
Бацькаўшчына

Ярка свецяцца зоркі над Друццю,

Да Дняпра ў ціхіх хвалях плывуць.

Хто тут раз пабываў — не забудзе

Сінявокую мілую Друць,

Гарадок мой на беразе левым,

Дзе жывуць ўсе мае землякі,

Што гасцей сустракаюць умела,

Дораць шчодрасць сяброўскай рукі.

А якія жывуць тут дзяўтаты!—

Розум згубіш аднойчы зусім...

Калі ж ты халасцяк, нежанаты –

Толькі сам вінаваты у тым.

Я па Кругламу крочу з любоўю—

Прыгажосці не трэба другой.

Міру вам, землякі, і здароўя,

Шчасця роднай старонцы маёй!

На Кругляншчыне сонца лепш грэе,

Салаўёў песні поўняць душу.

Тут рабіць сваю справу ўмеюць,

I я гонар у сэрцы нашу,

Што на гэтай цудоўнай зямліцы

Мне жыццё даравалі бацькі.

Родны край, я хачу пакланіцца,

Бо адзін ты на свеце такі.
Тым, хто дорыць

нам святы

Я рад заўжды сустрэчы

з добрай песняй,

I з добрай кнігай жыць мне весялей,

Яны, як сонца, што парою весняй

Душу абудзяць,

зробяць дні цяплей.

I зменіцца час хмуры і пануры

На шчэбет птушак, жар людскіх вачэй.

А гэта вы, работнікі культуры,

Жыццё ствараеце

для ўсіх нас прыгажэй.

3 вас кожны —

творца, майстар сваёй справы,

Энтузіяст, якога пашукаць.

Працуеце не дзеля ўласнай славы,

А больш талентаў народных адкрываць.

Вы землякам дарьць гатовы святы

Ў любы час года — летам ці зімой.

Любоўю вы да творчасці багаты—

Гарачым сэрцам, шчодраю душой.

Вам пласт культуры

бацькаўшчыны нашай

У масы несці, далей прымнажаць.

Няхай жа не астынуць сэрцы вашы

I СЛОВУ беларускаму — гучаць!
НЕ ЗРАЗУМЕЎ ЖАДАННЯ

Першая шлюбная ноч наступіла—

Лёг малады побач

з дзеўчынай мілай.

Чмокнуў яе у шчаку і ў лоб,

Бух на спіну --і адразу захроп.

Нявеста у бок маладога таўчэ:

" Да раніцы выспішся, соня, яшчэ.

Мяне мая маці ў ложак як клала,

Хвілін, можа, сорак заўжды цалавала".

Здзіўлены хлопец працёр свае вочы:

Ты хочаш, каб я,

вось цяпер, сярод ночы

За мамай тваёй

паляцеў стрымгалоў?

Табе ж ужо дваццаць —

не дзесяць гадоў".
Дзмітрый Магдалёў
На таку

Расу сагнала сонца зранку.

Як стала трыццаць у цяньку,

Наш дзед Ягор і цётка Манька

Ячмень малоцяць на таку.

Ім памагаюць зяць з дачкою,

Малання, ці які сусед.

Такой гарачаю парою

На “талаку” іх клікаў дзед.

Снапы ўнукі носяць хутка,

І баба Мар’я каля іх.

Усё на ўсё – ім толькі суткі,

А працы хопіць тут на ўсіх.

Пакуль пагода, сонца паліць

(Дай Божа, суткі пастаіць),

Назаўтра к вечару захмарыць

І дождж палле. Як мае быць.

Цапы ўзлятаюць дружна ўгору,

За імі вокам не ўсачыць.

Як быццам хто страляе хорам,

Рытмічна “таханне” гучыць.

Затым убіраецца салома

І іншыя снапы кладуць,

Затым правеецца палова –

І справы так паціху йдуць.

Пара і зерне падсушыць,

Як малы ветрык і пагода,

Напрыканцы ў мяшкі злажыць.

Ну вось закончана работа.

Дзед лазню спраўна

з сэнсам паліць,

Вады з крыніцы прынясе,

З бярозы венічак напарыць.

Ідуць усе мыцца пакрысе.

Спачатку дзед, а з ім мужчыны,

Каб самы моцны дух сагнаць,

Затым ідуць ужо жанчыны,

Так мыюцца аж дапазна.

А пасля лазні, чаю з мятай

Бяседа льецца, як ручай.

Затым разойдуцца па хатах --

Змарыла праца, лазня, чай.


Сяргей Арлоў

Ты была як спакуса

Скончана “бойка”,

бо я ўжо здаюся.

Якія з табой мы ворагі?

Вырві з сэрца сярмяжную

крыўду сваю,

І я сваю вырву, добра?

Якая быць можа між намі вайна, --

Яшчэ што скажаце!

Вып’ем кубак кахання

з табой да дна,

Пахмелімся келіхам радасці.

Вецер жнівеньскі хмару

парваў на шматкі,

Космы твае лахмаціць…

Восем цудаў у свеце, між імі ты –

Цуд девяты.

У тым жыцці ты шчаслівай,

здаецца, была,

Ты была… як спакуса.

Вецер тлумны за плечы

цябе абдымаў

І – цалаваў у вусны.

Я вярнуўся нядаўна ў родны кут,

Як я гэтай чакаў сустрэчы!

Вецер жнівеньскі

гладзіў тваю шчаку,

Я – абдымаў за плечы.
Птушанё

Світанак млее за гумном,

Барвеюць хатаў спіны.

З гнязда зляцела птушанё,

Ці скінулі.

Напэўна лішняе было,

Альбо хварэла.

Але, напэўна, не само

Зляцела з дрэва.

Над вёскай марыва плыве,

Спякотны дзень назначыўся.

У мокрай ранішняй траве

Ляжаў жыцця камячык.

З гнязда зляцела птушанё,

Загінула…

Ці лішняе яно было,

Ці хворае, -- і маці скінула.
Мая багіня

Я памятаю: над радзімай малай,

Над роднай нашай малай вёскай

Чырвонатварая зара ўставала,

Бы тая маладзіца з ложка.
Там воблака яшчэ вісела белае

З падпалінай.

На старай лавачцы з табой сядзелі мы,

Не звуглена яшчэ нішто, не спалена.


А ты, у той час чароўнае дзяўчо,

Была, як свята.

Твая рука халоднае плячо маё

Саромна кратала.


А ты прыгожая была да бессаромнасці,

Мая багіня!

Дзіўлюся толькі я, чаму прытомнасць

Мяне ў той час чамусьці не пакінула.


Виктор Беляцкий

Зіма віхурамі мяцеліць,

Вятрамі ў коміне гудзе.

Снег намяла з усіх аселіц,

Відаць не хутка адпіхне.

Дзед прывалокся ў хату з лесу

І кажа: заматаўся ўвесь,

На печ, дай, жонка, я залезу,

Зусім прадрог, нібы мядзведзь.

-- Чаго было вугла цурацца,

Ці чорт павёў на лядаў кут,

А мог жа з жонкаю застацца,

І не крахтаць, што мне “капут”.

-- Маўчала б ты, -- сказаў сярдзіта,

А што, я вылупень – які?

Глядзела б лепей у карыта,

Панчохі штопала з нуды.

-- Ды што табе да маёй справы? --

Хадзі хоць ты і на ваўка.

Раз на нутро такі ўпарты --

Злаві пад лёдам шчупака.

-- Які шчупак? – узвіўся дзядзька --

Круцёлка ты, глядзі сваё!

Даў чорт цябе мне падабраць жа,

Знайсці такую на жыццё!

-- А я цябе не застаўляла, --

Казала гнеўна ля пячы...

Другога б лепей цалавала,

Каб ведала, што дурань ты.

І сварка іх была ні доўгай,

Як за акном зімой мяло.

І для сугрэву келіх поўны

Дала, каб з нерваў адлягло.
Небеса

От звезды до звезды

Далеко – далеко…

В телескопах лишь виден их путь...

Не понять от чего высоко-высоко

Эти звезды по курсу плывут.

Не хочу я на этой земле пропадать,

Отстрадал, отсидел я – и вот:

Никогда я не стану врагам угождать,

Жизнь – есть круг моих вечных забот.

Если светит звезда –

Значит, будит звезда,

Значит, к Богу дорога там есть.

Подскажите вы мне, небеса-небеса,

Как на этой земле не сотлеть?

Как на этой земле не сотлеть!!!

И страдала от всяких

Напраслин душа,

Слыша много плебейских речей,

Может, эта спасала на небе звезда,

Как стоял и молился пред ней.

Я пока не во мрак

Отправляю себя,

И других не веду умереть.

Я хочу возвестить: на других небесах

Божество где-то явное есть...

Если светит звезда –

Значит будит звезда,

Значит к Богу дорога там есть.

Подскажите вы мне, небеса-небеса,

Как на этой земле не сотлеть?

Как на этой земле не сотлеть!!!


Руслан ЕРКОВИЧ

Моя Круглянщина

Придруцкий край душой любя,

Под шелест волн

и песнь дубравы

Найдёт здесь каждый для себя

Труд жизни всей и лучик славы.
Манит круглянская природа

К себе красой прелестных мест,

Их пестротой дополнит мода –

Круглянских краше нет невест!
Непревзойдённых мастеров:

Строителей и музыкантов,

Аграриев, инженеров...

Великий кладезь

здесь талантов.
В единстве с краем - наша сила,

В тебя, Отчизна, верю я...

Хочу, чтоб ярче звезд светила

В веках Круглянщина моя!
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка