Анатоль Вялікі Апублікавана: Восень 1939 г. ў гістарычнай памяці і вуснай гісторыі / Пад рэд д-ра гіст н. А. Смалянчука. – Мінск : Зміцер Колас, 2015. – С. 141-157



Дата канвертавання16.05.2016
Памер237.54 Kb.

powerpluswatermarkobject205185



Анатоль Вялікі

Апублікавана: Восень 1939 г. ў гістарычнай памяці і вуснай гісторыі / Пад. рэд. д-ра гіст. н. А. Смалянчука. – Мінск : Зміцер Колас, 2015. – С.141-157.

Ключавыя словы: аператыўна-чэкісцкія групы, Заходняя Беларусь, верасень 1939 г., Народны камісарыят унутранных спраў (НКУС), польскае падполле, БССР, Чырвоная Армія, Л. Берыя, Л. Цанава, П. Панамарэнка, Стоўбцы, Вілейка, Валожын, Маладзечна.


Дзейнасць аператыўна-чекісцкіх груп

у Заходніх абласцях абласцях Беларусі

ў верасні-кастрычніку 1939 г.
Адной з найменш даследаваных праблем гісторыі савецкіх спецслужб на тэрыторыі заходніх абласцей Беларусі ў верасні-кастрычніку 1939 г. з’яўляецца праблема дзейнасці аператыўна-чэкісцкіх груп (АЧГ), якія разам з перадавымі часткамі Чырвонай Арміі ўваходзілі ў гарады і мястэчкі Заходняй Беларусі і разгортвалі там сваю дзейнасць.

Савецкія спецлужбы пачалі рыхтавацца да “работы” ўзаходніх абласцях БССР толькі ў верасні 1939 г. 1 верасня 1939 г. Іосіф Сталін правёў нараду з кіраўніцтвам Чырвонай арміі і НКУС СССР, а 8 верасня наркам унутранных спраў Лаўрэнці Берыя пдпісаў загад аб стварэнні пяці аператыўна-чэкісцкіх груп у Кіеўскай і чатырох – у Беларускай асобных вайсковых акругах1.

У БССР АЧГ фарміраваліся з супрацоўнікаў НКУС Беларусі. Акрамя гэтага для ўзмацнення іх дзейнасці кожнай групе выдзялалася па 300 военнаслужачых памежных войскаў. Усё рабілася ў таямніцы. Адпаведную дырэктыву Л.Берыі на рукі атрымалі толькі наркам НКУС УССР Іван Сяроў і наркам НКУС БССРЛаўрэнці Цанава.А вось першы сакратар ЦК Кампартыі Беларусі Панцелеймон Панамарэнка і камандуючы Заходняй асобнай вайсковай акгругай Д.Кавалёў даведаліся пра змест гэтага дакумента ад Л.Цанавы толькі напярэдадні ўступлення войскаў Чырвонай арміі ў Заходнюю Беларусь2.

Задачы аператыўных груп вызначаліся дырэктывай НКУС СССР №20177 ад 15 верасня 1939 г., у адпаведнасці з якой планавалася заняць усе ўстановы сувязі, усе дзяржаўныя і прыватныя банкі, сховішчы каштоўнасцяў, архівы, перш за ўсё жандармерыі і філіялаў 2-га аддзела Генеральнага штаба, турмы. У турмах “аператыўнікі” пасля праверкі ўсяго складу зняволенных павінны былі вызваліць арыштаванных за рэвалюцыйную і антыўрадавую дзейнасць, прызначыць кіраўнікамі надзейных людзей на чале з супрацоўнікам НКУС і забяспечыць строгі рэжым утрымання зняволенных.

Дырэктыва прадугледжвала ўсялякае садзейнічанне палітработнікам у заняцці друкарань, рэдакцый газет, запасаў паперы і наладжванні выдання газет. Планавалася таксама арыштаваць “найбольш рэакцыйных прадстаўнікоў папярэдняй улады, а таксама кіраўнікоў контррэвалюцыйных партый, кіраўнікоў і актыўных удзельнікаў белагвардзейскіх эмігранцкіх манархічных арганізацый; разгарнуць следства па справах арыштаваных удзельнікаў контррэвалюцыйных арганізацый, у ходзе якого выкрываць арганізацыі, групы і асобы, якія ставяць мэтай арганізацыю тэрора, дыверсій, паўстанняў і контррэвалюцыйнага сабатажу”.

Сярод асноўных задач таксама фігуравалі арыштысупрацоўнікаў органаў спецслужбаў, ахова“грамадскага парадку” і аб’ектаў жыццязабяспячэння,арганізацыя пажарнай аховы, канфіскацыя зброі, выбуховых рэчываў, радыёперадатчыкаў3.

Акрамя гэтага пасля заняцця войскамі Чырвонай арміі тэрыторыі Заходняй Беларусі ва ўсіх гарадах і мястэчках трэба было ствараць органы НКУС з складуАЧГ, якія б узначальвалі раённыя, гарадскія і абласныя аддзелы НКУС. У далейшым так і адбылося. Пасля расфармавання апергруп (загад Л.Берыі ад 2 лістапада 1939 г.) многія супрацоўнікі ўзначалілі мясцовыя аддзелы спецслужбаў.

Адзначым, што ў АЧГ падбіраліся супрацоўнікі з усіх галоўных аддзелаў, якія існавалі ў НКУС. У прыватнасці, гэта былі 1 аддзел(ахова кіраўнікоў партыі і ўрада рэспублікі, кіраўнікоў абласцей); 2 –сакрэтна-палітычны аддзел (СПА), у які ўваходзіла дзесяць аддзяленняў; 3 – контрразведка, у які ўваходзіла пяць аддзяленняў; 5 – праца за кардонам; 7– шыфравальна-дэшыфравальныі ВЧ сувязь; 1улікова-архіўны спецаддзел; 3 спецаддзел (вобыскі, арышты, вонкавае назіранне); эканамічны аддзел; фінансавы аддзел ды інш.4 У выніку супрацоўнікі АЧГзаймаліся тым самым, што і да верасня 1939 г., але з улікам спецыфікі баявых дзеянняў і сітуацыі, якая складвалася на тэрыторыі Заходняй Беларусі.

Падборам кадраў для АЧГ займаўся начальнік аддзела кадраў НКУС БССР капітан дзяржбяспекі Павел Строкін. Вось як характарызавала яго кіраўніцтва: “Строкин Павел Алексеевич, начальник отдела кадров НКВД БССР, капитан госбезопасности, член ВКП(б) с 1930 г. В органах НКВД с 1927 г. Тов. Строкин уделял особое внимание вопросам комплектования и подбора кадров для оперативно-чекистских групп Западной Белоруссии, сыгравших решающую роль в обеспечении выполнения задач стоящих перед оперативно-чекистскими группами, в части выявления и ликвидации контреволюционных формирований и контреволюционного элемента. Являясь начальником отдела кадров НКВД БССР своим энтузиазмом, преданностью делу, с большевистской настойчивостью, присущей чекисту-коммунисту, сумел быстро подобрать кадры для оперативно-чекистских групп Западной Белоруссии. Правильный подбор и расстановка кадров обеспечилі хорошую работу оперативно-чекистских групп. Представлен к ордену “Трудового Красного Знамени”[…]“5.

Аднак на практыцы ў заходніх абласцях было створана значна болей АЧГ. Так, 18 верасня Лаўрэнці Цанава і Віктар Бачкоў6дакладвалі Л. Берыі, што “пасля заняцця тэрыторыі часткамі РСЧА былі арганізаваныя і прыступілі да працы часовыя ўпраўленні Дзісны, Глыбокага, Вілейкі, Маладзечна, Валожына, Стоўбцаў. У гэтых гарадах таксама арганізаваныя аператыўна-чэкісцкія групы з вайсковымі злучэннямі колькасцю 20-30 чалавек, якія прыступілі да выканання Вашых даручэнняў”7.

18 верасня таксама былі створаны АЧГ у Радашковічах, Наваградку, Ваўкавыску, Клецку, 20 верасня – у Свенцянах і Вільні8. Пазней АЧГ былі створаныятаксама ў іншых гарадах Заходняй Беларусі. Стварэнне такой вялікай колькасці АЧГ можна патлумачыць тым, што запланаваныя 4 групы аб’ектыўна не маглі ахапіць усю тэрыторыю Заходняй Беларусі, дзе пражывала звыш 4 млн. чалавек, і выканаць ускладзеныя на іх задачы.

У Заходняй Беларусі аператыўна-чэкісцкія групы ўзначалілі: у Ваўкавыску - Вячаслаў Грыднеў, у былым Палескім ваяводстве – капітан дзяржбяспекі Сяргей Духовіч, у Гродна – палкоўнік памежных войскаў Уладзімір Варабьёў, у Маладзечне– лейтенант дзяржбяспекі Яўген Фёдараў, у Брэсцкім раёне– капітан дзяржбяспекі Аляксандр Прыдарогін, у Сувалках – сяржант дзяржбяспекі Іван Голікаў, у Ломжы – лейтэнант дзяржбяспекі Міхаіл Дзмітрыеў, у Лунінецкім раёне– сяржант дзяржбяспекі Мікалай Голдыраў, у Лідзе – лейтэнант дзяржбяспекі Павел Легаеў, у Камень-Кашырскім раёне– лейтэнант дзяржбяспекі Павел Родзін, у Пінску – лейтэнант дзяржбяспекі Аляксандр Сцяпанаў, у Несвіжскім раёне– Аляксей Шыла9.

Адзначым, што задоўга да ўступлення на тэрыторыю Заходняй Беларусі ў НКУС БССР пачалі складаць спіскі тых, каго трэба было “изъять” у першую чаргу як “контррэвалюцыйны элемент”. Гэта работа вялася, у прыватнасці, у ІІіІІІ аддзелах НКУС БССР, якія ўзначальвалі адпаведна капітаны дзяржбяспекі Аляксей Сяргееў і Барыс Ачасаў. Вось фрагменты іх службовых характарыстык:

Сергеев Алексей Андреевич, начальник 2-го отдела УГБ НКВД БССР, капитан госбезопасности, член ВКП(б). В органах НКВД работает с 1930 г. Являясь начальником 2-го отдела УГБ НКВД БССР принимал активное участие в разработке, выявлению и аресте контрреволюционного элемента. Еще до вступления частей РККА на территорию Западной Белоруссии проявил большую иинциативу и энергию по подбору материалов на контреволюционных элемент Западной Белоруссии, этим самым дал возможность арестовать в самом начале военных действий значительную часть агентов, разведчиков филиалов 2-го отдела польглавштаба. В процессе продвижения частей РККА в организации оперативно-чекистских групп принимал активное участие в выявлении и ликвидации контреволюционных гнезд, особено тов. Сергеев проявил инициативу в части выявлении и ликвидации руководства и актива политических партий […]. Представлен к ордену “Знак Почета”10.

Ачасов Борис Александрович начальник 3-го отдела УГБ НКВД БССР, капитан безопасности, член ВКП(б) с 1926 г., русский, 1903 г. рождения. В РККА с 1922 г., в погранвойсках НКВД с 1925 г., во внутренних войсках НКВД с 1937 по 1939 гг. Окончил нормальную пехотную школу РККА и Высшую пограничную школу старшего курса. […]Являясь начальником 3-го отдела УГБ НКВД БССР до вступления частей РККА на территрию Западной Белоруссии появил большую инициативу по подбору материалов на контреволюционный элемент Западной Белоруссии, что дало возможность изъять часть контреволюционных элемента в самом начале военных действий. В процессе продвижения частей РККА и организации оперативно-чекистских групп тов. Ачасов принимал непосредственное участие по выявлению и разгрому контреволюционных формирований и агентуры бывших польских разведорганов. По представленным им материалам была изъята основная часть из арестованных по Западной Белоруссии участнико белогвардайских контреволюционных организаций и агентов филиалов 2-го отдела польглавштаба”11.

Арышты “контррэвалюцыйных элементаў” пачаліся літаральна з першых дзён. Так, Л. Цанава ў дакладной запісцы, накіраванай 21 верасня 1939 г. Л. Берыі, І. Сталіну, В. Молатаву і К. Варашылаву, паведамляў, што “праведзена арыштаў: па гораду Валожыну – 22 чалавекі, у тым ліку стараста Валожынскага ўезда і агенты разведпляцуўкі. Па гораду Несвіжу арыштавана 15 чалавек. Арыштавана па гораду Стоўбцы – 59 чалавек,у тым ліку кіраўнік горада Стоўбцы, камендант стаўпецкага пастарунка паліцыі, паліцэйскія, агенты польскай разведкі ды інш. Па гарадах Баранавічы, Валожын, Несвіж і Клецк арыштаваны 73 чалавекі, у тым ліку 5 буйных памешчыкаў і 15 агентаў паліцыі”12.

28 верасня 1939 г. Л. Цанава і В. Бачкоў падсумавалі вынікі дзейнасці АЧГ на тэрыторыі былога Віленскага і Беластоцкага ваяводства: “Аператыўна-чэкісцкія групы Заходняй Беларусі паўсюдна разгарнулі агентурна-следчую работу на тэрыторыі былога Віленскага ваяводства. На 25 верасня 1939 г. арыштавана: 1) 17 чалавек былых князёў, памешчыкаў і іншых дваран, усе яны абвешчаны закладнікамі; 2) 9 чалавек рэакцыйных прадстаўнікоў былой польскай адміністрацыі, кіраўнікоў мясцовых органаў паліцыі, жандармерыі, КАП (корпуса аховы памежжа – аўт.), работнікаў філіяла 2-га аддзела польгалоўштаба; 3) 4 чалавекі ваявод, іх намеснікаў і бурмістраў; 4) 3 чалавекі кіраўнікоў партыі ППС, 1 – “Строніцтва Нарадовэ”, 3 – “Строніцтва Працы”, усяго па палітпартыях – 8 чалавек; 5) 29 чалавек правакатараў жандармерыі, 14 – правакатараў паліцыі і 11 – правакатараў 2-га аддзела польгалоўштаба; 6) 27 чалавек бандытаў і 24 чалавекі іх саўдзельнікаў. У г. Ваўкавыску 27 верасня арыштаваны правакатар Латунь Арсен Іосіфавіч, які на допыце паказаў, што з 1934 г. па 1935 г. з’яўляўся сакратаром гарадской арганізацыі КПЗБ, у 1936 г. быў арыштаваны польскай паліцыяй і выдаў трох членаў КПЗБ. Быў завербаваны ў агенты паліцыі пад мянушкай “Карскі”. Следства працягваем”13. Такім чынам, за тыдзень было арыштавана 149 чал.

Кіраўнікі АЧГ бралі непасрэдны ўдзел у арыштах. У Ваўкавыску аператыўна-чэкісцкай групай кіраваў Вячаслаў Грыднеў. Вось, як характарызавала яго кіраўніцтва: “Гриднев Вячеслав Васильевич, 1898 г. рождения, майор РККА, член ВКП(б), в органах работает с 1921 г., работает начальником оперативно-чекистской группы Волковысского уезда. Являясь руководителем оперативно-чекистской группы гор. Волковысска сколотил работоспособный апарат группы, с которым вскрыл и ликвидировал значительное количество актива контреволюционных политических партий, агентуры и официальных работников филиалов 2-го Отдела польглавштаба, чем обезглавил контрреволюционные формирования и обеспечил государственную безопасность в уезде. В частности им былі вскрыты и изъяты руководители “ОЗОН” Изеломский, Козубский и Пылинский, руководители организации “Строництвао народове” Цимлянский и другие, руководитель ППС в г. Барановичи – Берносик. 18 сентября 1939 г. подего руководством в г. Несвиже был взят князь Радзивил и его свита около 30 человек. Представлен к ордену “Трудового красного Знамени”14.

У Вільні і Вілейцы дзейнічаў начальнік агентурнага аддзялення апергрупы Георгій Аксюцін:“Аксютин Георгий Федорович, член ВКП(б) с 1937 г., 1903 г. рождения, в погранвойсках с 1924 г. Старший уполномоченный экономотделения УНКВД по Вилейской области. Работая начальником агентурного отделения опергруппы г. Вильно, а затем г. Вилейка, своей настойчивостью и энтузиазмом обеспечил разворот агентурной работы по г. Вильно и Вилейка и сумел выявить до 3000 чел. контреволюционных элемента. Лично разыскал и арестовал ярых контрреволюционеров братьев Пилсудских – Пилсудского Яна, бывшего миинстра финансов и Пилсудского Казимира, бывшего министра общественных работ. Создал сеть закордонной агентуры, из них значительное количество в г. Вильно. Непримирим к врагам народа. Представлен к ордену “Красное Знамя”15.

У лік “контррэвалюцыйных элементаў” папалі і дзеячы беларускага нацыянальнага руху. Так, у “Аператыўнай зводцы” №52 ад 25 кастрычніка 1939 г. адзначалася, што ў Вільні быў арыштаваны Уладзімір Самойла, а 13 кастрычніка – Антон Луцкевіч, якія “знаходзяцца ў турме Беластока пад следствам”16.

Арышт А.Луцкевіча непасрэдна праводзіў намеснік начальніка апергруппы па былому Віленскаму ваяводству Аляксей Сакалоў:Соколов Алексей Иванович – капитан госбезопасности, чл. ВКП(б) с 1920 г. В органах НКВД работает с 1922 г. Являясь заместителем начальника оперативной группы по бывшему Вилейскому воеводству (так в документе. – аўт.), в настоящее время начальник УНКВД по Вилейской области показал образцы непримиримости в борьбе с врагами народа и высокую преданность делу партии Ленина-Сталина. Тов. Соколов принимал самое активное участие в выявлении и разоблачении контреволюционного элемента, агентов полиции, польглавштаба, руководителей и актив контреволюционных политических партий и организаций. […]. Были подвергнуты арестуб. журналист Залесский, который выпускал нелегальный контреволюционных бюллетень, видный национал-фашист Луцкевич Антон, жена и сын Островского, крупного провокатора, вербовщика 2-го отдела б. польглавштаба, руководителя белорусскіх националистов-фашистов, организаторов повстанческих групп, польских студентов, офицеров Гладыш В. и Гладыш С., которые были связаны с генералом Вербицким. В период эвакуации г. Вильно обеспечил хорошую работу местного автотранспорта и железной дороги, в результате чего ценные грузы и имущество были вывезены в кратчайшие сроки. Представлен к ордену «Знак Почета»17.

АЧГ займаліся не толькі брутальнымі рэпрэсіямі. Важнае значэнне адводзілася захопу банкаў і нацыяналізацыі валюты, золата і іншых каштоўнасцей. Напачатку кастрычніка першы сакратар ЦК КП(б)Б П.Панамарэнка накіраваў шыфратэлеграму І.Сталіну, у якой паведамляў, што вклады помещиков, капиталистов, крупных государственных чиновников и осадников стали достоянием народа, што дзейнасць прыватных банкаў пасля выдачы дробных крэдытаў прыпыненая, а функцыянуе толькі Дзяржбанк18. Многія кіраўнікі банкаў адмаўляліся выдаваць ключы ад сейфаў прадстаўнікам новай улады. Аднак для ”спецыялістаў” з аператыўна-чекісцкіх груп ускрыццё сейфаў не было вялікай праблемай.

У прыватнасці, выдатным “спецыялістам” па сейфам быў Анатоль Багачук:“Богачук Анатолий Алексеевич, лейтенант погранвойск, оперуполномоченный экономического отдела по Вилейской области. Участвуя в оперативных операциях активно и самоотверженно выявлял и арестовывал контреволюционных элемент г. Вильно, в частности членов “БРП” Егорова, Нядаматова, Минаева и др. Работая в группе, показал образцы энтузиазма и преданности делу партии Ленина-Сталина. В течении короткого срока обеспечил полное изъятие ценностей из б. польских банков, принадлежавших буржуазии. Вскрыл 1180 сейфов, обеспечил учет, охрану и доставку ценностей в правительственный пункт. Представлен к ордену “Знак Почета”19.

Да цяперашняга часу адкрытым застаецца пытанне, колькі ж валюты, золата ды іншых каштоўнасцяў у адначассе стала “достоянием народа”.

Наркам унутранных справаў БССР Лаўрэнці Цанава ў пачатку кастрычніка 1939 г. падвёў папярэднія вынікі дзейнасці АЧГ. Ён паведаміў П.Панамарэнку, што “за папярэдні час дзейнасці аператыўна-чэкісцкіх груп у Заходняй Беларусі ў галіне аператыўнай працы галоўную ўвагу мы надавалі выяўленню праз агентуру хаваючыхся афіцыйных работнікаў і агентаў 2-га аддзела польскага галоўнага штаба, польскай паліцыі і іншых карных органаў, найбольш рэакцыйных прадстаўнікоў польскіх улад, памешчыкаў і вышэйшых чыноўнікаў, якія падазраюцца ў шпіянажы, а таксама кіраўнікоў існаваўшых у Польшчы контррэвалюцыйных партый, бандгруп, асоб, якія аказвалі актыўнае ўзброеннае супраціўленне наступаючым часткам РСЧА ды іншага кантрэвалюцыйнага элемента. У сучасны момант, разам з тым, што рабоце агентуры ў вышэйазначаным накірунку надаецца важнае значэнне, мы азадачваем яе таксама на мэтавыя распрацоўкі ў гэтым накірунку і праводзім новыя вярбоўкі”20.

Напрыканцы кастрычніка 1939 г. Л.Цанава прадставіў П.Панамарэнку ўжо колькасныя дадзеныя аб арыштаваных з пачатку вераснёўскай кампаніі. Так, па стану на 22 кастрычніка “было арыштавана 4315 чалавек. З іх: 1) буйных прадстаўнікоў памешчыкаў, князёў, дваран і капіталістаў, якія падазраваліся ў шпіянажы – 500 чалавек; 2) рэакцыйных прадстаўнікоў урадавай адміністрацыі: а) ваявод і стараст з іх намеснікамі, бурмістраў і іх бліжэйшых памочнікаў – 401; б) кіраўнікоў мясцовых органаў паліцыі, жандармерыі, памежнай аховы і 2-га аддзела польгенштаба – 716; 3) кіраўнікоў і актыўных членаў контррэвалюцыйных партый – 640; 4) бандытаў – 125; 5) кулакоў, якія збеглі з СССР у Польшчу і былі звязаныя з польскай разведкай – 90; 6) агентаў польскай разведкі і правакатараў – 512; 7) белагвардзейцаў, удзельнікаў белагвардзейскай манархічнай арганізацыі – 28; 8) агентаў паліцыі і жандармерыі – 595; 9) агентаў германскай разведкі – 3; асаднікаў, якія былі звязаны з польразведкай – 117; 11) абвінавачваемых ў шпіянажы – 323; 12) іншы контррэвалюцыйны элемент – 265”21.

Нягледзячы на тое, што ў загадзе Л.Берыі ад 8 верасня 1939 г. у сферу дзейнасці АЧГ не ўваходзіла фільтрацыя ваеннапалонных, яны былі вымушаны займацца і гэтай справай. Асаблівую актыўнасць у гэтым праявіў начальнік АЧГ па Брэсцкаму раёну Аляксандр Прыдарогін:“Придорогин Александр Николаевич,капитан госбезопасности Брест-Литовского уездного отдела НКВД. Член ВКП(б). Работая начальником оперативно-чекистской группы пограничного Брест-Литовского уезда в короткий срок выявил и разгромил руководство политических партий, контрреволюционных организаций, участников вооруженного сопротивления частям РККА. Возглавил работу по фильтрации военнопленных в Брест-Литовском обменочном пункте – организовал четкость в работе и глубокую агентурно-оперативную работу, в результате чего за последнее время из числа переданных с территории занятой немцами военнопленных – 16 человек выявлены и разоблачены как агенты германской разведки. Умело организовал агентурно-следственную работу в группе, позже в уездном отделе, в результате чего своевременно вскрываются и ликвидируются серьезные контрреволюционные повстанческие и шпионские формирования”22.

Вельмі важнае значэнне ў дзейнасці АЧГ надавалася пошуку і ўзяццю на захаванне архіўных матэрыялаў, перш за ўсё польскай разведкі і спецслужбаў. Беларускія чэкісты правяралі “усе складскія памяшканні, склады, двары, сады ў якіх размяшчаліся і з якімі мелі дачыненне былыя польскія разведвальныя і карныя органы”. Так, напачатку кастрычніка 1939 г. у будынку Віленскага КАП і разведкі знайшлі “сакрэтныя дакументы, у тым ліку фотаздымкі савецкіх пашпартоў, фотакопіі штампаў савецкіх устаноў і шэраг фотаздымкаў невядомых асоб”23. Асноўныя архівы спецслужбаў Польшчы, якія размяшчаліся ў Вільні, органы НКУС напачатку кастрычніка 1939 г. спешна пагрузілі ў вагоны і перавезлі ў Вілейку, бо Вільню перадалі літоўцам24.

Прыкладам выяўлення архіваў з’яўляецца дзейнасць начальніка АЧГ па былому Палесскаму ваяводству С.Духовіча, які ў верасні 1939 г. “обеспечил выявление и изъятие ценных архивных материалов филиалов 1-го отделения Польского главного штаба и других контрреволюционных организаций”25.

Не менш важныя архіўныя матэрыялы былі знойдзены і пераданыя ў архіў НКУС БССР аператыўнай групай у Камень-Кашырску на чале з П.Родзіным, які “в октябре лично задержал на станции Каменец-Каширска два вагона с архивами, принадлежавшие министерству иностранных дел бывшего польского правительства”26.

Такім чынам, аператыўна-чэкісцкія групы НКУС БССР амаль цалкам захапілі польскія архіўныя матэрыялы.У гэтым не было нічога дзіўнага, бо архівы СССР з 1938 г. знаходзіліся ў падпарадкаванні НКУС.

Дакументальны матэрыял з польскіх архіваў быў выкарыстана, перш за ўсе, у аператыўна-чэкісцкай рабоце. Архіўныя дакументыспатрэбіліся для правядзення рэпрэсій на працягу 1939 – 1941 гг. Так, пры “распрацоўцы” архіва Слоніма было выяўлена 108 паліцэйскіх, 8 следчых, 4 “правакатараў” і 25 афіцэраў. Акрамя гэтага ў Слонімскім архіве былі выяўлены спісы членаў арганізацый “Стралец”, “АЗОН”, “Млода Польска”, ППС ды іншых, якія існавалі ў Слоніме і ў павеце. Валожынскай аператыўнай групай былі выяўлены спісы агентаў паліцыі па Івянецкай і Першайскай валасцям на 70 чалавек, з якіх па стану на 22 кастрычніка 1939 г. было арыштавана 20 чалавек, а астатнія вышукваліся органамі НКУС27.

Па стану на май 1941 г. супрацоўнікамі архіўнага ўпраўлення НКУС Брэсцкай вобласці было складзена “57 856 картак на контррэвалюцыйны элемент, у т.л. на 9097 агентаў і афіцыйных супрацоўнікаў агентуры, дэфензівы, тайнай палітычнай паліцыі і іншых разведак, на 13 345 канфідэнтаў-інфарматараў, 4000 канфідэнтаў-правакатараў, 35 000 супрацоўнікаў дзяржпаліцыі Палесскага і іншых ваяводстваў (Беластоцкага, Наваградскага і Віленскага) і 27 635 кіраўнікоў і членаў фашысцкіх і белагвардзейскіх палітычных партый, саюзаў і таварыстваў. […] Усе адзначаныя картатэкі сістэматызаваны ў строгім алфавіце. Прыведзены ў парадак і ўзяты на ўлік фотакарткі палітычных і крымінальных асоб, сфатаграфаваныя следчым аддзелам Брэсцкай уезднай паліцыі. Разбітая строга па алфавіту картатэка 2 аддзела польгалоўштаба пры ДОК IX Брэста. Колькасць картатэк №1 і №2 – 130 картак. Разбітая строга па алфавіту картатэка №3 14 паліцэйскага ўчастка ў колькасці 32 500 картак. […] Агульная колькасць усёй картатэкі, якая ўтрымліваецца ў архіўным аддзеле упраўлення НКУС па Брэсцкай вобласці, складае 220 086 картак, якія ўключаюць 3500 картак на агентаў і канфідэнтаў, якія праходзяць толькі пад мянушкамі без дакладных дадзеных. Агульная колькасць усіх фотаздымкаў і негатываў, выяўленных толькі ў распрацаванай частцы матэрыялаў, складае 11 000”28.

Гэтыя картатэкі аказалі вялікую паслугу чэкістам. Так, начальнік архіўнага аддзела УНКУС па Брэсцкай вобласці Нікішын у справаздачы аддзела адзначаў, што “па матэрыялах 2-га аддзела польгенштаба пры ДОК IX Брэста ўстаноўлены і распрацаваны контррэвалюцыйныя разведвальныя арганізацыі “Нацыянальны працоўны саюз маладога пакалення” і “Інстытут навуковага даследавання камунізма”, што дало магчымасць органам Галоўнага упраўлення дзяржаўнай бяспекі (ГУДБ) адносна лёгка ўстанавіць месца жыхарства і працы некаторых кіраўнікоў і членаў вышэйазначаных арганізацый”29.

Таксама адзначыліся супрацоўнікі архіўнага аддзялення Беластоцкага ўпраўлення НКУС, якімі была складзена картатэка на 350 тыс. картак, на “падазроных асоб”30. У першую чаргу для аператыўна-чэкісцкай працы былі ўзятыя на аператыўны ўлік 10 033 чал. і складзеныя спісы на 10 540 чал.31 Архіўным аддзяленнем Вілейскага НКУС было ўзята на ўлік 4369 чал., на картатэчны – 2941 чал.32

Адзначым, што гэтыя картатэкі выкарыстоўвалі не толькі спецслужбы БССР. Напрыклад, архіўнае аддзяленне УНКУС Брэсцкай вобл.і распрацавала і “склала па ўсяму картачнаму ўліку спісы для ўсесаюзнага вышуку агентаў і канфідэнтаў польскай і іншых разведак на 11 000 чал.. Спісыбылі перададзены ў адпаведныя аддзелы УДБ НКУС БССР і іншыя саюзныя рэспублікі па тэрытарыяльнасці для аператыўнага выкарыстання і вышуку хаваючыхся асоб”.

Як гэта выглядала на практыцы сведчыць ліст Л.Цанавы, накіраваны П.Панамарэнку ў кастрычніку 1939 г. у якім адзначалася, што ў гэтым жа месяцы ў Баранавіцкай вобласці ў Лідзе органамі НКУС БССР была ўскрыта паўстанцкая арганізацыя “Саюз польскіх патрыётаў”, якой кіраваў былы капітан польскай арміі М.Баркоўскі. Гэтая арганізацыя мела сувязных у розных гарадах Заходняй Беларусі, а таксама падтрымлівала кантакты з Львоўскім падпольным польскім цэнтрам. Л.Цанава накіраваў гэтую інфармацыю наркаму НКУС Украіны І.Сярову, а таксама ўсім начальнікам абласных упраўленняў НКУС Украіны33.

Можна выказаць меркаванне, што дзейнасць аператыўна-чэкісцкіх груп, а потым і органаў НКУС па выяўленню і арышту, у прыватнасці, афіцэрскага складу ўсіх узроўняў, як кадравай арміі, так і рэзервістаў, падводзіць нас да праблемы беларускага Катыньскага спісу.

29 снежня 1939 г. Л.Цанава накіраваў першаму сакратару ЦК КП(б)Б П.Панамарэнку ліст, у якім, у прыватнасці, адзначалася, што “ў выніку праведзенай аперацыі па “изъятию” кадравага афіцэрства і афіцэраў рэзерва былой польскай арміі, на якіх меўся кампраметуючы матэрыял, было арыштавана па заходніх абласцях Беларускай рэспублікі 581 чал., з якіх кадравых афіцэраў – 270, а афіцэраў рэзерва – 311. […] Арыштаванае кадравае афіцэрства па-свайму палажэнню ў былой польскай арміі размяркоўваецца наступным чынам: генералаў – 1, палкоўнікаў – 2, падпалкоўнікаў – 4, маёраў – 5, капітанаў – 30, паручыкаў – 53, падпаручыкаў – 55, харунжых – 12, падхарунжых – 3, старшых сяржантаў і сяржантаў звыштэрміновай службы – 105”34.

Да цяперашняга часу ні польскія, ні беларускія даследчыкі нават не спрабавалі высвятліць прозвішчы і імёны гэтых людзей і іх далейшы лёс. Калі ж іх прозвішчы знойдуцца сярод растрэляных польскіх афіцэраў у расійскім Катыньскім спісе, то менавіта з яго трэба пачынаць беларускі Катыньскі спіс. Неабходна сумесная праца беларускіх і польскіх гісторыкаў па высвятленні лёсу гэтых людзей.

Аператыўна-чэкісцкія групы перасталі існаваць у лістападзе 1939 г. 2 лістапада наркам НКУС Л.Берыя выдаў загад №001337 “Аб стварэнні органаў НКУС Заходняй Беларусі”, у адпаведнасці з якім былі створаныя Упраўленні НКУС па Беластоцкай, Наваградскай (13 снежня была перайменаваная ў Баранавіцкую вобл), Пінскай і Вілейскай абласцей. 29 лістапада было створана Упраўленне НКУС па Брэсцкай вобл.35

Адзначым, што для многіх супрацоўнікаў аператыўна-чэкісцкіх груп вераснеўская кампанія 1939 г. стала своеасаблівым трамплінам у службовай кар’еры. Многія з іх узначалілі абласныя, гарадскія і раённыя аддзелы НКУС. Так, начальнікам УНКУС па Палесскай вобласці стаў Сяргей Духовіч, які да лістапада 1939 г. узначальваў АЧГ па былому Палесскаму ваяводству36. УНКУС па Вілейскай вобл.узначаліў намеснік начальніка АЧГ па былому Віленскаму ваяводству Аляксей Сакалоў37, Стаўбцоўскі раённы аддзел НКУС – Сяргей Сяроў, які з 17 верасня 1939 г. з’яўляўся начальнікам Стаўбцоўскай АЧГ38. З верасня 1939 г. рэзка пайшла ў гору службовая кар’ера будучага міністра ўнутранных спраў БССР Сяргея Бельчанкі, які з верасня па снежань 1940 г. з’яўляўся выконваючым абавязкі начальніка УНКУС па Беластоцкай вобл.39

Актыўная дзейнасць супрацоўнікаў аператыўна-чэкісцкіх груп не засталася незаўважанай. Так, бюро ЦК КП(б)Б 20 лістапада 1939 г. прыняло рашэнне, хадайнічаць перад ЦК ВКП(б) аб узнагароджанні “супрацоўнікаў НКУС і памежных войскаў, якія вылучыліся ў баях за вызваленне Заходняй Беларусі”. Усяго было прадстаўлена да розных урадавых узнагарод 89 афіцэраў і сяржантаў НКУС40.

У чым прычына поспеху АЧГ? Па-першае, задоўга да ўступлення на тэрыторыю Заходняй Беларусі Чырвонай арміі НКУС БССР, асабліва яго 2-гі і 3-ці аддзелы актыўна рыхтаваліся да “зачыстак”. Складаліся спісы “контррэвалюцыйнага варожага элемента”, чыноўнікаў польскага дзяржапарата і агентаў спецслужбаў. Аператыўнікі звычайна ведалі дзе знаходзіліся паліцэйскія пастарункі, органы суда і пракуратуры, архівы і г.д. Па-другое, яны мелі шырокаразгалінаваную сетку агентуры па ўсёй тэрыторыі Заходняй Беларусі. Па-трэцяе, многія члены кампартыі Заходняй Беларусі, калі не з’яўляліся агентамі НКУС, то актыўна супрацоўнічалі з беларускімі чэкістамі і забяспечвалі іх усёй неабходнай інфармацыяй. Па-чацвертае, спецслужбы Польшчы літаральна “праспалі” ўварванне Чырвонай Арміі на тэрыторыю Польшчы і не былі падрыхтаваныя да таелга сцэнару. Па-пятае, АЧГ былі ўкамплектаваныя вопытнымі чэкістамі, якія пачыналі свае службовыя кар’еры яшчэ ў 1920-я гг. і з’яўляліся спецыялістамі ў сваіх накірунках дзейнасці.

Напрыклад, вось як характарызываўся ў ходзе вераснёўскай кампаніі будучы міністр МУС БССР Сяргей Бельчанка:“Бельченко Сергей Саввич, 1902 г. рождения, из крестьян, член ВКП(б) с 1925 г., в Красной Армии с 1924 г. В погранвойсках с 1927 г. Окончил военно-политическую школу в 1927 г. и высшую пограничную школу в 1933 г. Заместитель начальника УНКВД по Белостокской области. На территории Западной Белорусси работает с момента вступления частей РККА. Под его руководством в Молодечненской и Лидской оперативных группах была организована чекистская работа. Принимал непосредственное участие в вскрытии и ликвидации актива и руководства политических партий, участников вооруженного сопротивления, шпионов и другіхконтреволюционных элементов в гор. Белостоке и Гродно. В частности в г. Гродно им были арестваны и разоблачены бывший офицер врангелевской армии Крыжановский – один из орагнизаторов вооруженного сопротивления частям РККА, бывший полковник деникинской армии Квятковский – один из руководителей контрразведки деникинской армии. Под его руководстовом вскрыты и арестованы руководители и актив контреволюционных организаций ППС – Капитулко, Богдановский, Савицкий и другие агенты 2-го отдела польглавштаба, крупный агент германской разведки Маняк Иван Иванович. В 1931 г. будучи на границе в Средней Азии, в районе Калай-Хумба под его руководством была ликвидирована группа басмачей в количестве 55 человек. В том же 1931 – 1932 гг. принимал участие в изъятии контрреволюционного элемента среди басмачей. Участвовал в ряде операций по ликвидации банд Ушан Бека, Ибрагим Бека и других. Представлен к награждению орденом “ Красная Звезда”.

Такім чынам, з пачатку наступу Чырвонай Арміі разам з ёй разгарнулі шырокамаштабную дзейнасць спецыяльна створаныя аператыўна-чэкісцкія групыНКУС БССР, якім удалося правесці шырокамаштабныя арышты “контррэвалюцыйнага элемента”, не дапусціць арганізацыі масавага супраціву савецкай уладзе, наладзіць агентурна-асведамляльную дзейнасць і г.д.Прэвентыўныя арышты найбольш актыўнай часткі польскага грамадства – вайскоўцаў, грамадскіх і палітычных дзеячаў, дзяржаўных служачых, патрыятычна настроенай часткі насельніцтва мелі катастрафічныя наступствы для нараджаючага польскага падполля.




1 ЗдановичА. А. Западный поход НКВД // Военно-исторический журнал. 2011. №6. С.47.

2Тамсама.

3Христофоров В.С. История страны в документах архивов ФСБ России: Сборник статей и материалов / В.С. Христофоров. М.: Издательство Главного архивного управления Москвы, 2013. С.259.

4НКВД-МВД СССР в борьбе с бандитизмом и националистическим подпольем на Западной Украине, в Западной Белоруссии и Прибалтике (1939-1956) / Сборник документов. Составители Владимирцев Н.И., Кокурин А.И. М: Объединенная редакция МВД России, 2008. С.418.

5 НАРБ. Ф. 4п, воп. 1, адз. зах. 13587. Арк. 200.

66Бочков Виктор Михайлович (1900-1981) старший майор государственной безопасности, в 1938-1940 гг. начальник особого отдела ГУГБ НКВД СССР. С сентября 1935 г. контролировал деятельность оперативно-чекистских групп на территории Западной Белоруссии, до 1959 г. заместитель начальника Главного управления тюрем МВД СССР.

7Щит и меч Отечества / под ред. В.И. Дементея; фото А.В. Стрех. Минск: Обществ. пресс-центр Дома прессы, 2006. C.124

8Тамсама.C.124

9НАРБ. Ф.4п, воп. 1, адз. зах. 13587. Арк.. 200-223

10Тамсама. Арк. 225.

11Тамсама. Арк. 205.

12Польское подполье на территории Западной Украины и Западной Белоруссии. 1939-1941 гг. // Федеральная служба Российской Федерации-Министерство внутренних дел и администрации Республики Польша. Варшава-Москва, 2001. С.150.

13Польское подполье на территории Западной Украины и Западной Белоруссии. 1939-1941 гг. С.160

14НАРБ. Ф.4п, воп. 1, адз. зах. 13587. Арк. 201.

15Тамсама. Арк. 207.

16Тамсама. Адз. зах. 14616. Оперсводки НКВД. Октябрь 1939 г.

17Тамсама. Адз. зах. 13587. Арк. 217.

18Тамсама. Адз. зах. 14755. Арк.65.

19Тамсама. Адз. зах.13587. Арк. 220.

20Тамсама. Адз. зах. 14616. Арк.220. Оперсводки НКВД. Октябрь 1939 г.

21Тамсама. Арк. 221. Оперсводки НКВД. Октябрь 1939 г.

22Тамсама. Адз. зах. 13587. Арк. 215.

23Тамсама. Адз. зах. 14616. Арк.224. Оперсводки НКВД. Октябрь 1939 г.

24Тамсама. Арк. 225. Оперсводки НКВД. Октябрь 1939 г.

25Тамсама. Адз. зах. 13587. Арк. 204.

26Тамсама. Арк. 231.

27Тамсама. Адз. зах.14616. Арк.226-227.

28Тамсама.Ф.249, воп.4, адз. зах 48. Арк.8-10. Отчеты архивных отделений УНКВД Белостокской, Брестской, Пинской областей о работе за 1-й квартал 1941 г., докладные записки и сведения о разработке и использовании документов в оперативно-справочных целях. Приказ наркома внутренних дел БССР №293 от 14 июня 1941 г. по личному составу.

29Тамсама.Арк. 10.

30Тамсама. Арк. 38-39.

31Тамсама. Арк. 47.

32Тамсама. Арк. 76.

33Тамсама. Ф.4п, воп.1, адз. зах.16932. Арк.27. Спецсообщения, докладные и справки органов НКВД. Июль-август 1940.

34Тамсама. Адз. зах. 14615. Арк. 127-128. Сводки и сообщения Управления Рабоче-Крестьянской Милиции НКВД БССР о важнейших происшествиях по БССР. Декабрь 1939 г.

35НКВД-МВД СССР в борьбес бандитизмом и националистическим подпольем на Западной Украине, в Западной Белоруссии… С.416.

36НАРБ. Ф.4п, воп. 1, адз. зах. 13587. Арк. 203.

37 НКВД-МВД СССР в борьбе с бандитизмом и вооруженным националистическим подпольем на Западной Украине, в Западной Белоруссии ... С.217.

38НАРБ. Ф.4п, воп. 1, адз. зах. 13587. Арк. 212.

39НКВД-МВД СССР в борьбес бандитизмом и националистическим подпольем на Западной Украине, в Западной Белоруссии… С.416.

40НАРБ. Ф.4п, воп. 1, адз. зах. 13587. Арк. 196-281.




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка