Анатоль Вярцінскі Нядаўна скончыў работу над п'есай з трохі дзіўнай назвай «Дыхайце эканомна»



Дата канвертавання18.06.2016
Памер87.76 Kb.
Анатоль Вярцінскі

Нядаўна скончыў работу над п'есай з трохі дзіўнай назвай «Дыхайце эканомна». Нарадзілася яна такім чынам. У 1965 годзе я ў складзе беларускай дэлегацыі браў удзел у сесіі ААН у Нью-Йорку. У той самы час у сталіцы Злучаных Штатаў праходзіла гіганцкая прамысловая выстаўка, якая сваім размахам рабіла проста ашаламляльнае ўражанне.

Але больш за ўсё мяне зацікавіў адзін экспанат у амерыканскім сектары. Гэта было падземнае бамбасховішча на выпадак атамнай вайны коштам 1 мільён 220 тысяч долараў. Калі мы ішлі па прыступках уніз, я звярнуў увагу на белы лісток паперы, прымацаваны кнопкай да сцяны. «Дыхайце эканомна!» — заклікаў нас лісток... Бамбасховішча ўяўляла сабой цудоўны дом, у якім мог бы размясціцца цэлы коледж. Запасаў прадуктаў і іншых жыццёвых рэсурсаў у гэтым доме было, як сказаў нам гід, разлічана на 20 год. Я пераходзіў з аднаго пакоя ў другі, за акном электрычнасць імітавала дзень, потым заход сонца, потым зорнае неба, і задума новай п'есы нараджалася літаральна на вачах. Тут у мяне з'явілася думка напісаць пра тое, як у час атамнай вайны ў такое ж самае бамбасховішча трапляе амерыканская эліта, якая і тут працягвае жыць на аснове прынцыпаў недатыкальнасці прыватнай уласнасці і свабоды прадпрымальніцтва. Наверсе, на зямлі, гіне чалавецтва, а тут, вядома, ідзе бойка за ўладу, развіццё цывілізацыі па спіралі паступова паўзе ўніз...

П'еса мяне захапіла, і я стаў пісаць яе проста ў Нью-Йорку. Але потым, праз пэўны час, пачаўся працэс разрадкі, палепшыліся нашы адносіны з Амерыкай, і я вырашыў, што гэтая мая п'еса страціла актуальнасць. Але час, на жаль, мяняецца.

Свет зараэ знаходэіцца на краі катастрофы. Сёмня кожную мінуту на Захадзе на ўзбраенне ідзе 50 мільёнаў долараў. I за ўсім гэтым стаяць канкрэтныя людзі, чыімі ўчынкамі кіруе імкненне да масавага знішчэння цэлых народаў. I мне здаецца, што вось пра гэтых людзей мы яшчэ мала гаворым і пішам, а больш за ўсё прыкрываемся агульнымі тэрмінамі «ваенна-прамысловы комплекс», «мілітарызм», «транснацыянальныя карпарацыі» і гэтак далей. Да гэтага часу засталіся непераўзыдзенымі і, напэўна, адзінымі сапраўды моцнымі рэчамі такога плана «Дыктатар» Чапліна ды «Восень патрыярха» Г. Маркеса. Мы павінны штогадзіны, штомінуты памятаць: вайна пагражае кожнаму з нас, яна падбіраецца да кожнага дома.

У выніку такога роздуму я вырашыў дапісаць п'есу «Дыхайце эканомна!». Дапісваючы яе, думаў: а як было б добра, каб яна сапраўды страціла сваю актуальнасць...

Літаратура ў маім лёсе адыграла велізарную ролю. 3 маленства кніга — самая шаноўная істота, менавіта істота, якая дапамагала і дапамагае мне жыць і нават выжыць. Раскажу пра такі выпадак. У час высадкі дэсанту ў Крыме ў гады вайны быў я цяжка паранены. Прысуд медыкаў: ампутацыя абедзвюх ног. Хлопец я быў гарачы — не згадзіўся. Боль трываў жахлівы. I вось аднаго разу доктар прынёс мне ў палату томік «Энеіды» I. Катлярэўскага. Калі казаць праўду, не да чытання мне тады было. Але кніжку разгарнуў. Старонка, другая... I, здаецца, боль пачаў адступаць. Да выпіскі ведаў «Энеіду» на памяць. Ногі засталіся пры мне. Накульгваю, праўда.

Я сатырык, але люблю не толькі Гогаля, Салтыкова-Шчадрына, але і Пушкіна, Цютчава, Лермантава, і часта, працуірчы над новай п'есай, бяру ў рукі запаветныя томікі, перачытваю, думаю.

Мы цяпер вельмі шмат гаворым, думаем, разважаем пра выхаванне, пра мараль і маральнасць. Галоўным, на мой погляд, тут павінна быць адзінства слова і справы. Інакш нічога не атрымаецца, пустымі словамі чалавека новага грамадства не сфарміруеш. «А што такое новы чалавек, чым ён адрозніваецца ад нас?» — задавалі мне колькі гадоў назад у час паездкі па ЗША ў ліку іншых пытанняў і такое студэнты аднаго з самых старых амерыканскіх універсітэтаў. Падумаў і адказаў:

— Вось уявім, — сказаў я, — вы купляеце ў магазіне світэр за 20 долараў. Потым вы камусьці яго перапрадаеце за 30 долараў, атрымліваеце прыбытак, і вам анітрохі не сорамна, гэта называецца «рабіць бізнес». У нас гэта называецца інакш — «спекуляцыя», і ні адзін прыстойны чалавек не дазволіць сабе займацца такой ганебнай справай.

Мог бы я і цяпер быць такім катэгарычным, як колісь у гутарцы з амерыканскімі студэнтамі? Наўрад, на вялікі жаль.

Нейк незаўважна, але ўсё больш настойліва ў наша жыццё ўваходзіць па-няцце «дэфіцыт», які за любую цану трэба займець. Усё часцей мы чытаем у друку пра «чорны рынак». А Дзяржплан нават вынайшаў спецыяльны тэрмін, праўда, на мой погляд, вельмі мяккі: «неарганізаванае пераразмеркаванне». Вось зловяць за руку аднаго такога мярзотніка, які актыўна займаецца «неарганізаваным пераразмеркаваннем», а ў яго ў кішэні, аказваецца, партбілет. Потым «Правда» ці «Известия» напішуць: вінаваты сурова пакараны — яму аб'яўлена строгая вымова з занясеннем ва ўліковую картачку. Чытач неўразумела пацісне плячамі, а мярзотнік пасля публікацыі збірае дома гасцей, корміць і поіць іх зноў жа «дэфіцытам».

Самае крыўднае, што мы часта, шмат гаворачы пра складаныя матэрыі, скіраваныя ў самыя высокія сферы, сваёй паблажлівасцю тут, на зямлі, дазваляем рабіць людзям амаральныя ўчынкі, а часам быццам і самі просім: зрабі гнюснасць і атрымаеш за гэта грошы. Вось прыклад, які ляжыць на паверхні. На першым паверсе будынка размешчаны магазін, дзе можна купіць пляшку каньяку, скажам, за 8 рублёў. На другім паверсе будынка — рэстаран, дзе тая самая пляшка каштуе ўжо 15 рублеў. Сам гэты факт — ускоснае заахвочванне афіцыянтаў, і было б нават дзіўна, калі б яны не скарысталі магчымасць купіць каньяк на першым паверсе, а прадаць яго на другім, апусціўшы чысты прыбытак у кішэню. Можна яшчэ згадаць і катлеты, якія, перабазіраваўшыся з абеду, дзе яны каштавалі 70 капеек, на вячэру, дзе яны каштуюць ужо два рублі (я маю на ўвазе рэстараны, якія працуюць удзень як сталоўкі), прыносяць немалы даход сваім стваральнікам. Можна ўспомніць карбюратары, якія ў “Сельгастэхніцы” каштуюць 6 рублёў, а на тэхабслугоўванні — 22 рублі. Першыя знайсці немагчыма, а другія — калі ласка.

Кожны чытач, думаю, здольны гэтыя прыклады працягваць да бясконцасці. Можа здацца, што я гавару пра нейкія нязначныя дробязі. Але ж з мноства такіх дробязей і складаецца наша жыццё, і мы, літаратары, не маем права іх не заўважаць. I не трэба баяцца, што нехта нас няправільна зразумее, калі мы будзем актыўна выкрываць недахопы. Асабліва гэта важна для пісьменнікаў-сатырыкаў. «Калі сатырык звяртае ўвагу на шчэлкі ці на яшчэ якія-небудзь недаробкі ў сваім доме, — пісаў я ў эпілогу да сваёй п'есы «Пагарэльцы»,— то яму не трэба даказваць, што ён добры, што ён наш, свой. Ніхто ў гэтым не сумняваецца».



Неяк Іон Друцэ сказаў, што самы востры канфлікт у драматургіі цяпер — гэта супярэчнасць паміж матэрыяльным і духоўным узроўнем. Я б сказаў, што - гэта толькі адзін з канфліктаў, надзвычай небяспечны для нашага грамадства. Але ёсць і другі, не менш, а можа быць, нават яшчэ больш небяспечны: разыходжанне паміж словам і справай. Кажуць адно, а робяць другое. Значыць, кажуць праўду, а робяць хлусню? На фальшывым падмурку нельга ставіць вялікі трывалы будынак — ён абавязкова разваліцца. Цвёрдым словам моцная і ўлада, і ўзведзены будынак, і напісаны твор.

У асноўным пішу пра сяло, таму натуральна, што ўсе праблемы, звязаныя з сельскай гаспадаркай, мяне вельмі хвалююць. Тут маса нявырашаных пытанняў. Але мяне найбольш цікавіць вось якое: чаму людзі ідуць з калгасаў, чаму селянін (што б там ні пісалі і ні казалі) рвецца ў горад, парывае са сваім мінулым, з устойлівымі традыцыямі? Цэлы клас ідзе з вёскі. Гэта сапраўдная драма! Або такая праблема. Мы змагаемся за павышэнне прадукцыйнасці працы ва ўсіх сферах дзейнасці. Вядома, што для паспяховага развіцця сельскай гаспадаркі сабекошт сельскагаспадарчай прадукцыі пастаянна павінен паніжацца. У нас жа ён павышаецца. Чаму? Вось пра гэта і надумаў пісаць п'есу. Але жыццё, як гэта часта бывае, умешваецца ў нашы планы. Вырашыў сваю п'есу пакуль што адкласці — Харчовая праграма, разлічаная да 1990 года, датычыць менавіта ўсіх тых непарадкаў, канфліктаў, тых вельмі важных пытанняў, якія хвалююць усіх нас і якія ў выніку яе выканання павінны быць зняты. Але ж важна не толькі правільна мысліць, але і правільна дзейнічаць. Гэтая пастанова, як, і ўсякая іншая, разлічана на добрых, сумленных і справядлівых людзей. Літаратура і мастацтва могуць і павінны садзейнічаць стварэнню маральнай атмасферы, у якой такім людзям лёгка дыхалася б.

Іншы раз адно чужароднае слова можа перакрэсліць усю аўтарскую задуму. Так было з маёй п'есай «Таблетку пад язык». У адным з тэатраў ішлі рапетыцыі, усё было спакойна, і я збіраўся ехаць на адпачынак. Напярэдадні апошняга прагону мне патэлефанаваў акцёр, які выконвае галоўную ролю — ролю старшыні калгаса, — і кажа: «Андрэй Ягоравіч, я тут адно слоўка прыдумаў, яно створыць дадатковы каларыт вобразу. Можна, я яго ўстаўлю ў ролю?» Я легкадумна згадзіўся, бо вырашыў, што гэта будзе якая-небудзь нявінная фраза тыпу “забадай цябе камар”. Нарэшце апошняя рэпетыцыя, і што ж я чую? Прыходзіць да стартшыні бухгалтар, гаворыць пра свае непаладкі, пра калгасныя справы. “Дыхні” — кажа старшыня. Прыходзіць даярка, расказвае пра тое, што ёй кароў няма чым карміць, а ёй у адказ «Дыхні!». I так заканчваецца любая рэпліка галоўнага персанажа п'есы. Тым самым перакрэсліваецпа вобраз старшыні, чалавека прамога, сумленнага, у вышэйшай ступені заклапочанага патрэбамі сялян, але вымушанага пры-стасоўвацца да пэўных акалічнасцей. Слова «дыхні» ўводзіць яго ў зусім іншы рад — у рад нізкіх людзей, якія не вераць людзям.

Рэзюме гэтая павучальная гісторыя не патрабуе, і так усё зразумела.

У нас цяпер вельмі шмат добрых драматургаў — розных, не падобных адзін да аднаго. I. Друцэ са сваёй незвычайна тонкай адчувальнасцю на ўсё, што дзеецца на свеце; Н. Думбадзе, такі грузінскі і ў той самы час такі агульначалавечы; Ч. Айтматаў — суровы рыцар сумлення і справядлівасці; В. Розаў са сваім уменнем беспамылкова трымаць руку на пульсе часу; рамантычны, схільны да прыпавесці Мустай Карым; М. Рошчын, якому ўласціва абвостранае пачуццё дабраты, чыстаты, прыстойнасці, чалавечай годнасці...

Сёння вельмі цікава распрацоўваецца ў драматургіі гістарычная тэма. 3 вялікай павагай стаўлюся да таго, што робіць М. Шатроў, да яго грамадзянскай пазіцыі. Ен выконвае вельмі высакародную місію, нагадваючы нам сёння пра тое, што завяшчаў У. I. Ленін. Плённа працуе М. Зарудны, уваскрашаючы гісторыю Украіны. У нас на Беларусі цікава мысліць і працуе малады драматург А. Дудараў, з больш старэйшага пакалення А. Петрашкевіч, чые п'есы адкрыта публіцыстычныя і злабадзённыя.

Я даволі шмат перакладаю п'ес на беларускую мову. Поле дзейнасці тут велізарнае, важных і патрэбных п'ес вельмі шмат — толькі паспявай перакладаць і ставіць. Зараз ажыццяўляю даўнюю сваю мару — перакладаю «Самазабойцу» М. Эрдмана...

Што такое «тэатральны пісьменнік»? Асаблівасці нашага рамяства, перш за ўсе ў тым, што п'еса становіцца фактам грамадскага жыцця толькі тады, калі трапляе ў святло рампы. Таму адносіны «аўтар — тэатр» хвалюе кожнага драматурга. Самая большая каштоўнасць п'есы камедыёграфа-сатырыка ў навізне і ступені сацыяльнай значнасці канфлікту. Іначай навошта брацца за пяро? Бывае часам, калі працуеш, адчуваеш сябе дужым, гэткім во-інам, змагаром. Прыносіш п'есу, а табе кажуць: няма такіх канфліктаў у жыцці і герояў такіх няма. Вось і разбярыся: ці то ты б'еш, ці то цябе б'юць.

Я ўжо не кажу пра тое, што стала «притчей во языцех»: праходжанне п'есы ў розных ведамствах і міністэрствах. Як можа драматург увасабляць канфлікт, што хвалюе ўсіх сёння, калі яго п'еса знаходзіцца ў дарозе не менш чым два гады?

Наступная стадыя — тэатр. Тут свае складанасці, якія вынікаюць у асноўным з пяцігадовага планавання. Вядома, можна запланаваць на пэўны перыяд пастаноўку класічных твораў — з гэтым усё зразумела. А як быць з сучаснымі драматургамі і п'есамі? Вось і пакідаюць для іх славутыя «дзіркі» ў рэпертуары. I атрымліваецца бязглуздзіца: дзе-небудзь у каго-небудзь ляжыць п'еса новага Вампілава, а дзірку ў тэрміновым парадку затыкаюць якой-небудзь дробяззю.

Ну, а далей, як ужо прадбачыць спакушаны чытач, пойдуць нараканні з нагоды рэжысёраў. Добрых рэжысёраў сапраўды мала. Іх трэба рыхтаваць доўга, сур'ёзна, дбайна, выбіраючы літаральна па крупінках. Ды і жыццёвы вопыт, на мой погляд, ім проста неабходны. I зноў парадокс. Пры такім дэфіцыце многія сапраўды цікавыя рэжысёры, скажам, А. Васільеў ці Марозаў, не маюць сваіх тэатраў. Гэта не значыць, што яны сядзяць без работы, іх запрашаюць у розныя тэатры на пастаноўкі, але адкуль жа тут узяцца калектыву аднадумцаў, які ёсць адна з зарук поспехаў?

Калі Леніну задалі пытанне пра тое, што нам заменіць царкву, калі мы яе адлучым ад дзяржавы, ён задумаўся, а потым адказаў: тэатр. I людзі прыходзяць сёння ў тэатр, як колісь прыходзілі ў храм. Тут відзён самы малы фальш, найменшая хлусня — яркае святло рампы мае падабенства з гіганцкім павелічальным шклом. І для гледача не мае значэння, чыя гэта мана — драматургава, рэжысёрава ці акцёрава. Таму я, як і кожны тэатральны пісьменнік, мару аб такім адмысловым трыадзінстве. I калі яно адбылося, дык ты і на сотым, як і на двухсотым, спектаклі з хваляваннем заўважаеш, як глядач і смяецца, і радуецца, і абураецца менавіта там, дзе табе хацелася б. Калі цябе разумеюць — гэта і ёсць шчасце для чалавека творчага.



Любімае пытанне журналістаў — «як вы ставіцеся да папулярнасці?» Думаю, што да папулярнасці ўсе, і я, ставяцца някепска. Але ў сувязі з гэтым заўжды ўспамінаю гісторыю, якая здарылася са мною ў раннім дзяцінстве. Мне было тады пяць гадоў. Мой дзядзька пасадзіў мяне на каня. Эмацыянальная памяць захавала гэтае адчуванне — верхам, на кані, над усімі! Вышэй за дзядзьку, вышэй за плот, вышэй за страху, нават вышэй за каноплі! I раптам адкуль ні вазьміся з канапель на сцежку выскачыла рабая свіння. Конь як стане на дыбы! I з такой вышыні — ды на зямлю. Потым галасіла мама, нехта мяне вадой паліваў, зачэрпнутай з лужыны. Ні каня, ні страхі, а каноплі — як лес... 3 таго часу я цвёрда ведаю: як бы ўпэўнена ні сядзеў, як бы ўчэпіста ні трымаўся за грыву, не забывай, што ў любы момант можа выскачыць рабая свіння і перабегчы табе дарогу. Таму што, схапіўшыся за грыву, не трэба думаць, што трымаеш бога за бараду.

3 каня я злез, каноплі ўжо не здаюцца лесам, і лічу, што за рабочым сталом — самая ўстойлівая пазіцыя.
: files
files -> Конкурс журналісцкіх матэрыялаў "твой стыль"
files -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар”
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Культурная праграма Першага нацыянальнага форуму “Музеі Беларусі”
files -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
files -> Пазакласны занятак па музыцы. Калейдаскоп дзіцячых фальклорных гульняў
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
files -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка