Апавяданні “Сена на асфальце” і “На чацвёртым годзе вайны” М. Стральцова

Дата канвертавання28.11.2016
Памер80.53 Kb.
Апавяданні “Сена на асфальце” і “На чацвёртым годзе вайны” М.Стральцова
1.М.Стральцоў нарадзіўся: 1) 5 красавіка 1943 г.у в.Каракулічы Мядзельскага раёна Мінскай вобласці; 2) 20 лістапада 1948 г.у в.Рудка Пінскага раёна Брэсцкай вобл.; 3) 14 лютага 1937 г.у в.Сычын Слаўгарадскага раёна Магілёўскай вобл.; 4) 30 студзеня 1921 г.у в.Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобл.; 5) 19 чэрвеня 1924 г.у в.Бычкі Ушацкага раёна Гомельскай вобл.
2.М.Стральцоў узнагароджаны Дзяржаўнай прэміяй Беларусі за кнігу: 1) літаратурна-крытычных артыкулаў “Загадка Багдановіча” ў 1968 г.; 2) вершаў “Ядлоўцавы куст” у 1975 г.; 3) вершаў “Мой свеце ясны” ў 1986 г; 4) прозы “Падарожжа за горад” у 1972 г.; 5) літаратурна-крытычных артыкулаў і эсэ “Жыццё ў слове” ў 1965 г.
3.Апавяданне “Сена на асфальце” напісана ў: 1) 1958 г.; 2) 1961 г.; 3) 1962 г.; 4) 1963 г.; 5) 1964 г.
4.Апавяданне “На чацвёртым годзе вайны” напісана ў: 1) 1959 г.; 2) 1964; 3) 1968; 4) 1971; 5) 1975 г.
5.Сына старой, якога забіла на вайне, звалі: 1) Андрэй; 2) Міхась; 3) Сяргей; 4) Віктар; 5) Васіль.
6.Маруся замужам была толькі: 1) тры гады; 2) пяць гадоў; 3) восем гадоў; 4) дванаццаць з паловай гадоў; 5) пятнаццаць гадоў і чатыры месяцы.
7.Марусю брала крыўда, што свёкар не такі практычны, як іншыя, таму што ён: 1) сам не мог пабудаваць хлеў, прыбудовы да яго, купіць малатарню; 2) усе заробленыя грошы ашчаджаў, зберагаў на чорны дзень; 3) “толькі і паспеў узяць, што каня”; 4) “не накраў, не набраў, як суседзі, калгаснага дабра”; 5) “надта памяркоўны ды паблажлівы да людзей”.
8.У пятай частцы апавядання “На чацвёртым годзе вайны” апісваецца пакаянне герояў. Сцэнай пакаяння таксама заканчваецца: 1) аповесць “Палескія рабінзоны” Я.Маўра; 2) апавяданне “Малады дубок” Я.Коласа; 3) п’еса “Вечар” А.Дударава; 4) раман “Пошукі будучыні” К.Чорнага; 5) балада “Маці” А.Куляшова.
9.Асаблівасці апавядання “На чацвёртым годзе вайны”: 1) у аснове твора – маленькае здарэнне, рэакцыя на яго; стыль апавядання раскрывае своеасаблівасць лірызму аўтара; 2) нязначнасць падзей, абмежаванасць месца дзеяння, невялікая колькасць эпізодаў; твор мае эпіграф; 3) выразна вылучаецца толькі пяць невялікіх раздзелаў; аповед вядзецца ад імя аўтара, старой бабулі, жонкі салдата, яго малога сына; твор пачынаецца і заканчваецца адной і той жа фразай; 4) псіхалогія героя раскрываецца праз унутраны маналог; вялікая ўвага надаецца мастацкай дэталі; 5) толькі адзін з герояў твора мае імя – Марусечка (так свякруха называе нявестку); прадуманы адбор лексікі; тонкі псіхалагічны аналіз; знешняе дзеянне разгортваецца запаволена; сюжэтаўтваральны момант – пачуцці і перажыванні дзейных асоб.
10.Апавяданне “Сена на асфальце” ўпершыню было апублікавана ў: 1) газеце “Звязда”; 2) штотыднёвіку “Літаратура і мастацтва”; 3) часопісе “Маладосць”; 4) часопісе “Полымя”; 5) часопісе “Бярозка”.
11.Героі апавядання “Сена на асфальце”: 1) фінінспектар; 2) Лена; 3) Арына; 4) Віктар; 5) Ігнат.
12.Апавяданне “Сена на асфальце” складаецца з: 1) сямі частак; 2) шасці частак; 3) васьмі частак; 4) чатырох частак; 5) дзевяці частак.
13.Куфар – гэта мянушка: 1) дзядзькі Ігната; 2) Віктара; 3) фінінспектара; 4) Лены; 5) суседкі Арыны.
14.Віктар піша ліст да сябра, каб успомніць: 1) першыя крокі самастойнай працы па спецыяльнасці, атрыманай у ВНУ; 2) бацькоў, падзякаваць ім за зроблены падарунак; 3) вучобу ў інстытуце; 4) школьныя гады і сяброўства з Ленай; 5) сваё маленства.
15.З роздумамі Віктара над сэнсам жыцця чытач знаёміцца ў частцы: 1) “Ліст другі”; 2) “Дзядзька Ігнат”; 3) “Ліст трэці”; 4) “Пара касавіцы”; 5) “Заўтра футбол”.
16.”Самая патаемная і душэўная думка” Віктара: 1) у роднай вёсцы пабудаваць дарогі і іх заасфальтаваць; 2) паставіць помнік на магілах бацькі, маці, бабулі і дзядулі; 3) заняць высокую пасаду ў грамадстве; 4) ажаніцца з Ленай; 5) прымірыць горад і вёску.
17.У пасляваенны час дзядзька Ігнат працаваў: 1) брыгадзірам; 2) старшынёй калгаса; 3) настаўнікам; 4) шафёрам; 5) заатэхнікам.
18.Віктар у апавяданні: 1) сціплы, уражлівы, любіць футбол, мае чулую душу; 2) аспірант, былы студэнт, марыў стаць паэтам, шукае ў жыцці адвечныя духоўныя каштоўнасці; 3) апавядальнік і адначасова лірычны герой твора, душэўна тонкі чалавек; 4) сябелюб, марыць разбагацець, знайсці працу ў будаўнічай арганізацыі сталіцы; 5) імкнецца знайсці душэўны спакой, працалюбівы, акуратны ў справах.
19.У аснове назвы апавядання “Сена на асфальце” – вобразна-выяўленчы сродак: 1) метанімія; 2) алітарацыя; 3) аксюмаран; 4) гіпербала; 5) паэтычная метафара.
20.Кампазіцыя ў апавяданні “Сена на асфальце”: 1) мантажная / калажная; 2) інверсійная; 3) хранікальная; 4) фрагментарная; 5) кальцавая.
21.Пабудова апавядання “Сена на асфальце” блізкая па структуры да: 1) рамана “Герой нашага часу” М.Лермантава; 2) рамана “Запіскі Самсона Самасуя” А.Мрыя; 3) аповесці “Гандлярка і паэт” І.Шамякіна; 4) аповесці “Сотнікаў” В.Быкава; 5) апавядання “Кветка пажоўклая” М.Зарэцкага.
22.У апавяданні “Сена на асфальце” пісьменнік закранае тэмы: 1) сяброўства; 2) ваеннага і пасляваеннага мінулага; 3) вернасці вытокам; 4) “вёска – горад”, “вясковае – гарадское”; 5) кахання.
23.Галоўныя праблемы апавядання “Сена на асфальце”: 1) маральнага выбару; 2) творчай самарэалізацыі чалавека; 3) кахання, мужнасці і гераізму; 4) супярэчнасці паміж вёскай і горадам; 5) віны і даравання.
24.Асаблівасці апавядання “Сена на асфальце”: 1) дынамічнасць, рэалістычнасць твора дзякуючы дыялогам; 2) спалучэнне двух часавых планаў: мінулае і сучаснае (цяперашняе) жыццё герояў; 3) своеасаблівая кампазіцыя: складаецца з лістоў, якія напісаны рознымі людзьмі; 4) пейзажныя замалёўкі ствараюць настрой і адлюстроўваюць душэўны стан герояў; 5) часткі апавядання аб’яднаны вобразам галоўнага героя; аўтар даследуе цікавы сацыяльны тып чалавека.
25.Унутраны маналог у літаратурным творы – гэта: 1) складаны ланцуг падзей у творы як вынік адпаведнага заблытанага зместу; 2) апісанне знешняга выгляду персанажа, яго твару, фігуры, адзення, манеры паводзіць сябе; 3) злучэнне ўрыўкаў літаратурных твораў з мэтай характарыстыкі пэўнага героя апавядання; 4) прамова дзейнай асобы (персанажа) да самой сябе, адлюстраванне думак, перажыванняў і пачуццяў героя; 5) разгорнутае, працяглае, тэматычна адзінае выказванне літаратурнага героя да іншых асоб.

База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка