Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці “Развіццё лагічнага і творчага мыслення навучэнцаў на ўроках хіміі”



Дата канвертавання15.05.2016
Памер220.38 Kb.


Аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзяржынскага раённага выканаўчага камітэта

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Данілавіцкі вучэбна-педагагічны комплекс яслі- сад-сярэдняя школа” Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці


Апісанне вопыту педагагічнай дзейнасці

“Развіццё лагічнага і творчага мыслення навучэнцаў на ўроках хіміі”

Патапчык Святлана Ігараўна

Настаўнік хіміі

8 (033) 302 26 44

e-mail:potapchik.sveta@mail.ru

Святлана Ігараўна Патапчык



РАЗВІЦЦЁЛАГІЧНАГА І ТВОРЧАГА МЫСЛЕННЯ НАВУЧЭНЦАЎ НА ЎРОКАХ ХІМІІ

Дзяржаўная ўстанова адукацыі “Данілавіцкі вучэбна- педагагічны комплекс яслі- сад- сярэдняя школа.” Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці

Настаўнік хіміі

8 (033) 302 26 44

e-mail:potapchik.sveta@mail.ru

Актуальнасць вопыту

Вывучэнне хіміі ў школе дазваляе раскрыць перад навучэнцамі свет акаляючых нас рэчываў, разнастайнасць ператварэнняў і спосабаў кіравання хімічнымі працэсамі.

На першых уроках хіміі навучэнцы праяўляюць непадробную цікавасць да вывучэння прадмета. Вучням падабаюцца дэманстрацыйныя вопыты і практычныя работы, работы па вывучэнню рэчываў і сумесей, спосабаў іх падзелу. Але па меры ўскладнення матэрыялу цікавасць да прадмета зніжаецца. На працягу некалькі гадоў я назірала сніжэнне сярэдняга бала за 2 чвэрць у навучэнцаў 7 класа. Не былі выключэннем і сёлетнія выпускнікі. Якія уменні і навыкі трэба развіваць, каб падтрымліваць у навучэнцаў цікавасць да вывучэння хіміі? Што трэба рабіць, каб актывізаваць пазнавальную дзейнасць вучняў, павысіць якасць ведаў, узровень навучанасці? Мой жыццёвы вопыт падказваў, што для паспяховага авалодвання хімічнымі ведамі навучэнцам неабходны высокі ўзровень лагічнага і творчага мыслення. У 2009 годзе ў 7 клас прыйшлі сёлетнія выпускнікі, і я вырашыла прааналізаваць, як прымяненне розных прыёмаў развіцця лагічнага і творчага мыслення навучэнцаў паўплывае на якасць ведаў вучняў.

Мэта маёй работы: спрыяць падтрыманню цікавасці вучняў да вывучэння хіміі шляхам прымянення прыёмаў развіцця лагічнага і творчага мыслення.

Задачы:


  • сістэматызаваць свае напрацоўкі , стварыць картатэку форм і відаў вучэбнай работы па развіццю лагічнага і творчага мыслення навучэнцаў.

  • праводзіць урокі з выкарыстаннем прыёмаў развіцця лагічнага і творчага мыслення навучэнцаў.

  • прасачыць , як змяняўся сярэдні бал класа па хіміі з 2009 па 2014 год пры выкарыстанні разнастайных прыёмаў развіцця лагічнага і творчага мыслення.

Апісанне тэхналогіі вопыту

У сваёй рабоце, я выдзеліла наступныя этапы.



  1. Падрыхтоўчы. На гэтым этапе я вывучала рэкамендацыі псіхолагаў. Мысленне-працэс пазнавальнай дзейнасці індывіда. Мысленне з’яўляецца складнікам і аб’ектам самасвядомасці асобы.[4] Вучоныя выдзяляюць розныя прыёмы і метады лагічнага і творчага мыслення:

  • Індукцыя-спосаб разважання ад прыватных фактаў да агульных вывадаў

  • Дедукцыя –спосаб разважанняў ад агульных палажэнняў да прыватных вывадаў

  • Абагульненне і канкрэтызацыя

  • Аналіз-метад пазнання шляхам разглядання асобных бакоў аб’екта

  • Сінтэз- звядзенне ў адзінае цэлае атрыманых данных

  • Класіфікацыя- падзел на групы

  • Сістэматызацыя-прывядзенне ў сістэму

  • Аналогія- знаходжанне падабенства

  • Абстрагіраванне-разумовае адасабленне з мэтай выдзялення істотных прыкмет

  • Вылучэнне нестандартных ідэй

  • Здольнасць да вылучэння гіпотэз

Па сцвярджэнню псіхолагаў лагічнае мысленне нельга фарміраваць з любога прыёма, бо яны звязаны паміж сабой пэўнай логікай і могуць быць сфарміраваны ў пэўнай паслядоўнасці:

Уменне выдзяляць уласцівасці→уменне выдзяляць мноства ўласцівасцей→уменне выдзяляць агульную уласцівасць для дадзенага класа аб’ектаў→уменне выдзяляць падставы для параўнання→уменне выдзяляць неабходныя адзнакі→уменне класіфіцыраваць[1]



II этап- асноўны. На аснове рэкамендацый псіхолагаў я паспрабавала стварыць картатэку метадаў і прыёмаў па развіццю лагічнага і творчага мыслення.

Картатэка метадаў і прыёмаў па развіццю лагічнага і творчага мыслення навучэнцаў на уроках хіміі.

  1. Лагічныя гульні (Дадатак 1 ). Лічу, што гульні прывабны для любога чалавека любога ўзросту і валодаюць велізарнымі навучальнымі, развіваючымі, удасканальваючымі асобу магчымасцямі.

  2. Мазгавы штурм. Найбольш эфектыўны для вылучэння гіпотэз і прапаноў, стварэння банка ідэй.

  3. Засваенне новага матэрыяла праз параўнанне розных працэсаў, аб’ектаў або з’яў. Практыка паказала, што калі фізічныя і хімічныя ўласцівасці, розныя тыпы рэакцый, працэсы аднаўлення і акіслення вывучаюцца ў параўнанні, то новыя паняцці засвойваюцца больш асэнсавана.

  4. Самастойнае вывучэнне тэмы ў індывідуальным рэжыме. ( модульнае навучанне). Падыходзіць для класаў, у якіх існуюць праблемы з дысціплінай, з якімі цяжка працаваць у камандзе.

  5. Заданні на абагульненні. Такія заданні дазваляюць аб’ядноўваць уласцівасці аднародных прадметаў, развіваць здольнасці да аналізу інфармацыі. Напрыклад: уважліва разгледзьце формулы

А) HCl, H2S , б) HNO3 , H2SO4 , падбярыце і запішыце па 2-3 прыклады да дадзенай у заданні групы.

6. Заданні на групіроўку. У гэтых заданнях ствараюцца умовы для таго, каб навучэнцы змаглі ўбачыць сувязі, якія існуюць у вывучаемым матэрыяле. Пры іх выкананні фарміруецца высокі узровень аналізу і сінтэзу, разнабаковае бачанне прадметаў. Напрыклад: перад вамі спіс аксідаў: N2O, MgO, P2O5, NO,CuO, FeO, Na2O, Fe2O3. Знайдзіце, як можна больш спосабаў аб’яднання аксідаў у групы.

7. Заданні на пошук заканамернасцей. Пры выкананні такіх заданняў навучэнцы вучацца параўноўваць не толькі па знешніх прыкметах, але і па сутнасці. Напрыклад: вам трэба пабудаваць ланцужок, каб кожная формула адрознівалася ад наступнай толькі адным хімічным элементам, або толькі індэксам. А) N2O,….N2O5 , SO3,…, ….., NO.

8. Заданні на класіфікацыю. Перад вамі паняцці: аксід неметалу, аксід металу, аксід. Пастаўце іх на патрэбныя месцы у кругах Эйлера.

9. Заданні на параўнанне. Параўнайце два паняцці, знайдзіце падабенства і адрозненне.Напрыклад: аднаўленне- акісленне, метал- неметал, простае рэчыва- складанае рэчыва.

10. Прыём “Рамонт ланцужка”- Заданні на вызначэнне і аднаўленне лінейнага лагічнага ланцужка. Напрыклад: знайсці рэчывы Х і У. ‎Са→Х→СаСl2→У→СО2

11. Прыём “Дакладныя і недакладныя зацверджанні”. Напрыклад: 1.Пры ўтварэнні хімічнай сувязі энергія выдзяляецца. 2. Пры ўтварэнні хімічнай сувязі энергія паглынаецца.

12. Праблемныя пытанні. Лічу, што яны абуджаюць думкі навучэнца, развіваюць крэатыўнасць, па гэтаму часта выкарыстоўваю на ўроках праблемнае навучанне.

13. Даследаванні. Дзецям вельмі падабаюцца даследаванні, па гэтаму ў маім арсенале ёсць урокі- даследаванні, распрацаваны методыкі эксперыментальных работ, якія навучэнцы могуць правесці самастойна. (Дадатак 3)

14. Складанне карт памяці, інтэлектуальныя карты дапамагаюць развіваць сістэмнае мысленне, “згарнуць” і “разгарнуць” матэрыял, запомніць яго на ўроку, што дазваляе эканоміць час на падрыхтоўку дамашняга задання.

15. Прыём “Тоўстыя і тонкія пытанні”

Пералічыце ўласцівасці

Дайце тлумачэнне, чаму…………

Складзіце формулу

Прапануйце алгарытм складання формул

Вызначце тып рэакцыі

У чым розніца паміж………

Дайце характарыстыку

Чым тлумачыцца……….

Дайце азначэнне

Паспрабуйце скласці азначэнне

Рашыце задачу

Складзіце ўмову задачы

16. Прыём “Рэцэнзія”. Адны навучэнцы адказваюць, другія складаюць рэцэнзію на адказ.

17. Прыём “Фантазёры”. Трэба выйсці да дошкі , скласці формулы або ўраўненні, дапусціўшы памылкі. Задача астатніх- знайсці памылкі.

18. Прыём “Дуэль хімікаў”. Навучэнцы аб’ядноўваюцца ў пары і па чарзе задаюць пытанні.

19. Прыём “Малюем задачу”. Вучні прадстаўляюць ўмову задачы ў выглядзе малюнка, гэта дазваляе зрабіць лагічны аналіз задачы.

20. Прыём “Сфармуліруй пытанне”. Вучні атрымоўваюць умову задачы без пытання. Гэты прыём развівае сістэмнае мысленне.

21. Прыём “Лаві памылку”. Вучням раздаюцца карткі з рашэннем задачы, у якім зроблена памылка. Гэты прыём дазваляе навучыцца бачыць памылкі ў логіцы разважанняў.

22. Прыём “ Разумовы эксперымент”. Перад праведзеннем доследу настаўнік просіць вучняў прадсказаць яго вынікі. Гэты прыём спрыяе развіццю аналітычнага мыслення.

23. Правядзенне інтэграваных урокаў. Паколькі я з’яўляўся яшчэ настаўнікам біялогіі, то стараюся паказаць навучэнцам непарыўную сувязь хімічных і біялагічных з’яў, вучу характарызаваць целы, рэчывы, з’явы з розных бакоў.



Выніковасць і эфектыўнасць вопыту

Для дыягностыкі вопыту я выбрала наступныя крытэрыі:



  1. Маніторынг сярэдняга бала навучэнцаў па хіміі

  2. Маніторынг выніковасці ўдзелу вучняў у алімпіядах, творчых конкурсах і навукова- практычных канферэнцыях з 2009 па 2014 год.

Маніторынг сярэдняга бала праводзіўся на працягу 2009-2014 гадоў. (табліца 1)

З табліцы відаць, што ў 7 класе сярэдні бал па хіміі значна знізіўся ў 2 чвэрці. З 3 чвэрці пачалася крапатлівая праца па развіццю лагічнага мыслення навучэнцаў. Вучням прапаноўваліся заданні на абагульненне, групіроўку, пошук заканамернасцей, на кожным уроку гучалі праблемныя пытанні, праводзіліся даследаванні. Паступова павялічваўся арсенал сродкаў настаўніка, паступова стаў павялічвацца і сярэдні бал па класу, па табліцы 1 можна прасачыць яго рост.

Табліца1





1 чвэрць

2 чвэрць

3 чвэрць

4 чвэрць

гадавая

2009-2010н.г.

7 клас


6.2

4.8

5.1

5.7

5.4

2010-2011

8 клас


5.6

5.7

5.8

5.8

5.7

2011-2012

9 клас


5.8

5.8

5.9

5.9

5.85

2012-2013

10 клас


6.13

6.29

6.43

6.57

6.43

2013-2014

11 клас


6.57

6.71

7.29

7.30

6,7

Для дыягностыкі дасягненняў класа была прааналізавана выніковасць удзелу вучняў у алімпіядах, творчых конкурсах і навукова- практычных канферэнцыях з 2009 па 2014 год. Вучні сталі паспяховымі на раённых алімпіядах па хіміі, на раённым конкурсе даследчых работ, змаглі атрымаць дыплом міжнароднай Інтэрнет- алімпіяды па хіміі паміж навучэнцамі Дзяржынскага раёна і Ціхвінскага раёна Ленінградскай вобласці Расіі . Вучні атрымалі дыпломы рэспубліканскага Інтэрнет- конкурсу па экалогіі, рэспубліканскай экспедыцыі “Сцяжынкамі Бацькаўшчыны” і інш.

Колькасць работ

Узровень

Колькасць работ пераможцаў

14

Раён

10

4

Вобласць

4

2

Рэспубліка

2

1

Міжнародны

1

Заключэнне

Развіццё лагічнага і творчага мыслення- гэта сукупнасць сродкаў, спосабаў, прыёмаў, якія спрыяюць актыўнай пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў. Развіваючы лагічнае і творчае мысленне навучэнцаў, мы зможам выканаць сацыяльны заказ на выпускнікоў, якія валодаюць высокімі паказчыкамі ўзроўню мыслення, умеюць рашаць творчыя задачы. Дадзены вопыт абагульнены на педагагічнай нарадзе ўстановы адукацыі і выкарыстоўваецца педагогамі нашай установы на ўроках і пазаўрочнай дзейнасці.



Літаратура.

  1. Аршанскі, Е.Я. Настольная кніга настаўніка хіміі/ Е. Я. Аршанскі. – Мінск: СЭр- ВІТ, 2010. - 352с.

  2. Багачова І.В., Фёдараў І.В. Кваліфікацыйны экзамен. Біялогія.Хімія / І.В.Багачова, І.В.Фёдараў.-Мінск: Пачатковая школа, 2013. – 118с.

  3. Галеева,Н.Л. Сто прыёмаў для вучэбнага поспеху навучэнца на ўроках біялогіі / Н.Л. Галеева. – М: 5 за веды,2006.- 143с.

  4. Пятроўскі, А. В. Псіхалогія. Слоўнік / А.В. Пятроўскі –М: Палітіздат, 1990.- 162с.

Дадатак 1

Лагічныя гульні на ўроках хіміі

Гульня “Рукі ўверх”

Мэта: актывізацыя ўвагі навучэнцаў, праца з паняццямі “рэчыва”, “фізічнае цела”

Абсталяванне: карткі з пералікам розных рэчываў і фізічных цел.

Заданне: настаўнік пералічвае назвы рэчываў і фізічных цел. Калі названа рэчыва, вучні падымаюць рукі ўверх. Калі цела, рукі ляжаць на парце. Калі вучань дапускае памылку, ён дае азначэнне паняццям рэчыва і цела.



Гульня “Знайдзі памылку”.

Мэта: развіць увагу вучняў, выпрацоўваць уменні знаходзіць слушныя і неслушныя рашэнні.

Абсталяванне: карткі з назвамі простых і складаных рэчываў.

Заданне: Вучні разбіваюцца на каманды. Кожная каманда атрымоўвае па адной картцы. Па сігнале настаўніка вучні з кожнай каманды павінны выкрасьліць назвы рэчываў з памылкамі. Перамагае каманда, якая першая знайшла ўсе памылкі.

Прыклад карткі.

Простыя рэчывы

Складаныя рэчывы

Кісларод, серабро, аксід серы

Ёд, медзь, аксід серабра

Азот, серавадарод, хлоравадарод.

Алюміній, кісларод, аксід жалеза.

Сульфід жалеза, вадарод, хлор.

Сера, хларыд натрыю, вада.

Аксід крэмнію, вуглярод, цынк.

Аксід серы, фтор, жалеза.

Хром, кальцый, аксід алюмінію.

Серавуглярод, сульфід жалеза, крэмній.

Гульня “Крыжыкі- нолікі”

Мэта: праца з паняццямі “перыяд”, “група”, развіццё ўвагі, хуткасці мыслення.

Заданне: знайсці выйгрышны шлях:а) элементы аднаго перыяду

Ве

N

Si

Al

Na

C

Cl

Мg

K

Б) элементы адной групы

Zn

Cl

Al

Be

Мg

Ca

Si

S

Na

B) элементы, якія знаходзяцца побач у перыядычнай сістэме

Мg

Ar

Fe

Na

K

N

Cl

Ca

O

Гульня “Ланцужок”

Мэта: актывізаваць мысленне навучэнцаў, вучыць знаходзіць патрэбныя варыянты рашэнняў.

Абсталяванне: перыядычная сістэма.

Заданне: вучні дзеляцца на каманды, кожная каманда павінна скласці ланцужок з назваў хімічных элементаў, назва кожнага элемента павінна пачынацца на апошнюю літару папярэдняга элемента.

Напрыклад: цынк→кобальт→тантал→лантан→неодзім→мыш’як→кісларод

Гульня “Хто далей”

Мэта: актывізаваць працэс запамінання назваў хімічных элементаў і іх дзялення на металы і неметалы.

Заданне: вучань становіцца на фінішную лінію, на кожны шаг называе хімічны элемент.

( можна папрасіць назваць асобна металы, неметалы, групы элементаў і г.д.)

Дадатак 2

Фрагменты ўрокаў з выкарыстаннем метадаў і прыёмаў развіцця лагічнага і творчага мыслення навучэнцаў .

Урок хіміі ў 9 класе. Тэма ўрока “Аксіды вугляроду і крэмнію”

Дэдуктыўны метад навучання рашэнню праблем.

1 этап. Пастаноўка вучэбнай праблемы.

Знаёмства вучняў з фізічнымі ўласцівасцямі аксідаў крэмнію і вугляроду. Узнікае пытанне: чаму ў вугляроду і крэмнію- элементаў адной групы- вышэйшыя аксіды моцна адрозніваюцца па фізічным уласцівасцям?

2 этап. Выдзяленне кола пытанняў, прыватным выпадкам якога можна лічыць нашу праблему. Вучні высвятляюць, што дадзенае пытанне- гэта прыватны выпадак адной з асноўных заканамернасцей- хімічнай залежнасці ўласцівасцейрэчыва ад асаблівасцей будовы.

3 этап. Вылучэнне гіпотэзы.

Канкрэтызуецца вобласць выяўленнай заканамернасці- залежнасць уласцівасцей рэчыва ад тыпу крышталічнай рашоткі.

4 этап. Збор данных.

Актуалізацыя ведаў аб відах хімічнай сувязі і тыпах крышталічнай рашоткі.

5 этап. Фармуліроўка рашэння.

Вучні тлумачаць адрозненне ўласцівасцей СО2 іSіО2 асаблівасцямі іх крышталічнай будовы.

Урок хіміі ў 8 класе. Тэма “Растваральнасць”

Індуктыўны падыход да тлумачэння матэрыялу.

Настаўнік ставіць перад вучнямі праблему: як тэмпература ўплывае на растваральнасць цвёрдых рэчываў у вадзе? Вучні збіраюць факты. Вылучэнню гіпотэзы дапамагаюць дадзеныя з паўсядзённага жыцця аб растваральнасці цукру ў гарбаце пры рознай тэмпературы. Навучэнцы прыходзяць да фарміравання гіпотэзы: пры павышэнні тэмпературы растваральнасць цвёрдых рэчываў у вадзе павышаецца. Праводзіцца праверка гіпотэзы ў выглядзе дэманстрацыйнага эксперыменту па атрыманню насычанага раствору калійнай салетры і яго крышталізацыі пры ахаладжэнні. Абагульняючы свае назіранні з жыцця і вынікі эксперыменту, навучэнцы выводзяць заканамернасць: растваральнасць цвёрдых рэчываў у вадзе прама прапарцыянальна тэмпературы раствору.

Урок хіміі ў 7 класе. Тэма “Аксіды – злучэнні элементаў з кіслародам.

Абагульненне і канкрэтызацыя пры тлумачэнні матэрыялу.

Вучням прапаноўваецца закончыць ўраўненні рэакцый:

С + О2→……., S + О2→……, Fе + О2→……, Р + О2→……

Далей настаўнік праводзіць пошукавую гутарку: што агульнае ва ўсіх запісаных вамі ўраўненнях? Чаму?

Ва ўсіх рэакцыях ўтвараюцца рэчывы, якія хімікі называюць аксідамі. Паспрабуйце даць азначэнне аксідам. Параўнайце сваё азначэнне з азначэннем падручніка.

Хлопчык Вася, думае, што Н24 і Н2S- гэта аксіды. Што вы адкажаце Васю?

Урок хіміі ў 7 класе. Тэма “З’явы фізічныя і хімічныя. Прыметы і ўмовы працякання хімічных рэакцый”

Аналіз і сінтэз

Настаўнік прапаноўвае прааналізаваць розныя з’явы, якія адбываюцца ў прыродзе. Напрыклад:

Гаворыць мама Пецю:

Не хадзі вясной на лёд,

Вясенні лёд, ён тонкі вельмі,

І сябраваць з ім небяспечна!

Светавых часціц паток

Ляціць на зялёны лісток,

Расліна вуглякіслы газ паглынае,

Кісларод выдзяляе.

Вучні вучацца параўноўваць фізічныя і хімічныя з’явы. Знаёмства з хімічнымі рэакцыямі прадаўжаецца з назірання шэрагу рэакцый, якія з аднаго боку вядомы вучням з жыццёвага вопыту, з другога боку вучні павінны ўбачыць важнейшыя хімічныя адзнакі хімічных рэакцый.



Узятае рэчыва

Умовы рэакцый

Адзнакі рэакцый

медзь

Напальванне на паветры

Знікненне бляску, утварэнне чорнага парашку.

Цукар

награванне

Пачарненне, з’яўленне паху.

Магній

Падпальванне

Выдзяленне цяпла, святла, утварэнне белага парашку.

Аналізуючы атрыманныя веды, вучні прыходзяць да разумення сутнасці паняцця хімічных рэакцый, прымет і ўмоў іх працякання.

Дадатак 3

Доследы для навучэнцаў

Прапануюцца вучням пры вывучэнні тэмы “Вада” у 7 класе, тэмы “Растворы” у 8 класе.



У якіх вадкасцях насенне прарастае хутчэй?

Неабходныя матэрыялы:



  • 250мл звычайнай вады

  • 250 мл малака

  • 250 мл холоднага чаю

  • 250 мл воцату

  • 250 мл апельсінавага соку

  • 250 мл газіраванай вады

  • 6 шклянак

  • Маркер

  • Лінейка

  • Салфеткі

  • Насенне фасолі

Правядзенне доследу

  1. З дапамогай маркера падпішыце шклянкі

  2. Наліце вадкасці ў шклянкі

  3. У кожную шлянку апусціце аднолькавы лік фасолін

  4. Шклянкі пастаўце ў зручнае для назіранняў месца, сачыце ,каб не было сквазнякоў

  5. Вядзіце штодзённыя запісы

  6. Вынікі назіранняў запісвайце ў табліцу

Колькасць прарослага насення

малако

Чай

Воцат

Апельсінавы сок

Мінералка

Вада

Першы дзень



















Другі дзень




















Трэці дзень



















Чацвёрты дзень



















Пяты дзень



















Шосты дзень



















Сёмы дзень



















Восьмы дзень



















Дзевяты дзень



















Дзесяты дзень








































Падвядзіце вынікі і зрабіце вывад

Дослед “Што раствараецца хутчэй у розных вадкасцях цукар або соль?”

Мэта: высветліць , што раствараецца хутчэй у розных вадкасцях- соль ці цукар, каб зразумець. як малекулы узаемадзейнічаюць пры растварэнні.

Правядзенне гэтага доследу дапаможа вам лепей зразумець працэс растварэння рэчываў.

Кантрольныя параметры: растваральнік- вада

Пераменныя параметры: пяць розных празрыстых рэчываў

Неабходныя матэрыялы:

Пералічаных ніжэй матэрыялаў вам хопіць на правядзенне доследу тры разы з кожнай вадкасцю

12 празрыстых стаканчыкаў

Звычайная вада

Воцат


Мінералка

Ліманад


Чай

Яблычны сок

Цукар

Соль


Шклянкі

Маркер


Мерная лыжка

Правядзенне доследу



  1. Маркерам напішыце слова “соль” на шасці стаканчыках і слова “цукар” на астатніх стаканчыках.

  2. Пакладзіце па 0,5 чайнай лыжкі солі ў кожны стаканчык.

  3. Пакладзіце па 0,5 чайнай лыжкі цукру ў кожны стаканчык.

  4. Дадайце 100 мл вады ў адзін стаканчык з соллю і ў адзін стаканчык з сахарам. Адзначце час. Правядзіце растварэнне пры перамешванні, вызначце колькі часу, спатрэбілася на растварэнне, час запішыце ў табліцу.

  5. Паўтарыце растварэнне з рознымі рэчывамі. Назіранні запісывайце ў табліцу.

  6. Назіранні паўтарыце, каб атрымалася па 3 спробы з кожным рэчывам.

  7. Атрыманы час растварэння ўнясіце ў табліцу. Табліцы зрабіце для кожнай вадкасці.




Час пачатку растварэння

Час заканчэння растварэння

Час на растварэнне




1

2

3

1

2

3

1

2

3

соль




























цукар




























Падвядзіце вынікі і зрабіце вывад.

Дослед “Якое рэчыва прымушае лёд раставаць хутчэй за ўсё”

Кожны год выкарыстоўваецца сотні тон пяску і солі для барацьбы з галалёдам. Праблема ў тым, што соль і пясок могуць пранікнуць ў пітную ваду і стварыць праблемы са здароўем. Па гэтаму пошук замены солі вельмі важны.



У гэтым доследзе вы будзеце наносіць розныя рэчывы на кубікі лёду, каб ацаніць іх магчымасць спрыяць працэсу растаплення лёду. Кантроль- адсутнасць рэчываў, у гэтым выпадку замяраецца час, калі кубік лёду самастойна растане. Для раставання лёду можна выкарыстаць розныя рэчывы і параўнаць атрыманыя вынікі.

Спіс публікацый па тэме.

  1. Патапчык, С.І. Урок- падарожжа па тэме “Паняцце аб асновах. Рэакцыя нейтралізацыі.”/ С.І. Патапчык //Хімія: праблемы выкладання/ -2005. - №6 –С. 46-48

  2. Патапчык, С.І. Урок- падарожжа па тэме “Паняцце аб асновах. Рэакцыя нейтралізацыі.” / С.І. Патапчык //Инновационные образовательные стратегии на уроках химии / Д.И. Мычко, У.А. Сеген. - Мінск: Адукацыя і выхаванне, 2014. – С.245-248.





База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2016
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка