Бібліятэка
Aправa (binding) – пераплёт выдання ці рукапіснай кнігі
Абрэз (кнігі) (edge) – абрэзаны край кніжнага блока
Авантытул (foretitle) – старонка, якая папярэднічае тытульнаму аркушу
Алічбоўка (digitization) –Апограф (apograph) – дакладная копія манускрыпта
Аправа, вокладка, пераплёт (cover)
Атрамант, чарніла (ink)
Бібліяфіл (bibliophile) – аматар кнігі, кніжны калекцыянер
Верхняе і ніжняе вечкі кнігі (верхняя і ніжняя пераплётныя крышкі кнігі)
Жуковіна(-ы) (boss(es)) – металічная наклёпка на заднім вечку даўняй кнігі, набіваная звычайна ў колькасці 4-х ці 5-ці, дзеля зберажэння скуры аправы ад пашкоджання
Інскрыптар (book annotator, book inscriber) – асоба, што пакінула на кнізе рукапісныя адзнакі, нататкі, маргіналіі і да т.п.
Каламус (calamus) – завостраная трысціна, якая ўжывалася ў старажытнасці для пісання на папірусе або пергаміне
Калафон (colophon) – у манускрыптах і старадруках асобны абзац тэксту (звычайна заключны), у якім змешчаны звесткі пра аўтарства і/ці выходныя дадзеныя выдання
К апса (capsa) – цыліндрычны кантэйнер для захавання папірусных скруткаў
Кодэкс (codex) – тып кнігі, што пры канцы старажытнасці прыйшоў на змену звою (світку);
Кустода (catchword) – у манускрыптах і старадруках слова (або яго частка), якое размешчана ў правым ніжнім куце старонкі пад тэкстам і дублюе першае слова з наступнай старонкі
Лемантар, буквар, азбука (abecedarium, ABC book) – пачатковая кніга для навучання чытанню
Манускрыпт -- старажытны або сярэдневяковы рукапісны скрутак, кніга, кодэкс,
або асобныя нясшытыя аркушы.
Наклад – тыраж выдання
Н акутнікі (cornerpieces) – металічныя пласцінкі, набіваныя па кутах на вечка аправы (звычайна ў ліку 2-х або 4-х) для зберажэння аправы ад пашкоджання, а таксама з дэкаратыўнымі мэтамі; асаблівае распаўсюджанне набылі ў XV ст.
Паасобнік, асобнік, копія (copy) – экзэмпляр выдання
Пярэдняе і задняе вечкі аправы (back of a cover / binding) – пярэдняя і задняя карты вокладкі / пераплёту
Спінка кнігі, карэньчык (back of a book, spine) – частка кнігі, у якой аркушы злучаюцца разам
Старадрук
Тытул, тытульны аркуш (title page) – адна з першых старонак кнігі, якая знаходзіцца перад асноўным тэкстам твора і змяшчае асноўныя выходныя звесткі: імя аўтара, назву кнігі, месца выдання, назву выдавецтва, год выдання
Фаліянт (folio) – выданне вельмі вялікага фармату
Факсіміле (facsimile) – дакладная копія графічнага арыгіналу ці кнігі – рукапісу, выдання, малюнка, чарцяжа, гравюры, подпісу, манаграмы
Хрызаграфія (chrysography) – пісанне або маляванне золатам – візантыйскага паходжання звычай ужываць пры напісанні і аздабленні манускрыпта разведзены залаты парашок
Часопіс (magazine)
Чытацкі білет (library card) = білет чытача
Шмуцтытул – асобны аркуш ці старонка з загалоўкам раздзела ці часткі кнігі
Шытар, інтралігатар, пераплётчык (binder, book-binder) – асоба, што апраўляе кнігі (сшывае выдрукаваныя аркушы і мацуе іх у сярэдзіне аправы або вокладкі)
Шытарcкая майстэрня, інтралігатарня, пераплётная майстэрня (bindery)
Экслібрыс, кніжны знак (book-mark, bookplate)
Эстамп – адбітак твора графікі з друкарскай формы, зроблены самім мастаком
|