Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі



Дата канвертавання15.05.2016
Памер116.64 Kb.
Арганізацыя дзейнасці Лятучага ўніверсітэта як рэалізацыя місіі.

Т.Вадалажская
Што трэба ўзгадаць і абмеркаваць, калі мы ставім задачу развіцця:

А. Агульную місію і мэты існавання Лятучага.

В. Праз якія дзейнасныя прынцыпы і канцэпты мы разумеем рэалізацыю гэтай місіі?

С. Як арганізаваны Лятучы сёння: структурна, працэсна і матэрыяльна?

D. Што працуе ці не працуе, якія ёсць хібы?
А і В. Агульная місія і мэты існавання Лятучага і дзейнасныя прынцыпы і канцэпты рэалізацыі гэтай місіі.

Негледзячы на тое, што ўсе падаецца добра вывучылі “да чаго імкнецца Лятучы”, я лічу неабходным узгадаць і самі мэты і, асабліва, той напрацаваны комплекс прынцыпаў і канцэптаў праз якія гэтыя мэты ўдакладняюцца. Тут і зараз размова ідзе менавіта пра ўзгадку, а не пра змены ці пераасэнсаванне. Прынамсі пакуль сур’ёзнай крытыкі і прапановаў на гэтым узроўні (узроўні місіі) не было агучана. Значна большыя праблемы –адсутнасць веды пра гэты мэты і місію. Няведанне са свайго боку з’яўляецца моцным фактарам цяжкасцей у развіцці. Калі проста казаць, большасць ініцыятываў і ідэй, якія паступаюць як прапановы Лятучаму фармулююцца без уліку гэтых адмысловых мэтаў і памкненняў. Больш за тое, звычайна яны сыходзяць з таго, што Лятучы прымаецца за нешта іншае – ці то “народны ўніверсітэт” (асвета і дадатковыя магчымасці атрымаць нейкія веды ці цікавосткі), ці то структура (праект), якая мае магчымасць фінансавання асобных праектаў у сферы адукацыі і публічнай дзейнасці, ці то як дадатковыя адукацыйныя паслугі, ці то як месца дзе можна прачытаць які небудзь цікавы курс. Самі па сабе прапановы звычайна цікавыя і вартыя, але калі мы тут сабраліся ствараць “дарожную мапу” развіцця Лятучага, то варта гэта рабіць у межах вызначаных і пакуль не адкінутых місійных прызначэнняў.


Нагадаю нашыя амбітныя мэты1 (якія, між іншым, можна знайсці у кніге).

1. Мы шукаем такую форму арганізацыі універсітэта, якая б рабіла яго перш за ўсё прасторай у якой жыве і культывуецца мысленне. То бок рух думкі за мяжу памыснага, да непамыснага – гэта наш клопат. Наш клопат у тым каб ствараць для гэтага ўмовы і каб перадаваць гэты клопат як спецыяльную задачу наступным пакаленням. Зразумела, што ў гэтым клопаце самое пытанне “што ёсць мысленне?” (пра існаванне якога мы клапоцімся) ёсць заўсёднае крытычнае стаўленне да выканання гэтай задачы. Каб культываваць мысленне – трэба клапаціцца пра тое, каб мы не прымалі за мысленне нешта іншае. А паколькі мы не маем адзінага, універсальнага адказы на гэтае пытанне, то і супрацьстаянне, наяўнасць розных версіяў і іх практычнае адстойванне – гэта спосаб не ўваходзіць у далдонства, ці стагнацыю.

Другі сродак выканання гэтай задачы і місіі палягае на ўяўленні пра неабходную інфраструктуру, тых “этапаў” праз якія праходзіць думка: пастаноўка праблемы, пошук і крытыка метадаў і падыходаў да рашэння праблемы, вынаходніцтва, пошук, распрацоўка, крытыка і выпрабаванне думкі і ідэі, трансляцыя і інтэрпрэтацыя, разгортванне, публічнае прадстаўленне, ўвядзенне ў “абарот”. Структура “месцаў”Лятучага – гэта спроба задаць неабходную інфраструктуру.

Трэці сродак рэалізацыі гэтай мэты – гэта “распредмечываніе”. Тобок прасоўванне практыкі пераадолення дысцыплінарных і прафесійных межаў. Бо тое што падлягае мысленню не ляжыць у межах прадметаў ці сфер, праблемы звычайна маюць дачыненне да цэласнасці жыцця, да практычнага стаўлення. Пераадоленне гэтага – шлях да мыслення.


2. Другі пункт нашай місіі – гэта тое што мы называем Думаць Беларусь ці то, паўставанне ўніверсітэта як актара развіцця краіны, нацыі. Універсітэт не як асобная функцыя падрыхтоўкі працоўнай сілы, не Касталія – месца мыслення дзеля самого мыслення. Гэта месца мыслення, якое стварае і змяняе свет, удзельнічае ў яго стварэнні як разумны пачатак. Універсітэт прамаўляе (а праз яго мысленне прамаўляе) да грамадства, да краіны, да людзей. Дзеля рэалізацыі гэтай місіі мы імкнемся скасаваць бар’ер паміж мысленнем, высокага кшталту інтэлектуальнай працай і публічнасцю, і ў адваротны бок зрабіць універсітэт з яго існымі магчымасцямі патрэбным для палітычных, ці культурных актараў, тых хто ставіць сабе за мэту змену краіны. Зразумела, што першапачатковая праблема і бар’ер які неабходна пераадолець тут гэта існуючыя узаемныя устаноўкі і погляды на формы магчымага ўзаемадзеяння, а таксама разуменне саміх сябе. Бо зараз грамадскім палітычным актарам універсітэт “патрэбен”, каб уключыць у яго свае адукацыйныя праграмы. Са свайго боку акадэмікі ня хочуць мець нічого супольнага і думаць пра праблемы практычныя, але вартыя таго, каб яны вырашаліся на належным узроўні – вартыя перавядзення ў мысліўныя праблемы, канцэптуалізацыі, ідэалізацыі і г.д.. У якасці “сіметрычнага адказу” мы ведаем, што фактычна нікому з сённяшніх дзеячоў не патрэбныя гэтыя “занадта вумныя канцэпцыі” і яны не гатовы падтрымліваць пошук адказу на пытанне (а не хуткія “практычныя рэкамендацыі”).

Сродкам думання Беларусі з’яўляецца такая арганізацыя універсітэцкай працы, якая дазваляе скіроўваць інтэлектуальную дзейнасць універсітэта на вырашэнне рэальных мысліўных праблем краіны.


3. Наступны кампанент місіі – гэта фармаванне нацыянальных элітаў. Паколькі мы прытрымліваемся дэмакратычных каштоўнасцяў, то эліты фармуюцца не праз адбор па крыві, ці доходу, а праз набыццё вызначаных характэрыстык, у прыватнасці, здольнасці арганізаваць свае мысленне і дзейнасць так, каб вырашаць праблемы. Каб быць суб’ектам гістарычнай практыкі.

У якасці сродка для выканання гэтай місіі мы бачым пошук новага зместа адукацыі. Змест адукацыі – гэта тое што перадаецца і набываецца тымі, хто ўключаны ва ўніверсітэцкі асяродак. Напрацаваная ў Лятучым канцэпцыя адукацыі2 базуецца на комплексе ўяўленняў пра тое, якім павінен быць сёння чалавек, каб ён быў суразмерны ў сваім мысленні і дзеяннях краіне, гісторыі, сучаснасці. Гэтаму чалавеку патрэбна:

- Засвоіць сродкі для сістэмнай працы з рэчаіснасцю (светам), якія складаюцца з трох частак (універсум) – метадалагічнай, анталагічнай і каштоўнаснай, якія ў комплексе дазваляюць арганізаваць свой падыход і развіваць яго

- Засвоіць працу са сваёй індывідуальнасцю, тобок зрабіць сябе аб’ектам уласнай працы: самавызначэння, развіцця, выбудоўвання сябе і г.д.

- Засвоіць практыку суадносін з Іншым, как асноўны кампанент мыслення і выбудовы індывідуальнасці.

Тобок у межах місіі фармавання нацыянальнай эліты мы рушым да іншага зместу адукацыі, а значыць і зместу “прадметаў”, “дысцыплін”, “ведаў” – таго, што прапануецца і што можна знайсці ў Лятучым.


4. І апошні кампанент нашай місіі – гэта паўставанне новай сучаснай адукацыі (адпаведнай задачы мыслення). Тобок мы імкнемся праз развіццё Лятучага ўнесці змены ў сістэму адукацыі, дадаўшы да яе неабходныя кампаненты (па-за прафісійнай падрыхтоўкай, сацыялізацыяй і г.д.). Сродкам гэтага рушэння з’яўляецца пошук і паўставанне інавацыйнай адукацыйнай тэхналогіі. Гэтая тэхналогія – спроба забяспечыць пазначаны вышэй змест неабходнымі арганізацыйнымі кампанентамі. І тут мы працуем з некалькімі ідэямі і устаноўкамі:

- Поўная свабода і адсутнасць якіх-небудзь зададзеных траекторый (праграм, факультэтаў і г.д.)

- Увесь спектр формаў працы з думкай – ёсць адукацыйная прастора. Навучанне праз суўдзел у мысленні. Магчымасць удзела – залежыць ад здольнасці да яго

- Фігура “майстра”, які прапануе не прадмет, а далучэнне да сваёй практыкі, як цэлага, да спосабу мыслення

- Фармаванне новай “базы” адукацыі – дысцыплін, якія закладаюць розныя метады арганізацыі мыслення (мінулага, будучыні, сістэмаў і г.д.)

Вышей мы пазначылі місійныя арыентыры і тыя канцэптуальныя сродкі, якія былі напрацаваныя ў шматлікіх абмеркаваннях і размовах. Гэтыя канцэпты, устаноўкі і каштоўнасці задаюць для арганізацыі Лятучага універсітэта рамкі рэальнай арганізацыі.

Яны, на мой пагляд, з’яўляюцца тымі выключнымі інавацыямі дзеля прасоўвання якіх і мае сэнс існаванне Лятучага, ці прынамсі імі абумоўлены мой асабісты ўдзел і ўнёсак. Адмова ад гэтых інавацый (якая не мае нейкага канцэтульнага абрунтавання) пераўтварае саму ініцыятыву ў нешта іншае.
С. Як усе арганізавана?

Структура ці з чаго складаецца дзейнасць Лятучага?

Усе ведаюць нашую “мапу” прасторы Лятучага універсітэта, якая увасабляе спосаб арганізацыі мысліўнай і адукацыйнай прасторы з месцамі для публічнай камунікацыі.

Частка з гэтых месцаў на мапе працуе рэгулярна, частка з’яўляецца раз пораз і не з’яўляецца пакуль стабільнай і насычанай зместам.

У гэтай прасторы ёсць спецыяльныя месцы для камунікацыі супольнасці, рэфлексіі і развіцця Лятучага: летнікі, універсітэцкі семінар, праектныя сесіі ці гульні.

Таксама трэба дадаць “сецеўную” інфрастуруктуру камунікацыі і дзейнасці: сайт, суполка і дыстанцыйная платформа. Усе яны выкарыстоўваюцца для утрымання сувязі, абвестак, стварэння дадатковых магчымасцыяў змястоўнай камунікацыі і забеспячэння доступу матэрыялаў і працэсаў Лятучага (відэа).

Апроч таго былі прадпрынятыя 2 спробы дадаць да агульнай структуры такія механізмы, якія б “дапамагалі” арыентавацца ў прасторы і засвойваць спосабы існавання ў ёй – група т’ютараў і курс па індывідуальнай адукацыйнай і карьеранай траекторыі.

Але гэта – бачная вонкавая частка.

Ёсць яшчэ і тая, якая фактычна не бачная, але складае важную частку функцыянавання Лятучага – непасрэдна арганізацыйная. Гэта фандрайзінг і пошук рэсурсаў. Гэта кіраванне гэтымі фінансамі і іншымі рэсурсамі і суаднясенне іх са “знешнімі гульцамі” (справаздачы, дакумэнты і г.д.). Быў зарэгістраваны Фонд у Літве.

Гэта фармаванне праграмы дзеянняў, каардынацыя, партнёрскія стасункі. Прысутнасць на розных мерапрыемства і прасоўванне Лятучага, падрыхтоўка і выданне прома-матэрыялаў. Гэта непасрэдная арганізацыя публічных мерапрыемстваў – канферэнцый, летнікаў і г.д.. І, зразумела, каардынацыя і забеспячэнне курсаў/семінараў/школ/вандровак.

Таму, калі казаць пра “поўную структуру”, яна выглядае прыкладна такім чынам:








Т’ютары


ІАКТ

Працэс і матэрыял ці якім чынам і чым напаўняецца змест “прасторы Лятучага”?

Рэсурсная база для большасці дзейнасці Лятучага закладваецца за год-два (а бывае і болей), калі мы шукаем фінансы для будучай дзейнасці. Паколькі мы не маем “стабільных” і “мэтавых” крыніц фінансавання, то гэты пошук у 70% дае адмоўныя вынікі. Таму рэсурсныя магчымасці часта “бяруцца” не зусім наўпрост, што патрабуе суаднясення іх з тым, што нам патрэбна менавіта зараз. Нават замоўленыя за год рэсурсы часта па структуры не супадаюць з актуальнымі патрэбамі і ідэямі.

Пачынаючы з траўня-чэрвеня мы фармуем праграму на наступны “навучальны год”. Перш за ўсё гэта тычыцца напаўнення – курсаў/семінараў/школаў. Звычайна – гэтае напаўненне абапіраецца і ўлічвае такія рэчы як:

- Канцэптуальныя і прынцыповыя ўстаноўкі, што былі пазначаны вышэй

- Наяўнасць, жаданне, планы і якасць “выкладчыкаў”, “майстраў” і кіраўнікоў семінараў

- Рэфлексія, аналіз і ацэнка папярэдняга досведа (апошнія гады мы спрабуем арганізаваць гэта на ўніверсітэцкіх семінарах)

- Арганізацыйна-рэсурсныя магчымасці (месцы і іх дасяжнасць, фінансы, чалавечыя рэсурсы)

- Патэнцыйная ацэнка “запатрабаванасці” (улічваючы, што мы не імкнемся да натоўпаў, але ўдзельнікі ўсё ж патрабуюцца)

- Ацэнка магчымасці суаднесці плануемае з неабходнымі рэсурснымі справаздачамі і наяўнасць валантэрскіх ініцыятываў.

Фармаванне “адукацыйнай праграмы” адбываецца праз асабістыя перамовы. Хоць у мінулым годзе была спроба арганізаваць агульнае абмеркаванне праз гугл-групу, але яно не было занадта эфектыўным.

Жнівень – афармленне праграмы на наступны год для публічнай прэзентацыі і запрашэння слухачоў (“праграмкі”).

Верасень – прэзентацыя праграмы і арганізацыя запісу на курсы/семінары/школы. Мы робім “адкрыты” набор на ўсе фарматы. Гэта таксама час актыўнага прамоўшэна – інтэрв’ю, абвесткі і г.д.. Запіс не нічым не абмежаваны (апроч мінулагодняга прэцэдэнта з Паўлам Баркоўскім, калі ўмовай запісу на школу і курс па філасофіі было – эсэ. Эсэ прыйшлося адмяніць).

На пачатку заняткаў ідзе праца па “зборы” групаў, састаўленню раскладаў паміж пляцоўкамі і афармленні падпіскі слухачоў на дыстанцыйную платформу, як сродак абвяшчэння і месца размяшчэння відэа-запісаў усіх лекцый і заняткаў.

Далей “адукацыйная частка” ідзе па плану на год.

У гэты ж час (жнівень, верасень) адбываецца фармаванне прыкладнага спісу “публічных лектараў”, у асноўным у “вузкім складзе” – Юля, я, Мацкевіч, з кансультацыямі і прапановамі чальцоў супольнасці. Таксама і праграма лекцый у рэгіёнах праз кансультацыі з мясцовымі каардынатарамі.

Публічныя дыскусіі плануюцца праз патрэбы і заяўкі чальцоў супольнасці, ці праз партнерскія стасункі і знешнія прапановы. Колькасць абмежавана рэсурснымі умовамі і прапановамі, якасць і змест – станам інтэлектуальнай супольнасці і нашымі магчымасцямі запрашэння дыскутантаў.

Канферэнцыі, летнія школы, праектныя сесіі ўжо маюць “традыцыйны” час (люты, травень, ліпень) і пачынаюць распрацоўвацца за два месяцы. Звычайна з’яўляецца запрашэнне на супольнае планаванне, але ім рэдка скарыстоўваюцца. Запрашэнне ва ўдзеле звычайна пасылаецца адмыслова выкладчыкам і лектарам, а таксама актыўным слухачам, а затым ідзе ў шырокі распаўсюд.

Дадатковым фактарам таго, як і што адбываецца з’яўляецца знешні асяродак – паралельныя мерапрыемствы, тэматычныя трэнды, нават змена палітычнага клімата.

Такім чынам, калі падсумаваць гэты пункт, то, па-першае, большасць рэсурсных магчымасцяў закладаецца далёка заранёў і рэдка наўпрост адпавядае актуальным патрэбам, і патрабуюцца дадатковыя высілкі для таго, каб прывесці іх у адпаведнасць. Па-другое, рэалізацыя інаватыўнай і падставовай для ўніверсітэта працы наўпрост залежыць ад захопленасці ідэяй, бо дзеянні і матывацыя ў прасторы Лятучага патрабуе разбурэння стэрэатыпаў, носьбітамі якіх мы самі і з’яўляемся. Па-трэцяе, нельга не ўлічваць навакольнага асяродзя і сучасных тэндэнцыяў – спажыванне ведаў, пашырэння прасторы дасяжнасці і ў адукацыі і ў развіцці, напаўнення публічнай прасторы шырокім колам прапановаў, сярод якіх цяжка ўбачыць адрознасць.
D. Якія праблемы ёсць у рэалізацыі нашых мэтаў праз існуючую арганізацыю дзейнасці?
1. Не працуюць некаторыя “неабходныя” часткі прасторы (выданні, даследаванні), а асобныя не маюць адпаведнага канцэпцыям і устаноўкам напаўнення (базавыя курсы).

2. Зблытанасць “фарматаў” і для “выкладчыкаў”, і для “слухачоў”. Курсы базавыя і тэматычныя, семінары, школы звычайна не выконваюць “чыста” сваіх задач, адносіны і дзеянні ў іх межах будуюцца як вельмі падобныя.

3. Рух па прасторы ўніверсітэта збольшага неасэнсаваны, ці ствараецца на падставе іншых уяўленняў, установак і г.д. Адсутнасць праграм не азначае, што не патрэбен праваднік. Прычым нейкая форма кіравання ці вызначэння мэтанакіраванасці руху патрэбна для ЎСІХ удзельнікаў.

4. Нізкая запатрабаванаць “новага зместу адукацыі” і практычная адсутнасць інавацыйнага пошуку гэтага зместа.

5. Публічныя выступы пакуль – найперш асвета, найменьш прамаўленне, прапанова, праблематызацыя.

6. Вельмі замаруджана ўцягванне практычных праблем і мысленне па-за межамі прафесій, заняткаў і дысцыплін. Праблемы не запускаюць працу ва ўніверсітэце

7. У рэгіёнах апроч публічных лекцый ніводзін фармат не знаходзіць запатрабавання і рэалізацыі.

8. Адсутнасць комплекснага абмеркавання агульнай праграмы на год і пастаноўкі прыватных задач і мэтаў у яе межах

9. Мы не маем “незвязаных” рэсурсаў, якія б маглі быць выкарыстаны на хуткія ідэі і справы і быць гнуткімі і адэкватнымі сітуацыі.
Як рухацца ў развіцці ці куда павядзе нас “дарожная мапа”? Мы можам:

- засяродзіцца на вырашэнні праблем рэалізацыі і пошуку адэкватнага адказу на негатыўныя фактары ўплыву;

- падняцца “вышэй” і правесці перагляд арганізацыйнай схемы, развіць ці змяніць нешта ў ёй;

- падняцца яшчэ “вышэй” і пераглядзець асноўныя канцэптуальныя і прынцыповыя падставы ўсёй нашай дзейнасці.

Спадзяюся, што пакуль саму місію мы пераглядаць не будзем.


Універсітэцкі семінар

Летнікі

Гульні / праектныя сесіі

Канферэнцыі

Рэфлексія

Аналіз

Размовы

Прэцэдэнты

Самавызначэнне і планы “акадэмікаў”

Самавызначэнне і патрэбы “слухачоў”

Веды і прыняцце ідэі Лятучага

Распаўсюджанныя стэрэатыпы



Арганізацыйна-рэсурсныя магчымасці

Звязанасць рэсурсаў

Кампітэнцыі і здольнасці “выканаўцаў”

Знешнія ўмовы




Місія і ідэя Універсітэта

Прастора мыслення Выхаванне нацыянальнай эліты

Думанне Беларусі” Новая адукацыя



Клопат пра прысутнасць мыслення, “барацьба” розных версіяў

Неабходныя формы працы (арганізацыя прасторы мыслення )

Выхад за межы дысцыплін і прафесійных прадметаў

Выхад універсітэта да праблем гістарычнай і гуманітарнай практыкі

Прамаўленне Універсітэтам “Гораду і свету”

Новы змест адукацыі (новы ўніверсум веды, індывідуальнаць, Іншы)

Адсутнасць зададзеных траекторыяў

Прастора мыслення – адукацыйная прастора

Фігура “майстра” як цэнтральная



1Іх, між іншым, можна знайсці у кніге: Барковский П., Мацкевич В. Университет: дискуссия об основаниях. 2011.

2 Глядзі канцэпцыю.

: sites -> default -> files
files -> Праграма Artes liberales 2013 (12–28. 02)
files -> Паводле лірычных твораў А. С. Пушкіна мы іграем пушкіна
files -> 1 Перыядызацыя гісторыі Гісторыя
files -> Закон рэспублікі беларусь 3 ліпеня 2008 г. №420-з аб Правілах беларускай арфаграфіі І пунктуацыі Прыняты Палатай прадстаўнікоў 24 чэрвеня 2008 года Адобраны Саветам Рэспублікі 28 чэрвеня 2008 года
files -> 1. Засяленне беларускіх зямель. Характарыстыка даіндаеўрапейскага перыяду этнічнай гісторыі Беларусі
files -> Пытанні да экзамену па гісторыі Беларусі
files -> Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»
files -> Гарадская палітыка ў беларусі: case-study рэканструкцыі гістарычнага цэнтра гродна
files -> Удой на карову (кг) Сярэднясутачнае прыбаўленне ў вазе (гр.)
files -> Мрб тэма: Адкуль пайшлi назвы нашых гарадоў




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка