Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі



Дата канвертавання30.11.2016
Памер173.2 Kb.
АСАБЛІВАСЦІ АРГАНІЗАЦЫІ АДУКАЦЫЙНАГА ПРАЦЭСУ

на I СТУПЕНІ АГУЛЬНАЙ СЯРЭДНЯЙ АДУКАЦЫІ
У структуры агульнай сярэдняй адукацыі I ступень агульнай сярэдняй адукацыі накіравана на:

  • фарміраванне агульнай культуры, духоўна-маральнае, сацыяльнае, асобаснае і інтэлектуальнае развіццё;

  • стварэнне асновы для самастойнай вучэбнай дзейнасці, якая забяспечвае сацыяльную паспяховасць, развіццё творчых здольнасцяў, самаразвіццё і самаўдасканаленне;

  • фарміраванне функцыянальнай граматнасці;

  • захаванне і ўмацаванне здароўя.

Прыярытэтам пачатковай адукацыі з'яўляецца фарміраванне агульнавучэбных уменняў і навыкаў, узровень засваення якіх у значнай меры прадвызначае паспяховасць наступнага навучання вучня, развіццё яго асобасных якасцяў і захаванне індывідуальнасці.

У 2016/2017 навучальным годзе ў адукацыйным працэсе выкарыстоўваюцца наступныя вучэбныя праграмы:



для І класа:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Пачатковая школа. І клас. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015;

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Начальная школа. І класс. – Минск: Национальный институт образования, 2015;

для ІІ класа:

Вучэбныя праграмы для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання. Пачатковая школа. ІІ клас. – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2016;

Учебные программы для учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. Начальная школа. ІІ класс. – Минск: Национальный институт образования, 2016;

для ІІІ–ІV класаў:

Вучэбная праграма для І–ІV класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Мінск, Нацыянальны інстытут адукацыі, 2012;

Учебная программа для І–ІV классов учреждений общего среднего образования с русским языком обучения. – Минск, Национальный институт образования, 2012.

Першага верасня кожны першакласнік атрымае вучэбны дапаможнік з электронным дадаткам «Беларусь — наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку» аўтараў суправаджальных тэкстаў, складальнікаў Н.Г.Ванінай, Л.Ф.Кузняцовай, В.І.Цірынавай. Ён прызначаны для арганізацыі вучэбна-пазнавальнай дзейнасці вучняў на вучэбных і пазакласных занятках (класных і інфармацыйных гадзінах, аб’яднаннях па інтарэсах, у групе падоўжанага дня). У дапамогу настаўнікам распрацаваны дапаможнік «Метадычныя матэрыялы для правядзення заняткаў з выкарыстаннем вучэбнага дапаможніка «Беларусь – наша Радзіма. Падарунак Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі першакласніку» аўтараў Л.Ф. Кузняцовай, В.І. Цірынавай.

Навучанне ў I класе пачынаецца з курса «Уводзіны ў школьнае жыццё», які вывучаецца на працягу першых 20 вучэбных дзён у межах агульнай колькасці вучэбных гадзін, вызначаных Тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі. Акрамя вучэбных заняткаў па курсу «Уводзіны ў школьнае жыццё», праводзяцца вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Фізічная культура і здароўе», «Музыка». Астатнія вучэбныя прадметы, якія вызначаны тыпавым вучэбным планам агульнай сярэдняй адукацыі, вывучаюцца па завяршэнні курса «Уводзіны ў школьнае жыццё».

Выкладанне курса «Уводзіны ў школьнае жыццё» ажыццяўляецца па вучэбна-метадычным комплексе:

Вучэбная праграма «Введение в школьную жизнь» // Пачатковае навучанне: сям’я, дзіцячы сад, школа. — 2016. — № 4; Нацыянальны адукацыйны партал (http://www.adu.by / Образовательный процесс. 2016/2017 учебный год / Учебные предметы I ступень общего среднего образования http://www.adu.by/ru/homepage/obrazovatelnyj-protsess/uchebnye-predmety/i-stupen-obshchego-srednego-obrazovaniya.html);

Цірынава В.І. Уводзіны ў школьнае жыццё / Введение в школьную жизнь: вучэбны дапаможнік для 1-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай (рускай) мовай навучання і выхавання. – Мінск: НІА, 2016.

Тиринова О.И. Введение в школьную жизнь: учебно-методическое пособие для учителей учреждений общего среднего образования с русским языком обучения и воспитания. – Минск: НИО, 2016.

Цірынава В.І. Уводзіны ў школьнае жыццё: вучэбна-метадычны дапаможнік для настаўнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання. – Мінск : Аверсэв, 2012.

Тиринова О.И. Введение в школьную жизнь. 1 класс. Дидактический материал: учебное наглядное пособие для учителей учреждений общего среднего образования с белорусским и русским языками обучения. – Минск : НИО, 2011; Аверсэв, 2012.

Факультатыўныя заняткі ў I класе праводзяцца з 1 верасня.

Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by / Педагогам / Учебно-методическое обеспечение дошкольного, общего среднего, специального образования / Учебные программы факультативных занятий для начальной школы).

У 2016/2017 навучальным годзе ў II класе адбыліся змены ў тыпавым вучэбным плане агульнай сярэдняй адукацыі. На вывучэнне вучэбных прадметаў «Беларуская мова» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання і «Русский язык» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання адводзіцца 3 гадзіны гадзіны на тыдзень у першым паўгоддзі і 2 гадзіны на тыдзень у другім паўгоддзі.

На вывучэнне вучэбных прадметаў «Русский язык» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай мовай навучання і выхавання і «Беларуская мова» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай мовай навучання і выхавання адводзіцца 2 гадзіны гадзіны на тыдзень у першым паўгоддзі і 3 гадзіны на тыдзень у другім паўгоддзі.

На вывучэнне вучэбных прадметаў «Литературное чтение» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання і «Літаратурнае чытанне» ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання і выхавання адводзіцца 2 гадзіны на тыдзень.

Дадатковы вучэбна-метадычны матэрыял будзе размешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале (www.adu.by) і ў вучэбна-метадычных часопісах.

Пры выкарыстанні вучэбных выданняў, якія выйшлі да 2016 года, неабходна ўлічваць змены, якія адбыліся ў змесце вучэбных праграм.

Вучэбныя заняткі па беларускай (рускай) мове ў II класе ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання і выхавання пачынаюцца з уступнага курса, які носіць інтэграваны характар – без падзелу на заняткі мовы і літаратурнага чытання. Па завяршэнні яго вывучэння вучэбныя заняткі па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Літаратурнае чытанне», «Русский язык» і «Литературное чтение» праводзяцца асобна.

Звяртаем увагу на выкананне патрабаванняў вучэбных праграм па беларускай і рускай мовах у частцы адпрацоўкі каліграфічнага пісьма вучняў ІІ-ІV класаў. Змест гэтай работы па магчымасці можа быць звязаны з матэрыялам вучэбных заняткаў. Рэкамендуем карыстацца дапаможнікамі для II, III, IV класаў «Хвілінкі чыстапісання» аўтараў Л.Ф.Кузняцовай, Л.В.Прапушняк; «Минутки чистописания» аўтараў Л.Ф.Кузняцовай, С.Г.Барбушынай выдавецтва «Новое знание».

Дамашнія заданні вучням I класа не задаюцца на працягу ўсяго навучальнага года па ўсіх вучэбных прадметах. Дамашнія заданні для вучняў II–IV класаў павінны задавацца з улікам магчымасці іх выканання: у II класе – да 1,2 гадзіны, III–IV класах – 1,5 гадзіны. Заданні, пазначаныя «зорачкай», дадому не задаюцца.

У 2016/2017 навучальным годзе безадзнакавае навучанне на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ажыццяўляецца па тых жа вучэбных прадметах, што і ў 2015/2016 навучальным годзе.

Мэта безадзнакавага навучання – стварэнне ўмоў для захавання псіхафізічнага здароўя вучняў, развіцця ў іх унутранай матывацыі вучэння, станаўлення адэкватнай самаацэнкі, фарміравання ўменняў самастойна ацэньваць вынікі сваёй дзейнасці.

У адпаведнасці з пунктам 4 артыкула 164 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пунктам 10 Правил проведения аттестации учащихся при освоении содержания образовательных программ общего среднего образования, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20.06.2011 № 38, бягучая і прамежкавая атэстацыя вучняў I і II класаў па ўсіх вучэбных прадметах ажыццяўляецца на змястоўна-ацэначнай аснове, якая прадугледжвае слоўную ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, без выстаўлення адзнак (далей – безадзнакавае навучанне). Адмова ад выкарыстання адзнак у I і II класах звязана з узроставымі асаблівасцямі вучняў: ва ўзросце 6-7 гадоў пераважае знешняя матывацыя дзейнасці, вучань яшчэ не ўмее аб'ектыўна ацэньваць вынікі сваёй работы, ажыццяўляць кантроль і самакантроль, ацэнку і самаацэнку.

У III і IV класах без выкарыстання адзнак арганізуецца навучанне па вучэбных прадметах «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Працоўнае навучанне», «Фізічная культура і здароўе». Адмова ад выкарыстання адзнак у працэсе навучання ў III і IV класах па вучэбных прадметах «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Фізічная культура і здароўе», «Працоўнае навучанне» абумоўлены спецыфікай гэтых вучэбных прадметаў:

– мноствам разнастайных відаў дзейнасці на вучэбных занятках па вучэбных прадметах «Музыка», «Выяўленчае мастацтва», «Фізічная культура і здароўе», «Працоўнае навучанне»;

– перавагай калектыўных відаў дзейнасці на вучэбных занятках па вучэбным прадмеце «Музыка»;

– істотнымі адрозненнямі ва ўзроўні развіцця спецыяльных здольнасцяў навучэнцаў;

– неабходнасцю фарміравання ўнутранай матывацыі і развіцця творчых здольнасцяў навучэнцаў.

Па астатніх вучэбных прадметах у III–IV класах вынікі вучэбнай дзейнасці вучняў ацэньваюцца ў балах па 10-бальнай шкале ў адпаведнасці з загадам Міністэрства адукацыі ад 29.05.2009 № 674 «Нормы оценки результатов учебной деятельности учащихся общеобразовательных учреждений по учебным предметам» і загадам Міністэрства адукацыі ад 29.09.2010 № 635 «О внесении изменений и дополнений в приказ Министерства образования Республики Беларусь от 29 мая 2009 г. № 674».

Ва ўмовах безадзнакавага навучання прымяняюцца разгорнутыя ацэначныя меркаванні, якія адлюстроўваюць ступень засваення ведаў і ўменняў па вучэбных прадметах, а таксама індывідуальны ўзровень развіцця навучэнцаў.

Змястоўны кантроль і ацэнка прадугледжваюць выяўленне індывідуальнай дынамікі засваення навучэнцам ведаў і ўменняў па вучэбных прадметах і выключаюць параўнанне вучняў паміж сабой. Вынікі вучэбнай дзейнасці разглядаюцца адносна асабістых паказчыкаў кожнага канкрэтнага вучня. Індывідуальная дынаміка развіцця вучня і ступень засваення ім ведаў і ўменняў вызначаюцца ў супастаўленні з яго ж вынікамі, атрыманымі ў папярэдні перыяд навучання.

Пры безадзнакавым навучанні выкарыстоўваюцца такія сродкі ацэньвання, якія дазваляюць зафіксаваць індывідуальнае развіццё кожнага вучня і ў той жа час не прымушаюць настаўніка параўноўваць навучэнцаў паміж сабой, ранжыраваць па паспяховасці (забаронена выкарыстанне розных «экранаў паспяховасці класа»).

Любую знешнюю адзнаку, атрыманую ад педагога, вучань успрымае як заахвочванне або пакаранне, станоўчае ці адмоўнае стаўленне да яго. У сувязі з гэтым недапушчальна ў якасці знакаў ацэнкі і самаацэнкі ўвядзенне эмацыйных атрыбутаў – сонейка, смайлікаў, казачных герояў ці людзей, якія выказваюць «радасць», «сум» або іншыя эмоцыі. Такія знакі перадаюць вучням велізарны эмацыянальны зарад і не ўспрымаюцца імі гэтак жа нейтральна, як, напрыклад, знакі «+» і «-», якія паказваюць на адсутнасць або наяўнасць памылак у працы. Недапушчальнай таксама з’яўляецца замена адзнак іншымі знешнімі атрыбутамі (зорачкамі, кветачкамі, сцяжкамі і інш.), паколькі пры гэтым функцыю адзнакі бярэ на сябе гэты прадметны знак і стаўленне вучня да яго ідэнтычна адносінам да адзнакі.

На працягу ўсяго перыяду безадзнакавага навучання настаўнік мэтанакіравана працуе над фарміраваннем у вучняў навыкаў самаацэнкі сваёй вучэбнай дзейнасці.

Для ажыццяўлення кантролю і ацэнкі вынікаў вучэбнай дзейнасці кожнага вучня настаўнік вядзе сістэматычны ўлік засваення вучнямі тых ведаў, уменняў і навыкаў, якія ўнесены ў асноўныя патрабаванні вучэбнай праграмы па кожным вучэбным прадмеце. Форму і спосабы фіксацыі вучэбных дасягненняў вучняў настаўнік вызначае самастойна.

У адукацыйным працэсе павінны быць прадстаўлены як кантрольна-ацэначная дзейнасць педагога, так і кантрольна-ацэначная дзейнасць вучняў у дачыненні адзін да аднаго (узаемакантроль і ўзаемаацэнка) і самакантроль, самаацэнка вучняў.

Вынікі кантрольна-ацэначнай дзейнасці могуць выражацца ў рознай форме: слоўнай (кароткія і разгорнутыя ацэначныя меркаванні); графічнай (напрыклад, лінейкі самаацэнкі і інш.); знакавай (знакі «+», «-» і інш.).

На кожным уроку педагог дае слоўную ацэнку вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў, звяртаючыся да ўсяго класа або да асобных навучэнцаў.

Прыклады славесных ацэначных меркаванняў педагога: «Малайчына! Ты правільна рашыў задачу»; «Малайчына! Ты акуратна выканаў работу»; «Твая работа вартая высокай ацэнкі»; «Сёння ты выканаў работу без памылак. Працаваў цалкам самастойна. Малайчына!»; «Пахвальна! Ты сам выправіў памылку ў сваёй рабоце і патлумачыў, як рашаў задачу», «Малайцы! Вы ўсе вельмі стараліся, выконваючы гэта практыкаванне» і інш.

Для ўсведамлення вучнямі крытэрыяў ацэнкі педагог выкарыстоўвае прыём «аналіз узору». Настаўнік дае разгорнутую змястоўную ацэнку розных відаў дзейнасці, на аснове якой у ходзе калектыўнага абмеркавання вылучаюцца патрабаванні, што прад’яўляюцца да таго ці іншага задання, фіксуюцца крытэрыі, раскрываецца іх змест. Напрыклад, крытэрыі ацэнкі вуснага адказу – правільнасць адказу, паўната, наяўнасць прыкладаў. Крытэрыі ацэнкі практычных дзеянняў – правільнасць выканання кожнага дзеяння, захаванне патрэбнага парадку дзеянняў, самастойнасць выканання. Крытэрыі ацэнкі пісьмовага практыкавання – адсутнасць памылак, правільнасць выканання ўсіх заданняў, акуратнасць.

Першапачаткова настаўнік выкарыстоўвае ацэначныя меркаванні, у якіх адлюстравана адпаведнасць вынікаў дзейнасці вучняў толькі па якому-небудзь аднаму крытэрыю ацэнкі. У далейшым настаўнік аб'ядноўвае ацэначныя меркаванні ў звязнае выказванне, абапіраючыся на структуру тэксту-разважання (тэзіс – доказ – выснова).

Самая распаўсюджаная графічная форма фіксацыі вынікаў вучэбнай дзейнасці навучэнцаў – лінейка самаацэнкі.

Для ацэнкі выкананай працы з дапамогай лінейкі самаацэнкі настаўнік разам з вучнямі вызначае паказчыкі, па якіх гэтая праца будзе ацэньвацца, напрыклад: адпаведнасць узору, адсутнасць памылак і інш. Паказчыкаў не павінна быць шмат, паколькі для кожнага з іх неабходная асобная лінейка. Пачынаць навучанне варта з выкарыстання толькі аднаго паказчыка, выразна сфармуляванага і зразумелага навучэнцам.

Пасля вызначэння паказчыка настаўнік прапануе самостойна праверыць сваю работу і ацаніць атрыманы вынік з выкарыстаннем лінейкі самаацэнкі. Вучні ацэньваюць работу і ставяць умоўны знак на лінейцы. Пры гэтым выконваецца нязменнае патрабаванне: самаацэнка вучня апярэджвае ацэнку настаўніка.

Пасля таго, як навучэнцы ажыццявілі самаацэнку, настаўнік правярае работу і ставіць свой значок на лінейцы. Калі самаацэнка вучня і ацэнка педагога супадаюць, то значок вучня абводзіцца ў кружок, калі не супадае – настаўнік ставіць на лінейцы свой значок вышэй або ніжэй значка вучня.

Такім чынам, вучань разумее, чаму настаўнік менавіта так ацэньвае яго работу, сам бачыць той узровень, які ім ужо дасягнуты.

Для фіксацыі вынікаў кантрольна-ацэначнай дзейнасці можна выкарыстоўваць знакі «+», «-», «?».

Калі работа выканана правільна, без памылак, ставіцца знак "+".


Калі ў рабоце выяўлены памылкі, ставіцца знак «-».
Калі, ацэньваючы сваю работу, вучань не ведае, правільна яна выканана ці не, сумняваецца, ёсць у рабоце памылкі ці не, ставіцца знак «?».
Настаўнік па сваім меркаванні можа пашырыць шкалу знакаў.

Па меркаванні педагога арганізуецца адкрытая дэманстрацыя індывідуальных дасягненняў вучняў, якая прадугледжвае прад’яўленне назапашаных на працягу года вынікаў вучэбнай работы. Найбольш значныя работы вучняў адбіраюцца з дапамогай настаўніка.

Для ажыццяўлення пераемнасці ў кантрольна-ацэначнай дзейнасці пры пераходзе да 10-бальнай сістэмы ацэнкі ў III класе неабходна прадоўжыць работу па фарміраванні адэкватнай самаацэнкі навучэнцаў, пазнаёміць навучэнцаў з крытэрыямі і паказчыкамі выстаўлення адзнак па ўсіх вучэбных прадметах, суправаджаць выстаўленне адзнак у балах слоўным каментарыем настаўніка.

Класны журнал у абавязковым парадку запаўняецца кожным класным кіраўніком, настаўнікам у адпаведнасці з патрабаваннямі па вядзенні гэтага віду дакумента.

У I-II класах па ўсіх вучэбных прадметах адзнакі і любыя іншыя формы фіксацыі вынікаў ацэначнай дзейнасці ў класны журнал не выстаўляюцца.

Рабочыя матэрыялы настаўніка для фіксацыі ступені засваення вучнямі вучэбнага матэрыялу могуць быць прадстаўлены ў выглядзе табліц, размешчаных на асобных лістах або ў спецыяльных журналах, сшытках. Дапушчальна электронная форма фіксацыі вынікаў вучэбнай дзейнасці вучняў. Педагог самастойна вызначае форму вядзення сваіх рабочых запісаў і выбар умоўных знакаў.



У рабочых матэрыялах можна выкарыстоўваць розныя ўмоўныя знакі:

овал 4


« »   – навучэнец добра ведае навучальны матэрыял і можа прымяніць яго на практыцы. Гэтым знакам адзначаецца толькі трывалае засваенне вучэбнага матэрыялу, цалкам самастойная і беспамылковая работа навучэнца;

«+» – ведае, умее, правільна выконвае, але зрэдку дапускае адзінкавыя памылкі;

«» – ведае, але недастаткова ўпэўнена, выконвае з невялікай колькасцю памылак, г.зн. у большай меры матэрыял засвоены, але патрабуецца невялікая дапамога;

«+» – выконвае некаторыя заданні, але дапускае вялікую колькасць памылак;

«-» – не валодае матэрыялам, пры выкананні заданняў практычна ва ўсіх выпадках робіць памылкі і інш.

Прыклад вядзення рабочых запісаў у табліцы на вучэбных занятках па навучанні грамаце:

Табліца

Кантроль за фарміраваннем уменняў і навыкаў навучэнцаў
на вучэбных занятках па навучанні грамаце


Прозвішча, імя вучня

Уменне вызначаць колькасць

Уменне дзяліць словы на склады

Уменне выдзяляць націскны склад

І г.д. згодна з вучэбнай праграмай

слоў у сказе

складоў у слове

Іваноў С.

овал 1+

+



+






Пятроў А.

+



+






Калі навучэнец не можа сам правільна выканаць заданне, настаўнік не ставіць у сваёй табліцы адпаведнага знака або ставіць знак «-», гэтым вызначае для сябе неабходнасць індывідуальнай працы з гэтым вучнем над незасвоеным матэрыялам. Пры гэтым ніякай адмоўнай слоўнай ацэнкі настаўнік не дае. Ацэначныя меркаванні карэктуюцца па меры засваення вучнем матэрыялу па пройдзенай тэме, таму табліцы, графікі, ацэначныя лісты лепш запаўняць простым алоўкам.

У табліцах можна фіксаваць колькасць памылак і іх характар.


У адпаведнасці з зафіксаванымі ў табліцы дадзенымі настаўнік плануе і арганізуе дыферэнцыраваную і індывідуальную працу на вучэбных, стымулюючых і падтрымліваючых занятках.

Педагог можа дадаткова распрацоўваць індывідуальныя лісты вучэбных дасягненняў навучэнцаў.

У канцы навучальнага года настаўнік ажыццяўляе змястоўны аналіз вынікаў вучэбнай дзейнасці, у якім адлюстроўвае:

• вынікі кантрольных работ;

• звесткі аб выкананні вучэбнай праграмы з указаннем поспехаў і цяжкасцяў.

Форма змястоўнага аналізу вызначаецца метадычным аб’яднаннем настаўнікаў пачатковых класаў.

На аснове аналізу робіцца выснова аб прычынах цяжкасцей навучэнцаў у засваенні вучэбнага матэрыялу, вызначаюцца шляхі, якія дазволяць ліквідаваць праблемы.

У рабочых сшытках выконваюцца ўсе віды навучальных работ.

На працягу першага года навучання заданні па навучанні грамаце, матэматыцы выконваюцца ў сшытках на друкаванай аснове.

Усе пісьмовыя работы правяраюцца настаўнікам пасля кожнага навучальнага занятку. Памылкі выпраўляюцца, адзнакі ў балах не выстаўляюцца.

Кантрольныя работы ў I класе выконваюцца ў сшытках на друкаванай аснове або на асобных лістах.

У II класе ў сшытках для кантрольных работ выконваюцца ўсе віды кантрольных работ. Гэтыя сшыткі на працягу года захоўваюцца ва ўстанове агульнай адукацыі і выдаюцца вучням для выканання кантрольных работ і работ над памылкамі.

Практычныя заданні па вучэбным прадмеце «Музыка» ў III і IV класах могуць выконвацца ў сшытках на друкаванай аснове або ў нотных сшытках. Вынікі выканання практычных работ вучнямі абмяркоўваюцца на кожным навучальным занятку. Сшыткі правяраюцца настаўнікам не радзей аднаго разу ў чвэрць. Памылкі выпраўляюцца, адзнакі за выкананыя работы не выстаўляюцца.

Практычныя заданні па вучэбным прадмеце «Выяўленчае мастацтва» ў III і IV класах могуць выконвацца ў сшытках на друкаванай аснове, альбоме для малявання або на асобных лістах. Вынікі выканання вучнямі практычных работ абмяркоўваюцца на кожным уроку. Сшыткі правяраюцца настаўнікам не радзей аднаго разу ў чвэрць. Памылкі выпраўляюцца, адзнакі за выкананыя работы не выстаўляюцца.

У адпаведнасці з часткай другой пункта 1 Комплексу мер па ўдасканаленні сістэмы падрыхтоўкі спартыўнага рэзерву, зацверджанага Міністэрствам спорту і турызму 30.09.2015, неабходна забяспечыць правядзенне вучэбных заняткаў па вучэбным прадмеце «Фізічная культура і здароўе» на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі настаўнікамі фізічнай культуры, якiя маюць адпаведную адукацыю па напрамках спецыяльнасцей фізічнай культуры і спорту.

Пры планаванні метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў неабходна кіравацца патрабаваннямі нарматыўных прававых актаў, улічваць тэндэнцыі развіцця пачатковай адукацыі ва ўстановах адукацыі раёна (вобласці), вынікі маніторынгу якасці адукацыі, арыентавацца на інтарэсы і запыты педагогаў, іх прафесійныя ўменні і навыкі, выяўленыя падчас дыягностыкі.

З мэтай патрыятычнага выхавання і станаўлення грамадзянскай пазіцыі вучняў пры вывучэнні твораў грамадзянска-патрыятычнай тэматыкі неабходна выкарыстоўваць дзяржаўную сімволіку: Дзяржаўны сцяг Рэспублікі Беларусь, Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь.

На жнівеньскіх інструктыўна-метадычных нарадах рэкамендуецца разгледзець пытанні:


  • навукова-метадычнае забеспячэнне адукацыйнага працэсу на I ступені агульнай сярэдняй адукацыі ў 2016/2017 навучальным годзе;

  • рэалізацыя кампетэнтнаснага падыходу ў прадметных канцэпцыях і вучэбных праграмах для II класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі;

  • асаблівасці вывучэння беларускай (рускай) мовы і літаратурнага чытання ў II класе ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з рускай (беларускай) мовай навучання і выхавання ў 2016/2017 навучальным годзе;

  • тэндэнцыі развіцця пачатковай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі раёна, актуальныя праблемы і шляхі іх вырашэння;

  • арганізацыя і змест работы метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў у 2016/2017 навучальным годзе.

Для метадычнай работы з настаўнікамі пачатковых класаў (на ўзроўні раёна і ўстановы адукацыі) у 2016/2017 навучальным годзе прапануецца агульная метадычная тэма «Фарміраванне чытацкай граматнасці вучняў сродкамі вучэбных прадметаў на І ступені агульнай сярэдняй адукацыі».

На працягу навучальнага года рэкамендуецца правесці 4 тэматычныя пасяджэнні метадычных аб’яднанняў настаўнікаў пачатковых класаў, арганізаваць работу школы маладога настаўніка, школы ўдасканалення педагагічнага майстэрства, творчых груп і іншых метадычных фарміраванняў.

Прапануецца абмеркаваць з настаўнікамі пачатковых класаў наступныя пытанні:



  • сучасныя патрабаванні да ўрокаў літаратурнага чытання ў пачатковых класах;

  • фарміраванне чытацкіх уменняў вучняў пачатковых класаў на ўроках літаратурнага чытання;

  • сучасныя падыходы да правядзення ўрокаў пазакласнага чытання на  ступені агульнай сярэдняй адукацыі;

  • фарміраванне ўменняў працаваць з навукова-пазнавальнымі тэкстамі на ўроках вучэбнага прадмета “Чалавек і свет”;

  • развіццё інфармацыйных і чытацкіх уменняў вучняў на ўроках матэматыкі: знаходзіць інфармацыю ў тэксце, табліцах, схемах, дыяграмах, інтэграваць, інтэрпрэтаваць, аналізаваць яе і рабіць высновы.

: uploads
uploads -> Конкурс для маладых журналістаў 4 Майстэрня грамадзянскай актыўнасці для моладзі 5
uploads -> Кроніка грамадскага жыцця Гарадзеншчыны ад грамадскага аб’яднання
uploads -> Гданьск пачынаецца ў наваградку пралог як заўсёды, сонца мела
uploads -> Вучэбны матэрыял да ўрока №9 М. М. Брылеўскі
uploads -> Штомесячны агляд эканомікі беларусі
uploads -> Клуб Лакальных Лідэраў 6 Семінар у Вільні для журналістаў 7 конкурс адукацыйных матэрыялаў 8 конкурс
uploads -> Віктар Крэс панятоўскія-крэпышы герба «юноша»: радавод старажытнага
uploads -> 18 кастрычніка 2012 г. 1522 Аб узнагароджанні Ганаровай
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні Назва бібліятэкі
uploads -> Клубы і аматарскія аб’яднанні сеткі публічных бібліятэк Стаўбцоўскага раёна




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка