Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў (вучэбных дысцыплін) “Беларуская мова” І “Беларуская літаратура”ва ўстановах пта І сса ў 2015/2016 навучальным годзе



Дата канвертавання16.05.2016
Памер224.13 Kb.
Асаблівасці арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў (вучэбных дысцыплін) “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”ва ўстановах ПТА і ССА ў 2015/2016 навучальным годзе»

(метадычныя рэкамендацыі)
Метадычныя рэкамендацыі падрыхтаваны ў адпаведнасці з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі “Аб арганізацыі адукацыйнага працэсу пры вывучэнні вучэбных прадметаў і правядзенні факультатыўных заняткаў ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі ў 2015/2016 навучальным годзе” (зацверджана Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь 25.06.2015 г.) з улікам асаблівасцей арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы прафесіянальна-тэхнічнай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі (далей – установы адукацыі).

Асноўнымі мэтамі і задачамі навучання моўнай і літаратурнай адукацыі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі з’яўляюцца:



  • засваенне ведаў пра сістэму беларускай мовы на ўсіх яе ўзроўнях (фанетыка, лексіка, фразеалогія, склад слова і словаўтварэнне, марфалогія, сінтаксіс), заканамернасцей і правіл функцыянавання моўных сродкаў у маўленні, нормаў беларускай літаратурнай мовы, фарміраванне ўменняў практычнага выкарыстання мовы ва ўсіх відах маўленчай дзейнасці (моўная кампетэнцыя);

  • фарміраванне камунікатыўных уменняў на аснове авалодання маўленчай тэорыяй (тэкст, тыпы, стылі і жанры маўлення) і культурай маўлення, уменняў ствараць самастойныя вусныя і пісьмовыя выказванні розных тыпаў, стыляў і жанраў (камунікатыўная кампетэнцыя);

  • усведамленне вучнямі мовы як феномена культуры, у якім знайшлі адбітак яе праяўленні, як сродку спасціжэння айчыннай і сусветнай культуры; выпрацоўка ўменняў карыстацца культуразнаўчымі звесткамі з мэтай забеспячэння паўнавартаснай камунікацыі (лінгвакультуралагічная кампетэнцыя);

  • далучэнне вучняў да набыткаў айчыннай мастацкай славеснасці (у кантэксце сусветнай), развіццё здольнасці да эстэтычнага ўспрымання і ацэнкі з’яў літаратуры, фарміраванне навыкаў самастойнага чытання, мастацка-эстэтычнага густу;

  • развіццё інтэлектуальнай, камунікатыўнай, духоўна-маральнай, грамадзянскай культуры вучняў сродкамі вучэбных прадметаў «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура».

Выкладанне беларускай мовы і літаратуры ажыццяўляецца ў адпаведнасці з наступнымі вучэбнымі праграмамі:

- ва ўстановах, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы ССА і ПТА для груп набору 2014 года:

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. V–XI класы. Мн.: НІА, 2012,

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. V–XI класы. Мн.: НІА, 2012;

- ва ўстановах, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы ПТА для груп новага набору:

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. X клас (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015,

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. X клас (базавы ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015,

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская мова. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015,

Вучэбная праграма для ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі з беларускай і рускай мовамі навучання. Беларуская літаратура. X клас (павышаны ўзровень). – Мінск: Нацыянальны інстытут адукацыі, 2015.

Рэкамендуюцца наступныя падручнікі і вучэбныя дапаможнікі:

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009,

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 10-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009,

Беларуская мова: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / Г.М. Валочка [і інш.]. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2010,

Беларуская літаратура: вучэб. дапам. для 11-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. і рус. мовамі навучання / З.П. Мельнікава [і інш.]; пад рэд. З.П. Мельнікавай, Г.М. Ішчанка. – Мінск: Нац. ін-т адукацыі, 2009.

Згодна з вучэбнымі планамі устаноў адукацыі колькасць вучэбных гадзін на вывучэнне беларускай мовы – 86, беларускай літаратуры – 86: па спецыяльнасцях профілю “Мастацтва і дызайн” адпаведна 86 і 108. Па беларускай мове прадугледжаны 2 абавязковыя кантрольныя работы, па беларускай літаратуры таксама 2 (па спецыяльнасцях профілю “Мастацтва і дызайн” адпаведна 2 і 3). АКР праводзяцца за кошт часу, адведзенага вучэбным планам на вучэбны прадмет (вучэбную дысцыпліну).

У дапамогу выкладчыку прапануецца тэматычнае планаванне па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (Мінск: РІПА, 2014, 2014).

Нагадваем, што пры пастаноўцы мэт вучэбных заняткаў неабходна арыентавацца на рэалізацыю задач, вызначаных вучэбнымі праграмамі. Мэта залежыць ад тэмы і зместу кожнага вучэбнага занятку. Выкладчык можа выкарыстоўваць прапанаванае планаванне без змен. У той жа час ён мае права ў межах вучэбных гадзін, што адводзяцца на вывучэнне вучэбнага прадмета, уносіць у планаванне абгрунтаваня змены.

Аб’ём кантрольных работ (дыктант, пераказ), слоўнікавага дыктанта, кантрольнага сачынення ўказаны ў Метадычных рэкамендацыях па фарміраванні культуры вуснага і пісьмовага маўлення ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы агульнай сярэдняй адукацыі.

Звяртаем увагу, што ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы ПТА, для груп новага набору каляндарна-тэматычнае планаванне складаецца з ўлікам змен, якія адбыліся ў змесце адукацыі па беларускай мове ў сувязі з пераходам на новыя вучэбныя праграмы.. Так, некаторыя тэмы пераведзены з узроўню тэарэтычнага засваення на ўзровень практычнага прымянення. Такія тэмы, як «Стылістычныя магчымасці фанетыкі», «Стылістычныя магчымасці лексікі і фразеалогіі», «Стылістычныя магчымасці словаўтварэння», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці слоў розных часцін мовы», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці словазлучэнняў у разгортванні тэмы, афармленні звязнага выказвання», «Сінаніміка словазлучэнняў», «Сэнсава-стылістычная роля і тэкстаўтваральныя магчымасці простых і складаных сказаў рознай будовы і прызначэння», «Сінтаксічная сінаніміка» разглядаюцца толькі на практычным узроўні, у плане магчымасці выкарыстання пэўных моўных сродкаў у маўленчай дзейнасці. Іншымі словамі, асобныя гадзіны на разгляд названых тэм вучэбнай праграмай не прадугледжваюцца, але пры вывучэнні адпаведных тэм звяртаецца ўвага (на практычным узроўні) на іх стылістычныя магчымасці і/або тэкстаўтваральную ролю моўных адзінак.

Акрамя гэтага, адбылося пераструктураванне зместу адукацыі паміж Х і ХІ класамі, змяніліся назвы раздзелаў («Фанетыка і арфаэпія. Графіка і арфаграфія. Культура маўлення», «Лексіка. Фразеалогія. Культура маўлення», «Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Культура маўлення», «Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення»). Раздзелы «Стылістыка», «Словазлучэнне і сказ у тэксце», якія раней вывучаліся ў Х класе, перанесены ў ХІ клас.

Спецыфіка выкладння мовы на ІІІ ступені агульнай сярэдняй адукацыі заключаецца ў тым, што веды, атрыманыя на ўзроўні базавай адукацыі, будуць выступаць асновай для авалодання мовай на больш высокім узроўні - на ўзроўні тэксту, што дазволіць паказаць асаблівасці функцыянавання моўных адзінак у тэксце і навучыць карыстацца мовай у практычнай маўленчай дзейнасці.

Прыёмы, метады і формы работы вызначаюцца названай спецыфікай. Узрастае роля разнастайных відаў самастойнай работы, такіх, як складанне плана, тэзісаў, канспекта, падрыхтоўкі рэферата, даклада, самастойны аналіз тэксту, творчыя працы ў жанры эсэ, нарыса, апавядання і г.д. Арганізуюцца назіранні над чужым і ўласным маўленнем, збор адпаведнага моўнага матэрыялу з наступным яго выкарыстаннем ва ўласнай практычнай маўленчай дзейнасці.

Перавага аддаецца такім відам дзейнасці, якія звязаны з аналізам тэксту, яго перапрацоўкай, а таксама складанне свайго ўласнага тэксту: на аснове прапанаванага (пераказ), на аснове прапанаванага сродкамі іншай мовы (пераклад), на аснове ўласнана вопыту, назіранняў (сачыненне).

Для фарміравання цэласнага светапогляду вучняў і развіцця пазнавальных інтарэсаў пры арганізацыі адукацыйнага працэсу па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» неабходна прадугледжваць міжпрадметныя сувязі. Беларуская мова і літаратура разам з іншымі прадметамі сацыяльна-гуманітарнага цыкла («Русский язык», «Русская литература», «Замежная мова», «Сусветная гісторыя», «Гісторыя Беларусі», «Грамадазнаўства», «Музыка», «Выяўленчае мастацтва») з’яўляюцца асновай культурацэнтрычнай парадыгмы адукацыі. Вывучэнне літаратуры ў суаднесенасці з іншымі відамі мастацтва (музыкай, жывапісам, кіно, тэлебачаннем) спрыяе ўспрыманню літаратуры як мастацтва, фарміраванню каштоўнасных арыентацый вучняў.

Вывучэнне беларускай літаратуры па новых праграмах прадугледжвае знаёмства вучняў з агульнымі тэарэтычнымі асновамі курса, агульнымі заканамернасцямі і асаблівасцямі развіцця беларускай літаратуры ў пэўны гістарычны перыяд, асэнсаванне знакавых твораў найбольш яркіх прадстаўнікоў мастацтва слова. У вучэбнай праграме «Беларуская літаратура. Х клас (базавы ўзровень)» зменшана колькасць вывучаемых твораў (апавяданне М. Гарэцкага «Літоўскі хутарок», мініяцюры З. Бядулі «Плач пралескаў» і «Нібы рупны араты…», аповесць А. Мрыя «Запіскі Самсона Самасуя», апавяданне М. Зарэцкага «Кветка пажоўклая», апавяданне Я. Брыля «Галя», аповесць У. Караткевіча «Чазенія», п’еса А. Макаёнака «Пагарэльцы» перанесены ў спіс твораў для дадатковага чытання); заменены некаторыя вялікія па памеры і складаныя для вучнёўскага ўспрымання творы на менш аб’ёмныя (замест рамана Кузьмы Чорнага «Пошукі будучыні» прапанавана апавяданне «Макаркавых Волька»); павялічана колькасць гадзін на вывучэнне вялікіх па аб’ёме твораў (на вывучэнне раманаў І. Мележа «Людзі на балоце» і У. Караткевіча «Каласы пад сярпом тваім»); аптымізаваны тэарэтыка-літаратурны матэрыял (зменшана колькасць літаратуразнаўчых тэрмінаў, абавязковых для засваення).

Прапануем прыкладны тэматычны план па беларускай мове і літаратуры па праграмах 2015 года.
Прыкладны тэматычны план

Беларуская мова




№ п\п

Тэма

Колькасць гадзін

1.

Роля мовы ў жыцці чалавека і грамадства

1

2.

Маўленне

1

3.

Тэкст

3

4.

Фанетыка і авфаэпія. Арфаграыія і культура маўлення

11

5.

Лексіка. Фразеалогія. Культура маўлення

3

6.

Марфемная будова слова. Словаўтварэнне і арфаграфія. Культура маўлення.

3

7.

Марфалогія і арфаграфія. Культура маўлення.

12

8.

Падагульненне і сістэматызацыя

1

9.

Пісьмовыя работы (сачыненні, пераказы, пераклады, дыктанты, тэставыя работы), з іх 1 абавязковая кантрольная работа

8




Усяго

43

Прыкладны тэматычны план



Беларуская літаратура


№ п\п

Тэма

86

108

1.

Беларуская літаратура першай трэці ХХ стагоддзя

1

1

2.

Максім Гарэцкі. Апавяданні “Роднае карэнне”, “Літоўскі хутарок”

2

3

3.

Змітрок Бядуля. Апавяданне “Бондар”

2

2

4.

Уладзімір Дубоўка. Вершы “Залатая асенняя раніца”, “О, Беларусь, мая шыпшына…”, “Пальцы жоўтых кляновых лістоў”, “Родная мова, цудоўная мова…”

1

2

5.

Кандрат Крапіва. Байкі “Дыпламаваны боран”, “Махальнік Іваноў”; камедыя “Хто смяецца апошнім”

3

4

6.

Міхась Зарэцкі. Апавяданне “Ворагі”

2

2

7.

Кузьма Чорны. Апавяданне “Макаркавых Волька”

2

2

8.

Беларуская літаратура ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941-1945 г.г.)

1

1

9.

Пятрусь Броўка. Вершы “Будзем сеяць, беларусы!”, “Надзя-Надзейка”, “Родныя словы”, “Александрына”, “А ты ідзі”

1

2

10.

Беларуская літаратура пасляваенных дзесяцігоддзяў (1945-1965 г.г.)

1

1

11.

Аркадзь Куляшоў. Вершы “Мая Бесядзь”, “Над брацкай магілай”, “Спакойнага шчасця не зычу нікому…”, “Я хаце абавязаны прапіскаю ю…”, “На паўмільярдным кіламетры…”

2

3

12.

Максім Танк. Вершы “Спатканне”, “Родная мова”, “Каб ведалі”, “Мой хлеб надзённы”, “Завушніцы”, “Аve, Maria”, “Працягласць дня і ночы”; паэма “Люцыян Таполя”

3

4

13.

Янка Брыль. Апавяданне “Memento mori”

1

1

14.

Пімен Панчанка. Вершы “Краіна мая”, “Герой”, “Родная мова”, “Толькі лісцем рабін шалахні…”, “Крык сойкі”, “Той дзень прапаў і страчаны навекі…”, “Спарышы”

1

2

15.

Іван мележ. Раман “Людзі на балоце”

7

8

16.

Уладзімір Каратккевіч. Аповесць “Дзікае паляванне караля Стаха”,; раман “Каласы пад сярпом тваім”

9

10

17.

Андрэй Макаёнак. “Зацюканы апостал”

2

3

18.

Выніковае абагульненне

1

1

19.

Абавязковая кантрольная работа

1

2




Усяго

43

54

Пры складанні каляндарна-тэматычнага планавання па праграмах 2015 года выкладчык можа таксама карыстацца тэматычным планаваннем па вучэбных прадметах «Беларуская мова» і «Беларуская літаратура» (Мінск: РІПА, 2014) (пры гэтым неабходна ўнесці змены ў яго змест у адпаведнасці з праграмамі 2015 года), а таксама каляндарна-тэматычным планаваннем па беларускай мове і літаратуры для 10-га класа ўстаноў агульнай сярэдняй адукацыі, уносячы змены з улікам асаблівасцей вывучэння названых прадметаў пры засваенні адукацыйных праграм прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Звяртаем ўвагу на тое, што пры засваенні адукацыйных праграм ПТА і ССА з атрыманнем агульнай сярэдняй адукацыі ў ліку абавязковых экзаменаў навучэнцы могуць здаваць экзамен па вучэбным прадмеце (вучэбнай дысцыпліне) “Беларуская мова” на выбар. Дадзены экзамен праводзіцца ў форме пераказу, які ацэньваецца дзюма адзнакамі: адна – за змест, другая – за граматнасць.

Ва ўстановах прафесійнай адукацыі пры рэлізацыі адукацыйных праграм ССА адзнака па вучэбнай дысцыпліне “Беларуская мова” вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак за змест і гарматнасць. Дедзеная адзнака выстаўляецца ў экзаменацыйную ведамасць і ў дадатак да дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі. У выпадку, калі навучэнец не здаваў экзамен, адзнака па дадзенай вучэбнай дысцыпліне вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае адзнак за семестры і выстаўляецца ў дадатак да дыплома аб сярэдняй спецыяльнай адукацыі.

Ва ўстановах прафесійнай адукацыі пры рэалізацыі адукацыйных праграм ПТА выніковая адзнака па вучэбным прадмеце “Беларуская мова”, калі навучэнец здаваў экзамен, вызначаецца з ўлікам гадавой і экзаменацыйнай адзнак: на ўзроўні адзнакі за экзамен, калі гадавая адзнака ніжэй экзаменацыйнай; на ўзроўні гадавой, калі экзаменацыйная адзнака ніжэй гадавой. У выпадку, калі розніца паміж гадавой і экзаменацыйнай адзнакамі складае два і больш балаў, выніковая адзнака вызначаецца як сярэдняе арыфметычнае экзаменацыйнай і гадавой адзнак. Выніковая адзнака адпавядае гадавой, калі навучэнец не здаваў экзамен. Выніковая адзнака выстаўляецца ў дадатак да дыплома аб прафесійна-тэхнічнай адукацыі.

Прыводзім прыкладны ўзор экзаменацыйнай ведамасці і ведамасці адзнак для ўнясення ў дадатак да дыплома


Для УА ССА
Назва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі

ЭКЗАМЕНАЦЫЙНАЯ ВЕДАМАСЦЬ
Вучэбная дысцыпліна ___________________________________________
Навучальны год _________ курс _____

семестр ______ група _______

Спецыяльнасць _________________________________________________

Выкладчык ____________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку)

Дата правядзення экзамена ___________________

Форма правядзення экзамена пераказ

Назва пераказу _____________________________




№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Адзнака

за семестр



Адзнака

за экзамен



Адзнака

па вучэбнай дысцыпліне



Подпіс выкладчыка











































































Напрыклад













1.

Іваноў Іван Пятровіч

5

7/6

7 (сем)



Дата ўнясення экзаменацыйных адзнак _____________

Сакратар вучэбнай часткі _______________ ____________________

(подпіс) (ініцыялы,прозвішча)
Прыкладны ўзор ведамасці адзнак для ўнясення ў дадатак да дыплома
Назва ўстановы сярэдняй спецыяльнай адукацыі

ВЕДАМАСЦЬ

адзнак для ўнясення ў дадатак да дыплома


Вучэбная дысцыпліна ___________________________________________

Група _______

Спецыяльнасць _________________________________________________

Выкладчык ____________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку)


№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Адзнакі

за семестры



Адзнака

за экзамен



Адзнака

па вучэбнай дысцыпліне



Адзнака ў дадатак да дыплома

Подпіс выкладчыка






























































































Напрыклад

























1.

Ціханаў Міхаіл Ільіч

5

6

7

6

-

6

6 (шэсць)




2.

Касач Іна Іванаўна

5

6

7

6

7/7

7

7 (сем)



Дата _____________

Сакратар вучэбнай часткі _______________ ____________________

(подпіс) (ініцыялы,прозвішча)

Для УА ПТА
Назва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі

ЭКЗАМЕНАЦЫЙНАЯ ВЕДАМАСЦЬ
Вучэбная дысцыпліна ___________________________________________

Навучальны год _________ курс _____ група _______

Спецыяльнасць _________________________________________________

Выкладчык ____________________________________________________

(прозвішча, імя, імя па бацьку)

Дата правядзення экзамена ___________________

Форма правядзення экзамена пераказ

Назва пераказу _____________________________




№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Гадавая

адзнака



Адзнака

за экзамен



Выніковая адзнака


Подпіс выкладчыка


























































Напрыклад













1.

Іваноў Іван Пятровіч

6

6/5

6 (шэсць)



Дата ўнясення экзаменацыйных адзнак _____________

Сакратар вучэбнай часткі _______________ ____________________

(подпіс) (ініцыялы,прозвішча)
Назва ўстановы прафесійна-тэхнічнай адукацыі

ВЕДАМАСЦЬ

адзнак для ўнясення ў дадатак да дыплома


Вучэбная дысцыпліна ___________________________________________

Група _______

Спецыяльнасць _________________________________________________

Выкладчык ____________________________________________________



(прозвішча, імя, імя па бацьку)


№ п/п

Прозвішча, імя, імя па бацьку

Гадавая адзнака

Адзнака

за экзамен



Выніковая

адзнака



Подпіс выкладчыка








































Напрыклад
















Ціханаў Міхаіл Ільіч

6

-

6 (шэсць)







Касач Іна Іванаўна

7

7/6

7 (сем)




Дата _____________

Сакратар вучэбнай часткі _______________ ____________________



(подпіс) (ініцыялы,прозвішча)

Заўвага. Установы адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, тэксты для правядзення экзаменаў атрымліваюць у Рэспубліканскім інстытуце прафесіянальнай адукацыі ў адпаведнасці з заяўкамі, якія накіроўваюцца ў аддзел метадычнага забеспячэння агульнай сярэдняй адукацыі за два месяцы да пачатку экзаменацынай сесіі.

Для арганізацыі і правядзення факультатыўных заняткаў настаўнікі могуць карыстацца праграмамі і вучэбна-метадычнымі комплексамі для Х і ХІ класаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі, рэкамендаваныя Навукова-метадычнай установай “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Матэрыялы змешчаны на Нацыянальным адукацыйным партале: www.adu.by / Настаўніку / Вучэбна-метадычнаае забеспячэнне дашкольнай, агульнай сярэдняй і спецыяльнай адукацыі / Вучэбныя праграмы факультатыўных заняткаў / Вучэбны прадмет.

У 2016 годзе на базе УА РІПА запланавана павышэнне кваліфікацыі «Методыка выкладання беларускай мовы і літаратуры: сучасныя педагагічныя тэхналогіі» для выкладчыкаў, метадыстаў устаноў адукацыі.

Нагадваем, што 28 снежня 2012 г. Міністрам культуры Рэспублікі Беларусь зацверджана Сістэма мер, накіраваных на падтрымку і развіццё чытання ў Рэспубліцы Беларусь на 2013-2015 гады. Выкладчыкам неабходна кіравацца названым дакументам (размешчаны на сайце Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь: edu.gov.by / Сістэма адукацыі / Упраўленне агульнай сярэдняй адукацыі) пры арганізацыі адукацыйнага працэсу і падрыхтоўцы пазаўрочных мерапрыемстваў.

Пры планаванні і арганізацыі пазакласнай работы па беларускай мове і літаратуры рэкамендуем звярнуць увагу на:



каляндар юбілейных дат, якія будуць адзначацца ў 2015/2016 навучальным годзе:

лістапад




85-годдзе з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча

95-годдзе з дня нараджэння Андрэя Макаёнка




студзень




80-годдзе з дня нараджэння Янкі Сіпакова

95-годдзе з дня нараджэння Івана Шамякіна




люты

сакавік




95-годдзе з дня нараджэння Івана Мележа
120-годдзе з дня нараджэння Кандрата Крапівы


красавік




130-годдзе з дня нараджэння Змітрака Бядулі

чэрвень




70-годдзе з дня нараджэння Генрыха Далідовіча

ліпень




140-годдзе з дня нараджэння Цёткі (Элаізы Пашкевіч)

165-годдзе з дня нараджэння Янкі Лучыны



міжнародныя святы, важныя даты:

6 верасня



Дзень беларускага пісьменства і друку

21 лютага



Міжнародны дзень роднай мовы

3 сакавіка



Сусветны дзень пісьменніка

21 сакавіка



Сусветны дзень паэзіі

27 сакавіка



Міжнародны дзень тэатра

2 красавіка



Міжнародны дзень дзіцячай кнігі

18 мая



Сусветны дзень музеяў


На пасяджэннях метадычных, прадметных (цыклавых) камісій выкладчыкам беларускай мовы і літаратуры прапануецца абмеркаваць наступныя пытанні:

  1. дзейнасць педагога па рэалізацыі новых падыходаў да арганізацыі адукацыйнага працэсу па беларускай мове і літаратуры ў сучасных умовах;

  2. методыка выкладання складаных тэм вучэбнага прадмета «Беларуская мова»; змест і методыка работы па развіцці маўлення вучняў;

  3. змест і методыка работы па развіцці маўлення вучняў;

  4. кіраванне вучэбна-пазнавальнай дзейнасцю вучняў на вучэбных занятках па беларускай мове і літаратуры

  5. прадстаўленне вопыту педагагічнай дзейнасці выкладчыкаў беларускай мовы і літаратуры

  6. арганізацыя дзейнасці па карэкцыі ведаў і ўменняў вучняў, па развіцці ў іх навыкаў самастойнай працы;

  7. выкарыстанне электронных адукацыйных рэсурсаў па беларускай мове і літаратуры для павышэння якасці адукацыі вучняў.


Дамашэўская Валянціна Міхайлаўна 200 13 04
: metod -> 15-16
metod -> Упраўленне адукацыі гомельскага аблвыканкама установа адукацыі
metod -> Намеснік Міністра адукацыі Рэспублікі Беларусь
metod -> Метадычныя рэкамендацыі па правядзенні 1 верасня першага ўрока І мерапрыемстваў, прысвечаных Дню ведаў
metod -> Нясвіж, 2008 Тэма: Знаходжанне значэння выразаў на дзяленне. Мэты ўрока
metod -> Гродзенскі дзяржаўны політэхнічны каледж
metod -> Нясвіж, 2008 Тэма: Ціск. Адзінкі ціску
metod -> Уа «Мазырскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя І. П. Шамякіна»
metod -> Урок сусветнай гісторыі ў 7 класе Тэма "Умацаванне Маскоўскага княства"
metod -> Ду «Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна» Аддзел бібліятэказнаўства




База данных защищена авторским правом ©vuchoba.org 2019
звярнуцца да адміністрацыі

    Галоўная старонка